Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
3 гэтай расколіны падымаліся дурманлівыя выпарэнні, ад якіх у Піфіі ўвесь час кружылася галава. Гэта было неабходна, каб яна магла гаварыць ад імя бога Апалона.
Калі чалавек прыбываў у Дэльфы, ён спярша перадаваў сваё пытанне святарам храма. А тыя ўжо ішлі з ім да Піфіі. Яна адказвала так заблытана і шматзначна, што святары мусілі тлумачыць адказ чалавеку, які звяртаўся з пытаннем. Такім чынам, грэкі карысталіся мудрасцю бога Апалона, бо верылі, што Апалон усё ведае і пра мінулае, і пра будучыню.
Многія дзяржаўныя дзеячы не адважваліся ісці на вайну ці прымаць іншыя важныя рашэнні, не параіўшыся з Дэльфійскім аракулам. Такім чынам, святары храма Апалона выконвалі ролю адмысловых дыпламатаў або дарадцаў, якія добра ведалі свой народ і сваю краіну.
Над храмам у Дэльфах стаяў знакаміты надпіс: СПАЗНАЙ С АМОГА СЯБЕ! Гэта значыла, што чалавек ніколі не павінен думаць, што ён нешта большае, чым чалавек, і абавязаны памятаць, што ніхто не здольны ўцячы ад свайго лёсу.
Сярод грэкаў хадзіла мноства гісторый пра чалавека, нагнанага лёсам. Пра людзей з «трагічным» лёсам быў напісаны цэлы шэраг сцэнічных твораў (трагедый). Адной з самых славутых сярод іх з’ўляецца, напрыклад, п’еса пра цара Эдыпа.
Гісторыя і медыцына
Але не толькі жыццё асобных людзей вызначалася лёсам. Грэкі верылі, што і ўсім астатнім у свеце кіруе лёс. Яны меркавалі, што вынік вайны залежыць ад умяшання багоў. Сёння таксама знойдуцца людзі, якія вераць, што Бог ці іншыя таемныя сілы кіруюць падзеямі ў гісторыі.
У той самы час, калі грэцкія філосафы намагаліся знайсці натуральныя тлумачэнні прыродным працэсам, паступова заначаткоўвалася гістарычная навука, якая спрабавала знайсці натуральныя прычыны падзеям у свеце. Цяпер, калі якая дзяр-
жава прайгравала вайну, гэга ўжо не тлумачылі помстай багоў. Самымі вядомымі старажытнагрэцкімі гісторыкамі былі Герадот (484-424 гг. да н. э.) і Фукідыд (460-400 гг. да н. э ).
Раней грэкі верылі, што і хвароба прычыняецца праз умяшанне багоў. Заразныя хваробы часцяком тлумачылі боскаю карай. 3 іншага боку, багі маглі зрабіць чалавека зноўку здаровым, трэба было толькі скласці ім належныя ахвяраванні.
Такая думка бытавала не толькі сярод грэкаў. Да таго, як узнікла сучасная медыцына, усе меркавалі звычайна, што хвароба мае звышнатуральную прычыну. Слова «інфлюэнца» а гак даўней называлі грын насамрэч азначае, што чалавеку не спрыяюць зоркі.
Нават у нашыя дні многія людзі па ўсім свеце вераць, што розныя хваробы напрыклад, СНІД гэта боская кара. I многія вераць таксама, што хворага можна «вылечыць» звышнатуральным чынам.
Якраз калі грэцкія філосафы асвойтваліся з абсалютна новым светаўспрыманнем, узнікла і грэцкая медыцынская навука, якая старалася даць натуральныя тлумачэнні хваробам і здароўю. Заснавальнікам грэцкай медыцыны лічыцца Гіпакрат, які нарадзіўся на востраве Кос каля 460 гг. да н. э.
Згодна з Гіпакратавай лячэбнай традыцыяй, самымі важнымі засцярогамі ад хваробы былі ўмеранасць і здаровы лад жыцця. Чалавек здаровы па сваёй прыродзе. Хвароба надараецца, голькі калі прырода «пачынае ісці не сваім ходам» з прычыны парушэння цялеснай ці душэўнай раўнавагі. Шлях да здароўя адкрываецца чалавеку праз умеранасць, гармонію і захаванне «здаровага духу ў здаровым целе».
Да нашых дзён шануецца «лячэбная этыка». Інакш кажучы, абавязак медыка ўжываць свае лекарскія веды і ўмельствы адпаведна з пэўнымі этычнымі правіламі. Доктар не мае права, напрыклад, выпісваць наркатычныя рэчывы здаровым людзям. Акрамя таго, ён павінен захоўваць лячэбную тайну, то бок не мае права пераказваць другім тое, што пра сваю хваробу яму
паведаміў пацыент. Гэтыя ідэі таксама належаць Гіпакрату. Ён патрабаваў ад кожнага свайго вучня прынесці такую прысягу:
Я буду карысгацца сваімі ўмельствамі, каб у меру сваіх сіл і разумення дапамагаць хворым, а не шкодзіць ці прыносіць пакуты. Я не дам атруту таму, хто яе просіць ці схіляе мяне да гэтага, гэтак сама як не дам жанчыне сродку перапыніць цяжарнасць. Я буду трымаць сваё жыццё і сваё майстэрства ў чысціні і бязгрэшнасці.
Я не парэжу цела нажом, нават калі хворы нясцерпна пакутуе, але саступлю месца спецыялістам, якія займаюцца гэтай справай.
У якое жытло я ні ўвайшоў бы, я ўвайду туды дапамагчы хвораму і буду ўнікаць усяго сумысля шкоднага і непраўдзівага, асабліва спакушэння мужчыны і жанчыны, раба і вольнага.
Што б я ні пабачыў і што б ні пачуў у размове з людзьмі, што не падлягае разгалашэнню, я заўсёды змоўчу пра гэта, палічыўшы пачутае і пабачанае за свяшчэнную тайну.
Калі я застануся верны гэтай прысязе і яе не парушу, то няхай мне будзе заўсёды пашана сярод людзей за маё ўмельства, а калі я ёй здраджу і пайду на клятвапарушэнне, то няхай здарыцца са мной адваротнае.
Прачнуўшыся ў суботу раніцай, Сафія ўсхапілася, сеўшы на ложку. Няўжо філосаф ёй толькі прысніўся? Ці яна ўсё-ткі бачыла яго сапраўды?
Яна памацала пад ложкам рукой. Ну, так і ёсць там ляжаў ліст, які прыйшоў уначы. Яна ўспомніла, што чытала пра веру грэкаў у лёс. Выходзіць, яна не сніла.
Ды вядома ж, яна бачыла філосафа! Больш за тое, яна бачыла на свае вочы, як філосаф узяў яе ліст.
Сафія саскочыла на падлогу і зазірнула пад ложак. Яна выграбла з-пад яго ўсе машынапісныя аркушы. А гэта яшчэ што? Глыбей, ля самай сцяны, ляжала нешта чырвонае. Шалік ці што?
Сафія запаўзла пад ложак і сапраўды знайшла там чырвоны шаўковы шалік. Пэўна было толькі адно: шалік належаў не ёй.
Яна пачала пільна разглядваць яго з усіх бакоў і аж ускрыкнула, убачыўшы на самым беражку надпіс чорнымі літарамі: «Хільда».
Хільда! Але хто такая гэтая Хільда? I як сталася, што іх шляхі зноў перакрыжаваліся?
САКРАТ
... разумнейшы той, хто ведае, што нічога не ведае ...
Сафія надзела летнюю сукенку і заспяшалася ўніз на кухню. Мама завіхалася ля стала. Сафія вырашыла нічога не казаць пра шаўковы шалік.
-	Ты ўжо забірала газету? як бы няўрокам спытала яна.
Маці павярнула да яе галаву:
-	Можа, зробіш ласку і сходзіш па яе сама?
Сафія выскачыла на садовую дарожку і хутка ўжо была ля зялёнай скрыні.
Адны газеты. Але нелыа ж разлічваць на імгненны адказ! На першай паласе адной газеты яна прачытала некалькі радкоў пра нарвежскі батальён ААН у Ліване.
Батальён ААН... Ці не ён значыўся на штэмпелі на віншавальнай паштоўцы ад Хільдзінага бацькі? Але там былі прыклееныя нарвежскія маркі. Можа, у нарвежскіх салдат у ААН свая пошта?
Калі яна вярнулася на кухню, маці падражніла:
-	3 якой пары цябе пачало цікавіць, пра што пішуць газеты?
Але, на шчасце, ні за снеданнем, ні пазней пра паштовую скрыню і пошту яна больш не згадвала. Калі маці выправілася ў магазін, Сафія прыхапіла ліст, што прыйшоў уначы, і пабегла да Схованкі.
Яе сэрца затахкала, калі раптам каля бляшанкі з лістамі ад філосафа яна заўважыла маленькі белы канверт. Сафія была ўпэўненая, што са.ма тут нічога не пакідала.
Па краях канверт зноў быў вільготны. Акрамя таго, месцамі пагнуты, як і той, што яна атрымала ўчора.
Філосаф прыходзіў сюды? Ён ведаў пра яе патаемнае сховішча? Яле чаму канверты вільготныя?
Ад усіх гэтых пытанняў галава ў Сафіі йшла кругам. Яна распячатала канверт і прачытала на цыдулцы:
Дарагая Сафія!
Я з вялікім зацікаўленнем і з не меншым шкадаваннем прачытаў твой ліст. На жаль, мне прыйдзецца цябе расчараваць: на каву ці ў госці я прыйсці не змагу. Аднойчы мы ўбачымся, але мяне яшчэ доўга не будзе ў Капітанавым завулку.
Акрамя таго, мушу дадаць, што пакуль я сам не змагу прыносіць лісты. 3 часам гэта зрабілася 6 небяспечным. Наступныя лісты даставіць мой маленькі пасланец. Затое ён зможа прыносіць іх адразуў тваё патаемнае сховішча ў садзе.
Калі захочаш, можаш мне напісаць. Але пакладзі ліст уружовы канверт разам з кавалачкам печыва ці грудочкам цукру. Калі вястун пабачыць такі ліст, ён яго забярэ і прынясе мне сюды.
P.S. Мне дужа няёмка адмаўляцца ад паненчынага запрашэння на каву. Але бывае, што рабіць такое даводзіцца.
P.P.S. Калі знойдзеш чырвоны шаўковы шалік, прашуяго не выкідаць. Часам такія рэчы проста выпадкова губляюцца. Асабліва ў школе ці яшчэ дзе, а ў нас няхай філасофская, але ўсё-такі школа.
3 павагаю, Альбэрта Кнокс
Хоць Сафіі і было ўсяго чатырнаццаць гадоў, але часам ёй усётакі надаралася атрымліваць лісты ва ўсякім разе, на Каляды ці дзень народзінаў. Але гэты быў самы дзіўны з усіх, якія яна калінебудзь атрымлівала.
На ім не было ніякай маркі. Паштальён яго не прыносіў. Яно было дастаўленае проста ў Сафііна суперпатаемнае сховішча ў старым кустоўі. Здзіўляла таксама, што ліст вільготны, хоць ніякага дажджу не выпадала.
Але самым дзіўным быў, натуральна, шаўковы шалік. Выходзі-
ла, што Сафіін настаўнік мае яшчэ аднаго вучня. Ну, няхай нават так! I гэты другі вучань згубіў свой чырвоны шаўковы шалік. Няхай і гэта так! Але як ён умудрыўся згубіць яго пад Сафііным ложкам?
I нарэшце нейкі Альбэрта Кнокс... Што за дзівацкае імя?
Ліст пацвярджаў, што паміж настаўнікам філасофіі і Хільдай Мёлер Кнаг ёсць пэўная сувязь. Але з чаго раптам Хільдзін бацька паблытаў адрасы гэта ў Сафіі, ну, ніяк не ўкладалася галаве.
Яна доўга сядзела і разважала, якая сувязь можа быць паміж ёю і Хільдай. Але ўрэшце толькі роспачна ўздыхнула. Настаўнік філасофіі пісаў, што аднойчы яны змогуць убачыцца. А з Хільдай яны могуць убачыцца?
Яна перагарнула аркуш. 3 другога боку таксама аказалася некалькі сказаў:
Ці існуе натуральная сарамлівасць?
Разумнейшы той, хто ведае, што нічога не ведае.
Сапраўднае разуменне прыходзіць знутры.
Той, хто ведае, штд ёсць добра, будзе рабіць добрыя ўчынкі.
Сафія ўжо разумела, што гэтыя кароткія сказы з белых канвертаў падрыхтоўвалі яе да наступнага вялікага канверта, які прыходзіў следам. I ў яе раптам узнікла думка: калі «пасланец» прынясе ліст сюды, проста ў яе Схованку, яна можа нікуды не ісці і дачакацца яго. Ці яе? I тады ўжо нізавошта ад іх не адчэпіцца, аж пакуль не дазнаецца пра філосафа! Але ж у лісце пісалася, што пасланец будзе маленькі. Можа якое дзіця?
«Ці існуе натуральная сарамлівасць?»
Сафія ведала, што «быць сарамлівым» значыць быць нясмелым, ну, напрыклад, не адважвацца распрануцца нагала. Але ці насамрэч саромецца гэтага натуральна? Калі нешта называецца натуральным, то яно тычыцца ўсіх людзей. А шмат у якіх кутках свету цалкам натуральна якраз хадзіць голымі. Напэўна, грамадства само вырашае, што можна рабіць, а чаго нельга? Напрыклад, калі бабуля была маладая, загараць без станіка было нельга. А сёння многія лічаць, што гэта «натуральна». Хоць у многіх краінах гэта