• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Які?
    Яна паслала станожцы ліст. «О, непараўнальная станожка! пісала Рапуха. Я глыбокая прыхільніца твайго чароўнага мастацтва так вытанчана перабіраць ножкамі, і мне вельмі хацелася б давелацца, як табе гэта ўдаецца. Ці ты пачынаеш з левай дваццаць восьмай нагі, а пасля падымаеш правую пяцьдзесят дзявятую? Або спачатку падымаеш нравую дваццаць шостую, а за ёй ідзе правая дзевяноста дзевятая? Нецярпліва чакаю адказу. Рапуха».
    А каб табе добра было!
    Атрымаўшы ліст, станожка задумалася: і праўда, як яна перастаўляе ногі, калі танчыць. Якая нага падымаецца першая, а якая следам? I што, ты думаеш, з усяго гэтага выйшла?
    Думаю, станожка больш ніколі не танчыла.
    Правільна, тым справа і скончьілася. I так бывае кожны раз, калі фантазію душыць розум.
    Згода, сумная гісторыя.
    Таму мастаку важна «разняволіць сябе». Сюррэалісты снрабавалі дасягнуць такога стану, у якім усё выходзіла б само сабой. Яны клалі перад сабою чысты аркуш паперы і пачыналі пісаць, што толькі прыходзіла ў галаву, не задумваючыся над змесгам. Яны называлі гэта аўтаматычным пісьмом, запазычыўшы выраз са спірытызму, дзе «медыум» лічыць, што яго пяром водзіць дух памерлага. Але пра гэта мы падрабязней нагаворым заўтра.
    Згода!
    Сюррэалістычны творца, у пэўным сэнсе, таксама «медыум», ці то пасрэднік. Ен як бы прамежкавае звяно паміж сваім творам і сваёй падсвядомасцю. Зрэшты, доля неўсвядомленага прысутнічае ў любой творчасці. Бо што такое, насамрэч, «творчасць»?
    He ведаю. Стварэнне нечага новага?
    Так. I ствараецца яно пры адмысловым узаемадапаўненні ўяўлення і розуму. Вельмі часта розум прыдушвае ўяўленне. I гэта прыкра, бо без уяўлення немагчыма стварыць нічога сапраўды новага. Я сказаў бы, што ўяўленне, фантазія гэта штось кшталту дарвінаўскай сістэмы.
    Прабач, я тут не зусім зразумела.
    Паводле гэтай сісгэмы, мутацыі ў прыродзе адбываюцца ўвесь час. Але прырода адбірае толькі нязначную частку гэтых мутантаў. Толькі адзінкі атрымоўваюць права на жыццё.
    -1 што?
    Тое самае адбываецца, калі нас агортвае натхненне і ў нас узнікае мноства самых розных ідэй. «Думкі-мутанты» ўзнікаюць у нашай свядомасці адна за адной ва ўсякім разе, калі мы не накладаем на сябе даволі строгай цэнзуры. Але далёка не ўсе гэтыя думкі мы пасля скарыстоўваем. Тут ужо заступае на сваё месца розум, чыя функцыя таксама надзвычай важная: калі дзённы ўлоў ляжыць на стале, яго трэба перабраць.
    Даволі трапнае параўнанне.
    Уяві сабе, што было б, калі б мы агучвалі ўсё, што «прыходзіць нам у галаву», усё, што нас «азарае»! Ці калі б мы друкавалі ўсё, што запісваем у нататніку ці хаваем у шуфляду. Калі б не было ніякага «адбору», Сафія, свет патануў бы ў выпадковых думках.
    I адбор сярод гэтых азарэнняў ажыццяўляе розум?
    Так, а ты не згодная? Новае сапраўды, бадай, ствараецца дзякуючы ўяўленню, але не яно ажыццяўляе адбор. «Кампануе» створанае не ўяўленне. Кампазіцыя якою, па сутнасці, і ёсць усякі твор мастацтва узнікае пры дзіўным спалучэнні ўяўлення і розуму, або ўяўнага і рэальнага. У кожным творчым працэсе
    заўсёды прысутнічае элемент выпадковасці, і ў пэўны момант бывае важна даць волю такім выпадковым азарэнням. Авечак спачатку трэба выпусціць з загарадзі і толькі пасля пасвіць.
    Альбэрта змоўк і паглядзеў у акно. Сафія таксама падсунулася бліжэй і ўбачыла, што на беразе азярца ўсё аж стракаціць ад плоймы герояў з Дыснэеўскіх мультфільмаў.
    Ой, там Гуфі! выгукнула Сафія. А вунь Дональд Дак з пляменнікамі... і Дэйзі... і дзядзечка Скрудж. А яшчэ Чып і Дэйл, бачыш? Альбэрта, чуеш, што я кажу? Там Мікі Маус і Зігзаг МакКрак! Ну, глянь!
    Альбэрта павярнуўся да яе:
    Так, дзіця маё, і ўсё гэта вельмі сумна.
    Ты пра што?
    Пакуль мы тут сядзім, маёр выпусціў авечак сваёй фантазіі і нас таксама зрабіў такімі авечкамі. Але я сам вінаваты. Я сам завёў гаворку пра свабоду ўяўлення.
    Ты не павінен сябе вінаваціць.
    Я збіраўся яшчэ сказаць, што ўяўленне важнае і для нас, філосафаў. Каб прыдумаць штось новае, нам таксама патрэбная «разняволенасць». Але тут ужо не разняволенасць, тут ужо разбэшчанасць.
    He бяры так блізка да сэрца.
    Я збіраўся нешта сказаць пра важнасць ціхамірнага сузірання і роздуму. А тут раптам гэтае рознакаляровае блюзнерства. I як яму толькі не сорамна!
    Ты гэта кажаш з іроніяй?
    He я, а маёр. Але адно мяне суцяшае і гэтае адно складае сутнасць майго плана.
    Я ўжо ўвогуле нічога не разумею.
    Мы гаварылі пра сны і мроі. У гэтым таксама ёсць доля іроніі. Бо што мы такое, як не вобразы, якія прымроіліся маёру?
    -Няхайтак...
    Але сёе-тое ён не ўлічыў.
    Ёсць яшчэ нешта?
    Няхай ён ведае, што мы плён яго мрояў. Няхай ведае ўсё, што мы кажам ці робім няма нічога дзіўнага, што чалавек, прачнуўшыся, памятае «яўны сэнс» свайго сну. Бо ўсё-ткі ён яго піша сам. Але нават калі ён памятае ўсе нашы размовы, гэта яшчэ не значыць, што ён цалкам усё ўсведамляе.
    Што ты хочаш сказаць?
    Яму невядомы «прыхаваны сэнс» яго сну, Сафія. Ён забывае, што ў падзеях сну ёсць і замаскаваны змест.
    Ты гаворыш загадкамі.
    Вось і маёр так лічыць. Бо ён не разумее значэння таго, што яму мроіцца. А гэта нам толькі на руку. Гэта дае нам мінімум неабходнай прасторы для самастойнага дзеяння. I хутка мы скарыстаемся гэгай свабодай і выберамся з яго вычварнай свядомасці як вадзяныя пацукі, нутрыі, якія ўлетку вылазяць з вады пагрэцца на сонцы.
    Думаеш, у нас атрымаецца?
    Мусіць атрымацца. Праз пару дзён я падару табе новае неба. I тады маёру нізавошта не даведацца, ні дзе яго пацукі цяпер, ні дзе яны другі раз могуць вылезці.
    Ведаеш, нават калі мы і нечыя мроі, я яшчэ і нечая дачка. А ўжо пяць гадзін. Так што мне пара дадому ў Капітанаў завулак, рыхтавацца да вечарыны.
    Угу... Але ці не магла б ты па дарозе дадому зрабіць мне невялічкую паслугу?
    Што гэты раз?
    Паспрабуй прыцягнуць да сябе як мага больш маёравай увагі. Няхай ён засяродзіцца на табе аж да самага твайго дома. Пастарайся ўсю дарогу пра яго думаць тады ён таксама будзе думаць пра цябе.
    -1 што з таго?
    Тады ён не перашкодзіць мне працаваць над маім сакрэтным планам. Мая задача занурыцца ў глыбіні маёравай падсвядомасці, Сафія. і я прабуду там да нашай наступнай сустрэчы.
    НАШ ЧАС
    ... чалавек асуджаны на свабоду ...
    Будзільнік паказваў 23.55. Хільда ляжала ў ложку і паглядала ў столь. Яна старалася даць волю плыні сваіх асацыяцый. Кожны раз, як іх ланцуг перапыняўся, яна пыталася ў сябе, што не дало яму развівацца далей.
    Ці не спрабуе яна нешта выцесніць у неўсвядомленае?
    А што калі яна зможа адключыць усякую цэнзуру і тады пачне мроіць на яве? Ад такой думкі Хільдзе зрабілася вусцішна.
    Чым больш яна расслаблялася, аддаючыся карагоду думак і вобразаў, тым больш ёй здавалася, што яна сядзіць у Маёравай хатцы пасярод лесу і паглядае на азярцо.
    I што там задумаў Альбэрта? Ды ну гэта ж, натуральна, бацька задумаў, што Альбэрта нешта задумаў. Але ці ведае бацька, што гэты Альбэрта мае на ўвазе? Можа, ён ужо так рассупоніў сваю фантазію, што цяпер яму самому цікава, чым усё гэта скончыцца?
    Чытаць заставалася зусім мала. Можа, узяць і зазірнуць на апошнюю старонку? He, ніякага ашуканства. Пры гэтым у Хільды было адчуванне, што, нават зазірнуўшы на апошнюю старонку, яна ўсё адно не даведаецца, якім будзе фінал.
    Адкуль такая дзіўная думка? Тэчку яна трымае ў руках, бацька наўрад ці здолее дапісаць у ёй нешта. Хіба толькі Альбэрта вымудруе што-небудзь без яго ведама. Якую-небудзь неспадзяванку...
    Зрэшты, Хільда і сама падрыхтавала бацьку сякія-такія неспадзяванкі. Ужо ж яе ён ніяк не кантралюе. Але ці сама яна кантралюе сябе?
    Што такое свядомасць? Ці ж гэта не найвялікшая таямніца сусвету? I што такое памяць? Што прымушае нас «памятаць» убачанае ці перажытае?
    Што за механізм пракручвае нам кожную ноч дзівосныя сны?
    Яна ляжала, разважаючы, і яе вочы пачалі самі сабой зліпацца. Яна зноў іх расплюшчвала і глядзела ў столь. Але аднойчы забылася іх расплюшчыць.
    Яна заснула.
    Яна прачнулася ад пранізлівага крыку чаек, на гадзінніку свяцілася 6:66. Якая дзіўная лічба! Хільда ўстала, падышла да акна і паглядзела на бухту. Гэта ўжо зрабілася звычкаю: кожны дзень, прачнуўшыся, яна ішла да акна глядзець на мора.
    I раптам у яе ў галаве нібы павярнуўся калейдаскоп. Яна ўспомніла, што ёй снілася. Гэта быў незвычайны сон, вельмі яркі і насычаны фарбамі...
    Ёй снілася, як бацька прыязджае з Лівана, і ўвесь сон быў як працяг сну Сафіі, калі тая знайшла залаты крыжык на прыстані.
    Хільда сядзела на беразе не раўнуючы як некалі Сафія. I раптам пачула, як нехта ціхенька шапнуў: «Мяне завуць Сафія», Хільда здранцвела, стараючыся вызначыць, адкуль ідзе голас. А той, нібы кволы шэлест, нібы піск казюркі, сказаў зноў: «Ты, пэўна, глухая і сляпая». I раптам у садзе ўзнік тата ў форме міратворчых сіл ААН. «Хільдэмур!» гукнуў ён. Хільда пабегла да яго і кінулася бацьку на шыю. На гэтым сон скончыўся.
    Ёй прыгадаліся радкі з верша Арнульфа Эвэрланда:
    Я бачыў сон і ад тае пары ў здумленні:
    Ад голасу я поначы прачнуўся, Ціхога, як падводнае цячэнне, Што табе трэба ад мяне? я адгукнууся.
    Пакуль яна стаяла і паглядала ў вакно, у пакой увайшла маці.
    Добры дзень! Ты ўжо прачнулася?
    He ведаю...
    Я вярнуся, як звычайна, каля чацвёртай.
    -	Добра.
    -	Адпачывай, Хільда, усё-ткі вакацыі.
    Да пабачэння!
    Пачуўшы, як маці зачыніла за сабой дзверы, Хільда кінулася да ложка і разгарнула тэчку.
    «Мая задача занурыцца ў глыбіні маёравай падсвядомасці, Сафія. I я прабуду там да нашай наступнай сустрэчы».
    Во, знайшла! Хільда ўзялася чытаць далей. Заставалася зусім мала.
    Калі Сафія выйшла з Маёравай хаткі, на беразе азярца яшчэ віднеліся дыснэеўскія персанажы, але чым бліжэй яна да іх падыходзіла, тым больш яны прападалі, блякнучы і нібы распускаючыся ў паветры. I пакуль яна дайшла да чоўна, усе расталі дарэшты.
    Вяслуючы, а потым, ужо на тым беразе, зацягваючы човен у чаратоўнік, Сафія ўвесь час крывіла морды і махала рукамі каб адцягнуць на сябе маёраву ўвагу і даць Альбэрта спакойна абдумаць план.
    Узбіўшыся на сцежку, яна ўзялася па-дурному падскокваць, потым пэўны час рухалася, як лялька, а каб маёру не надакучыла за ёй сачыць, неўзабаве яшчэ і заспявала.
    I ўсё-ткі Сафія неўзабаве спынілася і мімаволі задумалася, які план выношвае Альбэрта. Праўда, гэта доўжылася не больш за хвіліну, бо ў наступнае імгненне яна схамянулася і ад згрызотаў сумлення палезла на дрэва.