Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Усім «жывым рэчам» (раслінам, жывёлам і людзям) уласціва харчавацца, расці і размнажацца. Усе «жывыя істоты» (жывёлы і людзі) здольныя таксама пачуццёва ўспрымаць навакольны свет і рухацца ў прасторы. Акрамя таго, усім людзям уласціва думаць, або размяркоўваць пачуццёвыя ўспрыманні па групах і класах.
Такім чынам, у прыродзе няма выразна акрэсленых межаў. Мы бачым плаўны пераход ад прасцейшых раслін да раслін больш арганізаваных і ад прасцейшых жывёл да жывёл больш арганізаваных. На самым версе лесвіцы стаіць чалавек, які, на думку Арыстоцеля, жыве жыццём усяе прыроды. Чалавек расце і харчуецца, як расліны, ён мае адчуванні і здольны рухацца, як жывёлы, але ён мае яшчэ адну ўласцівасць, характэрную толькі яму, здольнасць рацыянальна мысліць.
Гэта значыць, Сафія, што чалавек нясе ў сабе іскру боскага розуму. Так, я не памыліўся, кажучы «боскага». У Арыстоцеля ў некалькіх месцах можна прачытаць, што менавіта Бог лрыводзіць у рух усё існае. Так Бог становіцца абсалютнай вяршыняю лесвіцы прыроды.
Арыстоцель меркаваў, што рух усяго на Зямлі кіруецца ру хам зорак і планет. Але мусіла быць нешта яшчэ, што прывяло ў рух самі нябесныя целы. Гэтае нешта Арысгоцель называў «першарухавіком», або «Богам». Сам «першарухавік» нікуды не рухаецца, але ён «першапрычына» руху нябесных целаў, а значыць, і руху ўсяго ў прыродзе.
Этыка
Але вернемся да чалавека, Сафія. На думку Арыстоцеля, «форма» чалавека гэта спалучэнне «душы расліны», «душы жывёлы» і «душы розуму». Таму ён пытаецца: як чалавек мусіць жыць? Што яму трэба, каб жыць добра? Адкажу коратка: шчаслівы бывае толькі той, хто спраўджвае ўсе свае здольнасці і магчымасці.
Арыстоцель вылучаў тры віды шчаслівага жыцця. Першы жыццё ў радасці і ўцехах. Другі жыццё вольнага і адказнага грамадзяніна. Трэці жыццё вучонага і філосафа.
Аднак Арыстоцель падкрэсліваў, што дзеля шчасця чалавек мае патрэбу ў спалучэнні ўсіх трох гэтых відаў жыцця. Такім чынам, ён не прымаў ніякай аднабаковасці. Каб ён жыў у наш час, то напэўна сказаў бы, што чалавек, які дбае толькі пра сваё цела, жыве ў роўнай ступені аднабакова і непаўнаварта, як той, хто клапоціцца толькі пра галаву. Абедзве гэтыя крайнасці праявы няправільнага ладу жыцця.
Неабходнасць трымацца «залатой сярэдзіны» Арыстоцель адзначаў і ў адносінах між людзьмі: нельга быць ні баязлівым, ні безразважным, але трэба быць мужным. (Нястача мужнасці баязлівасць, лішак мужнасці безразважнасць.) Гэтак сама нельга быць ні сквапным, ні марнатраўным, але трэба быць шчодрым. (Замала шчодрасці сквапнасць, зашмат шчодрасці марнатраўства.)
Тое самае ў ежы. Небяспечна есці занадта мала, але не менш небяспечна есці праз меру. I Платонава, і Арыстоцелева этыка нагадваюць пастанаўленні грэцкае медыцыны: чалавекам шчаслівым, або «гарманічным», можна быць, толькі праяўляючы ва ўсім раўнавагу і ўмеркаванасць.
Палітыка
У поглядах на грамадства Арыстоцель таксама зыходзіць з таго, што чалавек павінен унікаць аднабаковасці. Ён называў
чалавека «палітычнай істотаю». Без грамадства, меркаваў ён, нам ніколі не стаць людзьмі паўнавартнымі. Ен адзначаў, што сям’я і «пасяленне» задавальняюць толькі ніжэйшыя жыццёвыя патрэбы такія, як патрэба ў ежы, цяпле, стварэнні сям’і і выхаваіші дзяцей. А вось патрэбу ў вышэйшай форме арганізацыі чалавечай супольнасці можа задаволіць толькі дзяржава.
У сувязі з гэтым паўставала пытанне: як павінен быць пабудаваны дзяржаўны лад? (Ты, пэўна, памятаеш Платонавы развагі пра < філасофскую дзяржаву»?) Арыстоцель вылучаў тры ўдалыя формы дзяржаўнага ладу. Першы манархія, калі ўлада належыць аднаму вярхоўнаму кіраўніку. Каб такі лад заставаўся ўдалым, ён не павінен ператварацца ў «тыранію», калі самадзержац пачынае кіраваць толькі на карысць сабе. Другая ўдалая форма дзяржаўнага ладу арыстакратыя. Пры арыстакратыі дзяржавай кіруе больш-менш значная група людзей, Такі лад павінен асцерагацца перарасці ў «алігархію», або, як сёння яшчэ называюць, «хунту». Трэцюю ўдалую форму дзяржаўнага ладу Арыстоцель называў палітыяй, пад якой трэба разумець дэмакратыю. Але і гэты лад мае свой адваротны бок. Дэмакратыя можа перайсці ў ахлакратыю, уладу натоўпу. (Так, у Германіі процьма дробных нацыстаў стварала жудасную ахлакратыю нават без такога тырана, як Гітлср.)
Погляд на жанчыну
Урэшце, паіаворым пра погляды Арыстоцеля на жанчыну. На жаль, тут усё не так радасна, як у Платона. Арыстоцель меркаваў, іпто жанчына гэта нейкая непаўнавартая істота. Такі сабе «недароблены» мужчына. У размнажэнні яна выконвае падпарадкаваную функцыю, яна -атрымальнік, а ў мужчыны функцыя дзейная, ён дае. Бо Арыстоцель лічыў, што ў спадчыну дзіцяці пераходзяць толькі мужчынскія здольнасці, што ўсе яго якасці закладзеныя толькі ў мужчынскім семі. Жанчына параўноўвалася з глебай, якая адно прымае й выгадоўвае закладзенае ў яе зерне,
а мужчына якраз і ёсць «сейбіт». Або, кажучы на манер Арыстоцеля, мужчына дае «форму», а жанчына дапамагае «матэрыяй».
Вядома, яно і глядзіцца прыкра, дый паверыць цяжка, што такі разумны чалавек, як Арыстоцель, мог так памыляцца ў сваіх поглядах на міжполавыя адносіны. Але з гэтага можна зрабіць дзве высновы. Першая што Арыстоцель, відаць, не меў практычнага досведу ні ў адносінах з жанчынамі, ні ў доглядзе дзяцей. I другая што нічога добрага чакаць не давядзецца, калі філасофіяй і іншымі навукамі будуць займацца адны мужчыны.
Але ж асабліва прыкра, што не платонаўскі, а якраз арыстоцелеўскі памылковы погляд на міжполавыя адносіны стаў пануючым у эпоху Сярэднявечча. Падобны погляд на жанчыну пераняла і царква, хоць з Бібліі нічога такога не вынікае. Дый сам Ісус, дарэчы, ніколі не быў жанчынаненавіснікам!
Ну, пакуль хопіць на гэтым! Але хутка будзе працяг.
Прачытаўшы раздзел пра Арыстоцеля паўтара разы, Сафія склала аркушы назад у жоўты канверт і абвяла пакой позіркам. Ёй адразу кінулася ў вочы, як у ім непрыбрана. На падлозе валяліся кнігі і сшыткі. 3 шафы тырчалі шкарпэткі і футболкі, панчохі і джынсы. На крэсле каля пісьмовага стала куча бруднай адзежы.
У Сафіі ўзнікла неадольнае жаданне навесці парадак. Першым чынам яна ачысціла ўсе паліцы ў шафе. Павыкідала адзенне проста на падлогу. Ужо калі пачынаць, дык з самага пачатку. Пасля ўзялася за карпатлівую працу: кожную адзежыну трэба было акуратненька скласці і спарадкаваць на паліцу. У шафе іх было сем. Адну Сафія заняла пад трусы і майкі, другую пад шкарпэткі і панчохі, а трэцюю пад штаны. Так яна адну за адной запоўніла ўсе паліцы, ні разу не задумаўшыся, куды якую адзежыну скласці. Што трэба было памыць, яна паскідала ў пластыкавы пакет, які выпаў з ніжняй паліцы.
Цяжкасць узнікла хіба толькі з адной рэччу. Гэта была самая звычайная панчоха белага колеру. I праблема заключалася не толькі ў тым, што да пары ёй не хапала другой панчохі. Гэта была не яе ланчоха!
Сафія некалькі хвілін уважліва яе разглядала. На ёй, натуральна, не было пазначана нічыё імя, але Сафія чамусьці здагадвалася, каму яна магла належаць. Урэшце яна закінула панчоху на верхнюю паліцу да скрыні з цаглінкамі «Лега», відэакасеты і чырвонага шаўковага шаліка.
Цяпер можна было брацца за падлогу. Сафія рассартавала кнігі і сшыткі, часопісы і плакаты строга ў адпаведнасці з тым, што настаўнік філасофіі пісаў у раздзеле пра Арыстоцеля. Управіўшыся з падлогай, яна прыбрала ложак, а тады прынялася за пісьмовы стол.
Нарэшце яна выняла з канверта аркушы пра Арыстоцеля, склала іх роўненькім стосікам, знайшла тэчку і дзіркакол, прабіла ў аркушах дзіркі і акуратна пачапіла іх на колцы. Тэчку яна паклала на верхнюю паліцу побач з белай панчохай. Пазней трэба будзе схадзіць у Схованку па бляшанку з-пад пернікаў.
Ад сённяшняга дня яна ўсё будзе трымаць у парадку. I Сафія думала не толькі пра рэчы ў пакоі. Начытаўшыся пра Арыстоцеля, яна цяпер разумела, як важна трымаць у парадку ў тым ліку свае погляды і ўяўленні. Пад такія пытанні яна адвяла асобную паліцу, самую верхнюю ў шафе. Гэта было адзінае месца ў пакоі, дзе яна пакуль сама мала ведала, што там яшчэ ляжыць.
Апошнія пару гадзін ад мамы не было чуваць ані гуку, і Сафія спусцілася на першы паверх. Але перш чым пабудзіць маму, трэба было пакарміць жывёлак.
На кухні яна схілілася над акварыумам з залатымі рыбкамі. Адна рыбка была чорная, другая рудая, а трэцяя чырвона-белая. Таму яна называла іх Чорны Піт, Золатавалоска і Чырвоны Каптурок. Пасыпаючы рыбкам корм, яна прыгаворвала:
Вы належыце да жывой прыроды. А значыць, вы здольныя харчавацца, расці і размнажацца. А кажучы дакладней, вы адносіцеся да жывёльнага царства. Бо вы здольныя рухацца і паглядаць праз акварыум у кухню. А калі яшчэ дакладней, вы рыбы, а таму дыхаеце праз жабры і плаваеце ў вадзе, крыніцы жыцця.
Сафія закруціла скрынку з кормам. Ёй спадабалася, як яна вызначыла рыбкам іх месца ў прыродзе, і асабліва спадабалася, як трапна яна сказала пра ваду: «крыніца жыцця». Настала чарга хвалістых папугайчыкаў. Сафія насыпала ім у кармушку зерня і сказала:
Даражэнькія мае Сміт і Смюле, з вас атрымаліся найцудоўнейшыя папугайчыкі, бо вы вылупіліся з найцудоўнейшых папугаевых яек, формай якіх, на шчасце, сталі якраз хвалістыя папугайчыкі, а не якія там балбатлівыя папугі.
Сафія зайшла ў прасторны ванны пакой. Там у вялікай скрыні ленавата разлеглася чарапаха. Часам, калі маме за трэцім ці чацвёртым разам даводзілася праз яе мыць ногі, яна злосна крычала з ваннай, што калі-небудзь гэтую чарапаху заб’е. Але пакуль далей за пагрозы справа не рушылася. Сафія выцягнула са слоіка з-пад сочыва ліст салаты і паклала яго ў скрыню.
Дарагая Гавінда, сказала яна, хоць ты і не самая спрытная жывёла, але і табе пашчасціла хоць адным вочкам паглядзець на агромністы свет, у якім мы жывем. Можаш суцешыцца тым, што ты не адзіная, хто не здольны скочыць вышэй за сябе.
Шархан, як і належыць кацячай пародзе, мабыць, пільнаваў мышэй недзе на вуліцы. Да мамінай спальні Сафія пайшла праз гасцёўню. На журнальным століку стаяла ваза з нарцысамі. Здавалася, быццам жоўтыя кветкі пачціва схіліся перад Сафіяй, калі яна праходзіла міма. На імгненне Сафія спынілася і правяла па іх гладкіх пялёстках:
I вы таксама належыце да жывой прыроды, зазначыла яна. I таму маеце пэўную перавагу перад вазай, у якой стаіце. Але гэтага, на жаль, вы самі зразумець няздольныя.