Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
--1 бярозавыя камлі зноў пасвятлелі?
Таму бярозавы пядзенік зноў вяртаецца да светлай афарбоўкі. Гэта дзейнічае закон прыроды, які называецца прыстасавальнасцю.
Разумею.
Але ёсць шмат іншых прыкладаў умяшання чалавека ў навакольнае асяроддзе.
Якіх?
Чалавек, напрыклад, хоча вынішчыць шкодных насякомых рознымі ядахімікатамі. Спярша гэта дае добры вынік. Але апырскваючы такімі рэчывамі поле ці фруктовы сад, мы, па сутнасці, выклікаем сярод гэтых шкоднікаў маламаштабную экалагічную катастрофу, у выніку якой дзякуючы безупынным мутацыям утвараецца група насякомых, неўспрымальных або рэзістэнтных да ўжыванай атруты. I цяпер гэтыя «пераможцы» маюць яшчэ большую магчымасць распладняцца, так што па меры барацьбы з шкоднымі насякомымі, вынішчаць іх робіцца ўсё цяжэй. Бо выжываюць, як вядома, найболей трывалыя.
Проста жахліва!
Ва ўсякім разе, гэта нельга выпускаць з-пад увагі. Бо мы ж і ў сваім целе зацята спрабуем перамагчы шкодных чужаедаў. Я маю на ўвазе бактэрыі.
Мы ўжываем пеніцылін і ўсякія іншыя антыбіётыкі.
А лекаванне пеніцылінам для гэтых малых чарцяк тая самая «экалагічная катастрофа». Алеўвынікудоўгага курсу пеніцыліну асобныя бактэрыі дзякуючы нам робяцца рэзістэнтнымі. Так мы самі гадуем групу бактэрый, з якімі цяжэй змагацца. Нам
даводзіцца прымаць усё мацнейшыя і мацнейшыя антыбіётыкі, аўрэпіце...
А ўрэшце, мы не паспеем нічога пакласці ў рот, як усё будуць з’ядаць бактэрыі? Можа, іх страляць тады давядзецца?
Гэтаўжотрошкізанадта. Але пэўна адно: сучасная медыцына апынулася перад дылемай. I справа не толькі ў асобных відах бактэрый, якія сталі нашмат агрэсіўнейшымі. Раней многія дзеці паміралізаўчаснаадрозныххваробаў.Часцякомусям’івыжывала меншасць. Але сучасная медыцына, у пэўным сэнсе, вывела натуральны адбор са строю. Тое, што ў пэўную хвіліну дапамагае асобнаму чалавеку адолець немач сёння, у перспектыве можа пазбавіць усіх яго нашчадкаў супраціўляльнасці разнастайным хваробам. Калі мы не будзем зважаць на так званую «спадчынную гігіену», гэта прывядзе да «дэгенерацыі» чалавечага роду, бо знікнуць спадчынныя механізмы супраціўлення хваробам.
Перспектыва не радасная.
Але сапраўдны філосаф ніколі не будзе замоўчваць «нярадаснае», калі лічыць, што ў гэтым праўда. Давай зноў падсумуем.
Калі ласка!
Можна сказаць, што жыццё гэта вялікая латарэя, дзе на віду застаюцца адны пераможцы.
Што ты маеш на ўвазе?
Той, хто прайграё барацьбу за існаванне, знікае. За плячыма ў кожнага віду раслін і жывёл мільёны гадоў удалага выбару «латарэйных білетаў». Тыя, хто выцягвае «пройгрышны білет», адсейваюцца раз і назаўсёды. Усе раслінныя і жывёльныя віды, якія сёння існуюць на Зямлі, можна назваць пераможцамі вялікай латарэі жыцця.
Бо выжываюць лепшыя.
Можна сказаць і так. А цяпер падай мне, калі ласка, дошку, якую прынёс гэты... ахоўнік звярынца.
Сафія працягнула Альбэрта дошку. Выява Ноева каўчэга была толькі з аднаго боку. Другі ілюстраваў генеалагічнае дрэва ўсіх відаў жывёл. Гэты бок Альбэрта і хацеў ёй патлумачыць.
На гэтым малюнку паказаны розныя віды раслін і жывёл, размеркаваныя па царствах, класах, атрадах і сем’ях. Бачыш?
Так.
Як і малпы, чалавек адносіцца да так званых прыматаў. Прыматы гэта сысуны, а ўсе сысуны належаць да хрыбетнікаў, а тыя, у сваю чаргу, належаць да мнагаклетачных жывёл.
Нечым нагадвае Арыстоцеля.
Слушна. Але малюнак адлюстроўвае не толькі сённяшняе ўяўленне пра размеркаванне відаў, але і пралівае свягло на эвалюцыю жыцця. Бачыш, птушкі некалі вылучыліся з паўзуноў, а паўзуны перад тым вылучыліся з земнаводных, а тыя, у сваю чаргу, вылучыліся з рыб.
Так, бачу.
Кожнае раздвойванне лініі сведчыць пра мутацыі, якія прывялі да ўзнікнення новага віду. Так, цягам доўгага часу, утвараліся розныя атрады і класы. Але гэты малюнак даволі спрошчаны. На самой справе, сёння ў свеце налічваецца болып за мільён відаў жывёл, і гэты мільён толькі нязначная частка ад тых відаў, якія жылі на Зямлі раней. Напрыклад, клас трылабітаў вымер цадкам, бачыш?
А ў самым нізе ідуць аднаклетачныя.
Некаторыя з іх не мяняліся, мусіць, на працягу двух-трох мільярдаў гадоў. Бачыш, ад гэтых аднаклетачных арганізмаў ідзе лінія да царства раслін, бо, хутчэй за ўсё, расліны таксама паходзяць ад той самай праклеткі, што і жывёлы.
Бачу. Але ў мяне ўзнікла пытанне.
Слухаю.
Адкуль паходзіць сама гэтая «праклетка»? Цізнайшоў Дарвін адказ на гэтае пытанне?
Я ўжо казаў, што ён быў чалавек дужа асцярожны. Але па гэтым пытанніўсё-тківыказаўздагадку. Ённапісаўтак:«... калі б (о, і якое яшчэ «калі б»!) мы маглі ўявіць сабе маленькую цёплую калюжыну, у якой былі б у наяўнасці солі аміяку і фосфару, святло, цяпло, электрычнасць і г. д., і калі б у гэгай калюжыне
ў выніку хімічнай рэакцыі ўтварылася пратэінавае спалучэнне, гатовае да яшчэ болып складаных пераўтварэнняў...»
Так, і што тады?
Дарвін разважаў над тым, як з неарганічнай матэрыі магла ўзнікнуць першая жывая клетка. I зноў ён як у ваду глядзеў. Сучасныя навукоўцы мяркуюць, што першая прымітыўная форма жыцця ўзнікла менавіта ў такой «маленькай цёплай калюжыне», якую апісаў Дарвін.
Раскажы!
Толькі ў агульных рысах, бо нам трэба ісці далей. Але падкрэслю: мы разгледзім цяпер самую апошнюю навуковую версію ўзнікнення жыцця на Зямлі.
Мне аж карціць даведацца. Няўжо камусьці дакладна вядома, як узнікла жыццё?
Можа, і не дакладна. Але гэтая версія пралівае святло на тое, як жыццё магло ўзнікнуць.
Дык расказвай!
Спачатку зазначым, што ўсе жывыя арганізмы на Зямлі і расліны, і жывёлы складаюцца прыблізна з аднолькавых рэчываў. У самым спрошчаным выглядзе азначэнне жыцця гучыць так: жыццё гэта субстанцыя, здольная ў пажыўнай рошчыне дзяліцца на дзве цалкам аднолькавыя часткі. Гэты працэс рэгулюецца рэчывам пад назваю ДНК. У ДНК, якая разам з бялком утварае храмасомы, утрымліваецца спадчынны матэрыял, наяўны ва ўсіх жывых клетках. Яшчэ кажуць таксама пра малекулу ДНК, бо ДНК напраўду і ёсць складаным малекулярным злучэннем, або макрамалекулай. I таму перадусім паўстае пытанне, як узнікла першая малекула ДНК.
Іяк?
Зямля ўтварылася разам з Сонечнаю сістэмай 4,6 мільярда гадоў назад. Спачатку яна была распаленай масай, але паступова яе паверхня астыла, утварьгўшы зямную кару. Сучасная навука мяркуе, што жыццё на ёй узнікла каля трох-чатырох мільярдаў гадоў таму.
Нават уявіць цяжка.
He кажы так, пакуль не пачуеш астатняга. Па-першае, зазнач сабе, што зямны шар тады выглядаў зусім не так, як сёння. 3 той прычыны, што нічога жывога тады яшчэ не было, то і ў атмасферы не было кіслароду. Свабодны кісларод у атмасферы ўзнік, толькі калі ўзніклі першыя расліны, якія яго выпрацоўвалі ў працэсе фотасінтэзу. Адсутнасць кіслароду вельмі важны фактар для ўзнікнення жыцця. Бо амаль неверагодна, каб у агмасферы з наяўнасцю кіслароду маглі ўзнікнуць арганічныя рэчывы, з якіх пасля ўтварылася б ДНК.
- Чаму?
- Таму што кісларод вельмі лёгка ўступае ў хімічныя рэакцыі. I будаўнічы матэрыял для ўтварэння малекулы ДНК проста «акісліўся» б яшчэ да таго, як яна паспела б узнікнуць.
- Вось яно што.
Таму можна з пэўнасцю сказаць, што сёння ўзнікненне новых формаў жыцця немагчымае нават такіх прымітыўных, як бактэрыя або вірус. Такім чынам, усё жывое на Зямлі мае аднолькавы ўзрост. Радавод у слана такі самы доўгі, як у найпрасцейшай бактэрыі. Можна нават сказаць, што слон або чалавек насамрэч уяўляе сабой калонію ўзаемазвязаных аднаклеткавых арганізмаў. Бо ў кожнай асобнай клетцы нашага цела закладзена абсалютна аднолькавая спадчынная інфармацыя, кожная ўтрымлівае поўны рэцэпт, паводле якога мы робімся самімі сабой.
- Проста дзіва!
Адна з найвялікшых таямніц жыцця заключаецца ў здольнасці клетак шматклеткавага арганізма спецыялізавацца ў выкананні асобных канкрэтных функцый. Бо кожная клетка рэалізуе не ўсе закладзеныя ў ёй спадчынныя ўласцівасці. Адны з гэтых уласцівасцяў, або генаў, «уключаюцца», а другія засгаюцца «выключанымі». Клетка печані выпрацоўвае не такія пратэіны, як нервовая клетка ці клетка скуры. Але ўсе гэтыя клеткі ўтрымліваюць аднолькавую малекулу ДНК, у якой захоўваецца ўся інфармацыя аб арганізме.
- Расказвай далей!
Пры адсутнасці ў атмасферы кіслароду вакол Зямлі не было і азонавага слою, а значыць планета была цалкам адкрытая для касмічнага выпраменьвання. Гэта таксама вельмі важна, бо такое выпраменьванне, мяркуючы па ўсім, і адыграла вырашальную ролю ва ўтварэнні першых складаных малекул. Касмічнае выпраменьванне прынесла энэргію, якая паспрыяла аб’яднанню разнастайных хімічных рэчываў у макрамалекулы.
- Клас.
- Удакладняю: для ўтварэння складаных малекул, з якіх утворана ўсё жывое, трэба дзве рэчы: па-першае, бескіслародная атмасфера і, па-другое, доступ да касмічнага выпраменьвання.
- Ясна.
I аднойчы ў «маленькай цёплай калюжыне», або «першабытнай юшцы», як яе яшчэ любяць называць сённяшнія навукоўцы, узнікла незвычайна складаная макрамалекула, якая мела цудоўную здольнасць дзяліцца на дзве цалкам аднолькавыя часткі. Яна і паклала пачатак доўгай эвалюцыі, Сафія. Крыху спрашчаючы, можна сказаць, што гэта было першае спадчыннае рэчыва, першая ДНК або першая жывая клетка. Яна пачала безупынку дзяліцца, і ўжо з першага моманту пачалі адбывацца мутацыі. Праз неверагодна вялікі прамежак часу такія аднаклеткавыя арганізмы злучаліся разам і ўтваралі больш складаныя шматклеткавыя. Потым быў запушчаны працэс фотасінтэзу і ўзнікла кіслародная атмасфера. Гэта мела падвойнае значэнне: па-першае, такая атмасфера спрыяла развіццю жывёл, якія дыхаюць лёгкімі, а па-другое, абараняла жывыя арганізмы ад шкоднага касмічнага выпраменьвання. Бо гэтае выпраменьванне якое, напэўна, спрычынілася да ўзнікнення першай клеткі было дужа небяспечным для ўсяго жывога.
- Але ж атмасфера стварылася не за адну ноч. Як выжывалі першыя формы жыцця?
Першыя формы жыцця ўзніклі ў «акіяне» які мы яшчэ
называем «першабытнаю юшкай». Там ніякае небяспечнае выпраменьванне ім не пагражала. Нашмат пазней калі пачатковымі формамі жыцця была створана атмасфера на сушу выпаўзлі першыя амфібіі. А што сталася пасля гэта мы ўжо абмяркоўвалі. I вось цяпер мы сядзім з табой у хатцы пасярод лесу і азіраемся на эвалюцыю, якая заняла тры -чатыры мільярды гадоў. I якраз у нашых галовах гэтая доўгая эвалюцыя прыходзіць да ўсведамлення сябе самой.