Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Калі ты будзеш сядзець на занятках з 30 іншымі вучнямі і настаўнік спытае, які колер вясёлкі найпрыгажэйшы, ён напэўна ж атрымае багата розных адказаў. Аднак калі ён спытае, колькі будзе 8 памножыць на 3, увесь клас абавязаны будзе даць аднолькавы вынік. Вырашальнае слова тут застаецца за розумам, а розум у пэўным сэнсе процілегласць меркаванню і адчуванню. Можна сказаць, розум вечны і ўсеагульны якраз таму, што адлюсгроўвае толькі вечныя і ўсеагульныя адносіны.
Платон, дарэчы, дужа цікавіўся матэматыкай. Бо адносіны ў матэматыцы ніколі не змяняюцца. Таму мы і можам здабываць з яе дапамогай дакладныя веды. Але цяпер нам патрэбны прыклад: уяві, што ты пайшла пагуляць у лес і знайшла шышку. Дапусцім, ты «лічыш», што шышка круглая, а Ёрунь сцвярджае, шго з аднаго боку яна прыплюснутая. (I тут вы пачынаеце спрачацца!) Але вы не можа дакладна ведаць, штб насамрэч бачыце на свае вочы. Затое можаце з упэўненасцю сцвярджаць, што акружнасць мае 360°. У гэтым выпадку вы будзеце казаць пра ідэапьную акружнасць, якой, мабыць, і няма ў прыродзе, але якую вы можаце цалкам выразна ўявіць у думках. (Тут вы якраз і маеце на ўвазе пернікавую форму, схаваную ад вачэй, а не асобных пернікавых чалавечкаў, раскладзеных на кухонным стале).
Кораценька падсумуем: пра тое, што намі ўспрымаецца праз пачуцці, мы атрымліваем толькі прыкладнае ўяўленне. Дакладныя веды можна здабыць толькі пра тое, што спасцігаецца розумам. Сума ўсіх вуглоў трыкутніка заўсёды будзе складаць 180°. Так сама і «ідэальны» конь заўсёды будзе на чатырох нагах, нават калі ў пачуццёвым свеце ўсе коні раптам стануць кулы авымі.
Неўміручая душа
Такім чынам, Платон меркаваў, што рэчаіснасць складаецца з дзвюх частак.
Першая частка гэта пачуццёвы свет, пра які мы можам здабываць толькі няпэўныя і недаскана-
лыя веды з дапамогай нашых пяці (няпэўных і недасканалых) органаў пачуццяў. Усё ў пачуццёвым свеце «цячэ» іначай кажучы, у ім нішто не вечна.
У пачуццёвым свеце няма нічога, апроч рэчаў, якія з’яўляюцца й знікаюць.
Другая частка гэта свет ідэй, пра які мы можам здабываць дакладныя веды з дапамогаю розуму. Свет ідэй непадуладны пачуццёваму ўспрыманню. Затое ідэі (ці формы) вечныя і нязменныя.
На думку Платона, чалавек гэта таксама істота з дзвюх частак. У нас ёсць цела, якое «цячэ». Яно неадрыўна звязанае з пачуццёвым светам, таму нашаму целу вызначаны той самы лёс, што і ўсяму астатняму (напрыклад, мыльнай бурбалцы). Усе нашы пачуцці звязаныя з целам, і таму ім нельга давяраць. Але мы маем таксама неўміручую душу, якая ёсць прыстанкам розуму. I дзякуючы таму, што душа нематэрыяльная, яна здольная зазірнуць у свет ідэй.
Гэтым амаль усё ўжо сказана. Амаль, але яшчэ не ўсё, Сафія. Падкрэсліваю: ЯШЧЭ HE ЎСЁ!
У дадатак Платон меркаваў, што душа існуе і да таго, як знаходзіць прыстанак у целе. Спярша яна пэўны час жыве ў свеце ідэй (ляжыць сабе на якой верхняй паліцы побач з іншымі пернікавымі формамі), а тады перасяляецца ў чалавечае цела і адразу забываецца на дасканалыя ідэі. I тут пачынае адбывацца нешта дзіўнае, нешта дзівоснае. Разам з тым як чалавек асвойвае формы ў прыродзе, у яго душы пакрысе абуджаюцца цьмяныя ўспаміны. Чалавек бачаць каня каня недасканалага (таго самага пернікавага!), і гэтага ўжо дастаткова, каб абудзіць у душы цьмяны ўспамін пра дасканалага «каня», якога душа некалі бачыла ў свеце ідэй. Адначасова ў душы абуджаецца памкненне назад, да спрадвечнага свайго прыстанку. Такое памкненне Платон называе эрас, што значыць «любоў». Душа перажывае «любоўнае памкненне» назад да свайго сапраўднага першапачатку. I з гэтай пары
цела і ўсё, дадзенае нам праз пачуцці, пачынае здавацца ёй недасканалым і неістотным. Урэшце душа адлятае на крылах гэтай любові «дадому», у свет ідэй, вырваўшыся з «цялеснага палону».
Трэба зазначыць, што такое Платонава апісанне тычыцца ідэальнага жыцця. Але далёка не ўсе даюць сваёй душы волю, адпускаючы яе ў вандроўку да свету ідэй. Звычайна людзям больш даспадобы трымацца «адлюстравання» ідэй у пачуццёвым свеце. Яны бачаць аднаго каня, потым другога... Але не бачаць таго, чыёй недакладнай копіяй ёсць усе гэтыя коні. (Яны ўлятаюць на кухню і пачынаюць хапаць пернікавых чалавечкаў, не задаючыся пытаннем, адкуль яны там узяліся). Платон кажа пра шлях філосафа. Яго філасофію можа лічыць апісаннем філасофскага ладу жыцця.
Убачыўшы цень, ты, Сафія, мусіць, задумаешся, штб гэты цень адкідае. Напрыклад, перад табой будзе цень нейкай жывёлы. «Можа быць, гэта конь?» падумаеш ты, але будзеш вагацца. А пасля павернешся і ўбачыш сапраўднага каня, які, безумоўна, нашмат прыгажэйшы і мае нашмат выразнейшыя абрысы за той размазаны «конскі цень». ПАВОДЛЕ ПЛАТОНА, УСЕ ІСНЫЯ З’ЯВЫ I РЭЧЫ Ў ПРЫРОДЗЕ ТОЛЬКІ ЦЕНІ АД ВЕЧНЫХ ФОРМАЎ, АБО ІДЭЙ. Аднак большасць людзей задаволеныя жыццём сярод ценяў. Яны не задумваюцца над тым, штб адкідае гэтыя цені. Яны лічаць, што цені гэта і ёсць усё існае, і перасгаюць успрымаць іх як цені. Так пакрысе яны забываюцца і пра неўміручасць сваёй душы.
Шлях наверх са змрочнай пячоры
Каб патлумачыць гэта, Платон расказвае прыпавесць. Мы называем яе прыпавесцю пра пячору. Перакажу яе сваімі словамі.
Уяві сабе вязняў, якія сядзяць у глыбіні падземнай пячоры. Закутыя па руках і нагах, яны павернуты спінаю да ўваходу, а перад вачыма ў іх толькі сцяна. Ззаду высіцца мур, а за гэтым мурам рухаюцца чалавекападобныя істоты, якія праносяць па-над ім
розныя рэчы. Яшчэ далей гарыць вогнішча, і на сцяну ў пячоры ад рэчаў падаюць доўгія цені. Гэты «тэатр ценяў» адзінае, што бачаць вязні. Ад самага нараджэння яны сядзяць нерухома, і таму вераць, што, апроч ценяў, нічога болей няма.
А цяпер уяві, што адзін вязень здолеў вызваліцца з палону. Жаданне ўцячы ў яго ўзнікла, калі ён пачаў цікавіцца, адкуль на сцяне бяруцца ўсе гэтыя цені. I вось, нарэшце, яму пашчасціла вызваліцца з кайданоў. Як ты думаеш, што здарыцца, калі ён павернецца да рэчаў над мурам? Безумоўна, спачатку ад яркага святла ён зажмурыць вочы. Ён адразу нават не здолее ўцяміць, што гэта за рэчы, бо раней нічога, акрамя іх ценяў, не бачыў. A Kani яму пашчасціць пранікнуць за мур, абысці вогнішча і апынуцца на вольнай прыродзе, ён збянтэжыцца яшчэ больш і спачатку нічога не зразумее. Але паступова, працершы вочы, ён прыйдзе ў захапленне ад неверагоднай прыгажосці навакольнага свету. Упершыню ў жыцці ён убачыць выразныя абрысы і колеры. Ён убачыць сапраўдных жывёл і сапраўдныя кветкі, нікчэмным падабенствам якіх былі выявы ў пячоры. I тады яму стане цікава, адкуль узяліся ўсе гэтыя звяры й кветкі. I тут ён убачыць на небе сонца і зразумее, што ў сапраўднасці яно і дорыць жыццё ўсім звярам і кветкам, як агонь у пячоры спараджаў цені рэчаў.
Цяпер шчасліваму вязню скакаць бы на волі і радавацца здабытай свабодзе. Але ён думае пра тых, хто застаўся ў пячоры. Таму ён вяртаецца назад. I апынуўшыся зноў у падземным змроку, спрабуе пераканаць астатніх, што цені на пячорнай сцяне усяго толькі нікчэмнае падабенства сапраўдных рэчаў. Але яму ніхто не дае веры. Усе толькі ківаюць на сцяну і кажуць, што нічога, апроч таго, што яны бачаць, няма. I ўрэшце забіваюць былога вязня.
У сваёй прыпавесці пра пячору Платон апісвае шлях філосафа ад цьмяных уяўленняў да сапраўдных ідэй, якія крыюцца за ўсім існым у прыродзе. Ён, безумоўна, мае на ўвазе і Сакрата, якога «вязні» забілі за тое, што ён крытыкаваў іх аблудныя ўяўленні і назаляў, спрабуючы паказаць шлях да сапраўдных ведаў. Такім
ШІА’ГОН
чынам, прыпавесць пра пячору гэта аповед пра мужнасць філосафа і яго клопат пра пашырэнне ведаў.
Платон хацеў паказаць, што змрочная пячора суадносіцца з навакольнай рэальнасцю гэтак сама, як формы гэтай рэальнасці суадносяцца са светам ідэй. Ён зусім не сцвярджаў, што рэальнасць сама па сабе змрочная і гнятлівая, але яна падаецца гнятлівай і змрочнай у параўнанні з выразнай чысцінёю ідэй. Выява прыгожай дзяўчыны таксама не змрочная і не гнятлівая, хутчэй наадварот. Але гэта толькі выява.
Філасофская дзяржава
Прыпавесць пра пячору знаходзіцца ў Платонавым дыялогу «Дзяржава». У ім Платон апісвае таксама «ідэальную», то бок уяўную, ці, як яшчэ кажуць, «утапічную» дзяржаву. Калі казаць коратка, Платон меркаваў, што дзяржавай павінны кіраваць філосафы. А каб патлумачыць чаму, спасылаўся на будову чалавечага цела.
Платон лічыў, што чалавечае цела складаецца з трох частак, а менавіта з галавы, грудзей і чэрава. Кожнай частцы адпавядае свая душэўная якасць. Галаве розум, грудзям палкасць, а чэраву прагнасць. Кожнай з гэтьгх душэўных якасцяў адпавядае свой ідэал, або «вартасць». Розуму павінен імкнуцца да мудрасці, палкасць праяўляцца ў мужнасці, а прагнасць утаймоўвацца ўмеркаванасцю. Толькі калі ўсе гэтыя тры часткі працуюць зладжана, як адно цэлае, атрымліваецца гарманічная, «добрапрыстойная» асоба. У школе дзяцей трэба найперш вучыць утаймоўваць жаданні, потым знішчаць у сабе маладушша. I ўрэшце кіравацца патрабаваннямі розуму, каб дасягнуць мудрасці.
Платон уяўляе дзяржаву, якая будуецца па падабенстве з чалавекам, з гакім самым падзелам на тры часткі. Як цела мае «галаву», «грудзі» і «чэрава», так і дзяржава мае кіраўнікоў, абаронцаў (або ваяроў) і вытворцаў (напрыклад, сялян). Платон
відавочна абапіраецца на дасягненні тагачаснай грэцкай медыцыны. Як здаровая і гарманічная асоба вызначаецца раўнавагаю і ўмеркаванасцю, так і «справядлівая» дзяржава вызначаецца тым, што ўсім і кожнаму ў ёй адведзена сваё месца.
Уся Платонава філасофія, у тым ліку філасофія дзяржавы, прасякнута рацыяналізмам. Дзеля стварэння добрай дзяржавы ёй найперш патрэбны кіраўнікі, чые дзеянні дыктуюцца розумам. I як целам кіруе галава, так і грамадствам павінны кіраваць філосафы.
Паспрабуем наглядна паказаць суадносіны паміж трыма часткамі чалавека і дзяржавы:
Цела
Душа
Вартасць
Дзяржава
галава
розум
мудрасць
кіраўнікі
грудзі
палкасць
мужнасць
абаронцы
нутро
прагнасць
умеркаванасць
вытворцы
Платонава ідэальная дзяржава нагадвае падзел на касты ў старажытнай Індыі, дзе ўсе і кожны выконвалі сваю функцыю на карысць супольнасці. Яшчэ за часам Платона а нават яшчэ даўней грамадства ў Індыі складалася якраз з такіх трох частак: касты кіраўнікоў (або жрацоў), касты ваяроў і касты работнікаў.