Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Сафія пакуль не была ўпэўненая, што ўсё існае складаецца менавіта з зямлі, паветра, агню і вады. Але, урэшце, якое гэта мае значэнне? У прынцыпе, Эмпедокл меў рацыю. Адзіная магчымасць пагадзіцца з усімі пераменамі, якія мы бачым на свае вочы, і пры гэтым не звар’яцець гэта ўвесці болып за адзін першаэлемент.
Філасофія Сафіі вельмі падабалася, бо дазваляла да ўсяго дайсці сваім розумам і пры гэтым не ўспамінаць, што выкладалі ў школе. Ей падумалася, што, насамрэч, чалавек філасофіі навучыцца не можа, але ён можа навучыцца разважаць па-філасофску.
ДЭМАКРЫТ
... самая геніяльная цацка ў свеце ...
Сафія склала ўсе машынапісныя аркушы, атрыманыя ад невядомага філосафа, назад у пернікавую бляшанку. Яна вылезла са Схованкі і стаяла, аглядаючы сад. У памяці яна перабірала ўсё, што адбылося ўчора. А сёння за снеданнем маці зноў пажартавала з яе за той «палюбоўны ліст». I зараз яна пойдзе да паштовай скрыні, каб тое самае не здарылася зноў. Бо атрымаць «палюбоўны ліст» другі дзень запар будзе ўдвая болей няёмка, чым атрымаць першы.
У скрыні зноў ляжаў маленькі белы канверт! У Сафіі пачала ўгадвацца пэўная сістэма дастаўкі лістоў: пасля абеду ў паштовай скрынцы яна знаходзіла вялікі жоўты канверт. А пакуль чытала гэты вялікі ліст, філосаф пракрадаўся з яшчэ адным маленькім белым канвертам.
Значыць, Сафія можа лёгка яго заспець. Ці яе? Стаўшы ля акна ў сваім пакоі, яна будзе добра бачыць паштовую скрыню. I тады напэўна заўважыць таемнага філосафа. Бо самі сабой лісты ў паштовай скрыні ўзнікаць не могуць.
Сафія вырашыла з заўтрашняга дня пачаць пільнаваць адпраўніка. Ад пятніцы і на выходныя.
А пакуль паднялася да сябе і адкрыла канверт. Сёння ў цыдулцы стаяла толькі адно пытанне, але пытанне было яшчэ недарэчнейшае за тры, пастаўленыя ў «палюбоўным лісце»:
Чаму цаглінкі «Лега» самая геніяльная цацка ў свеце?
Па-першае, Сафія была не зусім згодная, што «Лега» самая
геніяльная цацка ў свеце, ва ўсякім разе, яна кінула забаўляцца з ім пімат гадоў таму. А па-другое, яна не разумела, якое дачыненне цаглінкі «Лега» маюць да філасофіі.
Але ж Сафія была паслухмяная вучаніца. Яна палезла ў сваю шафу і выцягнула з верхняй паліцы пластыкавы пакет з «Лега» самых розных памераў і формаў.
Упершыню за вельмі доўгі час яна зноў узялася складаць маленькія пластмасавыя кубікі. I пакуль гэтым займалася, у галаву ёй пачалі прыходзіць розныя думкі.
Кубікі «Лега» лёгка складаюцца, думала яна. Нават калі яны розных памераў і формаў, іх можна адзін з адным сашчапіць. Апроч таго, яны дужа трывалыя. Сафія не магла ўспомніць, каб некалі бачыла паламаны кубік «Лега». Яе «Лега» выглядала такім самым новым і яркім, як калі яна атрымала яго шмат гадоў назад. Але галоўнае: яна магла скласці з кубікаў усё, што заўгодна. Пасля гэта разабраць і наноў скласці што-небудзь зусім іншае.
Што і трэба было даказаць. Сафія прыйшла да высновы, што цаглінкі «Лега» насамрэч можна назваць самай геніяльнай цацкай у свеце. Але якое дачыненне яны мелі да філасофіі, заставалася пакуль незразумелым.
Хутка ў Сафіі атрымаўся вялікі лялечны дом. Яна прызналася сабе, што ёй даўно не было так цікава гуляць у цацкі. Чаму людзі перастаюць гуляць?
Калі дадому вярнулася маці і ўбачыла, што склала Сафія, яна ўсклікнула;
Як прыемна бачыць, што ты яшчэ здольная забаўляцца, як дзіця!
Вось яшчэ! Гэта я праводжу складаныя філасофскія доследы!
Маці глыбока ўздыхнула. Напэўна, яна ўзгадала пра капялюш і вялікага труса.
Калі наступнага дня Сафія вярнулася са іпколы, яе ўжо чакалі некалькі новых аркушаў у вялікім жоўтым канверце. Яна паднялася ў свой пакой. Ёй хацелася як мага хутчэй узяцца за іх, але, апроч таго, папільнаваць паштовую скрыню.
Атамізм
Гэта зноў я, Сафія. Сёння ты пачуеш гісторыю пра апошняга знакамітага натурфілосафа. Яго звалі Дэмакрыт. Ён жыў прыкладна з 460 па 370 г. да н. э. і паходзіў з горада Абдэры на паўночным беразе Эгейскага мора. Калі ты разабралася з пытаннем пра цаглінкі «Лега», табе няцяжка будзе разабрацца ў прадмеце даследавання гэтага мысляра.
Дэмакрыт пагаджаўся са сваімі папярэднікамі, што перамены ў прыродзе адбываюцца не таму, што нешта сапраўды «мяняецца». Ен меркаваў, што ўсё складаецца з пэўных драбнюткіх нябачных цаглінак, якія самі па сабе заўсёдныя і нязменныя. Гэтыя найдрабнейшыя часцінкі Дэмакрыт назваў атамамі.
Слова «атам» азначае «непадзельны». Для Дэмакрыта было важна давесці, што тое, з чаго ўсё складаецца, далей на меншыя часткі дзяліцца не можа. Бо калі б дзялілася, то не магло б выкарыстоўвацца ў якасці цаглінак. Калі б і атамы ўвесь час памяншаліся і дзяліліся на драбнейшыя часцінкі, тады ўсё існае пачало б расплывацца і расцякацца, як вадкі суп.
Акрамя таго, прыродныя цаглінкі, на яго думку, заўсёдныя, бо нішто не ўзнікае з нічога. У гэтым Дэмакрыт пагаджаўся з Парменідам і элеатамі. А яшчэ меркаваў, што ўсе атамы непадзельныя і непарушныя. Але яны не могуць быць усе аднолькавыя. Калі б атамы былі ўсе аднолькавыя, мы не маглі б ладам растлумачыць, як яны, сашчапляючыся разам, утвараюць усё існае ад макавага цвету і аліўкавых дрэваў да казінай скуры і чалавечага воласа.
На думку Дэмакрыта, у прыродзе мноства ўсемагчымых атамаў. Адны круглыя і гладкія, другія нязграбныя і шчарбатыя. Акурат з прычыны сваіх розных формаў яны могуць чапляцца адзін за адзін і складаць розныя целы. Іх не так многа і не такія ўжо яны розныя, але ж яны заўсёдныя, нязменныя і непадзельныя.
Калі нейкае цела напрыклад, дрэва ці жывёла памірае і раскладаецца, атамы разлятаюцца, і з іх можна зноў скласці новыя
целы. Бо атамы перамяшчаюцца ў прасторы і дзякуючы сваім «аплікам» і «запінкам» увесь час сашчапляюцца ў рэчы, якія мы бачым вакол.
Цяпер ты разумееш. што я меў на ўвазе, пытаючы пра цаглінкі «Лега»? Яны маюць амаль усе тыя ўласцівасці, якія Дэмакрыт прыпісваў атамам, і якраз гаму добра падыходзяць у якасці будаўнічага матэрыялу. Перш за ўсё, яны непадзельныя. Яны бываюць розныя па форме і велічыні, яны непарушныя і непранікальныя. Апроч таго, кубікі «Лега» маюць «аплікі» і «запінкі», з дапамогай якіх іх можна сашчапляць у якія хочаш фігуры. ІІазней складзеную канструкцыю можна разбурыць і з тых самых цаглінак пабудаваць новую рэч.
Якраз тое, што цаглінкі «Лега» можна выкарыстоўваць зноў і зноў, зрабіла іх такімі папулярнымі. Адзін дзень кубік «Лега» можа знаходзіцца ў складзе машыны, а на другі дзень у складзе нейкага замка. Акрамя таго, можна сказаць, што кубікі «Лега» «вечныя». Дзеці і сёння забаўляюцца з тымі самымі цаглінкамі, якімі забаўляліся іх тата і мама, калі былі малыя.
Мы можам зляпіць рэчы і з гліны. Але гліну нсльга выкарыстаць нанава, бо яна патрунічыцца на дробныя кавалкі, і нават найдрабнейшыя з іх нельга будзе «сашчапіць» і атрымаць новую рэч.
Сёння нам напэўна вядома, што Дэмакрыт шмат у чым меў рацыю. Прырода насамрэч складаецца з розяых «атамаў», якія то злучаюцца, то зноў разлятаюцца. Атам вадароду, які цяпер сядзіць у клетцы на самым кончыку майто носа, некалі належаў хобату слана. Атам вугляроду ў маёй сардэчнай цягліцы сядзеў некалі ў шыі дыназаўра.
Сучасная навука адкрыла, што атамы могуць дзяліцца на яшчэ драбнейшыя «элементарныя часцінкі». Гэтыя элементарныя часцінкі мы называем пратонамі, нейтронамі і электронамі. А яны, можа, дзеляцца на якія яшчэ меншыя часціны. Але фізікі сыходзяцца ў тым, што недзе ўсё ж існуе мяжа такому драбленню. Хутчэй за ўсё, прырода складаецца з нейкіх самых найдрабнейшых часцінак.
У Дэмакрыта не было электронных прыбораў, якімі карыстаюцца сучасныя навукоўцы. Адзінай ягонай прыладай быў розум. Але розум не даваў яму выбару. Калі мы пагаджаемся, што нішто не змяняецца, нішто не ўзнікае з нічога і нішто не знікае, то выходзіць, што прырода складаецца з нейкіх найдрабнейшых цаглінак, якія то аб’ядноўваюцца, то зноў разлятаюцца.
Дэмакрыт меркаваў, што ніякая «сіла» ці «дух» на прыродныя працэсы не ўплывае. На яго думку, адзінае, што існуе, гэта атамы і пустэча. Паколькі ён верыў выключна ў «матэрыяльнае», мы называем яго матэрыялістам.
Такім чынам, ніякага свядомага «намеру» ў рухах атамаў няма. У прыродзе ўсё адбываецца механічна. Гэта не значыць, што ўсё здараецца «выпадкова», усё падпарадкоўваецца непарушным законам прыроды. Дэмакрыт меркаваў, што існуе натуральнае тлумачэнне ўсяму, што адбываецца, і гэтае тлумачэнне закладзенае ў саміх рэчах. Аднойчы ён сказаў, што лічыць за лепшае адкрыць хоць адзін закон прыроды, чым зрабіцца ўладаром Персіі.
На думку Дэмакрыта, тэорыя атамаў тлумачыць і нашы пачуццёвыя ўспрыманні. Мы здольныя нешта ўспрымаць, дзякуючы руху атамаў у пустэчы. Калі «атамы месяца» трапляюць мне ў вока, я бачу месяц.
А як тады быць са свядомасцю? Яна ж не можа складацца з атамаў, то бок матэрыяльных «рэчаў»? Можа на думку Дэмакрыта, душа складаецца з асаблівых круглых і гладкіх «атамаў душы». Калі чалавек памірае, атамы душы разлятаюцца ў розныя бакі. Пазней, калі чалавек нараджаецца, з іх утвараецца новая душа.
Гэта значыць, што чалавечая душа смяротная. Многія і дагэтуль падзяляюць такое меркаванне. Следам за Дэмакрытам яны мяркуюць, што «душа» звязаная з мозгам і наша свядомасць знікае, калі мозг раскладаецца.
Дэмакрыт са сваім вучэннем пра атамы, пакуль тое, падводзіць рысу пад грэцкай натурфіласофіяй. Ён згаджаўся з Гераклітам, што ўсё ў прыродзе «цячэ». Бо формы ўтвараюцца і знікаюць.
Але за ўсім, што «цячэ», ёсць нешта вечнае і нязменнае, якое не «цячэ». Гэтае нешта Дэмакрыг назваў атамамі.
Чытаючы, Сафія некалькі разоў вызірала ў акно, ці не з’явіцца ля паштовай скрыні таемны адпраўнік. А цяпер яна сядзела і глядзела на вуліцу, абдумваючы толькі што прачытанае.
На яе думку, Дэмакрыт разважаў вельмі проста, але разам з тым неверагодна разумна. Ён сам дадумаўся да разгадкі гіраблемы «першаэлемента» і «перамен у прыродзе». Гэтыя пытанні былі такія заблытаныя, шго галаву над імі ламала некалькі пакаленняў філосафаў. Але ўрэшце Дэмакрыт знайшоў рашэнне, скарыстаўшыся толькі сваім розумам.
Сафіі зрабілася смешна. А як яшчэ вядома, прырода пабудаваная з дробных часцінак, якія ніколі не змяняюцца. Разам з тым, Іёракліт безумоўна меў рацыю, сцвярджаючы, івто ўсе формы існага «расцякаюцца». Бо ўсе людзі і жывёлы паміраюць, і нават горныя масівы паціху разбураюцца. Але галоўнае, што нават той самы горны масіў складаецца з дробных непадзельных часцінак, якія ніколі не прыходзяць да заняпаду.