• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    I праўда, як ён даведаўся? Нейкім чынам скульптар убачыў у гранітнай камлызе форму каня. Бо менавіта гэты кавалак граніту меў магчымасць набыць конскую форму. Так і Арыстоцель меркаваў, што ўсе рэчы ў прыродзе маюць закладзеную ў іх магчымасцтэ увасобіцца ў пэўнай «форме», набыць завершаны стан.
    Але вернемся да курыцы і яйка. У курыным яйку закладзена магчымасць зрабіцца курыцай. Гэта, праўда, не значыць, што ўсе яйкі ператворачца ў курэй, бо некаторыя з іх з’ядуць на сняданак звараць усмятку ці згатуюць яечню, і магчымасць яйка на-
    быць «форму» курыцы не будзе рэалізаваная. Але добра вядома, што з курынага яйка ніколі не вылупіцца гусь. Такой магчымасці курынае яйка не мае. Такім чынам, ужо паводле «формы» рэчы мы можам мець пэўнае меркаванне як пра магчымасці рэчы, так і пра іх абмежаванасць.
    Гаворачы пра «форму» і «матэрыю», Арыстоцель меў на ўвазе не толькі жывыя арганізмы. Як «форма» курыцы заключаецца ў квахтанні, лопанні крыламі і нясенні яек, так форма каменя заключаецца ў тым, што ён падае на зямлю. I як нельга знайсці курыцы, якая не квахтала б, так нельга знайсці каменя, які не ўпаў бы долу. Безумоўна, ты можаш падняць камень і шпурнуць яго высока ў паветра, але ты не здолееш закінуць яго на Месяц, бо па сваёй прыродзе ён заўсёды ўпадзе назад. (Увогуле, з гэтым эксперыментам трэба быць асцярожнай, бо камень не ўпадзе проста так. Ен пастараецца вярнуцца як мага хутчэй і бяда таму, хто сустрэнецца яму на шляху!)
    Мэтавая прычына
    Перш чым завяршыць размову пра «форму», якою валодаюць усе жывыя і нежывыя рэчы ў прыродзе і якая вызначае закладзеныя ў іх магчымасці, трэба згадаць яшчэ і даволі цікавыя погляды, якія Арыстоцель меў на прычынныя сувязі ў свеце.
    Калі мы сёння гаворым пра «прычыну» той або іншай з’явы, мы маем на ўвазе, у сувязі з чым нешта адбываецца. Шыба разбілася таму, што Пэтэр шпурнуў у яе каменем, чаравікі ўзніклі таму, што шавец вырабіў іх з кавалкаў скуры. Але Арыстоцель меркаваў, што ў прыродзе ёсць некалькі відаў прычын. Усяго ён вылучаў іх чатыры. Нам найважней будзе зразумець, што ён меў на ўвазе пад «мэтаваю прычынай».
    Вернемся да разбітай шыбы: будзе натуральна, калі мы пацікавімся, чаму, уласна, Пэтэр шпурнуў у яе каменем. Такім чынам мы паставім пытанне, які ён меў намер. Няма ніякіх сумненняў, што намер, або «мэта», адыгрывае важную ролю
    і ў вырабе чаравікаў. Але Арыстоцель зазначаў, што «мэтавая прычына» ёсць і ў працэсах нежывой прыроды. Дасгаткова згадаць адзін прыклад.
    Чаму лье дождж, Сафія? Ты напэўна праходзіла ў школе, што дождж лье таму, што вадзяная пара ў аблоках ахалоджваецца і звадкоўваецца, ператвараючыся ў кроплі, якія пад уздзеяннем сілы цяжару падаюць на зямлю. Арыстоцель ахвотна з гэтым пагадзіўся бы. Разам з тым, ён заўважыў бы, што пакуль ты назвала толькі тры прычыны: «матэрыяльную прычыну» знаходжанне вадзяной пары (аблокаў) якраз у месцы халоднага паветра, «дзейсную прычыну» ахаладжэнне вадзяной пары, і «фармальную прычыну» уласцівасць, або «форму», вады ападаць на зямлю. Калі б ты нічога да гэтага не дадала, Арыстоцель сказаў бы, што яшчэ дождж лье і таму, што дажджавая вада патрэбна раслінам і жывёлам для росту. Гэта ён і называў «мэтаваю прычынай». Як бачыш, Арыстоцель надзяляў кроплю вады нэўнай жыццёваю мэтай, або «намерам».
    Але мы, бадай, перакулім тут усё дагары нагамі і скажам: расліны растуць таму, што ёсць вільгаць. Ты заўважаеш розніцу, Сафія? Арыстоцель меркаваў, што ўсяму ў прыродзе ўласцівая мэтазгоднасць. Дождж лье, каб дазволіць расці раслінам, а памя ранцы і вінаград растуць, каб іх елі людзі.
    Сучасная навука не падзяляе такога меркавання. Мы кажам, што вада і харчаванне гэта адна з умоваў існавання жывёл і людзей. He было б такіх умоваў не было б і нас. Але мэта вады ці памяранцаў не ў тым, каб нас падсілкоўваць.
    Цяжка ўнікнуць спакусы і не сказаць, што ў сваіх поглядах на прычыны Арыстоцель памыляўся. Але не будзем спяшацца. Многія вераць, што свет створаны такім, які ёсць, Богам акурат, каб у ім маглі жыць людзі і жывёлы. I на такой падставе можна сцвярджаць, што вада ў рэках цячэ таму, шго людзі і жывёлы маюць у ёй патрэбу, каб жыць. Але тады гаворка будзе весціся пра мэту, або намер, Бога, а не дажджавых кропляў ці рачной вады.
    Логіка
    Розніца паміж «формаю» і «матэрыяй» адыгрывае важную ролю і тады, калі Арыстоцель апісвае працэс спазнання чалавекам прыроды.
    Спазнаючы нешта, мы размяркоўваем рэчы па розных групах, або катэгорыях. Я бачу каня, потым яшчэ аднаго, і яшчэ аднаго. Коні не зусім падобныя адзін да аднаго, але ёсць нешта, што ва ўсіх конях застаецца аднолькавым, і гэтае нешта, аднолькавае для ўсіх коней, ёсць «формай» каня. А тое індывідуальнае, што коней адрознівае, складае «матэрыю» каня.
    Так мы і вандруем па свеце, раскладаючы рэчы па розных скрынках. Кароў у хлеў, коней у стайню, парасят у свінарнік, а курэй у катух. Тое самае адбываецца, калі Сафія Амундсэн нрыбірае ў сваім пакоі. «Кнігі» яна ставіць на кніжную паліцу, «падручнікі» кладзе ў школьны заплечнік, а часопісы у шуфляду ў камодзе. Акуратна складзенае адзенне парадкуецца ў шафу: майткі на адну паліцу, швэдары на другую, а шкарпэткі на трэцюю. Заўваж, што такім самым чынам мы наводзім парадак і ў нашых галовах: мы вызначаем розніцу паміж рэчамі, зробленымі з каменя, воўны і гумы. Мы раздзяляем жывыя й нежывыя прадметы, адрозніваем «расліны», «жывёл» і «людзей».
    Ты зразумела, да чаго я хілю, Сафія? Арыстоцель хацеў навесці грунтоўны парадак у дзявочым пакоі прыроды. Ён спрабаваў паказаць, што ўсе рэчы ў прыродзе належаць да пэўных груп і падгруп. (Гермес гэта жывая істота, дакладней жывёла, дакладней пазваночнае, дакладней млекакормячае, дакладней сабака, дакладней лабрадор, дакладней самец лабрадора.)
    Зайдзі да сябе ў пакой, Сафія. Падбяры з падлогі любую рэч. Ты ўбачыш: усё, што б ты ні падабрала, можна аднесці да пэўнай групы. Калі ты раптам натрапіш на рэч, якая не паддаецца класіфікацыі, ты будзеш цалкам збітая з тропу. Калі, напрыклад, табе трапіцца нейкі жмуток, які ты не зможаш суаднесці ані
    з раслінамі, ані з жывёламі, ані з мінераламі, я думаю, ты нават не адважышся да яго дакрануцца.
    Вось я згадаў пра расліны, жывёлы і мінералы і ўспомніў гульню, у якой нехта адзін чакае ў калідоры, а ўся астатняя кампанія тым часам выбірае рэч, якую той павінен будзе адгадаць, калі яго паклічуць у пакой.
    Кампанія, скажам, выбірае загадаць ката Монса, які ў гэты момант шастае па суседскім гародзе. Пасля заходзіць той небарака і пачынае адгадваць. Астатнія могуць адказваць толькі «так» або «не». Калі небарака добры знаўца Арыстоцеля (а тады яго і небаракам назваць, бадай, нельга), то размова будзе ісці прыкладна такім чынам: Гэта нешта канкрэтнае? (Так!) Гэта мінерал? (He!) Гэта нешта жывое? (Так!) Гэта расліна? (He!) Гэта жывёла? (Так!) Гэта птушка? (He!) Гэта млекакормячае? (Так!) Гэта звер? (Так!) Гэта кот? (Так!) Монс? (Таааааааак! I ўсе смяюцца...)
    Можна сказаць, гэтая іульня была прыдуманая Арыстоцелем. Зрэшты, і Платону трэба аддань належнае за гульню ў «хованкі ў поцемках». А Дэмакрыту за вынаходніцтва цаглінак «Лега».
    Арыстоцель быў вялікі руплівец, якому хацелася навесці па радак у чалавечых ведах. Дзеля гэтага ён заклаў асновы такой навукі, як погіка. Ён сфармуляваў некалькі строгіх правілаў адносна высноваў і доказаў, якія можна лічыць лагічнымі. Вось адзін прыклад: калі я сцвярджаю, што «ўсе жывыя істоты смяротныя» (першая пасылка), а пасля што «Гермес гэта жывая істота» (другая пасылка), я магу зрабіць элегантную выснову, што «Гермес смяротны».
    Гэты прыклад паказвае, што Арыстоцелева логіка заклю чаецца ў суадносінах паміж паняццямі, у навіым выпадку паміж паняццямі «жывая істота» і «емяротны». Ты, вядома ж, пагодзішся, што Арыстоцель у сваёй выснове цалкам меў рацыю, і ўсё ж мусіш прызнаць, што яна не сказала нам нічога новага. Мы загадзя ведалі, што Гермес «смяротяы». (Бо ён, урэшце, сабака, а ўсе сабакі «жывыя істоты», якія, у сваю чаргу, «смяротныя», не ў прыклад валунам на гары Галхёпіген). Так і ёсць, Сафія, для
    нас тут нічога новага. Але не заўсёды адносіны паміж групамі рэчаў бываюць такія відавочныя. Часам у нас узнікае патрэба навесці парадак у нашых уяўленнях.
    Згадаю яшчэ адзін прыклад: ці смокчуць маленькія мышаняты малако ў сваёй мамы, як робяць гэта ягняты і парасяты? Якім бы дзівакаватым не здавалася такое пытанне, паспрабуем паразважаць: мышы не адкладаюць яйкі (прынамсі, пра мышыныя яйкі я ніколі не чуў). Значыць, яны выводзяць жывых дзіцянят, як авечкі і свінні. А жывёлу, у якой нараджаюцца жывыя дзіцяняты, мы называем млекакормячай, а млекакормячыя гэта якраз жывёлы, якія смокчуць малако ў маці. Вось мы і прыйшлі да высновы. Хоць адказ сядзеў у нашых галовах, над пытаннем нам прыйшлося ўсё-ткі паразважаць. Бо мы забегаліся і забылі, што мышаняты сапраўды ссуць матку. Мабыць, гэта здарылася таму, што мы ніколі не бачылі, як мыш дае мышанятам цыцку. I не дзіва, бо мышы крыху саромеюцца гадаваць сваіх дзетак на вачах у людзей.
    Лесвіца прыроды
    Пачаўшы «наводзіць парадак» у існым, Арыстоцель перадусім заўважыў, што ўсе рэчы ў прыродзе можна падзяліць на дзве асноўныя групы. 3 аднаго боку, нежывыя рэчы такія, як каменне, вадзяныя кроплі ці камякі зямлі. Гэтыя рэчы не здольныя змяняцца самі па сабе. На думку Арыстоцеля, змены ў іх могуць адбывацца толькі пад уздзеяннем звонку. 3 другога боку, жывыя рэчы, здольныя змяняцца самастойна.
    Што да «жывых рэчаў», то іх Арыстоцель падзяляе яшчэ на дзве групы. 3 аднаго боку мы маем жывыя расліны, з другога боку жывыя істоты. «Жывыя істоты», у сваю чаргу, таксама можна падзяліць на дзве падгрупы, а менавіта жывёп і людзей.
    Ты павінна згадзіцца, што такі Арыстоцелеў падзел выглядае дакладным і выразным. Паміж жывой і нежывой рэччу напрыклад, паміж ружай і каменем сапраўды ёсць істотная розніца.
    He менш істотную розніцу мы бачым паміж раслінамі і жывёламі, напрыклад, паміж ружаю і канём. Мушу сцвярджаць, што нэўная розніца ёсць таксама паміж канём і чалавекам. Але ў чым гэтая розніца? Ты можаш мне адказаць?
    На жаль, я не маю часу чакаць, пакуль ты напішаш адказ і адправіш яго, паклаўшы ў ружовы канверт разам з грудочкам цукру, таму адкажу сам. Размяркоўваючы прыродныя з’явы на розных групах, Арыстоцель адштурхоўваецца ад уласцівасцяў рэчаў, а дакладней, ад таго, што яны ўмеюць або што яны робяць.