Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
нейшым. На думку Ніцшэ, і хрысціянства, і філасофская традыцыя настолькі спрактыкаваліся паказваць на «неба» ці на «свет ідэй», што зусім адышлі ад свету рэальнага. Але той свет, які яны лічылі «сапраўдным», быў насамрэч якраз-такі светам уяўным. Ніцшэ казаў: «Захоўвайце вернасць Зямлі. I не слухайце нікога, хто падае вам надзеі на незямное».
Але...
Вялікі ўплыў ідэі як Кіркегора, так і Ніціпэ зрабілі на нямецкага экзістэнцыяліста Марціна Хайдэгера. Але мы сханцэнтруем увагу на французскім філосафе Жане-Поле Сартру, які жыў з 1905 па 1980 гады. Менавіта ён стаў самым выбітным экзістэнцыялістам ва ўсякім разе, для шырокай публікі. Росквіт ягонага экзістэнцыялізму прыпаў на 40-ыя гады, адразу пасля вайны. Пазней ён далучыўся да марксісцкага руху ў Францыі, хаця ніколі не быў членам ніякай партыі.
Таму мы сустрэліся ў французскай кавярні?
Так, гэта не зусім выпадкова. Саргр сам быў заўзятым наведнікам кавярняў. У адной такой кавярні ён, дарэчы, сустрэўся са сваёй спадарожніцай жыцця Сімонай дэ Бавуар. Яна таксама было філосафам-экзістэнцыялістам.
Жанчына-філосаф?
Так, так.
Як прыемна, што чалавецтва нарэшце пачало цывілізавацца.
Але наш час прынёс таксама і шмат новых праблемаў.
Ты хацеў распавесці пра экзістэнцыялізм.
Сартр казаў: «Экзістэнцыялізм гэта гуманізм». Ен меў на ўвазе, што экзістэнцыялісты бяруць за аснову ўсяго выключна самога чалавека. Пэўна, тут варта дадаць, што іх гуманізм у сваім поглядзе на чалавека нашмат змрачнейшы за той, з якім мы сустракаліся ў эпоху Адраджэння.
Чаму?
I Кіркегор, і некаторыя экзістэнцыялісты XX стагоддзя былі вернікамі. А вось Сартр належаў да так званага атэістычнага экзістэнцыялізму. Яго філасофія ўяўляе сабой бязлітасны аналіз
чалавечага становішча пасля таго, як «Бог памёр». Выраз «Бог памёр» паходзіць ад Ніцшэ.
- Кажы далей.
- Ключом да разумення філасофіі Сартра з’яўляецца слова «экзістэнцыя» (існаванне). Але экзістэнцыя гэта не простабыццё. Расліны і жывёлы таксама ёсць, але іх не турбуе, што гэтае іх «ёсць» азначае. Чалавек адзіная жывая істота, якая ўсведамляе сваё існаванне. Сартр зазначае, што фізічнае цела, яно «ў сабе», а вось чалавек «для сябе». Быць чалавекам гэта не тое самае, што быць рэччу.
- Вядома, не тое самае.
- Далей Сартр сцвярджае, што чалавечая існаванне папярэднічае ўсякаму яго сэнсу. Іначай кажучы, само маё існаванне важнейшае за тое, што я сабой уяўляю. «Існаванне папярэднічае сутнасці», казаў ён.
- Няпроста закручана.
- «Сутнасць» гэта тое, з чаго складаецца пэўная рэч, яе змесціва, «прырода», або «натура». Але на думку Сартра, чалавек ад нараджэння не мае ніякай «натуры», а таму павінен ствараць сябе сам. Чалавеку даводзіцца ствараць сваю натуру, або «сутнасць», бо яна не дадзена загадзя.
- Па-мойму, я разумею, што ён хацеў сказаць.
- Цягам усёй гісторыі філасофіі мысляры спрабавалі адказаць на пытанне, што такое чалавек або што такое яго натура. А Сартр меркаваў, што чалавек не мае вечнай і нязменнай «натуры», якую можна раз і назаўсёды акрэсліць. А таму пошукі нейкага агульнага «сэнсу» жыцця марныя і не дадуць нічога. Іначай кажучы, нам наканавана імправізаваць. Мы нібы тыя акторы, якіх выпусцілі на сцэну, не размеркаваўшы роляў, не сказаўшы, якую п’есу мы маем іграць, не даўшы суфлёра, які мог бы нашаптаць нам на вуха, што рабіць ці казаць. Мы павінны самі вырашаць, як нам жыць.
- I гэта, у пэўным сэнсе, праўда. Было б вельмі добра, каб раскрыў Біблію ці падручнік па філасофіі і прачытаў, як табе жыць.
- Бачу, ты гэта сцяміла. I вось калі да чалавека даходзіць, што ён існуе і праз пэўны час яму наканавана памерці, а сэнсу, за які можна было б ухапіцца, немагчыма знайсці тады, кажа Сартр, узнікае стпрах. Ты, мабыць, памятаеш, што ў Кіркегора страх быў вызначальнаю рысай чалавека ў яго экзістэнцыйнай сітуацыі.
- Так.
- Сартр, акрамя таго, казаў, што чалавек адчувае сябе чужаніцай у свеце, які не мае сэнсу. Апісвае чалавечую «адчу жанасць», ён адначасова развівае цэнтральныя ідэі ў вучэннях Гегеля і Маркса. Адчуванне адчужанасці ў гэтым свеце спараджае ў чалавека пачуццё роспачы, журбы, агіды і абсурднасці існавання.
- Во-во, я і сама ведаю нямала такіх, хто адчувае «млявасць» і «абыякавасць» да жыцця.
- Так, бо Сартр апісвае гарадскога жыхара XX стагоддзя. Ты, мабыць, памятаеш, што гуманісты энохі Адраджэння ледзь не свяціліся ад радасці, абвяшчаючы свабоду і незалежнасць чалавека. А Сартр лічыў свабоду чалавечым праклёнам. «Чалавек асуджаны на свабоду, казаў ён. Асуджаны, бо сам сябе не ствараў і, аднак, выйшаў свабодным. Бо, аднойчы кінуты ў свет, адказвае за ўсе свае ўчынкі».
- I то праўда, мы ж нікога не прасілі ствараць нас свабоднымі асобамі.
- Гэта і даводзіў Сартр. Але ж, як ні круці, мы свабодныя асобы, і з прычыны гэтай нашай свабоды нам усё жыццё наканавана рабіць выбар. Пры гэтым мы не можам арыентавацца на ніякія вечныя каштоўнасці ці нормы, бо такіх проста няма. I праз гэта наш выбар набывае яшчэ большае значэнне. Бо мы нясем поўную адказнасць за ўсё, што мы робім. Сартр падкрэслівае, што чалавек ніколі не здолее зняць з сябе адказнасць за свае ўчынкі. Ён не можа ад яе пазбавіцца, нават калі тлумачыць свой выбар тым, што яму «трэба» ісці на працу ці «трэба» ўлічваць пэўныя погляды грамадства на тое, якім павінен быць лад жыцця. Праз такія адгаворкі чалавек зліваецца з ананімнаю масай, робіцца
безаблічным, ператвараецца ў безасабовую частку натоўпу. Ён (ці яна) уцякае ад сябе самога, каб схавацца ў паўсядзённай хлусні існавання. А свабода абавязвае нас нешта з сябе стварыць, бо іначай нашае існаванне не будзе «аўтэнтычным», сапраўдным.
Ясна.
Гэта тычыцца і нашага этычнага выбару. У нас няма права наракаць на «чалавечую натуру», на «чалавечую слабасць» і падобнае. Мужчыны сталага веку часам паводзяць сябе, як свінні, і пры гэтым прыкрываюцца спасылкамі на «старога Адама». Але ніякага «старога Адама» няма. Гэта проста ўяўны вобраз, за які мы хапаемся, каб зняць з сябе адказнасць за свае ўчынкі.
Чаго толькі не валяць на гэтага старога небараку.
Але хоць Сартр і сцвярджае, што ў быцці няма загадзя закладзенага ў яго сэнсу, гэта не значыць, што такое становішча яго задавольвае. Ён ніколі не быў «нігілістам».
А хто такі «нігіліст»?
Гэта чалавек, які мяркуе, што ў быцці нічога не мае сэнсу і ўсё дазволена. Сартр сцвярджаў, што жыццё павінна мець сэнс. Для яго гэта быў імператыў. Але сэнс свайго жыцця мы павінны ствараць самі. Існаванне ёсць стварэннем свайго быцця.
Ты не мог бы патлумачыць гэта падрабязней?
Сартр спрабуе давесці, што пакуль свядомасць не мае нейкага пачуццёвага досведу, яе па сутнасці няма. Бо свядомасць гэта заўсёды ўсведамленне нечага. I гэтае «нешта» фармуецца як нашым навакольным асяроддзем, так і намі самімі. Мы самі вырашаем, што нам адчуваць, і робім гэта, адбіраючы тое, што для нас важна.
Можаш даць прыклад?
Два чалавекі, якія знаходзяцца ў адным памяшканні, могуць успрымаць гэтае памяшканне па-рознаму, бо ўспрымаючы навакольную рэальнасць, мы ўкладаем у яе свой сэнс, або свой інтэрас. Цяжарнай, напрыклад, можа здавацца, што паўсюль шмат цяжарных. Гэта не значыць, што раней іх не было, проста цяжарнасць паўплывала на яе інтарэсы і яна звяртае ўвагу на тое,
што цяпер для яе важна. Хвораму могуць паўсюль бачыцца машыны «хуткай дапамогі»...
Ясна.
Такім чынам наша асабістае быццё вызначае, як мы ўспрымаем навакольныя рэчы. Калі нешта мне абыякава, я гэтага і не ўбачу. I цяпер, бадай, настаў час патлумачыць, чаму я сёння спазніўся.
Ты сказаў, што спазніўся наўмысна.
Спачатку скажы, што ты ўбачыла ў першую чаргу, калі ўвайшла ў кавярню.
Першае, што я ўбачыла, што цябе тут няма.
Цябе не здзіўляе, што ў першаю чаргу ты заўважаеш тое, чаго няма?
Можа быць, але ж я прыйшла сустрэцца з табой.
Сартр прыводзіў такі прыклад з кавярняй у якасці ілюстрацыі таго, як мы «зводзім на нішто» ўсё, што не ўяўляе для нас інтарэсу.
Дык ты спазніўся, каб прадэманстраваць мне гэта?
Я хацеў, каб ты зразумела дужа важны тэзіс Сартравай філасофіі. Лічы гэта за своеасаблівае практыкаванне.
Абы што!
Калі ты закахалася і чакаеш тэлефанавання ад героя сваіх летуценняў, ты можаш увесь вечар «чуць», што ён не тэлефануе. Увесь вечар твая свядомасцв будзе рэгістраваць толькі адсутнасць званка. Калі ты дамовілася сустрэцца з ім ля цягніка, а на пероне натоўп людзей, у якім ты яго не заўважаеш, ты і гэтых людзей не ўбачыш. Яны будуць табе толькі замінаць, у іх не будзе ніякага значэння. Яны могуць нават здацца габе непрыемньіхмі, брыдкімі. Бо займаюць зашмат месца. Адзінае, што ты для сябе адзначыш: яго сярод іх няма.
Разумею.
Сімона дэ Бавуар спрабавала залучыць экзістэнцыялізм да разгляду пытання роўнасці мужчыны й жанчыны. А Сартр меркаваў, што чалавек не мае вечнай і нязменнай «натуры», якую
можна раз і назаўсёды акрзсліць, што мы самі ствараем з сябе тых людзей, якімі мы ёсць.
I што?
Гэта тычыцца і нашага ўспрымання палоў. Сімона дэ Бавуар сцвярджала, што няма адназначна «жаночай» ці адназначна «мужчынскай» натуры. Іх уяўнае размежаванне звязанае з традыцыяй. Напрыклад, лічылася, піто мужчына мае «трансцэндэнтную» натуру, ці то схільнасць «пераступаць межы». Таму, уласна, ён і выпраўляецца на пошукі сэнсу жыцця і свайго прызначэння за межамі роднай хаты. Пра жанчыну было прынята казаць, што ў яе цалкам адваротная жыццёвая арыентацыя. Жанчына «іманентная», іначай кажучы «імкнецца быць там, дзе ёсць». Таму яна прывязаная да сям’і, прыроды і блізкага атачэння. Сёння, бадай, скажам, што жанчыну больш, чым мужчыну, вабяць «мяккія каштоўнасці» то бок свет пачуццяў і практычнае жыццё.
Няўжо яна сапраўды так думала?
Ды не! Ці ты недачуваеш? Сімона дэ Бавуар, наадварот, сцвярджала, што ніякай «жаночай» ці «мужчынскай» натуры няма і што мужчыны і жанчыны павінны вызваліцца ад такіх закарэлых забабонаў, або ідэалаў.
Тут я з ёю згодная.
Яе галоўны твор выйшаў у свет у 1949 годзе і называўся «Другі пол».
Пра што яна гаварыла?
Яна гаварыла пра жанчыну, якую ў нашай культуры зрабілі «другім полам». Суб’ектам у нас выступае звычайна мужчына, а жанчына ператвораная ў ягоны аб’ект. Такім чынам яе пазбаўляюць адказнасці за сваё ўласнае жыццё.