Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
- Ты ж казала, што ніколі тут не была. Мусіць, табе хочацца мяне напалохаць?
He знайшоўшы нічога лепшага, Сафія прамармытала:
- Sorry!*
Але ў гэтую хвіліну ўвагу Ёрунь прыцягнула нейкая скрынка, што ляжала ў кутку на падлозе. Падняла яе, Ёрунь сказала.
Глядзі, тут паштоўкі.
Сафіі аж заняло дых:
He чапай! Чуеш? He смей іх чапаць!
Ёрунь здрыганулася і, нібы апёкшыся, выпусціла скрынку з рук. Паштоўкі разляцеліся па падлозе. Убачыўшы гэта, Ёрунь рассмяялася:
Ды гэта ж проста паштоўкі.
Яна села на падлогу і пачала іх збіраць. Сафія таксама прысела побач.
Ліван... Ліван... Ліван... Яны ўсе праштампаваны ў Ліване, адзначыла Ёрунь.
Ведаю, уздыхнула Сафія.
Ёрунь зазірнула ёй у вочы:
Дык ты тут усё-ткі раней была.
Ну, была.
Ёй раптам прыйшло ў галаву, што прасцей будзе прызнацца. Нічога дрэннага яна нікому не зробіць, калі трошкі раскажа сяброўцы пра дзівосы, якія апошнім часам з ёю адбываюцца.
Я проста не хацела табе расказваць, пакуль мы сюды не прыйдзем.
* Прабач (анг.).
Ёрунь разглядала паштоўкі.
Яны ўсе на імя нейкай Хільды Мёлер Кнаг.
Сафія таксама падняла пару паштовак:
А адрас ёсць?
Хільдзе Мёлер Кнаг, атрымальнік Альбэрта Кнокс, Лілесанд, Нарвегія, прачытала Ёрунь.
Сафія з палёгкай уздыхнула. Яна баялася, каб на гэтых паштоўках таксама за атрымальніка не значылася Сафія Амундсэн. Яна пачала іх пераглядаць.
28 красавіка... 4 траўня... 6 траўня... 9 траўня... Яны адпраўленыя ўсяго некалькі дзён назад.
А глядзі сюды... Усе штампы па-нарвежску. I на ўсіх «Батальён ААН». I маркі нарвежскія.
Можа, яно так прынята. Войскі ААН павінны заставацца нейтральнымі, таму ў іх там і пошта свая.
А як яны перапраўляюць яе дадому?
Можа, з ваенным самалётам.
Сафія паставіла свечку на падлогу, і сяброўкі ўзяліся чытаць паштоўкі. Ёрунь расклала іх па парадку і пачала з першай:
Дарагая Хільда! Можаш уявіць, які я шчаслівы, што хутка буду ў Лілесандзе. Разлічваю прызямліцца ў Хевіку ўвечары напярэдадні Купалля. Мне, вядома, вельмі хацелася б паспець на тваё пятнаццацігоддзе, але я ваенны і мушу падпарадкоўвацца загадам. Але абяцаю паклапаціцца, каб на свой дзень народзінаў ты атрымала вялікі падарунак. Тата, які заўсёды думае пра тваю будучыню. P.S. Копію гэтай паштоўкі я пасылаю адной нашай агульнай знаёмай. Ты зразумееш, Хільдэмур, каго я маю на ўвазе. Гэта толькі цяпер мае словы здаюцца табе таямнічымі, але ты мяне зразумееш.
Сафія ўзяла наступную паштоўку:
Дарагая Хільда! Мы тут усе жывём адным днём. Калі я і буду штось успамінаць пра месяцы, праведзеныя ў Ліване, дык толькі доўгія гадзіны чакання. Але я раблю ўсё, каб на сваё
пятнаццацігоддзе ты атрымала добры падарунак. Больш пакуль нічога сказаць не магу. Я накладаю на сябе строгую цэнзуру. Твой mama.
Сябровак разбірала такая цікаўнасць, што яны, стаіўшы дыханне і не прамаўляючы ані слова, адну адной захоплена чыталі паштоўкі далей:
Дарагое маё дзіця! Я хацеў бы пасылаць табе лісты з белымі галубамі. Ды ў Ліване белых галубоў не знайсці. А вось якраз калі гэтай ахопленай вайною краіне чаго і трэба, дык гэта белых галубоў. Хай бы аднойчы ААНудалося забяспечыць мір ва ўсім свеце! P.S. Можа, нам падзяліцца тваім падарункам на пятнаццацігоддзе з іншымі? Паглядзім, калі я вярнуся. Але ты дагэтуль не здагадваешся, пра што я кажу. Твой mama, якому хапае часу думаць пра нас абаіх.
Яны прачыталі шэсць паштовак, заставалася апошняя. Змест яе быў такі:
Дарагая Хільда! У мяне ўжо сабралася столькі сакрэтаў, звязаных з тваім днём народзінаў, што па некалькі разоў на дзень мне так і рупіць патэлефанаваць табе і ўсе іх адразу выкласці. Падарунакз кожным днём расце. А ты ведаеш, што, калі нешта ўвесь час большае, гэта цяжка трымаць у сабе. Твой mama. P.S. Аднойчы ты пазнаёмішся з дзяўчынкай, якую завуць Сафія. Каб вы крыху ведалі адна пра адну перад вашай сустрэчай, я дасылаю ёй копіі паштовак, якія пішу табе. I павер мне, Хільда, хутка яна пачне пра ўсё здагадвацца. А пакуль ёй вядома не больш, чым табе. У яе ёсць сяброўка, якую завуць Ёрунь. Можа, яна чым дапаможа?
Прачытаўшы апошнюю паштоўку, дзяўчаты нібыта здранцвелі і моўчкі паглядалі адна на адну. Ёрунь моцна сціскала Сафііну руку:
Мне страшна, вымавіла яна.
Мне таксама.
3 якой датай штэмпель на апошняй паштоўцы?
Сафія паглядзела:
Шаснаццатае траўня. Гэта сёння.
Такога не можа быць! узлавалася Ёрунь.
Яны яшчэ раз уважліва разгледзелі штэмпель, але на ім выразна значылася: «16.05.1990».
Усё адно не можа быць, не сунімалася Ёрунь. Я розуму не дабяру, хто мог гэта напісаць. Ён павінен нас ведаць. Але адкуль ён даведаўся, што мы прыйдзем сюды якраз сёння?
Ёрунь, вядома, перапужалася болын за сяброўку. Бо для Сафіі ні Хільда, ні яе бацька не былі навіною.
Я думаю, уся справа ў старым люстры ў масянжовай раме.
Ёрунь зноў здрыганулася.
Ты што, хочаш сказаць, што паштоўкі самі вылятаюць з гэтага люстра, як толькі іх праштампуюць на пошце ў Ліване?
У цябе ёсць лепшае тлумачэнне?
Няма.
Але тут ёсць яшчэ іншыя таямніцы.
Сафія ўстала з падлогі і паднесла свечку да сцяны, на якой віселі дзве карціны.
«Бэрклі» і «Б’еркелі». Што гэта значыць?
He ведаю.
Свечка дагарала.
Хутчэй хадзем адсюль! прыспешыла Ёрунь.
Іду, толькі забяру люстра, з гэтымі словамі Сафія стала на пальчыкі і зняла са сцяны масянжовае люстра, што вісела над белай камодай. Ёрунь спрабавала ёй запярэчыць, але Сафія не слухала.
Калі яны выйшлі з хаты, стаяла рэдзенькая травеньская ноч. 3 неба тачылася шарае святло, якога якраз хапала, каб выразна 6ачыць абрысы хмызняку і дрэваў. I яшчэ гэтае неба, нібы ў люстэрку, адбівалася ў азярцы. Сяброўкі, няспешна вяслуючы, пераправіліся на другі бераг.
Амаль усю дарогу да намёта яны маўчалі, каб не перашкаджаць адна адной напружана абдумваць убачанае. Часам у іх з-пад ног выпырхвалі спалоханыя птушкі, пару разоў недзе кугакала сава.
Дабраўшыся да намёта, дзяўчаты адразу залезлі ў спальныя мяшкі. Ёрунь не дазволіла Сафіі занесці ў намёт масянжовае люстра. Але ўжо засынаючы, яны прызналіся адна адной, што нават ад таго, што яно стаіць ля ўвахода, ім страшна. Сафія захапіла з Маёравай хаткі яшчэ і паштоўкі, якія схавала цяпер у кішэню заплечніка.
Наступнаю раніцай яны прачнуліся рана. Сафія першая вылезла з мяшка, надзела боты і выйшла з намёта. Вялікае люстра ляжала ў траве, пакрытае спрэс расою. Сафія абцерла яго швэдэрам і схілілася над сваім адбіткам. Яна глядзела на сябе зверху ўніз і адначасова як бы знізу ўверх. На шчасце, новых паштовак з Лівана нідзе відаць не было.
Над палянай вакол намёта ватнымі камячкамі вісела ранішняя смуга. Заходзіліся ціўканнем дробныя птушкі, а вось буйных птушак нідзе было не чутно й не відно.
Дзяўчаты нацягнулі на сябе па яшчэ адным швэдэры і расклаліся снедаць каля намёта. Неўзабаве яны ўжо гаманілі пра Маёраву хатку і таямнічыя паштоўкі.
Пасля снедання, згарнуўшы намёт, яны выправіліся назад дадому. Усю дарогу Сафія сама несла люстра пад пахай. Часам яна мусіла спыняцца і адпачываць: Ёрунь катэгарычна адмаўлялася дакранацца да люстра.
Калі яны амаль параўняліся з першым домам, недзе ў квартале штось моцна бухнула. Сафія ўспомніла, што Хільдзін бацька пісаў пра ахоплены вайною Ліван, і падумала якая яна ўсё ж шчаслівая, што жыве ў мірнай краіне. Той выбух быў ад бяскрыўднай святочнай петарды.
Сафія запрасіла Ёрунь на кубак гарачага шакаладу. Маці пацікавілася, адкуль у іх такое вялікае люстра. Сафія адказала, што знайшла яго каля Маёравай хаткі. А маці зноў пацвердзіла, што там ужо шмат гадоў ніхто не жыве.
Калі Ёрунь пайшла, Сафія надзела з нагоды свята чырвоную сукенку. У астатнім выходны прайшоў звычайна. Толькі ўвечары
ў навінах перадалі рэпартаж, як нарвежскі батальён у Ліване святкаваў Дзень Канстытуцыі. Сафія аж прыліпла да экрана. Адзін з гэтых вайскоўцаў у тэлевізары мог быць Хільдзіным бацькам!
А перад сном Сафія адзначыла 17 траўня яшчэ адною падзеяй: яна павесіла масянжовае люстра ў сваім пакоі. Наступнай раніцай яе чакаў у Схованцы новы жоўты канверт. Распячатаўшы яго, яна адразу ўзялася чытаць напісанае на ўкладзеных аркушах.
ДВА КУЛЬТУРНЫЯ АСЯРОДДЗІ
...толькі так ты не павіснешу пустой прасторы...
Да нашай сустрэчы, дарагая Сафія, засталося зусім няшмат часу. Я разлічваў, што ты яшчэ вернешся да Маёравай хаткі, таму і пакінуў там усе паштоўкі ад Хільдзінага бацькі. Толькі так іх пасля можна будзе перадаць Хільдзе. Але табе не варта зараз ламаць галаву, як яна іх атрымае. Да 15 чэрвеня яшчэ шмат вады сплыве ў мора.
Мы з табой бачылі, што эліністычныя філосафы кожны на свой лад перапрацоўвалі ідэі сваіх старажытнагрэцкіх папярэднікаў. Акрамя таго, яны пачалі выстаўляць іх як пачынальнікаў рэлігіі. Плацін, напрыклад, шанаваў Платона ледзьве не як збавіцеля чалавецтва.
Але нам вядома таксама, што ў разгляданы перыяд нарадзіўся другі збавіцель, і адбылося гэта па-за межамі грэка-рымскіх тэрыторый. Я маю на ўвазе Ісуса з Назарэта. У гэтым раздзеле мы ўбачым, як хрысціянства спакваля пачало ўкарэньвацца ў грэкарымскім свеце гэта амаль як Хільдзін свет спакваля ўкараняецца ў нашым.
Ісус быў габрэем, а габрэі належаць да семіцкага культурнага асяроддзя. Што да старажытных грэкаў і рымлянаў, то яны належалі да індаеўрапейскага культурнага асяроддзя. Таму можна сцвярджаць, што сучасная еўрапейская цывілізацыя мае два карані. I перш чым разгледзець, як хрысціянства паступовазмешвалася з грэка-рымскай культурай, пагаворым пра гэтыя карані.
Індаеўрапейцы
Індаеўрапейскімі называюцца ўсе краіны і культуры, якія карыстаюцца індаеўрапейскімі мовамі. Да такіх моваў адносяцца ўсе еўрапейскія мовы, апроч фіна-угорскіх (саамскай, фінскай, эстонскай і венгерскай), а таксама баскскай. Болыпасць індыйскіх і іранскіх моваў таксама належаць да індаеўрапейскай моўнай сям’і.
Прыблізна чатыры тысячагоддзі назад на землях вакол Чорнага і Каспійскага мораў жылі праіндаеўрапейцы. У хуткім часе пачалася міграцыя гэтых індаеўрапейскіх плямёнаў, адны рынуліся на паўночны ўсход да Ірана і Індыі, друтія на паўднёвы захад да Грэцыі, Італіі і Гішпаніі, на захад праз Сярэднюю Еўропу да Англіі і Францыі, на паўночны ўсход да Скандынавіі і на поўнач да Усходняй Еўропы і Расіі. Куды б індаеўрапейцы не прыходзілі, яны мяшаліся там з даіндаеўрапейскімі культурамі, але індаеўрапейская рэлігія і індаеўрапейская мова рабіліся дамінуючымі.