Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
3 год таму Хільда купіла кнігу пра астралогію. Другі раз прынесла дадому карты таро. Трэці брашуру пра спірытызм. I кожны раз бацька пакепліваў з яе, кажучы, што перадусім трэба карыстацца «здаровым сэнсам», што ўсё гэта «забабоны», і вось цяпер настаў сапраўдны час расплаты. Бацька ўзяў верх. Ясна, што ён не хацеў,
каб дачка вырасла без адпаведнае загартоўкі супраць падобных забаваў. На ўсякі выпадак ён яшчэ і памахаў ёй рукою з тэлевізара на вітрыне. Хаця гэтага мог бы ўжо і не рабіць...
Але больш за ўсё Хільду прыводзіла ў захапленне чорнавалосае дзяўчо.
Сафія, Сафія, хто ты? Адкуль ты? Чаму ты раптам з’явілася ў маім жыцці?
У канцы раздзела Сафія атрымала кніжку пра саму сябе. Цікава, ці не тая гэта кніга, якую Хільда цяпер чытае? Праўда, у яе ж толькі тэчка. I ўсё роўна: як такое магчыма знайсці кнігу пра сябе ў кнізе пра сябе? I што будзе, калі Сафія пачне яе чытаць?
А што будзе зараз? А што можа адбыцца ў ейным, Хільдзіным жыцці?
Хільда памацала пальцамі: да канца заставалася ўсяго некалькі аркушаў.
Па дарозе дадому Сафія сутыкнулася з маці на аўтобусным прыпынку. Вось табе маеш! Што яна скажа, калі маці згледзіць у яе ў руцэ кнігу?
Сафія паспрабавала запхаць кнігу ў пакет з купленымі да свята серпанцінам і балонікамі, але не паспела.
Прывітанне, Сафія! Ты глядзі, мы паедзем у адным аўтобусе! Прыемны сюрпрыз.
Прывітанне...
Ты купіла кнігу?
Ну, не тое каб купіла...
«Сафіін Свет». Цікава.
Сафія разумела, што гэты раз адбрахацца не выйдзе.
Мне яе падарыў Альбэрта.
Вось як. Ну, я ўжо казала: чакаю не дачакаюся сустрэцца з гэтым чалавекам. Можна глянуць?
Калі ласка, давай я пакажу яе табе дома? Мама, гэта ж мая кніга.
Твая, зразумела. Я толькі гляну на першую старонку. Ну, трэ-
ба ж... «Сафія Амундсэн вярталася са школы дадому. Да гандлёвага цэнтра яна ішларазам з Ёрунь. Яны размаўлялі пра робатаў...»
Там што, так і напісана?
Так, даражэнькая, так і напісана. I аўтарам значыцца нейкі Альбэрг Кнаг. Пэўна, якісь пачатковец. Дарэчы, а якое прозвішча ў твайго Альбэрта?
Кнокс.
Ага, значыць, гэты дзівак напісаў пра цябе цэлую кнігу, Сафія. I падпісаў псеўданімам.
Мама, перастань, гэта не ён напісаў кнігу. Ты ўсё роўна нічога не разумееш.
I праўда, тут зразумець цяжка. Але заўтра філасофская вечарына. I ўсё стане на свае месцы. Можаш паверыць.
Альбэрт Кнаг жыве зусім у іншай рэальнасці. Так што гэтая кніга белая варона.
Ну, хопіць. To ў цябе белыя трусы, то белыя вароны.
Хопіць дык хопіць!
На гэтым іх размова спынілася, бо і аўтобус спыніўся на рагу Канюшынавай і трэба было выходзіць. Непадалёк ад дома яны ўбачылі дэманстрацыю.
Авой, выгукнула Гэлена Амундсэн. А я думала, ужо ж у нашым закутку вулічнага парламенту не водзіцца.
У дэманстрацыі ўдзельнічала не больш за 10-12 чалавек. Яны трымалі плакаты: «МАЁР ХУТКА ВЯРТАЕЦЦА», «ДАЕШ ІТРЫСМАКІ НА КУІІАЛЛЕ» і «ПАШЫРЫЦЬ ПАЎНАМОЦТВЫ ААН».
Сафія амаль пашкадавала маці.
He звяртай на іх увагі, сказала яна.
Але гэта нейкая дзіўная дэманстрацыя, Сафія. Проста поўны абсурд.
Сапраўды абы што і збоку банцік.
Як хутка мяняецца свет. Мяне ўжо нішто не здзіўляе.
Але табе варта б было дзівіцца прынамсі таму, што цябе нішю не здзіўляе.
-	Яшчэ чаго. Яны ж не крычаць, не б’юцца. Абы толькі не патапталі нашыя ружы. Увогуле, што гэта за дэманстрацыя такая ў садзе. Ану, хадзем хутчэй, паглядзім.
-	Гэта філасофская дэманстрацыя, мама. Сапраўдныя філосафы ружы не топчуць.
-	Ведаеш што, Сафія, я ні ў якіх сапраўдных філосафаў больш не веру. У наш век амаль усё штпучнае.
Увесь вечар яны займаліся падрыхтоўкай да вечарыны. А наступнай раніцай пачалі ўпрыгожваць сад і накрываць на стол. Прыйшла Ёрунь.
-	Аёй-аёй! He ўяўляю, што гэта будзе, сказала яна. Мама з татам таксама збіраюцца прыйсці ў госці. А ўсё ты вінавата, Сафія.
За паўгадзіны да прыходу гасцей усё было гатова. На дрэвах былі развешаныя стужкі серпанціну і папяровыя ліхтарыкі. Ад акна ў сутарэнні да іх цягнуліся шнуры падаўжальнікаў. Браму, дрэвы абапал садовай дарожкі і фасад дома ўпрыгожвалі балонікі. Сафія і Ерунь надзімалі іх увесь ранак.
На стале стаялі падносы з курыцай, місы з салатай, былі раскладзеныя булачкі і пляцёнкі. На кухні чакалі чаргі печыва і торт, калачыкі і пірог. Але піраміду з дваццаці чатырох міндальных колцаў яны адразу паставілі пасярод стала. На верхнім колцы стаяла фігурка дзяўчыны ў строях, якія прынята надзяваць да першай камуніі. Маці запэўнівала Сафію, што ўсё адно, якую фігурку паставіць, абы толькі было прыгожа, але Сафія не сумнявалася: маці выбрала такую дзяўчынку наўмысна, бо Сафія дагэтуль не вырашыла, ці патрэбна ёй увогуле канфірмацыя. Вось маці і ўвасобіла гэты абрад у міндальнай пірамідзе.
Здацца, усяго хапае, раз-пораз паўтарала маці ў апошнія паўгадзіны перад прыходам гасцей.
I вось госці пачалі збірацца. Спачатку прыйшла тройца дзяўчат з Сафіінага класа у лёгкіх блузках з доўгімі спаднічкамі, у накінутых паверх вязаных кофтачках і з крыху падфарбаванымі
вачамі. Пазней у садзе паявіліся Ёрген і Ласэ, яны трымаліся крыху сарамліва, але і з дамешкам хлапчуковай задзірлівасці.
Віншуем! Вось ты ўжо і дарослая.
Сафія заўважыла, што Ерунь і Ерген употай пераглядваюцца. Нешта між імі завязвалася. Як-ніяк Купалле.
Усе прыйшлі з падарункамі, а з прычыны, што вечарына мелася быць філасофская, многія напярэдадні пачыталі нават, што філасофія з сябе ўяўляе. I хоць не ўсе здолелі прыдумаць філасофскі падарунак, у большасці хапіла кемлівасці напісаць што-небудзь філасофскае на вінпіаванцы. Сафіі падарылі слоўнік філасофскіх тэрмінаў і яшчэ нататнік з замочкам, на якім было напісана: «МАЕ ПРЫВАТНЫЯ ФІЛАСОФСКІЯ ЗАЦЕМКІ».
Кожнаму госцю ўручаўся келіх з яблычным сідрам. Разносіла іх Сафііна маці.
Калі ласка... А гэтага маладога чалавека як завуць?.. 3 вамі мы яшчэ, напэўна, не віталіся... Як добра, што ты прыйшла, Сэсілія.
Калі ўжо сабралася ўся моладзь і кожны са сваім келіхам блукаў у засені садовых дрэваў, да брамы на белым «мерсэдэсе» пад’ехалі бацькі Ерунь. Фінансавы дарадца быў у дыхтоўным шэрым гарнітуры цудоўнага пакрою, а жонка ў чырвоны касцюме з штанамі, які іскрыўся цёмна-чырвонымі бліскаўкамі. Сафія была гатовая пайсці ў заклад, што Ёруніна маці забегла ў цацачны магазін, купіла там Барбі ў такім убранні, а пасля занесла ляльку да краўца і замовіла пашыць на гэты ўзор касцюм для сябе. Праўда, магло быць і іншае тлумачэнне. Фінансавы дарадца купіў ляльку Барбі сам, а пасля папрасіў чараўніка ператварыць яе ў жывую жанчыну з крыві і плоці. Але апошняе тлумачэнне было настолькі малаверагоднае, што Сафія адразу яго адпрэчыла.
Пара выйшла з «мерсэдэса» і пад здзіўленымі позіркамі юнакоў і дзяўчат накіравалася ў сад. Фінансавы дарадца асабіста ўручыў Сафіі доўгі і вузкі скрутак падарунак ад сям’і Інгебрыгцэнаў. Сафія ледзь утрымала сябе ў руках, калі, разгарнуўшы скрутак.
убачыла, што ў ім ляжыць... лялька Барбі. А вось Ёрунь не стрымала абурэння:
Вы што, здурнелі? Сафія даўно не гуляе ў лялькі!
Фру Інгебрыгцэн, пазвоньваючы бліскаўкамі на касцюме, за словам у кішэню не палезла:
Ну, няхай проста стаіць для прыгажосці.
У любым выпадку, вялікі дзякуй за падарунак, сказала Сафія, стараючыся згладзіць няёмкасць. Можа, мне, праўда, пара іх збіраць.
Госці круціліся вакол стала.
Мы чакаем Альбэрта, сказала Сафііна маці крыху ўзбуджаным голасам, стараючыся схаваць хваляванне. Пагалоска пра асаблівага госця ўжо аббегла запрошаных.
Калі ён абяцаў прыйсці значыць, прыйдзе.
А можа, сядзем за стол, не чакаючы?
А ну праўда, чаго там, давайце.
Гэлена Амундсэн узялася рассаджваць гасцей вакол доўгага стала. Адно крэсла, паміж Сафііным і сваім, яна абачліва пакінула вольным, а сама тым часам гаманіла то пра пачасгункі, то пра добрае надвор’е, то пра тое, што Сафія стала дарослай.
Калі яны сядзелі за сталом ужо паўгадзіны, на Канюшынавай вуліцы ўзнік чалавек сярэдняга веку, у берэце, з вострай чорнай бародкай, які накіроўваўся наўпрост да садовай брамы. У руках у яго быў букет з пятнаццаці чырвоных ружаў.
Альбэрта!
Сафія выскачыла з-за стала і пабегла яму насустрач. Абняўшы настаўніка, яна прыняла букет. У адказ на вітанне Альбэрта палез у кішэнь пінжака, дастаў пару петардаў і, падпаліўшы іх, кінуў у розныя бакі на зямлю. Потым, падыходзячы да стала, запаліў бенгальскі агонь, уторкнуў яго ў вяршыню міндальнай піраміды і нарэшце прайшоў да вольнага крэсла паміж Сафіяй і маці.
Дзякуй, што прыйшлі! сказаў ён.
Усе прысутныя аж раты паадкрывалі. Фру Інгебрыгцэн
кінула шматзначны позірк на мужа. А Сафііна маці на радасцях, што госць нарэшце з’явіўся, прабачыла яму ўсё разам. Сама ж юбілярка ледзьве стрымлівалася, каб не зарагатаць.
Гэлена Амундсэн пастукала на келіху і сказала:
Мы рады прывітаць Альбэрта Кнокса на нашай філасофскай вечарыне. Толькі не падумайце, што Альбэрта мой палюбоўнік. Хоць мой муж аддае шмат часу працы далёка ад дому, нікога іншага ў мяне дагэтуль не завялося. Гэты незвычайны чалавек Сафіін настаўнік філасофіі. Ен умее не толькі падпальваць петарды. Ен можа, напрыклад, выцягнуць жывога труса з чорнага капелюша. Ці хто там яшчэ быў, Сафія, белая варона?
Дзякуй, дзякуй, сказаў Альбэрта, сядаючы на крэсла.
За вечарыну! выгукнула Сафія і прысутныя паднялі ўгору келіхі з колай.
Потым усе пэўны час моўчкі частаваліся курыцай і салатай. I тут Ерунь раптам устала з-за стала, рашуча падышла да Ёргена і пацалавала яго ў самыя вусны. У адказ Ерген паспрабаваў паваліць Ерунь на стол, каб таксама ямчэй прыкласціся да яе вуснаў.
Вой, я зараз самлею, віскнула фру Інгебрыгцэн.
А фру Амундсэн адрэагавала ўсяго адной фразай:
Дзеці, ну не на стале ж!
А чаму не на стале? павярнуўся да яе Альбэрта.
Дзіўнае пытанне.
У сапраўднага філосафа няма пытанняў, якія задаваць сорамна.
Тут двое хлопцаў, якім не дасталася пацалунка, пачалі кідаць на дах курыныя косткі. Сафііна маці таксама пракаментавала гэта даволі коратка:
Калі ласка, не кідайце на дах косткі, бо так можа рына забіцца.
Прабачце, сказаў адзін хлопец, і яны пачалі кідаць косткі за плот.
Здаецца, пара збіраць талеркі і падаваць печыва, сказала нарэшце фру Амундсэн. Каму кавы?
Муж і жонка Інгебрыгцэны, Альбэрта і яшчэ двое прысутных паднялі рукі.