Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Засталося толькі адно пытанне: «Што такое прыярытэт каштоўнасцяў?» Пра гэта апошнім часам таксама было шмат гаворана. Напрыклад, машына гэта каштоўнасць, бо дазваляе хутка перамяшчацца з месца на месца. Але ж ад аўтатранспарту памірае лес і забруджваецца прырода, а значыць, трэба выбіраць, якой каштоўнасці аддаць перавагу. Пасля доўгіх развагаў Сафія прыйшла да высновы, што здаровыя лясы і чыстае асяроддзе каштоўнасці большыя, чым час, зэканомлены на дарогу да пра-
цы. Яна дадала некалькі іншых прыкладаў. А ў канцы напісала: «Я асабіста лічу, што як школьны прадмет філасофія важнейшая за ангельскую граматыку. Таму было 6 варта і тут правільна размеркаваць каштоўнасці: увесці ў праграму філасофію, а гадзіны ангельскай крыху ўбавіць».
На апошнім перапынку настаўнік адвёў Сафію ў бок і сказаў:
Я прачытаў ужо адказы ў тваёй кантрольнай. Яна ляжала амаль на самым версе.
Спадзяюся, у вас было там над чым падумаць.
Пра гэта я і хацеў з табою пагаварыць. Твае адказы ў многім вельмі разважлівыя. На дзіва дарослыя, Сафія. I самастойныя. Але ці чытала ты дамашняе заданне?
Але ж вы казалі, што болей цэніце асабістыя меркаванні, выкруцілася яна.
Так і ёсць, але... у пэўных межах.
Сафія зірнула настаўніку ў вочы і вырашыла шчыра прызнацца. Яна лічыла, што можа сабе гэта дазволіць, асабліва пасля ўсяго, што перажыла за апошнія дні.
Я пачала вывучаць філасофію. Гэта развівае самастойнае мышленне, сказала яна.
Але мне цяжка паставіць табе адзнаку. Тут або «нездавальняюча», або «выдатна».
Значыць, мае адказы або цалкам правільныя, або цалкам няправільныя? Вы гэта хацелі сказаць?
Гэты раз я пастаўлю «выдатна», але наступны раз пачытай зададзенае, сказаў настаўнік.
Пасля заняткаў Сафія пайшла дадому, кінула заплечнік на прыступках і пабегла ў Схованку. На тоўстым карэнні яе ўжо чакаў жоўты канверт. Па краі ён быў зусім сухі, значыць, Гермес прыбягаў даўно.
Захапіўшы канверт, яна пайшла ў хату. Спачатку дала есці жывёлам, а пасля паднялася да сябе. Прымасціўшыся на ложку, яна распячатала ліст ад Альбэрта і ўзялася чытаць.
Элінізм
Вітаю зноў, Сафія! Ты ўжо пазнаёмілася з натурфілосафамі і Сакратам, Платонам і Арыстоцелем. А гэта значыць, што ты пазнаёмілася з самой асновай еўрапейскай філасофіі. Таму я болып не буду прысылаць табе ўводныя практыкаванні для роздуму, якія ты атрымлівала ў белым канверце. Розных заданняў і кантрольных, я думаю, табе і ў школе хапае.
Сёння я раскажу пра вялікі перыяд гісторыі ад Арыстоцеля, які жыў у канцы III ст. да н. э., і аж да пачатку Сярэднявечча, то бок прыблізна да IV ст. н. э. Заўваж, што мы карыстаемся выразамі «да нашай эры» і «нашай эры». Прычынай такога падзелу стала такая значная і загадкавая падзея, як узнікненне хрысціянства.
Арыстоцель памёр у 322 г. да н. э., калі Афіны пачалі губляць сваю вядучую ролю. Гэта было звязана з вялікімі гістарычнымі пераменамі, што адбыліся ў выніку заваёваў Александра Вялікага (356-323).
Аляксандр Вялікі быў царом Македоніі. Арыстоцель таксама паходзіў з Македоніі і пэўны час быў нават за настаўніка ў малога Аляксандра. I дарэчы, якраз Аляксандр канчаткова перамог персаў. Больш за тое, Сафія, у выніку шматлікіх ваенных паходаў ён далучыў да грэцкай цывілізацыі Егіпет і ўсе краіны Ўсходу ажно да Індыі.
Ад гэтага часу ў гісторыі чалавецтва пачынаецца зусім новая эпоха. Узнікае новае грамадства, у якім грэцкая культура і грэцкая мова іграюць вядучую ролю. Гэты перыяд, які доўжыўся амаль 300 гадоў, называюць элінізмам. Зрэшты, пад «элінізмам» разумеюць як сам перыяд, так грэцкамоўную культуру, якая панавала на тэрыторыях трох вялікіх эліністычных дзяржаваў Македоніі, Сірыі і Егіпта.
Пачынаючы з 50-х гг. да н. э. ваенная і палітычная перавага перайшла да Рыма. Новая імперыя адну за адной заваявала ўсе эліністычныя дзяржавы, і з тае пары рымская культура
і лацінская мова запанавалі на тэрыторыі, што распасцерлася ад Гішпаніі на захадзе далёка на ўсход. Пачалася Рымская эпоха, якую яшчэ называюць позняй Антычнасцю. Але тут заўваж сабе адну рэч: пакуль рымляне не здолелі заваяваць эліністычны свет, сам Рым быў грэцкай культурнай правінцыяй. У сувязі з гэтым грэцкая культура і грэцкая філасофія яшчэ доўга адыгрывалі важную ролю і пасля таго, як ад палітычнага вяршэнства грэкаў засталася адна пагалоска.
Рэлігія, філасофія і навука
Элінізм вызначаўся тым, што межы паміж рознымі краінамі і культурамі пакрысе сціраліся. Калі раней грэкі, рымляне, егіпцяне, вавілоняне, сірыйцы і персы мелі кожны сваіх багоў у межах так званых «нацыянальных рэлігій», то цяпер усе культуры сплавіліся і перамяшаліся ў агульным катле рэлігійных, філасофскіх і навуковых уяўленняў.
Пэўна, не памылюся, калі скажу, што агора саступіла месца сусветнай арэне. На старажытнай гарадской плошчы і цяпер збіраўся люд, які голасна заклікаў ці то паглядзець на той ці іншы тавар, ці то паслухаць тыя ці іншыя меркаванні і думкі. Новым хіба стала тое, што цяпер плошчы поўніліся таварамі і думкамі з усяго свету. I галасы, што заклікалі натоўп, гучалі на самых розных мовах.
Мы ўжо згадвалі, што ўяўленні грэкаў пашырыліся далёка за межы былога абсягу грэцкай культуры. Але цяпер па ўсяму Міжземнамор’ю пачалі ўшаноўваць і ўсходніх багоў. Узнікалі новыя вераванні, якія запазычвалі багоў і ўяўленні адразу ў некалькіх розных народаў. Такая з’ява называецца сінкрэтызмам, або змяшэннем рэлігій.
Раней людзі адчувалі моцную прыналежнасць да свайго народа і свайго горада-дзяржавы. Але пакрысе межы і лініі падзелу пачалі сцірацца, і многія адчулі няўпэўненасць, засумняваліся ў сваіх светапоглядах. Уся позняя Антычнасць была прасякнутая
малавер’ем, заняпадам культуры і песімізмам. «Свет састарэў», казалі людзі.
Аб’ядноўвала новыя рэлігіі тое, што ўсе яны мелі ў сваёй аснове вучэнне, як уратавацца ад смерці. Часцяком такое вучэнне абвяшчалася таемным. Калі чалавек верыў у таемнае вучэнне і выконваў пэўныя рытуалы, ён мог грэць надзею, што яго душа не памрэ і будзе жыць вечна.
Гэта што да новых рэлігій, Сафія. Але побач з рэлігійнымі абрадамі важнымі для выратавання душы былі і пэўныя веды пра тое, як упарадкаваны Сусвет. Таму філасофія таксама паступова пасоўвалася ў напрамку «выратавання» і суцяшэння чалавека ў яго жыцці. Філасофскі светапогляд быў каштоўны не проста сам па сабе, ён быў закліканы вызваліць чалавека ад страху смерці і песімізму. У выніку сціраліся межы паміж рэлігіяй і філасофіяй.
Увогуле можна сказаць, што эліністычная філасофія нічым новым не вызначалася. He ўзнікла ні новага Платона, ні новага Арыстоцеля. Але ідэі трох выбітных афінскіх філосафаў ляглі ў аснову некалькіх філасофскіх плыняў, якія я коратка апішу ніжэй.
Змяшэнне розных культурных традыцый адбілася і на эліністычнай навуцы. Ключавая роля ў развіцці навуковых ведаў належала Александрыі, егіпецкі горад, які быў кропкай сутокаў Усходу і Захаду. Афіны са сваімі філасофскімі школамі, закладзенымі Платонам і Арыстоцелем, па-ранейшаму заставаліся філасофскай сталіцай, але навуковай сталіцай стала Александрыя. Маючы агромністую бібліятэку, гэты горад зрабіўся цэнтрам развіцця матэматыкі, астраноміі, біялогіі і медыцыны.
Элінізм можна параўнаць з сучасным грамадствам, якое таксама вызначаецца ўсё болыпай адкрытасцю сусветнай супольнасці. У наш час гэта таксама вядзе да значных пераменаў у светапоглядзе і стаўленні да рэлігіі. Як напачатку нашай эры ў Рыме можна было сустрэць веру ў грэцкіх, егіпецкіх і ўсходніх багоў, так на-
прыканцы XX стагоддзя ва ўсіх больш-менш буйных еўрапейскіх іарадах можна напаткаць рэлігійныя вераванні з розных куткоў нашай планеты.
Сёння мы таксама назіраем, як мешаніна старых і новых рэлігій, філасофіі і навукі фармуе ўсё новыя прапановы на «рынку светапоглядаў». Але напраўду болыпасць так званых «новых ведаў» проста старыя ісціны, якія, дарэчы, бяруць свой пачатак у элінізме.
Як мы ўжо згадалі, эліністычныя філосафы разважалі над тымі ж праблемамі, якія да іх узнялі Сакрат, Платон і Арыстоцель. Усе яны імкнуліся адказаць на пытанне, як чалавеку жыць і паміраць. На парадку дня, такім чынам, стаялі перадусім праблемы этыкі. У новай сусветнай супольнасці яны зрабіліся галоўным прадметам філасофскіх пошукаў. Пытанне ставілася так: што ёсць сапраўднае шчасце і як яго дасягнуць? Мы разгледзім чатыры філасофскія плыні, якія гэтым займаліся.
Кінікі
Кажуць, быццам аднойчы, пастаяўшы перад лаўкаю з раскладзеным таварам, Сакрат усклікнуў: «Як багата ўсяго, што мне не трэба!»
Гэты выраз можна вынесці ў загаловак філасофіі кінікаў, якую на мяжы V-IV ст. да н. э. заснаваў Антысфен з Афін. Будучы вучнем Сакрата, ён больш за ўсё захапляўся Сакратавай непераборлівасцю ў побыце.
Кінікі сцвярджалі, што сапраўднае шчасце не ў знешніх рэчах, кшталту матэрыяльнай раскошы, палітычнай улады ці моцнага здароўя, а якраз-такі ў незалежнасці ад такіх выпадковых і мінучых рэчаў. I таму што шчасце ад усяго гэтага не залежыць, дасягнуць яго можа кожны. Апроч таго, аднойчы дасягнуўшы такога шчасця, страціць яго немагчыма.
Самым вядомым кінікам быў вучань Антысфена Дыяген. Кажуць, што ён жыў у бочцы і, апроч адзежыны, кія і кайстры, нічога
не меў. (Пры такім раскладзе адабраць у яго шчасце было не так проста!) Аднойчы, калі ён сядзеў і грэўся на сонцы каля сваёй бочкі, да яго прыйшоў Аляксандр Вялікі. Стаўшы перад мудрацом, ён спытаў, ці можа зрабіць дзеля яго што-небудзь. «Можаш, адказаў Дыяген. Пасунься ўбок на адзін крок, бо ты засціш мне сонца». Гэтым Дыяген паказаў, што ён багацейшы і шчаслівейшы за ўсёмагутнага заваёўніка, бо ні ў чым не мае патрэбы.
Кінікі меркавалі, што чалавеку не трэба клапаціцца пра сваё здароўе. Нават пакуты і смерць не павінны яго турбаваць. Таму чалавека не павінны хваляваць і чужыя пакуты.
Ад слова «кінік» паходзіць слова «цынік», якое ў наш час ужываецца са значэннем «нячулы да чужых пакутаў».
Стоікі
Кінікі зрабілі ўплыў на філасофію стоікаў, якая ўзнікла ў Афінах каля 300 г. да н. э. Яе заснавальнікам быў Зянон, які нарадзіўся на востраве Кіпр, але пасля крушэння карабля трапіў у Афіны і далучыўся да кінікаў. Ён звычайна збіраў сваіх прыхільнікаў у крытай каланадзе порціку. Назва «стоік» паходзіць ад грэцкага слова «стоа», што значыць «порцік». Пазней стаіцызм зрабіў значны ўплыў на рымскую культуру.