• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    У цябе ўсё добра?
    Ну, так...
    3 сённяшняга дня лісты табе болып прыходзіць не будуць.
    Але ж я не пасылала табе жабы.
    Так, але цяпер мы з табой будзем сустракацца. Рэч у тым, што час пачынае падганяць.
    Чаму?
    Хільдзін бацька ўсё шчыльней бярэ нас у аблогу.
    Як гэта, у аблогу?
    3 усіх бакоў, Сафія. Цяпер нам трэба аб’яднаць намаганні.
    Якім чынам?..
    Але ж ты не на шмат будзеш здольная, пакуль я не раскажу пра Сярэднявечча. А яшчэ трэба прайсці эпоху Адраджэння і XVII стагоддзе. I апроч таго, ключавую ролю будзе мець Бэрклі...
    Той, чый партрэт вісеў у Маёравай хатцы?
    Ён самы. Можа быць, галоўная бітва адбудзецца якраз за яго філасофію.
    Ты так кажаш, быццам гаворка пра якую вайну.
    Я назваў бы гэта хутчэй барацьбой духу. Нам трэба прыцягнуць да сябе Хільдзіну ўвагу і перавабіць яе на свой бок, пакуль ейны бацька не вярнуўся ў Лілесанд.
    Я нічога не разумею.
    Можа, філосафы табе адкрыюць вочы. Прыходзь заўтра да касцёла святой Марыі а чацвёртай раніцы. Але ж адна, дзіця маё.
    Як мне адной ісці сярод ночы?
    ... біп-біп-біп!
    Алё!
    Вось фацэт, павесіў слухаўку! Сафія кінулася да пліты. Суп амаль не вылецеў з каструлі. Яна закінула фрыкадэлькі, моркву і паменшыла агонь.
    Касцёл святой Марыі? Гэта быў старажытны мураваны касцёл, узведзены яшчэ ў Сярэднявеччы. Сафія думала, што яго выкарыстоўваюць толькі пад канцэрты і ўрачыстыя набажэнствы. Улетку касцёл часам адчынялі для турыстаў. Але ж хто яго адчыніць табе сярод ночы?
    Калі маці вярнулася з працы, Сафія ўжо схавала паштоўку з Лівана побач з іншымі рэчамі, звязанымі з Альбэртам і Хільдай. А пасля, паабедаўшы, пайшла да Ёрунь.
    Як толькі сяброўка адчыніла дзверы, Сафія выпаліла:
    Мне трэба нешта ў цябе папрасіць, і, не прамаўляючы больш ні слова, рушыла да Ёрунінага пакоя. У мяне праблема, паведаміла яна, калі дзверы ў іх за плячыма зачыніліся.
    I што гэты раз?
    Я хачу папрасіць, каб ты сказала маці, што сёння я начую ў цябе.
    Ну дык і добра.
    Але ж толькі сказаць, разумееш. Насамрэч мне трэба ў зусім іншае месца.
    Гэта ўжо горай. У цябе што нехта завёўся?
    He нехта, а Хільда.
    Ёрунь ціхенька свіснула, але Сафія зірнула ёй проста ў вочы.
    Я прыйду да цябе ўвечары, сказала яна. Але каля трэцяй ночы мне трэба будзе ненадоўга сысці. Пакуль мяне не будзе, ты павінна мяне прыкрыць.
    Але куды табе трэба, Сафія? I навошта?
    Sorry. Я атрымала строгі загад.
    3 начаваннем у сяброўкі ніякіх праблем не ўзнікла, хутчэй наадварот: Сафіі часам здавалася, што маці любіць пабыць дома адна.
    Але ж ты прыйдзеш заўтра да снедання? вось адзінае, што цікавіла маці, калі Сафія выпраўлялася ў госці.
    Калі не прыйду, ты ведаеш, дзе мяне шукаць.
    Чаму яна так сказала? Яна ж сама не была ўпэўненая, што знайсці яе будзе лёгка.
    Як і ўсякае начаванне ў сяброўкі, гэтае таксама пачалося з давяральных размоваў далёка за поўнач. Уся розніца была хіба ў тым, што, калі яны каля першай ночы нарэшце ўтаймаваліся, Сафія завяла гадзіннік на пятнаццаць хвілін на чацвёртую.
    Калі праз дзве гадзіны будзільнік зазвінеў, Сафія ляпнула па ім так хутка, што Ёрунь амаль і не прачнулася.
    Глядзі там асцярожна, толькі прамармытала яна, не расплюшчваючы вачэй.
    Сафія выбралася з дома. Да касцёла св. Марыі было некалькі кіламетраў, але няхай і паспаўшы ўсяго дзве гадзіны, зморанасці яна не адчувала. Па-над пагоркамі на ўсходзе чырвонай істужкаю займаўся світанак.
    Да брамы старога касцёла Сафія падышла якраз а чацвёртай. Яна штурханула велізарную створку і тая паддалася!
    Усярэдзіне было так ціха і пуста, як бывае толькі ў старажытных касцёлах. Праз вітражы тачылася сіняватае святло, і ў ім плавалі тысячы драбнюткіх парушынак, якімі поўнілася ўсё паветра. Пыл, відаць, збіраўся на тоўстых бэльках, што скрыжоўваліся пад скляпеннем касцёла. Сафія села на лаву ў цэнтры нефа і ўзялася разглядаць алтар і распяцце з пабляклымі ад старасці фарбамі.
    Так мінула некалькі хвілін. I раптам загучаў арган. Сафія не адважылася павярнуць галаву. Выконвалі нейкі старадаўні псалом, відаць, таксама сярэднявечны.
    Потым арган сціх, і амаль адразу за спінай пачулася нечая хада. Можа, усё-ткі павярнуцца? He, ужо лепш яна будзе глядзець на ўкрыжаванага Ісуса.
    Хада праплыла міма, і Сафія ўбачыла чалавечую постаць у карычневай манаскай сутане. Яна была гатовая паклясціся, што перад ёю сапраўдны сярэднявечны манах.
    Было крыху вусцішна, хоць яна была не з баязлівага дзясятка. Манах прайшоў да алтарнага месца, павярнуў і падняўся на катэдру. Абапершыся там аб парэнчы, ён зірнуў уніз на Сафію і загаварыў на лаціне:
    -	Gloria Patri et Filio et Spiritui sancto. Sicut erat in principio et nunc et semper in saecola saecolorum*.
    -	Hy, вось жа блазан, не, каб гаварыць па-нарвежску! вырвалася ў Сафіі.
    Рэха падхапіла і разнесла яе словы па ўсім касцёле.
    Яна, вядома, ужо здагадалася, што ў ролі манаха выступае Альбэрта Кнокс. I таму пашкадавала, што дазволіла сабе ў мурах старога касцёла такія непачцівыя словы. Але ж яна была напалоханая, а напалоханы чалавек, бывае, каб хоць неяк сябе супакоіць, пераходзіць межы дазволенага.
    -	Ціха!
    Альбэрта падняў руку, як робяць святары, калі даюць пастве знак сесці.
    -	Каторая гадзіна, дзіця маё? спытаў ён.
    -Пяць хвілін па чацвёртай, адказала Сафія, ужо забыўшы пра страх.
    -	Што ж, час настаў. Пачалося Сярэднявечча!
    -	А што, Сярэднявечча пачынаецца а чацвёртай? неўразумела спытала Сафія.
    -	Так, прыкладна а чацвёртай. Потым была і пятая, і шостая, і сёмая гадзіны, а час нібыта застыў на месцы. Выбіла восьмую, дзявятую і дзясятую. А Сярэднявечча ўсё не канчалася. «Пара б ужо і прачнуцца сустрэць новы дзень», мабыць, думаеш ты. I я цябе разумею. Але ў свеце нібыта настаў адзін суцэльны і бясконцы выходны. Выбіла адзінаццатую, дванаццатую і першую папаўдні і ў гэты перыяд, які мы называем высокім Сярэднявеччам, у Еўропе пачалі ўзводзіцца велічныя храмы. Толькі каля другой гадзіны дня
    * Хвала Айцу і Сыну і Святому Духу. Як было спрадвеку і цяпер і заўсёды на вякі вечныя (лйц.)-
    сям-там загучалі пеўневыя спевы. Толькі цяпер уяўляеш, толькі цяпер доўгая эпоха Сярэднявечча пайшла на спад.
    Выходзіць, Сярэднявечча доўжылася дзесяць гадзін, сказала Сафія.
    Альбэрта высунуў з-пад балахона сутаны нос і абвёў позіркам паству, якая складалася ў гэты момант усяго з адной чатырнаццацігадовай дзяўчынкі:
    Так, калі гадзіну прыняць за стагоддзе. Тады Ісус, можна сказаць, нарадзіўся каля паўночы, а Павал пачаў свае місіянерскія вандраванні каля паловы першай і памёр чвэрткаю гадзіны пазней у Рыме. Да трэцяй гадзіны хрысціянства знаходзілася больш-менш пад забаронай і толькі ў 313 годзе было прызнанае за адну з рэлігій Рымскай імперыі. Адбылося гэта пры імператары Канстанціне. Сам гэты пабожны манарх прыняў хрышчэнне нашмат пазней, перад самаю сваёй смерцю. А з 380 года хрысціянства зрабілася дзяржаўнай рэлігіяй ва ўсёй Рымскай імперыі.
    -	Хіба Рымская імперыя тады яшчэ не распалася?
    Так, яна ўжо была на мяжы развалу. Мы стаім на парозе найважнейшай змены культур у гісторыі чалавецтва. 3 IV стагоддзя Рыму пачынаюць пагражаць як ваяўнічыя плямёны з поўначы, так і звады ўнутры. У 330 годзе імператар Канстанцін пераносіць сталіцу Рымскай дзяржавы ў Канстанцінопаль горад, які ён сам заснаваў на ўзбярэжжы Чорнага мора. Некаторыя называлі яго «другім Рымам». У 395 годзе Рымская імперыя распадаецца напалам на Заходнюю з цэнтрам у Рыме і Усходнюю са сталіцай у Канстанцінопалі. У 410 годзе Рым рабуюць барбарскія плямёны, а ў 476 годзе Заходняя Рымская дзяржава ўвогуле спыняе сваё існаванне. Што да Усходняй Рымскай, або Візантыйскай, імперыі, то яна праіснавала аж да 1453 года, калі Канстанцінопаль захапілі туркі.
    -	1 перайменавалі яго ў Стамбул?
    -	Так і ёсць. Але зазначым сабе, яшчэ адну дату: год 529-ы, калі царква зачыні ла Платонаву акадэмію ў Афінах. I ў гэты самы год быў створаны першы буйны манаскі ордэн ордэн бенедыктынаў. Такім
    чынам, 529-ы год можна лічыць сімвалам пералому: хрысціянская царква пасадзіла грэцкую філасофію пад замок і кляштары з таго часу атрымалі манаполію на адукацыю, мысленне і развіццё думкі. Час набліжаецца да паловы шостай...
    Сафія даўно зразумела Альбэртаву сістэму размеркавання гісторыі па гадзінах. Поўнач гэта нулявы год, першая гадзіна соты год па нараджэнні Хрыстовым, шостая гадзіна шасцісоты год, а другая папаўдні год 1400-ы.
    Альбэрта тым часам распавядаў далей:
    Само слова Сярэднявечча азначае «прамежак часу паміж дзвюма эпохамі». Гэты выраз узнік у часы Адраджэння, калі людзі глядзелі на мінулыя стагоддзі, як на адну доўгую «тысячагадовую» ноч, якая накрывала Еўропу паміж Антычнасцю і Рэнесансам. Мы дагэтуль ужываем слова «сярэднявечны» са зневажальным адценнем, калі гаворым пра ўсё дагматычнае і закаснелае. Але некаторыя ўспрымалі Сярэднявечча і як «тысячагоддзе росту», бо менавіта ў сярэднія вякі сфармавалася сістэма адукацыі. Яшчэ ў раннім Сярэднявеччы пры кляштарах пачалі стварацца першыя школы. 3 XII стагоддзя ўзнікаюць школы пры катэдральных саборах, а каля 1200 года першыя ўніверсітэты. Да нашых дзён дысцыпліны, якія выкладаюцца ва ўніверсітэтах, падзяляюцца па навуковых групах, або «факультэтах», такім самым чынам, як гэта было ў Сярэднявеччы.
    Тысяча гадоў гэта дужа доўга.
    Хрысціянству патрэбен быў час, каб пранікнуць у глыбіні народнай свядомасці. Акрамя таго, у перыяд Сярэднявечча пачалі фармавацца нацыі са сваімі гарадамі і вёскамі, народнаю музыкай і вуснай народнай творчасцю. Якія мы мелі б сёння казкі і народныя песні, каб не Сярэднявечча? I якую мы мелі б сёння Еўропу, Сафія? Можа, яна так і засталася б рымскай правінцыяй? Калі назвы такіх краін, як Нарвегія, Англія ці Германія, абуджае ў нас нейкі водгук, то паходзіць ён якраз з бяздонных глыбіняў Сярэднявечча. У тых глыбінях плавае шмат тлустай рыбы, няхай нават яе й не заўсёды ўдаецца згледзець. Але ж і Сноры Стурлусан быў дзе-
    ячам Сярэднявечча. I Святы Улаў1 таксама. I Карл Вялікі. He гаворачы ўжо пра Рамэа і Джульету, Бэндыка і Аралілью2, Улава Остэсана3 і троляў з Хедальскага лесу4.1 яшчэ цэлую чараду ганарлівых князёў і велічных каралёў, смелых рыцараў і прыгожых дзеў, безыменных майстроў, што рабілі вітражы, і геніяльных стваральнікаў арганаў. А я ж не згадаў яшчэ ні манахаў, ні крыжакоў, ні знахарак.