• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Ты не збіраешся нікога запрашаць? Табе не хочацца зрабіць свята?
    He ведаю...
    Мы маглі б паклікаць Марту і Анэ-Марыю... і Хеге. I Ёрунь, вядома. Ну, і Ёргена, калі хочаш... Але табе лепш вырашаць сама. Ведаеш, я сваё пятнаццацігоддзе памятаю як цяпер. Здаецца, гэта было зусім даўно. Я ўжо тады адчувала сябе дарослай. Дзіўна, праўда? Каб сказаць, што я з той пары змянілася, дык не.
    А ты й не змянілася. У свеце нічога не «змяняецца». Ты проста крыху больш пасталела...
    Хм... вось і ты размаўляеш ужо зусім як дарослая. Як хутка мінае час...
    АРЫСТОЦЕЛЬ
    ... дбайныруплівец, якому хацелася ўпарадкаваць чалавечыя веды ...
    Калі маці пасля снедання задрамала, Сафія пайшла да Схованкі. Яна загадзя паклала ў ружовы канверт грудок цукру і надпісала зверху: «Альбэрта».
    Ніякіх лістоў пакуль не было, але ўсяго праз хвіліну яна пачула хруст, які набліжаўся.
    Гермес! гукнула яна, і ў тое ж імгненне ў Схованку ўлез сабака з вялікім жоўтым канвертам у пашчы. Які ты малайчына!
    Сафія абняла сабаку адною рукой: з дарогі той цяжка дыхаў. Яна дастала ружовы канверт з цукрам і сунула Гермесу ў пашчу. Той адразу кінуўся прэч са Схованкі і знік у напрамку лесу.
    Распячатваючы канверт, Сафія крыху хвалявалася. Ці згадваецца там што-небудзь пра хатку і човен?
    Як звычайна, у канверце ляжала некалькі сашчэпленых разам аркушаў. Але ў дадатак была ўкладзеная асобная, напісаная рукою цыдулка з наступным тэкстам:
    Шаноўная паненка-дэтэктыў ці, дакладней, паненкаўзломшчыца!
    Пра ранішняе здарэнне ўжо паведамлена ў паліцыю...
    Ды не, не хвалюйся, я не надта на цябе сярдую. Калі ты з такой самай настойлівасцю шукаеш адказаў на філасофскія загадкі, гэта зусім не дрэнна. Дрэнна хіба толькі, што цяпер мне давядзецца перабірацца ў іншае месца. Але я сам
    вінаваты. Ямусіў ведаць, што ты з тых людзей, каму заўжды карціць да ўсяго дакапацца.
    3 павагаю, Альбэрта Кнокс.
    Сафія з палёгкаю выдыхнула. Добра, што ён усё-ткі не сярдуе. Але навошта яму кудысьці перабірацца?
    Прыхапіўшы вялікія аркушы, Сафія пабегла ў свой пакой. Калі маці прачнецца, лепей быць дома. Неўзабаве, утульна ўладкаваўшыся ў ложку, яна ўжо чытала пра Арыстоцеля.
    Філосаф і навуковец
    Дарагая Сафія, пэўна ж, ГІлатонава вучэнне пра ідэі не пакінула цябе абыякавай. He цябе першую. Я не ведаю, ці ты прыняла ў ім усё за чыстую манету або ў цябе ўзніклі сякія-такія пярэчанні. Але калі яны ўзніклі, магу запэўніць цябе, што такія самыя пярэчанні меў яшчэ Арыстоцель (384-322 гг. да н. э.), які вучыўся ў Платонавай Акадэміі цэлыя 20 гадоў.
    Арыстоцель сам быў не афінянін. Ён паходзіў з Македоніі, а ў Афіны прыехаў вучыцца ў Акадэміі, калі Платону быў 61 год. Арыстоцелеў бацька быў вядомым лекарам, а значыць, і прыродазнаўцам. Ужо з аднаго Арыстоцелева паходжання, можна зрабіць выснову, штб складала прадмет ягоных даследаванняў. Больш за ўсё яго цікавіла жывая прырода. Ён стаў не толькі апошнім славутым грэцкім філосафам, але і першым буйным біёлагам у Еўропе.
    Кажучы проста, Платон быў так засяроджаны на вечных формах, або «ідэях», што не асабліва зважаў на перамены ў прыродзе. А вось Арыстоцеля гэтыя перамены, або, як мы сёння кажам, прыродныя працэсы, дужа цікавілі.
    А калі яшчэ прасцей, то Платон, так бы мовіць, адвярнуўся ад пачуццёвага свету і глядзеў на ўсё навакольнае як бы з пагардай. (Яму хацелася выбрацца з пячорнага змроку. Яму хацелася зазірнуць у вечны свет ідэй!) А Арыстоцель усё рабіў наадварот: ён поўзаў па зямлі, вывучаючы рыб і жаб, кураслеп і макі.
    Адным словам, Платон пакладаўся толькі на розум. Арыстоцель яшчэ і на органы пачуццяў.
    Нават па манеры пісання яны выразна адрозніваюцца. Платон пісаў мудрагеліста і быў творцам міфаў, а Арыстоцель грунтоўна і суха, нібы ў якую энцыклапедыю. Затое ён падмацоўваў свае думкі назіраннямі за прыродай.
    У старажытнасці згадвалася ажно 170 твораў, складзеных Арыстоцелем. Да нашых дзён дайшлі толькі сорак сем. Але гаворка не пра гатовыя кнігі. Па вялікім рахунку, усё гэта былі нататкі, зробленыя Арыстоцелем да яго лекцый. За ягоным часам філасофія па-ранейшаму заставалася вусным заняткам.
    Значэнне Арыстоцеля для еўрапейскай культуры яшчэ і ў тым, што ён стварыў адмысловую тэрміналогію, якой і дагэтуль карыстаюцца навукоўцы ў самых розных галінах. Будучы вялікім сістэматыкам, ён упарадкаваў веды і заклаў асновы разнастайных навук.
    Якраз у сувязі з тым, што Арыстоцель працаваў практычна ва ўсіх галінах навукі, я буду вымушаны абмежавацца толькі найважнейшымі з іх. Ты ўжо шмат чаго чула ад мяне пра Платона, таму я спачатку раскажу, як Арыстоцель аспрэчыў Платонава вучэнне пра ідэі. Потым мы паглядзім, якім чынам Арыстоцель прыйшоў да сваёй сістэмы натурфіласофіі. Ён падсумаваў усе веды, назапашаныя да яго натурфілосафамі. Мы ўбачым, як ён упарадкаваў тагачасныя чалавечыя ўяўленні і заснаваў такую навуку, як логіка. I ўрэшце, мы крыху пагаворым пра Арыстоцелевы погляды на чалавека і грамадства.
    Калі ты згодная на такія ўмовы, нам застасцца толькі закасаць рукавы і ўзяцца за справу.
    Ніякіх прыроджаных ідэй
    Як і папярэднія філосафы, Платон пры ўсёй зменлівасці прыроды шукаў нечага вечнага і нязменнага. I ў выніку прыйшоў да высновы, што вечнымі і нязменнымі ёсць дасканалыя ідэі, якія
    лунаюць над пачуццёвым светам. Апроч таго, ён лічыў, што гэтыя ідэі сапраўднейшыя за ўсе прыродныя з’явы. Спачаткуёсць «ідэя каня», і толькі пасля цені коней пачынаюць скакаць у пачуццёвым свеце. «Ідэя курыцы», такім чынам, узнікае раней і за курыцу, і за яйка.
    На думку Арысгоцеля, Платон усё перагарнуў дагары нагамі. Ён пагаджаўся са сваім настаўнікам, што кожны асобны конь «змяняецца» і ніводзін конь нс жыве вечна. Ён пагаджаўся таксама, што сама форма каня вечная і нязменная. Але «ідэя каня» гэта не больш чым уяўленне, якое складаецца ў нас пасля таго, як мы нагледзімся на пэўную колькасць коней. «Ідэя», або «форма каня», такім чынам, сама па сабе не існуе. Для Арыстоцеля «форма каня» гэта сукупнасць яго асаблівых прыкметаў, або тое, што мы сёння называем відам.
    Удакладню: гаворачы пра «форму каня», Арыстоцель мае на ўвазе тое агульнае, што тычыцца ўсіх коней. 1 тут прыклад з формамі пернікавых чалавечкаў недарэчны, бо гэтыя формы існуюць цалкам незалежна ад кожнага асобнага пернікавага чалавечка. Арыстоцель не верыць у існаванне формаў, якія ляжаць дзесь на паліцы па-за прыродай. Арыстоцель лічыць, што «формы» гэта неадрыўныя ўласцівасці рэчаў, гэта набор іх асаблівых прыкмет.
    Такім чынам, Арыстоцель не паі аджаецца з думкай Платона, што «ідэя курыцы» ўзнікае раней за курыцу. Тое, што Арыстоцель называе «формай курыцы», прысутнічае ў кожнай асобнай курыцы ў якасці яе асаблівых прыкмет, напрыклад, здольнасці несці яйкі. 3 гэтага вынікае, што сама курыца і «форма курыцы» гэтак сама непадзельныя, як душа і цела.
    У гэтым, бадай, і заключаецца сутнасць крытыкі, з якою Арыстоцель падышоў да ГІлатонавага вучэнпя пра ідэі. Але заўваж, якія значныя змены адбыліся ў складзе яго мыслення. Калі для Платона найвышэйшай ступенню рэчаіснасці былі нашы думкі, то для Арыстоцеля было відавочна, што найвышэйшая ступень рэчаіснасці іэта нашы пачуцці. Платон меркаваў, што ўсё вакол нас гэта ўсяго толькі адбіткі таго, што існуе ў свеце ідэй,
    а значыць, і ў чалавечай душы. А вось Арыстоцель, наадварот, меркаваў, што якраз у душы ўсё толькі адлюстраванне рэчаў, якія існуюць у прыродзе. А таму толькі прырода і можа быць сапраўднай рэальнасцю. На думку Арыстоцеля, Платон не здолеў адысці ад міфічнага светаўспрымання, у якім людскія ўяўленні падмянялі сабой рэчаіснасць.
    Арыстоцель адзначаў, што ў свядомасці няма нічога, што спачатку не было б дадзена праз пачуцці. Платон сказаў бы, што ў прыродзе няма нічога, чаго спачатку не існавала б у свеце ідэй. Таму, уласна, Арыстоцель меркаваў, што Платон «падвойвае колькасць рэчаў»: Платон тлумачыў існаванне кожнага асобнага каня праз існаванне «ідэі каня». Але, Сафія, хіба табе самой падабаецца такое тлумачэнне? Адкуль тады бярэцца «ідэя каня»? Можа, існуе яшчэ нейкі трэці конь, а «ідэя каня» гэта яе адбітак?
    Арыстоцель лічыў, што ўсе ідэі і думкі ўзнікаюць у нашай свядомасці пасля таго, як мы нешта пачуем ці ўбачым. Але мы маем таксама прыроджаны розум. Мы валодаем прыроджанай здольнасцю ўпарадкоўваць нашы пачуццёвыя ўражанні па розных групах і класах. Так узнікаюць паняцці «камень», «расліна», «жывёла» і «чалавек». Так узнікаюць паняцці «конь», «амар» і «канарэйка».
    Арыстоцель не адмаўляе наяўнасці ў чалавека прыроджанага розуму. Наадварот, розум, на яго думку, якраз і ёсць галоўнай адметнай рысаю чалавека. Але пакуль мы не пачынаем атрымліваць знешнія адчуванні, наш розум застаецца «пусты». А значыць, чалавек не мае ніякіх прыроджаных ідэй.
    Формы гэта ўласцівасці рэчаў
    Выказаўшы сваё стаўленне да Платонавага вучэння пра ідэі, Арыстоцель сцвярджае, што рэчаіснасць складаецца з асобных рэчаў, якія ўяўляюць сабой адзінства формы і матэрыі. «Матэрыя» гэта матэрыял, з якога зроблена рэч, а «форма» гэта характэрныя ўласцівасці рэчы.
    Уяві, Сафія, што перад табой, лапочучы крыдамі, бегае курыца. «Форма курыцы» будзе якраз у тым, што яна лапоча крыламі, а яшчэ квохча і нясе яйкі. Пад «формай курыцы», гакім чынам, маецца на ўвазе ўласцівасці курыцы як віду, або тое, што куры ца робіць. Калі ж курыца здохне то бок перастане квахтаць, тады й «форма курыцы» перастане існаваць. Усё, што ад яе застанецца, гэта курыная «матэрыя» (невясёлую тэму мы з табой закранулі, Сафія!), але яе ўжо нельга будзе назваць «курыцай».
    Як я ўжо казаў, Арыстоцеля займалі перамены ў прыродзе. У «матэрыі» заўсёды закладзена магчымасць набыць пэўную «форму». Можна сказаць, што «матэрыя» імкнецца рэадізаваць закладзеную ў яе магчымасць. Кожная перамена ў прыродзе, на думку Арыстоцеля, з’яўляецца пераходам матэрыі з «магчымасці» ў «рэчаіснасць».
    Што гэта значыць, Сафія, я зараз табе патлумачу. Дзеля прыкладу распавяду адну цікавую гісторыю: жыў сабе некалі скульптар, які працаваў над вялізнай гранітнай камлыгай. Ён кожны дзень дзёўб бясформенны камень, аж аднойчы да яго прыйшоў малы хлопчык. «Што ты хочаш зрабіць?» спытаў ён. «Пачакай і ўбачыш», адказаў скулыітар. I калі праз некалькі дзён хлопчык прыйшоў ізноў, ён убачыў прыгожага каня, якога скульптар высек з іранітнай камлыгі. Конь вельмі ўразіў малога. Тады ён павярнуўся да скулыітара і спытаў: «Як ты даведаўся, што было ўсярэдзіне?»