• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Сёння мы, напэўна, назвалі б Платонаву дзяржаву таталітарнай. Але варта зазначыць, што, на думку Платона, жанчыны маглі кіраваць дзяржавай нароўні з мужчынамі. Такі погляд грунтаваўся на тым, што кіраванне дзяржавай павінна перадусім абапірацца на розум. А Платон лічыў, што ў жанчын розум такі самы, як у мужчын, ім трэба толькі даць добрую адукацыю і вызваліць ад прыгляду за дзецьмі і хатняга клопату. Яшчэ Платон меркаваў, што дзяржаўныя кіраўнікі і ваяры не павінны мець сям’яў і прыватнай уласнасці. Выхаванне дзяцей увогуле разглядалася ім як справа занадта важная, каб ёй займаліся асобныя індывіды. Абавязкі па выхаванні дзяцей мусіла ўзяць на сябе дзяржава. (Платон стаў першым філосафам, які прапанаваў увесці дзяржаўныя дзіцячыя садкі і школы-інтэрнаты).
    Пазней, перажыўшы вялікае расчараванне ў палітыцы, ён напісаў дыялог «Законы», у якім стварыў вобраз «прававой дзяржавы», крыху менш ідэальнай за папярэднюю. У ёй Платон аднаўляе прыватную ўласнасць і права на сям’ю. Роля жанчыны ў грамадстве зноў абмяжоўваеццаАднак Платон зазначае, што дзяржава, якая не займаецца адукацыяй і выхавакнем жанчын, падобная да чалавека, які трэніруе толькі правую руку.
    Увогуле, Платон ставіўся да жанчын станоўча, ва ўсякім выпадку, улічваючы час, у які ён жыў. У дыялогу «Бяседа» Сакрат дзеліцца сваімі філасофскімі ведамі, атрыманымі якраз ад жанчыны на імя Дыятыма.
    Ну, вось, бадай, усё, што я хацеў распавесці табе пра Платона, Сафія. Мінула ўжо больш за дзве тысячы гадоў, а людзі ўсё абмяркоўваюць і крытыкуюць яго вучэнне пра ідэі. I першым, хто крытычна паставіўся да Плагона, быў яго вучань, што наведваў Акадэмію. Імя яму Арыстоцель, трэці з найславуцейшых афінскіх філосафаў. Але пакуль на гэтым прыпынімся!
    Тым часам як Сафія, седзячы на пяньку, чытала пра Платона, на ўсходзе па-над парослымі лесам пагоркамі паказалася сонца. Яго дыск выкаціўся з-за далягляду, якраз калі яна дайшла да месца, дзе Сакрат выбраўся са змрочнай пячоры і стаяў, жмурачыся ад яркага сонечнага святла.
    Сафія быццам сама вылезла з той глыбокай пячоры. Ва ўсякім разе, скончыўшы чытаць пра Платона, яна цяпер глядзела на ўсё вакол іначай. Раней яна нібыта не адрознівала колераў. Яна, здаецца, бачыла толькі цені, а пра ідэі не мела ніякага яснага ўяўлення.
    Зрэшты, яна не была цалкам упэўненая, што Платон мае рацыю, калі кажа, што ёсць нейкі ўзор, па якім усё ствараецца. Але ёй спадабалася думка, што ўсё жывое гэта ўсяго толькі недасканалыя копіі з вечных форм, схаваных у свеце ідэй. Бо хіба кветкі і дрэвы, жывёлы і людзі могуць быць ва ўсім «дасканалыя»?
    Усё вакол здавалася Сафіі такім сапраўдным і такім прыгожым, што яна толькі сядзела і лыпала вачыма. Але ж нічога з таго, што
    яна бачыць вакол, не застанецца вечна. Праўда, і праз сто гадоў тут будуць шмыгаць такія самыя жывёлінкі і расці такія самыя кветкі. Бо нават калі кожная асобная жывёлінка і кожная асобная кветка пачэзне і знікне, застанецца нешта, што будзе заўсёды «памятаць», як усё гэта выглядае.
    Сафія агледзелася. Высока на хваёвым камлі яна заўважыла раптам вавёрку. Тая пару разоў крутанулася вакол дрэва і знікла ў разложыстым вецці.
    «А я цябе ўжо бачыла!» падумала Сафія. Вядома, яна разумела, што раней бачыла не тую самую вавёрку, а тую самую «форму». Платон, мусіць, меў рацыю, сцвярджаючы, што некалі яна сустракала «вечную вавёрку» ў свеце ідэй, некалі вельмі даўно, да таго як яе душа пасялілася ў яе целе.
    Няўжо праўда, што яна жыла раней? Няўжо яе душа існавала яшчэ да таго, як апынулася ў целе? Няўжо яна сапраўды носіць у сабе маленькі залаты самародак каштоўнасць, непадуладную часу, душу, якая будзе жыць і тады, калі яе цела састарэе і памрэ?
    МАЁРАВА ХАТКА
    ... дзяўчынка ў люстры міргнула абодвума вачыма ...
    Толькі чвэрць на вось.мую. Дадому спяшацца не трэба. Маці прачнецца не раней, як праз пару гадзін, па нядзелях яна заўсёды спіць даўжэй, чым звычайна.
    Можа, прайсці крыху глыбей у лес і яна сустрэне Альбэрта Кнокса? Але чаму сабака на яе так злосна гыркаў?
    Сафія паднялася з пянька і рушыла па сцяжыне, якою пабег Іёрмес. У руках у яе быў жоўты канверт з лістом пра Платона. Калі сцежка раздвойвалася, яна ішла далей па шырэйшай.
    Паўсюль ціўкалі птушкі на дрэвах, у хмызняку, у паветры. Яны былі вельмі занятыя ранішнімі клопатамі. У птушак няма розніцы ііаміж буднямі і выходнымі. Але хто навучыў іх рабіць усё гэта? Можа, усярэдзіне кожнай сядзіць маленькі кампутар з праграмай, якае і вырашае, што ім рабіць?
    Неўзабаве сцяжына пераскочыла невялічкі пагорак і строма павяла ўніз сярод гонкага сасняку. Лес тут рабіўся такі густы, што за дрэвамі Сафія нічога не бачыла.
    Але раптам паміж дрэвамі нешта бліснула. Пэўна, возера. Сцяжына паварочвала ўбок, але Сафія пайшла праз лес нацянькі. Яна і не ведала чаму ногі самі вялі яе ў гэтым напрамку.
    Возера было не болыпае за футбольнае поле. На тым беразе яна заўважыла паляну, пасярод якой, у атачэнні беластвольных бяроз, высілася чырвоная хатка. 3 коміна тонкай істужкай цягнуўся дымок.
    Сафія падышла да самай вады. Бераг быў увесь багністы, але непадалёк яна заўважыла човен, напалову выцягнуты на бераг. У ім была нават пара вёслаў.
    Сафія азірнулася. Дабрацца да чырвонае хаткі ў абыход возера і не намачыць ног усё роўна было немагчыма. Яна рашуча скіравала да чоўна і спусціла яго на ваду. Пасля залезла ўсярэдзіну, управіла вёслы ў качоты і адштурхнулася ад берага. Неўзабаве Сафія была ўжо ля другога берага. Яна сышла на сухое і паспрабавала выцягнуць за сабою човен. Але з гэтага боку бераг быў нашмат круцейшы, чым з таго.
    Усяго разок азірнуўшыся, яна пакрочыла да хаткі.
    Але раптам ёй зрабілася страшна. Як яна на гэта адважылася? Яна і сама не ведала, быццам «нешта» яе цягнула.
    Сафія наблізілася да дзвярэй і пастукала. Некаторы час яна стаяла так і чакала, але ніхто не адчыняў. Тады яна ціхенька кранула клямку і дзверы самі адчыніліся.
    Добры дзень! Ёсць хто дома? спытала Сафія.
    Яна ўвайшла ў прасторную гасцёўню. Зачыніць за сабою дзверы яна не адважылася.
    Было ясна, што тут жывуць. У старой печы патрэсквалі дровы. Значыць, зусім нядаўна тут нехта быў.
    На шырокім абедзенным стале стаяла друкавальная машынка, побач з ёй ляжалі некалькі кніг, пара асадак і стос паперы. Да акна, што выходзіла на возера, быў прыстаўлены яшчэ адзін стол з двума крэсламі. Іншай мэблі было няшмат, калі не лічыць, што адну сцяну цалкам займала паліца з кнігамі. Над белай камодай вісела вялікае круглае люстра ў цяжкай масянжовай раме. Мабыць, вельмі старое.
    На другой сцяне віселі дзве карціны. На адной алеем была намаляваная белая сядзіба воддаль невялічкай прыстані з чырвоным лодачным дамком. Па адхоне паміж сядзібаю і дамком былі раскіданыя некалькі густых кустоў, яблыня і высокія крушні. Па беразе затокі вянком раслі частыя бярозы. Карціна называлася «Б’еркелі».
    Побач вісеў партрэт мужчыны ў фатэлі каля акна з кнігаю ў ру-
    цэ. За акном таксама віднеўся лапік зямлі з дрэвамі і крушнямі. Партрэт яўна быў зроблены некалькі стагоддзяў назад, пад ім стаяў надпіс: «Бэрклі», і імя мастака: Смайбэрт.
    «Бэрклі» і «Б’еркелі». Ці не дзіўна?
    Сафія пайшла далей, аглядаючы хатку. Адны дзверы з гасцёўні вялі ў маленькую куханьку. Зусім нядаўна тут нехта мыў посуд. Талеркі і шклянкі ляжалі перакуленыя на ільняным ручніку, на некаторых талерках яшчэ не сышла мыльная пена. На падлозе стаяў бляшаны паўмісак з рэшткамі ежы. Значыць, у хаце жыве яшчэ і сабака ці кот.
    Сафія вярнулася ў гасцёўню. Другія дзверы вялі ў маленечкую бакоўку. Ля ложка стосам ляжала пара каберцаў. Сафія заўважыла на іх некалькі жмуткоў рудой поўсці. Вось табе й доказ, цяпер яна была болып чым упэўненая, што ў хатцы жылі Альбэрта Кнокс і Гермес.
    Зноў вярнуўшыся ў гасцявы пакой, Сафія падышла да люстра над камодай. Шкло было цьмянае і няроўнае, таму і адбітак атрымліваўся не надта выразным. Сафія пачала строіць сама сабе грымасы, як часам рабіла дома ў ванне. Адбітак у люстры ўсё паўтараў за ёй нічога іншага яна і не чакала.
    Але раптам здарылася штось неверагоднае: Сафія ясна ўбачыла, як дзяўчынка ў люстры міргнула абодвума вачыма. Спалоханая, яна адступіла назад. Калі б яна сажмурыла вочы сама. як бы яна заўважыла, што міргнуў адбітак? Больш за тое: Сафіі здалося, што дзяўчынка ў люстры сама першая ёй падміргнула. Нібы хацела сказаць: «Я цябе 6ачу; Сафія. Я тут, па другі бок».
    Сафія адчула, як затахкала ў грудзях яе сэрца. У той самы момант недзе далёка загаўкаў сабака. Гэта, несумненна, Гермес! Трэба як найхутчэй адсюль выбірацца.
    I тут на камодзе пад масянжовым люстрам ёй на вочы трапілася зялёная партманетка. Сафія ўзяла яе і асцярожна адкрыла. Усярэдзіне ляжалі дзве купюры на сто крон, адна на пяцьдзесят і яшчэ... вучнёўскі білет з фотакарткай бялявай дзяўчынкі. Ніжэй значылася: «Хільда Мёлер Кнаг. Лілесандская сярэдняя школа».
    Сафія спалатнела. Зноў пачуўся сабачы брэх. Нельга было губляць ні хвіліны. Прабягаючы міма стала, яна заўважыла сярод кніг і папер белы канверт. На канверце стаяла: «Сафіі».
    He паспеўшы нават нічога падумаць, яна схапіла яго і сунула ў вялікі жоўты канверт з лістом пра Платона. Пасля выбегла з хаткі і прычыніла са сабою дзверы.
    Сабачы брэх чуўся ўжо зусім побач. Але горай за ўсё было, што човен знік. I ўжо ў наступнае імгненне яна ўбачыла яго на сярэдзіне азярца. Побач на вадзе гайдалася вясло. А ўсё таму, што яна не здолела выцягнуць човен на бераг! Зноў забрахаў сабака, але цяпер яна пачула таксама, як нехта на тым беразе ідзе праз хмызняк.
    Доўга думаць не выпадала. He выпускаючы з рук вялікага канверта, Сафія шмыганула ў кусты за хаткай. Неўзабаве яна ўжо прадзіралася праз багну, некалькі разоў правальвалася ажно да каленяў. Але мусіла бегчы далей. Ёй трэба было дадому, дадому.
    У хуткім часе яна выбралася на сцяжыну. Ці тая гэта сцяжына, якая завяла яе сюды? Сафія спынілася і выкруціла сукенку, вада палілася з яе раўчуком. I ў гэты ж момант з вачэй пырснулі слёзы.
    Ну, як можна быць такой дурніцай? А горш за ўсё атрымалася з чоўнам. Перад яе вачыма дагэтуль стаяла карціна: човен пасярод возера і побач на вадзе вясло. Ёй зрабілася так няёмка, так сорамна...