• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    калі б увесь час рабіла адно, а сама ўсярэдзіне ведала, што гэта дрэнна? Дагэтуль знойдзецца нямала людзей, якія хлусяць, крадуць, паклёпнічаюць на іншых. Пэўна, яны таксама ведаюць, што паводзяць сябе пагана, ці несумленна, калі табе так болыв падабаецца. I ты думаеш, яны адчуваюць сябе шчаслівымі?
    Сакрат так не думаў.
    Прачытаўшы ліст пра Сакрата, Сафія хуценька схавала яго ў бляшанку і вылезла ў сад. Ёй хацелася ўнікнуць роспытаў аб тым, дзе яна была, таму яна пабегла ў хату, каб паспець да прыходу маці, якая хутка павінна была вярнуцца з крамы. Апроч таго, Сафія абяцала вымыць посуд.
    Толькі яна напусціла ў ракавіну вады, як зайшла маці з двума поўнымі торбамі. Мабыць, таму яна заўважыла:
    Сафія, ты апошнім часам нейкая не такая.
    У Сафіі мімаволі вырвалася:
    Сакрат таксама быў не такі.
    Сакрат?
    У маці вочы на лоб палезлі.
    Шкада толькі, што ён за гэта паплаціўся жыццём, дадала Сафія, глыбока задумаўшыся.
    He, ну вы чулі? Сафія, я ўжо й не ведаю, што мне з табой рабіць.
    Сакрат таксама не ведаў. Ён ведаў толькі, што нічога не ведаў. Але ён быў найразумнейшым чалавекам у Афінах.
    Маці не знайшла, што сказаць. Нарэшце, вымавіла:
    Вас гэтаму ў школе зучаць?
    Сафія заўзята пакруціла галавою:
    Там нас нічому не вучаць... Розніца паміж школьным настаўнікам і саііраўдным філосафам у тым, што настаўнік лічыць, што ведае цэлую процьму і гэтую процьму ўвесь час убівае вучням у галовы. А філосаф спрабуе разабрацца разам з вучнямі.
    Ну, ясна, зараз мы зноў пачнем гаварыць пра белых трусоў. Ведаеш, мне дужа хочацца ўбачыць, у каго ты, насамрэч, закахалася. A то мне пачынае здавацца, што ён крыху з галавой не сябруе.
    Сафія адвярнулася ад ракавіны. Памахаўшы ў бок маці ёршыкам, яна заўважыла:
    Яшчэ як сябруе! Проста ён сляпнём лезе ў вочы людзям, каб іх раскатурхаць. А ўсё дзеля таго, каб людзі пачалі думаць на іншы лад.
    He, хопіць ужо. Мне здаецца, ён нейкі нахабнік.
    Сафія зноў павярнулася да посуду:
    Можа, ён не такі ўжо і разумнік, але й не нахабнік. Ён імкнецца да сапраўдных ведаў. Паміж джокерам і ўсімі астатнімі фарбамі ў калодзе ёсць значная розніца.
    Што ты сказала пра джокера?
    Сафія кіўнула:
    Ты калі-небудзь задумвалася, як многа ў калодзе чырваў і звонкаў? I вінаў з жалудамі хапае. Але на ўсіх на іх толькі адзін джокер.
    Дзіця маё, што ты гаворыш?
    Ты пытаешся, вось я і адказваю!
    Маці распакавала торбы. Пасля ўзяла газету і пайшла ў гасцёўню. Сафіі здалося, што маці неяк занадта шчыльна зачыніла за сабою дзверы.
    Управіўшыся з посудам, яна паднялася да сябе ў пакой. Чырвоны шаўковы шалік ляжаў у шафе на верхняй паліцы побач з цаглінкамі «Лега». Яна выцягнула яго і ўзялася пільна разглядаць.
    Хільда...
    АФІНЫ
    ... намесцыруінузвышаліся шматлікія высокія будынкі...
    Пад вечар маці выправілася адведаць сяброўку. Як толысі за ёй зачыніліся дзверы, Сафія пабегла ў сад да Схованкі ў старым жываплоце. Побач з пернікавай бляшанкай яна заўважыла тоўсты пакунак. Сафія тут жа здзерла з пакунка абгортку. Відэакасета!
    Яна паляцела ў хату. Ну, трэба ж такое: відэакасета! Нешта зусім новае. Але адкуль філосафу вядома, што ў іх ёсць відэамагнітафон? I што на гэтай касеце?
    Сафія сунула касету ў апарат. Неўзабаве на тэлевізарным экране ўзнік вялікі горад. Сафія зразумела, што гэта Афіны, бо камера затрымалася на Акропалі. Яна раней ужо бачыла выявы гэтых старых руінаў.
    Але цяпер усё было ўжывую. Паміж рэшткамі храмаў соваўся натоўп па-летняму апранутых турыстаў з фотаапаратамі на шыі. Але ў аднаго на шыі матляўся плакат, ці ёй здалося? Зноў той самы плакат! ІПто на ім напісана? «Хільда»?
    Неўзабаве на экране ўзнікла выява чалавека сярэдняга веку. Даволі маленькага, з акуратна падстрыжанай чорнай бародкай і берэтам на галаве. Ён павярнуўся да камеры і сказаў:
    Сардэчна вітаю цябе ў Афінах, Сафія! Ты, напэўна, ужо здагадалася, што я і ёсць той самы Альбэрта Кнокс. А калі не, то нагадаю: вялікага белага труса да гэтай пары цягнуць з чорнага капелюша Сусвету. Мы стаім на Акропалі. Слова «Акропаль» азначае «гарадская крэпасць», або, дакладней, «горад на ўзвышшы».
    Людзі засялілі гэтае месца яшчэ ў каменным веку. Прычынай, натуральна, стала яго адмысловае размяшчэнне. Гэтае высокае плато было лёгка абараняць ад вораі аў. Апроч таго, з Акропаля добра праглядалася адна з самых лепшых гаваняў Міжземнамор’я... 3 цягам часу, калі Афіны разрасліся на раўніне ніжэй за плато, Акропаль пачалі выкарыстоўваць у якасці цытадэлі і храмавага месца. У першай палове V ст. да н. э. выбухнула кровапралітная вайна з персамі, а ў 480 гг. да н. э. персідскі цар Ксеркс разрабаваў Афіны і спаліў усе старажытныя драўляныя пабудовы Акропаля. Праз год грэкі ўзялі перамогу над персамі, і ад таго часу, Сафія, у Афінах пачынаецца залаты век. Акропаль забудавалі нанова, але цяпер выключна храмавымі будынкамі, і ён зрабіўся яшчэ велічнейшым і прыгажэйшым, чым быў. Якраз у гэты час Сакрат вандраваў па вуліцах і плошчах горада і гутарыў з афінянамі. На яго вачах адбывалася аднаўленне Акропаля і ўзвядзенне гэтых грандыёзных збудаванняў, якія мы бачым вакол. Будаўніцтва ішло ашаламляльнае' За мной узвышаецца самы вялікі храм. Ён называецца Парфенон, або «храм Дзевы», а ўзвялі яго ў гонар багіні Афіны, якую шанавалі за заступніцу горада. Гэгая вялізная мармуровая хароміна не мае ніводнае прамой лініі, усе чатыры яе бакі крыху пукатыя. Так зрабілі, каб пабудова не здавалася неабсяжнай. Нават пры яе неверагодных памерах воку няцяжка яе ўспрымаць. Так адбываецца праз падман зроку. Калоны храма таксама крыху нахіленыя да цэнтра калі б яны былі яшчэ вышэйшыя і маглі сысціся разам недзе высока над храмам, то ўтварылі б піраміду вышынёй 1500 метраў. Усярэдзіне храма стаяла толькі 12-метровая статуя Афіны. Дадам яшчэ хіба, што белы мармур сцен быў афарбаваны ў мноства яркіх колераў, а дастаўлялі яго з гары аж за 16 кіламетраў адсюль...
    Сафія стаіла дыханне. Няўжо да яе з экрана сапраўды звяртаецца настаўнік філасофіі? Яна бачыла яго ценярыс толькі адіюйчы, дый тое ў цемры. Але цалкам магчыма, што ён і ёсць той самы чалавек, які нрамаўляе да яе цяпер, стоячы на Акропалі ў Афінах.
    Неўзабаве Альбэрта Кнокс, за якім ме адставала і камера, рушыў
    уздоўж бакавой сцяны храма. На самым беразе абрыву ён, нарэшце, спыніўся і паказаў на краявід унізе. Камера схапіла стары тэатр, які месціўся якраз пад Акропалем. Чалавек у берэтцы павёў далей свой аповед:
    Гэта старажытны тэатр Дыяніса. Мабыць, самы старажытны ў Еўропе. У Сакратавы часы тут ставілі свае трагедыі знакамітыя Эсхіл, Сафокл і Эўрыпід. Я раней быў згадваў трагедыю няшчаснага цара Эдыпа. Спектакль пра яго быў пастаўлены ўпершыню менавіта тут. Ігралі таксама камедыі. Самым выбітным камедыёграфам быў Арыстафан, які, дарэчы, напісаў яхідную камедыю пра мясцовага дзівака Сакрата. У самай глыбіні ты бачыш тую самую каменную сцяну, на фоне якой ігралі аркторы. Яна называлася «скенэ», ад яе паходзіць наша слова «сцэна». А слова «тэатр» паходзіць, дарэчы, ад старажытнагрэцкага слова «бачыць». Але, Сафія, мы хутка зноў вернемся да нашых філосафаў. Мы абыдзем Парфенон і сыдзем уніз праз уваходную частку...
    Маленькая постаць чалавека ў берэтцы рухалася ўздоўж Парфенона, аж пакуль справа не паказаліся іншыя, крыху меншыя храмы. Тут філосаф пакрочыў уніз па лесвіцы, якую абступалі частыя высачэзныя калоны. Спусціўшыся да падножжа Парфенона, ён скіраваў да нейкага пагорка і адтуль паказаў на Афіны:
    -	Пагорак, на якім мы стаім, называецца Арэапаг. У даўніну афінскі вышэйшы суд выносіў тут выракі ў справах, звязаных з забойствамі. А праз шмат стагоддзяў тут прамаўляў да афінян апостал Павал, расказваючы пра Ісуса і хрысціянства. Але да гэтага ў нас яшчэ будзе нагода вярнуцца пазней. А цяпер ты бачыш злева ўнізе руіны старажытнай афінскай плошчы. Акрамя вялікага храма, узведзенага ў гонар бога-каваля Гэфеста, ад яе засталіся хіба што груды мармуру. Туды мы й накіруемся...
    Праз якое імгненне ён ужо стаяў сярод старажытных руінаў. А велічны храм Афіны на Акропалі апынуўся высока пад небам у самым версе тэлевізарнага экрана. Настаўнік прымасціўся на мармуровай камлызе. Неўзабаве ён глянуў у камеру і сказаў:
    -	Мы сядзім на ўскрайку старажытнай афінскай плошчы -
    агоры. Невясёлае відовішча, праўда? Я маю на ўвазе, невясёлае сёння. Але калісьці даўно на гэтым месцы ўзвышаліся велічныя храмы, залы судовых паседжанняў і іншыя грамадскія будынкі, крамы, канцэртная зала і нават вялізнае гімнастычнае памяшканне. Яны абступалі плошчу, якая мела форму вялізнага квадрата... На гэтым лапіку зямлі былі закладзеныя асновы ўсёй еўрапейскай цывілізацыі. Такія словы, як «палітыка» і «дэмакратыя», «эканоміка» і «гісторыя», «біялогія» і «фізіка», «матэматыка» і «логіка», «тэалогія» і «філасофія», «этыка» і «псіхалогія», «тэорыя» і «метад», «ідэя» і «сістэма», а таксама многа-многа іншых, былі ўведзеныя ва ўжытак нешматлікім народам, паўсядзённае жыццё якога круцілася вакол гэтай плошчы. Тут хадзіў Сакрат, які гутарыў з прахожымі. Мабыць, часам ён спыняў якога раба, што нёс на пля чах вялікую бутлю з алеем, і задаваў знясіленаму чалавеку адно са сваіх філасофскіх пытанняў. Сакрат лічыў. што нават раб мае такі самы розум, як арыстакрат. Мабыць, часам ён зацята спрачаўся з нейкім гараджанінам або ціха гутарыў са сваім маладым вучнем Платонам. Нават падумаць дзіўна. Мы да нашых дзён карысгаемся «сакратавай» і «платонавай» філасофіяй, але ўсё роўна гэта не зусім тое, пра што гаварылі самі Платон і Сакрат.
    Само сабою, Сафіі ўсё здавалася дзіўным. He менш яе дзівіла і тое, як гэта раптам філосаф звяртаецца да яе з відэазапісу на касеце, якую прынёс таемны сабака ў яе самае пагаемнае месца ў садзе.
    Неўзабаве філосаф падняўся з мармуровай камлыгі, на якой сядзеў, і неяк па-змоўніцку дадаў:
    Увогуле, Сафія, я разлічваў на гэтым скончыць. Думаў, пакажу табе Акропаль і руіны старажытнай агоры і хопіць. Але пакуль не ўпэўнены, ці ўдалося табе адчуць усю велічнасць гэтага старажытнага месца, таму... не ўстрымаўся і... пайшоў крыху далей. Гэта, зразумела, цалкам ні ў якія вароты... але мне чамусьці думаецца, што ты нікому пра гэта не скажаш. Ну, мы не надоўга.
    Больш ён не сказаў нічога, толькі стаяў моўчкі і пазіраў на камеру. Неўзабаве на экране ўзнікла зусім іншая выява. На месцы руін узвышаліся шматлікія высокія будынкі. Нібыта нехта махнуў