• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    чарадзейным прутком і ўсе старажытныя руіны ператварыліся ў толькі што ўзведзеныя пабудовы. Над кругавідам па-ранейшаму ўзвышаўся Акропаль, але цяпер і ён сам, і будынкі ўнізе вакол плошчы стаялі новенькія-новенькія. Залачоныя і фарбаваныя ў яркія колеры. Па вялікай квадратнай плошчы шпацыравалі людзі ў раскошным убранні. Хто з мячом на поясе, хто з пасудзінай на галаве, а хто са скруткам папіруса пад пахай.
    Толькі цяпер Сафія пазнала настаўніка філасофіі. На ім паранейшаму была блакітная берэтка, але апрануты ён быў у жоўтую а дзежыну, як усе іншыя людзі на тэлевізійным экране. Наблізіўшыся да Сафіі, ён зазірнуў у камеру і сказаў:
    Ну вось, Сафія. Мы ў старажытных Афінах. Разумееш, мне хацелася, каб ты сама тут пабывала. На дварэ 402 год да нараджэння Хрыстова, застаецца тры гады да смерці Сакрата. Спадзяюся, ты належным чынам ацэніш гэта ўнікальнае падарожжа, дзеля якога, дарэчы, было дужа складана расстарацца на відэакамеру.
    У Сафіі галава пайшла кругам. Якім чынам гэты таямнічы настаўнік раптам апынуўся ў Афінах за 2400 гадоў назад? Якім чынам яму ўдалося зрабіць запіс зусім іншай эпохі? Сафія ведала напэўна, што ў старажытнасці ніякага відэа не было. Можа, яна глядзіць мастацкі фільм? Але ўсе мармуровыя будынкі выглядалі такімі сапраўднымі. Калі б дзеля нейкага фільма давялося ўзвесці цэлую старажытную плошчу ў Афінах разам з усім Акропалем, гэта былі б занадта дарагія дэкарацыі. Ва ўсякім разе, паказаць Сафіі, як выглядалі Афіны, каштавала б нямерана.
    Чалавек у берэтцы спытаўся ў яе ў камеру:
    Бачыш тых дваіх ля каланады?
    Сафія згледзела старога ў паношаным адзенні. 3 нерасчасанаю барадой, вырачанымі блакітнымі вачамі, пульхнымі шчокамі. no634 з ім стаяў прыгожы мужчына маладога веку.
    Ты ўжо, напэўна, здагадалася, хто гэта. Гэта Сакрат і яго малады вучань Платон, Сафія. I хутка ты з імі сустрэнешся асабіста.
    Настаўнік філасофіі скіраваўся наўпрост да гэтых дваіх, што гутарылі пад высокімі калонамі. Наблізіўшыся, ён прыўзняў берэт-
    ку і нешта сказаў, але Сафія не зразумела. Нешта па-грэцку. Праз пэўны час ён патлумачыў Сафіі ў камеру:
    Я сказаў ім, што адна дзяўчынка з Нарвегіі хоча з імі сустрэцца. I зараз Платон задасць некалькі пытанняў, над якімі табе трэба будзе наразважаць. Але трэба паспяшацца, каб нас не заўважыла варта.
    У Сафіі ў скронях затахкала кроў, калі яна ўбачыла, як на экране да яе набліжаецца малады мужчына:
    Вітаю цябе ў Афінах, Сафія! голас у яго быў прыемны, але гаварыў ён з яўным акцэнтам. Маё імя Платон і я маю да цябе чатыры заданні. Перш-наперш, падумай, як пекару патрапіць спячы 50 зусім аднолькавых пернікаў. Паразважай таксама, чаму ўсе коні аднолькавыя. I яшчэ ці верыш ты, што душа ў чалавека бессмяротная. Ну і ўрэшце, паклапаціся адказаць на пытанне, ці аднолькавы розум у жанчын і ў мужчын. Жадаю табе поспехаў!
    I ў той самы момант выява ў тэлевізары знікла. Сафія снрабавала перакруціць уперад і назад, але на касеце больш нічога не было.
    Сафія намагалася даць рады сваім думкам. Але як толькі пачынала думаць пра адно, у галаву прыходзіла зусім іншае, і яна начынала думаць пра гэтае іншае, на скончыўшы думаць пра папярэдняе.
    Тое, што настаўнік філасофіі быў адмысловым настаўнікам, яна даўно ведала. Але калі ён пачаў карыстацца метадамі навучання, якія ішлі ў разрэз з усімі вядомымі законамі гірыроды, тут, як падалося Сафіі, ён ужо хапіў цераз край.
    Няўжо яна сапраўды бачыла ў тэлевізары Сакрата і Платона? Зразумела, што не, такога й быць не можа. Але ж яна не мулыфільм глядзела!
    Сафія выняла відэакасету з магнітафона, пабегла з ёю да сябе ў пакой і сунула на верхнюю паліцу ў шафе побач з цаглінкамі «Лега».
    Змораная, яна павалілася на ложак і адразу заснула.
    Праз некалькі гадзін у пакой зайшла маці. Яна ціхенька раскатурхала Сафію:
    Ну што з табой робіцца?
    Ммм...
    Ты так і будзеш спаць у сукенцы?
    Сафія ледзь расплюшчыла вочы:
    Я была ў Афінах, пралапатала яна.
    I больш не здолела сказаць нічога, толькі адвярнулася да сцяны зноў заснула.
    ПЛАТОН
    ... імкненне назад да спрадвечнага прыстанку душы ...
    Наступнаю раніцай Сафія раптам прахапілася. Паглядзела на гадзіннік. Было крыху за пятую, але сон болып не йшоў, і яна выбралася з-пад коўдры.
    Чаму гэта яна ў сукенцы? I раптам ёй усё ўспомнілася. Яна ўзлезла на зэдлік і зазірнула не верхнюю паліцу ў шафе. Так і ёсць там ляжала відэакасета. Значыць, ёй не прыснілася, ва ўсякім разе, не ўсё.
    Але ж не бачыла яна Платона і Сакрата на свае вочы*. Фу ты, сіл больш не было пра гэта думаць. Маці, мабыць-такі, мела рацыю, калі заўважыла, што з ёю нешта не так.
    Ва ўсякім разе, сон яна страціла. А можа ёй схадзіць у Схованку і паглядзець, ці не прынёс сабака новы ліст?
    Сафія ціхенька сышла па лесвіцы, абула красоўкі і выйшла наДвор.
    У садзе ўсё было надзіва нерухома і светла. Птушкі заходзіліся такім пошчакам, што Сафія ледзь не рассмяялася. У траве крышталёвымі кропелькамі пералівалася ранішняя раса.
    Яе зноў уразіла, які гэты свет неспасціжна дзівосны.
    У старым жываплоце было крыху вілыотна. Ніякага ліста ў Схованцы не было, але Сафія ўсё роўна размясцілася на разложыстым карэнні, папярэдне абтросшы з яго расу.
    Яна ўспомніла, што Платон з відэазапісу даў ёй некалькі заданняў. У першым было нешта пра тое, як пекару патрапіць спячы 50 цалкам аднолькавых пернікаў.
    Сафія моцна задумалася, яна лічыла, што зрабіць гэта не так проста. Калі маці гады ў рады пякла бляху якіх абаранкаў, дык цалкам аднолькавых абаранкаў не атрымлівалася ніколі. Яна, вядома, не вучылася на пекара, і таму ў яе часам магло атрымацца не так прыгожа. Але пернікі, якія яны куплялі ў магазіне, таксама ніколі не былі цалкам аднолькавыя. Кожны пернік, які выходзіў з рук пекара, быў нечым адметны.
    Раптам Сафія хітра ўсміхнулася. Яна ўспомніла, як аднойчы, пакуль яны з татам хадзілі ў горад, маці пякла да Калядаў. Калі яны вярнуліся, на кухонным стале ляжала куча пернікавых чалавечкаў. Няхай не ўсе яны былі беззаганныя, але ж, у пэўным сэнсе, яны былі цалкам аднолькавыя. Чаму яны былі аднолькавыя? Ды проста таму, піто маці, выцінаючы пернікі, карысталася адной формай.
    Сафія была рада, што ўспомніла пра калядныя пернікі, і вырашыла, што з першым заданнем справілася. Пекар здольны спячы 50 цалкам аднолькавых пернікаў, калі, выцінаючы іх, будзе карыстацца аднолькавай формай. Вось і ўсё!
    Пасля Платон з відэазапісу, зазіраючы ў прыхаваную камеру, спытаў яе, чаму ўсе коні аднолькавыя. Але гэта няпраўда. Насамрэч, Сафія сказала б, што коні не бываюць цалкам падобныя адзін да аднаго, як і людзі.
    Яна ўжо была падумала, што развязала і гэтае заданне, але раптам успомніла пра калядныя пернікі. Яны таксама хоць нечым ды адрозніваліся паміж сабой: адзін быў таўсцейшы, другі месцамі нават патрушчаны. Аднак усім і кожнаму было відавочна, што напраўду яны «цалкам аднолькавыя».
    Можа, Платон хацеў папытацца, чаму конь заўсёды конь, а не штосьці сярэдняе паміж канём і свіннёй. Нават калі адны коні бурыя, як мядзведзі, а другія белыя, як ягняты, ва ўсіх конях ёсць нешта агульнае. Сафіі, напрыклад, ніколі яшчэ не сустракаўся конь з шасцю ці васьмю нагамі.
    Але ж не мог Платон усё-ткі лічыць, што ўсе коні аднолькавыя таму, што зробленыя адной формай?!
    Потым Платон задаў яшчэ адно сапраўды ёмістае і цяжкае пы-
    танне. Ці бессмяротная ў чалавека душа? Сафія не была ўпэўненая, што можа на гэта знайсці адказ. Яна ведала, што, калі чалавек памірае, яго цела спальваюць або закопваюць у зямлю, і на гэтым усё заканчваецца. Калі б душа ў чалавека была несмяротная, тады сам ён, трэба меркаваць, мусіў бы складацца з дзвюх розных частак: з цела, якое з гадамі марнее, ну, і душы, якая існуе болып-менш незалежна ад цела. Бабуля неяк казала, што старэе толькі ейнае цела. Усярэдзіне яна па-ранейшаму адчувае сябе маладою дзяўчынай.
    Успамін пра «маладую дзяўчыну» адразу навёў Сафію на апошняе пытанне: ці аднолькавы розум у жанчын і мужчын? Яна, прызнацца, не ведала. Усё залежала ад гаго, што Платон меў на ўвазе, калі гаварыў пра «розум».
    Раптам ёй успомнілася, як настаўнік філасофіі расказваў пра Сакрата. Сакрат зазначаў, што ўсе людзі могуць спасцігнуць філасофскія ісціны самастойна, ім трэба толькі скарыстаць свой розум. Ён меркаваў, што раб, як і арыстакрат, таксама мае розум і здольны развязваць філасофскія пытанні. Сафія была ўпэўненая, што Са крат сказаў бы, што ў жанчын і мужчын розум аднолькавы.
    Пакуль яна сядзела і так разважала, у жываплоце раптам зашамацела, запыхкала, як у паравым катле. I ў наступны момант у Схованку ўлез руды сабака. У пашчы ён трымаў вялікі канверт.
    Гермес! узрадавалася Сафія. Дзякую, дзякую!
    Сабака паклаў канверт на калені Сафіі. Тая працягнула да сабакі руку і пачала гладзіць яго па поўсці.
    Малайчынка, Гермес, прыгаворвала яна.
    Задаволены, што яго лашчаць, сабака скруціўся каля Сафіі. Але праз некалькі хвілін усё ж падняўся і пачаў шчыміцца назад праз жываплот у тым самым кірунку, з якога прыпоўз. He выпускаючы з рук жоўтага канверта, Сафія рынула за ім. Прадраўшыся праз шчыльны зараснік, яны неўзабаве апынулася за садам.
    Іёрмес патрухаў да лесу, а Сафія, прыстроіўшыся за некалькі метраў ззаду, пабегла следам. Пару разоў сабака азіраўся і рыкаў, але Сафія не здавалася. Цяпер яна ўжо напэўна дабярэцца да філосафа, няхай нават ёй давядзецца бегчы хоць да саміх Афінаў!
    IUIATOH
    Сабака прыпусціў хутчэй і неўзабаве выскачыў на вузкую сцежку. Сафія таксама павялічыла хуткасць і не адставала, пакуль сабака раптам не павярнуўся і не загаўкаў на яе, як сапраўдны вартавы пёс. Але і тады Сафія не здалася, а наадварот, паспрабавала наблізіцца яшчэ больш.
    Урэшце Гермес паляцеў да лесу на ўвесь галоп. I Сафія зразумела, што сабаку ёй не дагнаць. Некаторы час яна яшчэ стаяла і слухала, як той аддаляецца. Потым усё канчаткова сціхла.
    Сафія села на пянёк наўзбоч невялікай лясной прасекі. У руках у яе быў вялікі жоўты канверт. Яна разарвала яго, выцягнула некалькі надрукаваных на машынцы аркушаў і пачала чытаць:
    Платонава Акадэмія
    Зноў вітаю, Сафія, хоць прайшло й няшмат часу з нашай апошняй сустрэчы я маю на ўвазе, у Афінах. Як бы там ні было, са мной ты цяпер знаёмая. А калі ўжо ты знаёмая і з Платонам, то пяройдзем непасрэдна да справы.