• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Усё пачалося з таго, што Бог стварыў зямлю. Як гэта адбывалася, ты можаш прачытаць на самых першых старонках Бібліі. Але пазней людзі ўзбунтаваліся супраць Бога. Пакараннем за гэта стала не толькі выгнанне Адама і Евы з Эдэмскага саду, але прыход на зямлю смерці.
    Непаслушэнства людзей перад Богам праходзіць чырвонаю ніткай праз усю Біблію. У Першай Майсеевай кнізе апавядаецца пра сусветны патоп і Ноеў каўчэг. Далей гаворка вядзецца пра запавет, або дамову, укладзеную Богам з Абрагамам і яго родам, паводле якой тыя абавязваліся паважаць Божыя прыказанні, а Бог наўзамен абяцаў ахоўваць Абрагамавых нашчадкаў. Пазней запавет быў падноўлены Майсеем, які на гары Сінай атрымаў ад Бога скрыжалі (Майсееў Закон). Адбылося гэта каля 1200 года да н. э. Перад тым ізраільцяне доўгі час былі рабамі ў Егіпце, але з Божаю дапамогай Майсей прывёў свой народ назад у Ізраіль.
    Вядома, што каля тысячнага года да нараджэння Хрыстова і задоўга да ўзнікнення грэцкае філасофіі у Ізраілі было тры цары. Першы Саул, пасля яго Давід, а яшчэ пазней цар Саламон. За іх цараваннем ізраільскі народ, аб’ядны ў адну дзяржаву, перажываў перыяд палітычнага, ваеннага і культурнага росквіту, асабліва за царом Давідам.
    Пры ўступленні на прастол цар праходзіў абрад памазання і ў выніку набываў тытул Месіі, што значыць «памазанца». У рэлігійным плане цар выступаў як пасярэднік паміж людзьмі і Богам. Таму цароў яшчэ называлі «сын Божы», а краіну «царствам Божым».
    Але нядоўга пратрымалася адзінае Ізраільскае царства. Неўзабаве яно падзялілася на два паўночнае (Ізраільскае) і паўднёвае (Юдэйскае). У 722 годзе паўночнае царства было захоплена асірыйцамі і страціла ўсякуто палітычную і рэлігійную вагу. He нашмат лепш было і на поўдні. У 586 годзе паўднёвае царства захапілі вавілоняне. Ерусалімскі храм быў разбураны, а болыпасць насельніцтва выгнаная ў Вавілон. «Вавілонскі палон» цягнуўся да 539 года, калі народ здолеў вярнуцца ў Ерусалім,
    дзе нанова адбудаваў велічны храм. Але да пачатку нашага летазлічэння габрэі ўвесь час заставаліся пад чужой уладай.
    Габрэі пыталіся ў сябе, чаму царства Давіда распалася і на яго народ адно ліха валіцца за друтім. Хіба ж Бог не абяцаў абараняць Ізраіль? Зрэшты, і народ абяцаў выконваць Божыя прыказанні. I пакрысе людзі пачалі меркаваць, што Бог наслаў на Ізраіль кару за непаслушэнства.
    Яшчэ прыблізна з 750 года да н. э. пачалі з’яўляцца прарокі, якія прадказвалі, што Бог пакарае Ізраіль за парушэнне сваіх прыказанняў. Яны сцвярджалі, што прыйдзе дзень, калі Бог пакліча Ізраіль на суд. Такія прароцтвы мы называем «прароцтвамі аб канцы свету».
    Неўзабаве ўзніклі і іншыя прарокі, якія абвяшчалі, што Бог хоча выратаваць рэшту народа і прышле «князя міру», або «цара міру» з Давідава роду. Ён адновіць Давідава царства і далей народ будзе жыць шчасліва.
    «Народ, які хадзіў у цемры, убачыць святло вялікае; на жыхароў краіны ценю смяротнага святло заззяе»*, казаў прарок Ісая. Такія прароцтвы мы называем «прароцтвамі аб збаўленні».
    Удакладню: за царом Давідам ізраільскі народ жыў шчасліва. Але мінаў час, жыццё ў ізраільцян горшала, і прарокі пачалі абвяшчаць, што настане дзень, калі прайдзе новы цар з Давідава роду. Гэты «Месія», або «Сын Божы», збавіць народ, узніме былую моц Ізраіля і ўсталюе «царства Божае».
    Ісус
    Спадзяюся, Сафія, ты запомніла ключавыя словы з папярэдняга раздзела: «Месія», «сын Божы», «збаўленне» і «царства Божае». Зазначу, што ад пачатку ўсе яны разглядаліся ў палітычным сэнсе. I ў часы Ісуса яіпчэ шмат хто верыў у прышэсце «Месіі»
    * Тут і далей Біблія цытуецца па перакладзе В. Сёмухі.
    як новага палітычнага, ваеннага і рэлігійнага лідэра, роўнага ў сваёй велічы цару Давіду. Такі «збаўца» ўспрымаўся як народны вызвольнік, якому наканавана спыніць пакуты габрэяў і збавіць іх ад рымскага прыгнёту.
    Але знаходзілася нямала і тых, хто бачыў у прароцтвах не толькі палітку. За пару стагоддзяў да Хрыста большасць прарокаў пачало сцвярджаць, што абяцаны «Месія» стане збаўцам усяго свету. Ён, маўляў, не толькі вызваліць ізраільцян ад чужынскага прыгнёту, але і ўратуе ўсё чалавецтва ад граху і правіны, а нават і ад смерці. Надзеі на «ўратаванне» ў гэтым сэнсе пашырыліся па ўсім эліністычным свеце.
    I тут з’яўляцца Ісус дарэчы, зусім не адзіны, хто мог бы сысці за абяцанага Месію. I вось ён таксама гаворыць пра «сына Божага», «Божае царства», «Месію» і «збаўленне», чым намякае на сваю сувязь са старажытнымі прароцтвамі. Калі ён вярхом на асліцы прыбывае ў Ерусалім, люд вітае яго як свайго збаўцу. Праводзячы яўную паралель з цырымоніяй узвядзення на трон старажытных цароў, Ісус дазваляе людзям сябе памазаць. «Час настаў і наблізілася царства Божае», кажа ён.
    Усё гэта важна запомніць, але зараз я хачу звярнуць тваю ўвагу вось на што: у адрозненне ад іншых «месіяў» Ісус тлумачыў, што ён ніякі не палітычны і не ваенны правадыр, яго прызначэнне нашмат важнейшае. Ён казаў пра збаўленне ўсяго чалавецтва і Божае дараванне людзям. Вандруючы, ён так прамаўляў да кожнага стрэчнага: «Даруюцца табе грахі твае».
    Раздаваць «дараванне грахоў» такім чынам было справай даволі дзёрзкаю. Але яшчэ горш было тое, што ён называў Бога «Бацькам» (Абба), а ў тагачасным габрэйскім асяроддзі такое было непрынята. Таму многія кніжнікі неўзабаве пачалі наракаць на Ісуса і шукаць, як бы пакараць яго смерцю.
    Удакладню: прышэсця Месіі за Ісусавым часам чакалі многія, спадзеючыся, што ён агнём і мечам усталюе «царства Божае». Паняцце «Божага царства» праходзіць чырвонаю ніткай і праз усе Ісусавы казані, але ў яго яно мае вельмі шырокі сэнс. Ісус называў
    «царствам Божым» любоў да блізкага, клопат пра слабога й беднага і дараванне тым, хто правінаваціўся.
    Гаворка, такім чынам, вядзецца пра кардынальнае пераасэнсаванне старажытнага выразу, у які раней укладалася паўваеннае значэнне. Народ чакаў ваяводу, які неўзабаве абвесціць «царства Божае». А тут прыходзіць Ісус у хітоне і сандалях і кажа, што «царства Божае» (або «новы запавет») гэта: «палюбі твайго блізкага, як самога сябе». Але і гэта не ўсё, Сафія, у дадатак ён кажа, што мы павінны любіць і нашых ворагаў. Калі нас б’юць, мы павінны не плаціць тою ж манетай, а «падставіць другую шчаку». I дараваць мы павінны не сем разоў, а сямёйчы семдзесят разоў.
    Ісус за ўсё жыццё ніколі не цураўся размоваў ані з блудніцамі, ані з карыслівымі мытнікамі, ані з палітычнымі ворагамі народа. Але ён не спыняецца на гэтым: ён кажа, што і марнатравец, які прамантачыў бацькаву маёмасць, і несумленны мытар, які „рыхаваў частку грошай, праведныя перад Богам, калі толькі да яго прыйдуць і папросяць у яго даравання. Вось які Бог шчодры на літасць.
    Ісус ідзе нават яшчэ далей (глядзі не ўпадзі): ён кажа, што такія «грэшнікі» нават больш праведныя перад Богам і больш заслугоўваюць Божага даравання, чым беззаганныя фарысеі і «паслухмяныя грамадзяне», што ходзяць паўсюль і выхваляюцца сваёй беззаганнасцю.
    Ісус падкрэсліваў, што ніводзін чалавек не варты Божай літасці. Мы не здольныя выратаваць самі сябе (у што верылі многія грэкі!). Фармулюючы ў Нагорнай пропаведзі строгія этычныя патрабаванні, Ісус хоча не толькі паказаць праз іх Божую волю, але й давесці, што ніхто не можа лічыцца праведным перад Богам. Божая літасць бясконцая, але й нам трэба звярнуцца да Бога з малітваю аб дараванні.
    Падрабязней пра тое, хто быў Ісус і чаму ён вучыў, хай табе раскажа твой настаўнік у асновах хрысціянства. Гэта і ёсць яго задача. Спадзяюся, яму ўдасца паказаць табе ўсю самабытнасць гэтага чалавека, якому, з аднаго боку, удавалася геніяльна карыстацца
    сучаснаю яму мовай, а з другога, абнаўляць і неверагодна пашыраць змест старых выслоўяў. He дзіва, што яго ўкрыжавалі. Яго радыкальныя выказванні пра збаўленне настолькі супярэчылі палітычным і іншым інтарэсам, што яго мусілі прыбраць з дарогі.
    У выпадку з Сакратам мы бачылі, як небяспечна бывае звяртацца да чалавечага розуму. У выпадку з Ісусам мы бачым, як небяспечна патрабаваць безумоўнай любові да блізкага і ў роўнай ступені безумоўнага даравання ўсім. Нават у наш час магутнасць вялікіх дзяржаў пачынае трашчаць па ўсіх швах, калі ад іх патрабуюць міру, любові, пажытку бедным і даравання дзяржаўным ворагам.
    Ты памятаеш, як быў угняўлёны Платон, калі на смерць адправілі Сакрата, галоўнага афінскага праведніка? Згодна з хрысціянскім вучэннем, Ісус быў адзіным праведнікам на зямлі. Але і яго асудзілі на смерць. Паводле хрысціянскага вучэння, ён памёр за людскія грахі. Гэта і называюць «выкупляльнаю ахвярай» Ісуса. Ісус стаў «пакутнікам», прыняўшы на сябе грахі чалавецтва, каб «прымірыць» нас з Богам і выратаваць ад Божае кары.
    Апостал Павал
    Неўзабаве пасля таго, як Ісуса ўкрыжавалі і пахавалі, папаўзлі чуткі, нібыта ён паўстаў з гробу. Гэтым Ісус паказаў, што ён болей чым чалавек, што ён і праўда «сын Божы».
    Трэба зазначыць, што хрысціянская царква пачынае Велікодную раніцу абвяіпчэннем Хрыстова ўваскрэсення. Яшчэ апостал Павал сцвярджаў: «Калі Хрыстос не ўваскрос, дык і казань наша дарэмная і вера марная».
    Такім чынам усе атрымалі надзею, што «паўстануць у плоці». Дзеля гэтага наш збаўца Ісус і быў укрыжаваны. Але заўваж, Сафія, што ў габрэяў гаворка вялася не пра «неўміручасць душы» ці нейкую форму «перасялення душаў». Такая ідэя чыста грэцкая, або індаеўрапейская. А паводле хрысціянства, сам
    чалавек не мае ў сабе нічога неўміручага, у гым ліку несмяротнай душы. Царква верыць у «ўваскрэсенне цела і вечнае жыццё», але наш ратунак ад смерці і «пагібелі» магчымы толькі дзякуючы Божаму цуду. Нашай заслугі ў ім няма, ён не звязаны з нейкімі натуральнымі, то бок дадзенымі нам ад прыроды здольнасцямі.
    Першыя хрысціяне пачалі прапаведаваць «дабравесце» аб збаўленні праз веру ў Ісуса Хрыста, які прыйшоў выратаваць «царства Божае», што апынулася на краі пагібелі. Цяпер дзякуючы веры ў Хрыста ўвесь свет мог быць уратаваны. (Слова «Хрыстос» гэта пераклад на грэцкую габрэйскага слова «месія» і азначае «памазанец».)
    Усяго праз некалькі гадоў пасля Ісусавай смерці хрысціянства прыняў фарысей Павал. Праз свае місіянерскія вандраванні па ўсіх грэка-рымскіх уладаннях і землях ён ператварыў хрысціянства ў сусветную рэлігію. Мы чытаем пра гэта ў Дзеях Святых Апосталаў. Апроч таго, Паўлавы прамовы і навучанні дайшлі да нас у шматлікіх пасланнях, якія ён пісаў да першых хрысціянскіх суполак.