Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
-	I якія гэта былі знаходкі і назіранні?
Па-першае, навукоўцы знаходзілі ўсё новыя і ўсё болып разнастайныя ўзоры выкапняў. Акрамя таго, былі знойдзены вялізныя косткі вымерлых жывёл. Дарвін сам здзіўляўся, як рэшткі марскіх жывёл маглі трапіць у глыб кантынента. У Паўночнай Амерыцы ён знаходзіў такія выкапні высока ў Андах. Але што робяць у гарах марскія жывёлы, Сафія? Ты можаш адказаць мне на гэтае пытанне?
-He.
Адны лічылі, што іх прыцягнулі і кінулі там людзі або звяры. Другія меркавалі, што ўсе гэтыя выкапні і рэшткі марскіх жывёл стварыў Бог, каб увесці ў зман розных недаўмекаў.
А што казала на гэты конт навука?
Болыпасць геолагаў баранілі так званую «тэорыю катастроф», сутнасць якой у тым, што Зямля шмат разоў цярпела ад вялізных паводак, землятрусаў і іншых катастроф, здольных вынішчаць усё жывое. Пра адну такую катастрофу распавядаецца ў Бібліі, я маю на ўвазе апавяданне пра сусветны патоп і Ноеў
каўчэг. 3 кожнай новай катастрофай Бог абнаўляў Зямлю, ствараючы новыя больш дасканалыя расліны і жывёлы.
Выходзіць, што выкапні гэта рэшткі колішніх форм жыцця, вынішчаных пад час адной з такіх жудасных катастроф?
Менавіта так. Гаварылася, напрыклад, што выкапні гэта рэшткі жывёл, якім не знайшлося месца ў Ноевым каўчэгу. Але калі Дарвін выпраўляўся ў кругасветнае падарожжа на «Бігле», ён захапіў з сабою першы том «Прынцыпаў геалогіі» англійскага геолага Чарлза Лаела. Лаел меркаваў, што цяперашняя геаграфія Зямлі з высокімі гарамі і глыбокімі нізінамі гэта вынік неверагодна доўгага і маруднага развіцця. На думку Лаела, нязначныя змены могуць паступова выклікаць агромністыя пераўтварэнні геаграфічнай прасторы, трэба проста ўлічваць, што адбываецца гэта цягам вялізных прамежкаў часу.
Пра якія перамены ён казаў?
Ен казаў пра тыя самыя сілы прыроды, якія дзейнічаюць дагэтуль: кліматычныя ўмовы, раставанне ільдоў, землятрусы і зрухі зямной кары. Кажуць, вада камень точыць не сваёй сілай, а бесперапынным крапаннем. Лаел меркаваў, што такія малыя, паступовыя змены цягам вялікіх прамежкаў часу здольныя змяніць прыроду да непазнавальнасці. Гэтая тэорыя не тлумачыла Дарвіну, чаму рэшткі марскіх жывёл маглі апынуцца высока ў Андах. Але Дарвін ужо не выпускаў з памяці думкі, што дробныя, паступовыя перамены здольны выклікаць значныя пераўтварэнні, калі ўлічваць, што адбываецца гэта за вельмі працяглыя прамежкі часу.
Ён, пэўна, думаў, што гэтае тлумачэнне можна дастасаваць і да эвалюцыі жывёл?
Так, ён дапускаў такую магчымасць. Але я ўжо казаў, што Дарвін быў асцярожным чалавекам. Ен задаваўся тым ці іншым пытаннем нашмат раней, чым насмельваўся даць на яго адказ. Прымаючы гэта пад увагу, можна сказаць, што ён карыстаўся тым самым метадам, які выкарыстоўваюць усе сапраўдныя філосафы: важна паставіць пытанне, але ніколі не трэба спяшацца з адказам.
Разумею.
Вырашальным фактарам для тэорыі Лаела было вызначэнне веку Зямлі. У часы Дарвіна было шырока пашырана меркаванне, што Бог стварыў Зямлю прыблізна 6000 гадоў назад. Да гэтай лічбы прыйшлі шляхам падліку ўсіх пакаленняў ад Адама і Евы.
Як наіўна!
Усе мы заднім розумам моцныя. Сам Дарвін меркаваў, што Зямлі каля 300 мільёнаў гадоў. Бо адно было ясна: ні тэорыя Лаела пра паступовыя геалагічныя перамены, ні тэорыя эвалюцыя Дарвіна не мелі б ніякага сэнсу, калі б разлік не вёўся ў неверагодна вялізных прамежках часу.
А колькі гадоў Зямлі?
Сёння ўзрост Зямлі ацэньваецца ў 4,6 мільярда гадоў.
Больш чым дастаткова.
Пакуль што мы разгледзелі толькі адзін аргумент Дарвіна на карысць эвалюцыі біялагічных відаў: паслойнае заляганне выкапняў у горных пародах. Другім аргументам было геаграфічнае размеркаванне сённяшніх відаў. На яго Дарвіна навёў новы і неверагодна багаты матэрыял, які ён сабраў у час сваіх даследніцкіх падарожжаў. Ён на свае вочы бачыў, што розныя віды жывёл у адным арэале могуць крыху адрознівацца між сабою. На Галапагоскіх выспах, на захад ад Эквадора, ён зрабіў некалькі цікавых назіранняў.
-	Раскажы!
Гаворка пра групу вулканічных выспаў, якія шчыльна мяжуюць адна з адной, і таму флора і фауна на гэтых выспах не дужа розніцца. Але Дарвіна займалі менавіта нязначныя адрозненні. Ён бачыў, што на ўсіх выспах жывуць слановыя чарапахі, але ўсе яны хоць крыху, але адрозніваюцца ад тых, што насяляюць суседнія выспы. Бог што, сапраўды стварыў для кожнай выспы свой асобны від чарапах?
-	Наўрад ці.
Яшчэ большае значэнне мелі назіранні Дарвіна за жыццём птушак на Галапагоскіх выспах. На розных выспах існавалі вы-
разныя адрозненні паміж юркамі не ў апошнюю чаргу гэта тычылася формы дзюбы. Дарвін даказаў, што гэтыя відазмяненні шчыльна звязаныя з кормам птушак на розных выспах. Вострадзюбы земляны юрок жывіўся семем шышак, малы юрок-пяюн насякомымі, юрок-дубанос казюркамі з-пад кары на камлях і галлі... Кожны з гэтых відаў меў дзюбу, якая была цудоўна дапасавана да ладу здабывання ежы. Ці маглі ўсе гэтыя юркі паходзіць ад аднаго віду юркоў? I ці магло так стацца, што гэты від цягам гадоў прыстасоўваўся да асяроддзя на розных выспах, а ў выніку атрымалася некалькі новых відаў юркоў?
Ці не да гэтага прыйшоў Дарвін?
Так, пэўна, менавіта на Галапагоскіх выспах Дарвін і зрабіўся «дарвіністам». Ен заўважыў таксама, што па разнастайнасці відаў маленькі архіпелаг мог бы паспрачацца з суседняй Паўднёвай Амерыкай. Ці магло здарыцца, што Бог некалі стварыў усе гэтыя віды з такімі невялікімі адрозненнямі або гэта адбылося ў працэсе эвалюцыі? Дарвін усё больш і болып пачынаў сумнявацца ў нязменнасці біялагічных відаў. Але пакуль што ў яго не было прыдатнага тлумачэння, якім чынам адбываўся гэты эвалюцыйны працэс, або прыстасаванне да асяроддзя. Праўда, існаваў яшчэ адзін аргумент на карысць таго, што ўсе віды жывёл на Зямлі маюць агульнае паходжанне.
Гэта які?
Развіццё эмбрыёна ў сысуноў. Калі мы параўнаем эмбрыёны сабакі, кажана, труса і чалавека на ранняй стадыі развіцця, выявіцца, што яны вельмі падобныя і адрозніць іх амаль не магчыма. Толькі на позняй стадыі эмбрыянальнага развіцця чалавечы зародак можна дакладна адрозніць ад зародка труса. Ці ж гэта не доказ нашага далёкага сваяцтва?
Але Дарвін па-ранейшаму не знаходзіў тлумачэння самому эвалюцыйнаму працэсу?
Ён увесь час разважаў над тэорыяй Лаела, паводле якой дробныя змены могуць за вялікія прамежкі часу выклікаць прыкметныя пераўтварэнні. Але ён па-ранейшаму не знаходзіў
ім універсальнага тлумачэння. Дарвін быў знаёмы з тэорыяй французскага заолага Лямарка. Той сцвярджаў, што кожны від жывёл самастойна развіваў патрэбныя яму прыкметы і асаблівасці. Жырафы, напрыклад, займелі доўгуто шыю, бо цягам многіх пакаленняў мусілі цягнуцца да лісця на дрэвах. Лямарк меркаваў, што здольнасці, набытыя асобным індывідам дзякуючы яго высілкам, могуць пераходзіць у спадчыну яго нашчадкам. Але гэтае вучэнне пра спадчыннасць «набытых здольнасцяў» Дарвін адпрэчыў з той простай прычыны, што для такіх смелых сцверджанняў Лямарк не меў дастатковых доказаў. Дарвіна займала іншая, больш верагодная думка. Бо можна сказаць, што механізм эвалюцыі біялагічнага віду ляжаў у яго пад носам.
Дык і ў чым ён?
Я хацеў бы, каб ты сама здагадалася. Таму адкажы на такое пытанне: калі ў цябе тры каровы, але сена хапае толькі на дзве, што ты зробіш?
Мабыць, пушчу адну карову на мяса?
Правільна... А якую карову ты пусціла б на мяса?
Напэўна, тую, што дае менш малака?
Праўда?
Па-мойму, гэта было б лагічна.
Так і рабілі людзі цягам тысячагоддзяў. Але давай вернемся да нашых кароў. Калі ты захочаш, каб адна прынесла цяля, якую карову ты выбераш?
Тую, якая дае больш малака. Тады верагодна, што з цёлкі таксама вырасце добрая дойная карова.
Значыць, ты аддаеш перавагу добрым дойным каровам? Тады вось апошняе заданне. Ты паляўнічы і ў цябе два паляўнічыя сабакі, але аднаго ты вымушаная аддаць. Якога ты пакінеш сабе?
Зразумела, таго, каторы лепш бярэ след.
Такім чынам, ты аддаеш перавагу лепшаму паляўнічаму сабаку. Такім чынам, Сафія, чалавек разводзіць жывёл ужо болып за дзесяць тысяч гадоў. Куры не заўсёды неслі па пяць яек на тыдзень, на авечках не заўсёды было багата воўны, а коні не заўсёды
былі такія цягавітыя і шпаркія. Але чалавек ажыццяўляе штучны адбор. Тое самае тычыцца і раслін. Чалавек не будзе кідаць у разору дрэнную бульбу, калі мае лепшую і насенную. Чалавек не будзе жаць пустую збажыну. Дарвін даводзіў, што ні адна карова, ні адзін колас, ні адзін сабака і ні адзін юрок не падобныя да іншых. Прырода стракаціць багаццем варыянтаў. Нават сярод аднаго і таго самага віду не знойдзецца двух аднолькавых прадстаўнікоў. Мабыць, ты сама гэта бачыла, пакаштаваўшы блакітнага напою.
Так, у пэўным сэнсе.
I вось Дарвін паставіў пытанне: ці няма адпаведнага механізму і ў прыродзе? Ці можа прырода ажыццяўляць «натуральны адбор», вызначаючы, якія асобіны будуць жыць далей? Больш таго: ці здольны такі механізм цягам вельмі доўгага часу ствараць цалкам новыя віды раслін і жывёл?
Падазраю, што так.
Дарвін пакуль не ўяўляў сабе, якім чынам мог ажыццяўляцца «натуральны адбор», але ў кастрычніку 1838 года роўна праз два гады пасля вяртання з плавання на «Бігле» яму трапіла ў рукі кніжка дэмографа Томаса Мальтуса. Яна называлася «Нарыс аб прынцыпах народанасельніцтва». У аснову кніжкі лягла ідэя амерыканскага навукоўца Бэнджаміна Франкліна, які, між іншым, вынайшаў громаадвод. У свой час Франклін адзначыў, што, калі б у прыродзе не было абмежавальных фактараў, то адзін від раслін ці жывёл распаўсюдзіўся б па ўсёй Зямлі. I толькі дзякуючы сваёй разнастайнасці віды стрымліваюць пашырэнне адзін аднаго.
Зразумела.
Развіваючы гэтую думку далей, Мальтус дастасаваў яе да насялення Зямлі. Ён сцвярджаў, што рэпрадукцыйная здольнасць чалавека такая вялікая, што дзяцей заўсёды нараджаецца болей, чым можа выжыць, а паколькі вытворчасць прадуктаў харчавання ніколі не зможа паспець за ростам насельніцтва, то вялікай колькасці людзей наканавана загінуць у барацьбе за існаванне.
Выжывуць, а значыць, працягнуць род, тыя, хто праявіць у гэтай барацьбе сваю перавагу.
Гучыць лагічна.
Гэта і быў той універсальны механізм, які шукаў Дарвін. У яго адразу склалася выразнае тлумачэнне таго, як адбываецца эвалюцыя. Яна ідзе праз натуральны адбор у барацьбе за існаванне: выжывае і працягвае род той, хто найлепш прыстасаваны да асяроддзя. Гэта і ёсць другая тэорыя, якую Дарвін сфармуляваў у сваёй кнізе «Паходжанне відаў». Ен пісаў: «У слана самы доўгі рэпрадукцыйны перыяд сярод усіх жывёлаў, але калі б усе сланяняты выжывалі, то праз 750 гадоў патомства ўсяго адной пары склала б дзевятнаццаць мільёнаў сланоў».