Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
На секунду яна спужалася, што ў яе пачынаюцца відзежы.
Хільдэмур!
Яна павярнула галаву ў другі бок. Тата! Ён спускаўся па адхоне да прыстані.
Хільда падскочыла і з усіх ног кінулася яму насустрач. Яны сустрэліся паміж арэлямі і спартовым аўто. Ён падняў яе ўгору і закружыў.
Хільда расплакалася, маёр, праўда, таксама ледзь стрымліваў слёзы.
Хільда, як ты вырасла!
А ты зрабіўся сапраўдным пісьменнікам.
Хільда выцерла слёзы рукавом сукенкі.
Ну што, квіта? спытала яна.
Квіта.
Яны селі за стол. Найперш Хільдзе рупіла пачуць падрабязны расказ пра ўсё, што адбывалася ў Каструпе і далей па дарозе дадому. Слухаючы пра бацькавы прыгоды, абое заходзіліся ад смеху.
А ў кавярні ты канверта не бачыў?
От ужо, ды я не паспеў туды нават зайсці і, дарэчы, не паснедаў. Так што цяпер галодны, як воўк.
Небарака татачка.
А ты пра індычку мне таксама набрахала?
He! Тут я нічога не набрахала. Мама зараз прынясе.
Потым размова перайшла да тэчкі і гісторыі пра Сафію з Альбэрта. Неўзабаве маці прынесла настол індычку і«ўолдарфскую»салату, ружовае віно і пляцёнкі, якія напякла Хільда.
Бацька нешта казаў пра Платона, калі Хільда раптам яго перабіла:
Цішэй!
Што здарылася?
Ты што, не чуў? Піскнуў нехта.
Што ты выдумляеш?
Я ўпэўненая, што тут нехта ёсць. Ат, няхай, можа якая мыш.
Пакуль маці хадзіла па віно, бацька сказаў:
Але курс філасофіі на гэтым не скончыўся.
Як не скончыўся?
Пазней увечары я раскажу табе пра Сусвет.
Пакуль сямейная вячэра не пачалася, бацька прыгарнуў да сябе Марыт і пасадзіў яе сабе на калені:
Хільда ўжо вырасла сядзець на маіх каленях, сказаў ён. А ты не!
Ён доўга яіпчэ не адпускаў ад сябе маці.
Падумаць толькі, і гэтаму чалавеку хутка будзе сорак гадоў...
Калі Хільда кінулася насустрач бацьку, Сафія адчула, як на вочы ёй набягаюць слёзы.
Ёй так і не ўдалося да яе дагукацца!
Сафія зайздросціла Хільдзе, што яна сапраўдны чалавек, з крыві і цела.
Калі Хільда з маёрам селі за накрыты стол, Альбэрта пасігналіў.
Сафія падняла галаву. Але, здаецца, Хільда таксама павярнулася?
Падбегшы да машыны, Сафія плюхнулася на пярэдняе сядзенне побач з Альбэрта.
Крыху яшчэ пастаім, паглядзім, сказаў ён.
Сафія кіўнула.
Ты плакала?
Яна зноў кіўнула.
Яна такая шчаслівая, яна сапраўдны чалавек... Яна пасталее, стане дарослая. У яе напэўна будуць дзеці.
I ўнукі, Сафія. Але ўсё мае свой адваротны бок. I якраз гэтаму я стараўся цябе навучыць з першых нашых заняткаў.
Ты пра што?
He, я таксама лічу, што яна шчаслівая. Але хто выцягвае шчаслівы лёс жыць, той выцягвае і лёс памерці. Бо адваротны бок жыцця гэта смерць.
Але ці не лепей пражыць хай адно жыццё, але па-сапраўднаму?
Я згодзен, нам не дадзена жыць жыццём Хільды або маёра. Затое мы ніколі не памрэм. Памятаеш, што сказала старая ў лесе: «Мы належым нябачнаму люду». I яшчэ яна сказала, што ёй пад дзвесце гадоў. Але на тым купалаўскім свяце я бачыў і тых, каму больш за тры тысячы гадоў...
Можа, я так зайздрошчу Хільдзе таму, што ў яе ёсць... сям’я.
У цябе таксама ёсць сям’я. I кот, і папугайчыкі, і чарапаха...
Але ж мы той свет пакінулі.
Зусім не, дзяўчынка мая. Гэта маёр яго пакінуў. Ён паставіў кропку. I яму ніколі ўжо нас не знайсці.
Ты хочаш сказаць, што мы можам вярнуцца?
У любую хвіліну. Але спачатку нам яшчэ трэба сустрэцца з нашымі новымі сябрамі ў лесе за карчмой «Папялушка».
Тым часам сям’я Мёлер Кнаг пачала вячэру. У нейкі момант у Хільды прамільгнуў страх, што іх вячэра можа ператварыцца ў філасофскую вечарыну на Канюшынавай вуліцы. Бо маёр ледзь не паваліў Марыт на стол. Але аказалася, ён проста хацеў пасадзіць яе сабе на калені.
Машына стаяла далекавата ад стала, за якім ішла вячэра, і Сафіі з Альбэрта не заўсёды было чуваць, пра што там ідзе размова. Таму яны проста сядзелі, паглядаючы на сад, і ў іх на-
рэшце было ўдосталь часу абмеркаваць няўдалую філасофскую вечарыну.
Сям’я Мёлер Кнаг выйшла з-за стала толькі каля паўночы. Хільда і маёр вырашылі яшчэ пасядзець на арэлях і памахалі маці, якая панесла посуд у хату.
Ты ўжо кладзіся, мама. А нам яшчз шмат чаго трэба абмеркаваць.
ВЯЛІКІ ВЫБУХ
... мы таксама зорны пыл ...
Хільда прымасцілася на арэлях побач з бацькам. Час блізіўся да паўночы. Яны сядзелі, гледзячы на мора, а на небе адна за адной праступалі бляклыя зоркі. Вада ціха плёскалася аб камяні пад прыстанню.
Цішыню парушыў бацька:
Дзіўна думаць, што жывеш на маленькай кульцы ў вялікім Сусвеце.
-Угу...
Зямля не адзіная планета, якая круціцца вакол Сонца. Але толькі на нашай планеце існуе жыццё.
А можа яна адна такая ў цэлым Сусвеце?
Можа і так. Але нельга выключаць, што Сусвет поўніцца жыццём. Бо Сусвет бязмежна вялікі. Адлегласці ў ім такія, што вымяраюцца ў «светлавых хвілінах» і «светлавых гадах».
А што гэта значыць?
Светлавая хвіліна гэта адлегласць, якую светлавы прамень праходзіць за адну хвіліну. А гэта вельмі шмат, 6о толькі за адну секунду светлавы прамень праходзіць у касмічнай прасторы 300 000 кіламетраў. Інакш кажучы, адна светлавая хвіліна роўная 300 000 памножыць на 60, то бок 18 мільёнаў кіламетраў. Адзін светлавы год роўны прыблізна дзесяці більёнам кіламетраў.
А на якой адлегласці ад нас Сонца?
Крыху болып за восем светлавых хвілін. Сонечныя промні, якія саграваюць нам шчокі ясным чэрвеньскім днём, далятаюць да нас праз восем хвілін падарожжа па касмічнай прасторы.
Раскажы яшчэ!
Адлегласць ад нашай планеты да Плутона самай далёкай планеты Сонечнай сістэмы каля пяці светлавых гадзін. Калі астраном назірае за Плутонам праз тэлескоп, ён глядзіць на тое, што было пяць гадзін назад, бо выяве Плутона трэба пяць гадзін, каб даляцець да нас.
Гэта цяжка сабе ўявіць, але, па-мойму, я зразумею, пра што ты кажаш.
Цудоўна, Хільда. Але гэта яшчэ толькі самы пачатак вялікага космасу. Наша Сонца -адна з 400 мільярдаў зорак, што складаюць нашу Галактыку, якую мы называем Млечны Шлях, або яшчэ Вялікі Слуп ці Дарога Продкаў. Гэтая галактыка мае форму вялікага дыску са спіральнымі рукавамі, і наша Сонечная сістэма знаходзіцца на ўнутраным баку аднаго з такіх рукавоў. Дзякуючы гэтаму размяшчэнню мы маем магчымасць бачыць цэнтр Млечнага Шляху гэта шырокая паласа зорак, якую можна назіраць на небе зорнаю зімняю ноччу.
Дык вось чаму Млечны Шлях па-шведску называюць яшчэ «Зімоваю вуліцай».
Ад нас да бліжэйшай суседняй зоркі ў Млечным Шляху чатыры светлавыя гады. Можа гэта тая вунь зорка, што мігціць над тым астраўком. I ўяві сабе, што сядзіць там цяпер заразнаўца і наводзіць на Б’еркелі свой тэлескоп. Наша сядзіба ўбачылася б яму такой, якою была чатыры гады назад. Можа быць, ён нават разгледзіць адзінаццацігадовую дзяўчынку, якая сядзіць на арэлях і махае нагамі.
Ну ты даеш!
Але гэта найбліжэйшая да нас зорка. А шырыня ўсёй Галактыкі або «зорнай туманнасці», як яе яшчэ называюць, 90 000 светлавых гадоў. To бок столькі гадоў трэба светлавому промню, каб праляцець з аднаго канца галактыкі да другога. Калі мы паглядзім на зорку Млечнага Шляху, якая ляжыць за 50 000 светлавых год ад нашага Сонца, мы зазірнем у мінулае, якім яно было 50 000 гадоў назад.
-	Гэта надта вялікая думка, каб умясціцца ў маёй малой галаве.
-	Іначай кажучы, гпядзець на Сусвет азначае глядзець у мінулае. Мы ніколі не даведаемся, што там адбываецца. Мы можам ве даць голыб roe, што там адбывалася. Калі мы глядзім на зорку, якая знаходзіцца за тысячу светлавых год ад нас, мы насамрэч ажыццяўляем падарожжа ў часе і бачым гісторыю Сусвету тысячагадовае даўніны.
-	Гэта недаступна розуму.
-	Глядзі: усё, што мы бачым, трапляе ў нашае вока ў выглядзе светлавых хваляў. А хвалям патрэбен час, каб перасячы прастору. У якасці параўнання можна ўзяць грымоты. Мы заўсёды чуем, як грыміць, з невялікім запазненнем пасля таго, як бачым маланку. Гэта адбываецца таму, што гукавыя хвалі рухаюцца павольней за светлавыя. Чуючы грымоты, я чую водгулле таго, што адбывалася пэўны час назад. Так сама і з зоркамі. Калі я гляджу на зорку, якая знаходзіцца за тысячы светлавых год ад мяне, я бачу «водгулле» падзеі тысячагадовае даўніны.
-	Цяпер ясна.
-	Але дагэтуль мы вялі размову пра нашу Галактыку. Астраномы ж сцвярджаюць, што ў Сусвеце налічваецца сотні мільярдаў такіх галактык, і кожная складаецца з соцень мільярдаў зорак. Бліжэйшая да Млечнага Шляху галактыка туманнасць Андра меды. Яна знаходзіцца за два мільёны светлавых год ад нашай Галактыкі. Гэта значыць, светлавому промню спатрэбіцца два мільёны гадоў, каб ад яе даляцець да нас. Іншымі словамі, калі мы глядзім на туманнасць Андрамеды ў небе, мы глядзім у мінулае, якім яно было два мільёны гадоў назад. Калі ўявіць сабе, што недзе там, у гэтай туманнасці, цяпер сядзіць які велямудры заразнаўца гэткі сабе цікаўны хітрун і накіроўвае на Зямлю свой тэлескоп, ён усё роўна нас не ўбачыць. У лепшым выпадку ён можа ўбачыць нізкалобага дагістарычнага чалавека.
-Жах’
Самыя далёкія з вядомых сёння галактык знаходзяцца прыблізна за дзесяць міпьярдаў светлавых год. Калі сігналы з гэ-
тых галактык нас дасягаюць, нам выпадае магчымасць зазірнуць у гісторыю Сусвету, якой яна была дзесяць мільярдаў гадоў назад. Гэта амаль удвая больш, чым існуе наша Сонечная сістэма.
У мяне галава ідзе кругам.
Гэта праўда, уявіць сабе, штб значыць зазірнуць так далёка ў мінулае, вельмі цяжка. Але астраномы знайшлі нешта такое, што мае яшчэ большае значэнне для нашай карціны свету.
Раскажы!
Рэч у тым, што ні адна галактыка ў Сусвеце не стаіць на месцы. Усе яны са страшэннай хуткасцю разлятаюцца ва ўсе бакі. I чым яны далей ад нас, тым хутчэй яны рухаюцца. У выніку адлегласць паміж галактыкамі ўвесь час расце.
Я спрабую ўявіць сабе гэта.
Калі ты возьмеш балонік, намалюеш на ім некалькі кропак і пачнеш яго надзімаць, тыя кропкі паступова пачнуць аддаляцца адна ад адной. Тое самае адбываецца з галактыкамі. Мяркуецца, што Сусвет няспынна пашыраецца.
А чаму?
Большасць астраномаў лічаць, што пашырэнню Сусвету ёсць толькі адна прычына: у мінулым, прыблізна пятнаццаць мільярдаў гадоў назад, уся матэрыя Сусвету сабралася разам на вельмі невялікай прасторы. Матэрыя зрабілася такою шчыльнай, што праз сілу прыцягнення пачала ўсё больш разагравацца. Урэшце яна ўшчыльнілася і распалілася так, што выбухнула. Гэта назвалі Вялікім Выбухам, або, па-ангельску, «the Big Bang».