Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Ужо не кажучы пра тысячы ікрынак, якія адкладае адна траска.
Дарвін далей заўважае, што барацьба за выжыванне вядзецца найбольш зацята паміж біялагічна бліжэйшымі адзін да аднаго відамі, бо ім даводзіцца змагацца за аднолькавы корм. Якраз тут і праяўляюцца нязначныя перавагі дробныя станоўчыя адхіленні ад агульна пашыранага. Чым барацьба за выжыванне ідзе напружаней, тым хутчэй адбываецца развіццё новых відаў. Выжываюць толькі найлепш прыстасаваныя, а іншыя выміраюць.
Выходзіць, што чым менш корму і чым болыпы прыплод, тым хутчэйшае развіццё?
Справа не толькі ў тваім корме. Важна таксама, каб цябе не з’елі самога. Таму карысна, напрыклад, мець ахоўную афарбоўку, умець хутка бегаць і здалёк заўважаць ворага ці прынамсі быць дрэнным на смак. Яд, які забівае драпежніка, таксама някепскі сродак. He выпадкова многія віды кактусаў атрутныя, Сафія. У пустыні ж, акрамя кактусаў, амаль нічога не расце, таму ім асабліва трэба сцерагчыся траваедных жывёлаў.
- А яшчэ ў кактусаў ёсць калючкі.
- He меншае значэнне мае і здольнасць да распладнення. Вывучаючы расліны, Дарвін быў уражаны, якім хітрамудрым чынам у некаторых адбываецца апыленне. Іх яркія фарбы і духмя-
ныя, салодкія пахі прызначаны для прываблівання насякомых, якія спрыяюць іх апыленню. 3 тою ж мэтай птушкі заліваюцца пераліўнымі спевамі. А вось рахманы і спакойны бычок, якога не цікавяць каровы, будзе і сам не цікавы з пункту погляду гісторыі яго роду. Асобінам з такімі неспрыяльнымі якасцямі наканавана досыць хутка вымерці. Бо ў жыцці асобіны галоўнае дасягнуць рэпрадукцыйнага ўзросту і даць патомства. Гэта нагадвае вельмі доўгую эстафету. Тыя, хто з той ці іншай прычыны не здолелі перадаць свой генны матэрыял далей, безупынку адсейваюцца. Такім чынам, від увесь час паляпшаецца. Апроч таго, у наймацнейшых асобінах назапашваецца і такая станоўчая ўласцівасць, як трываласць перад хваробамі.
Выходзіць, усё ў прыродзе бесперастанна паляпшаецца?
У выніку няспыннага адбору тыя, хто здолеў найлепш прыстасавацца да асяроддзя або да пэўнай экалагічнай нішы, урэшце і маюць магчымасць падоўжыць род у гэтым асяроддзі. Але здольнасці, якія спрыяюць выжыванню ў адным асяроддзі, не заўсёды будуць спрыяльнымі ў іншым. Для некаторых юркоў на Галапагоскіх выспах важнае значэнне мела здольнасць добра лятаць. Але калі корм трэба выкопваць з зямлі, а вакол няма драпежнікаў, уменне добра лятаць не абавязковае. Якраз дзякуючы наяўнасці ў прыродзе мноства розных нішаў з цягам часу і ўзнікла такая разнастайнасць відаў.
Але чалавечы від толькі адзін.
-Так,бочалавекмаеневерагоднуюздольнасцьпрыстасоўвацца да самых розных умоваў жыцця. Дарвін быў уражаны, калі ўбачыў, як індзейцы на Вогненнай Зямлі змаглі прызвычаіцца да халоднага клімату. Але гэта не значыць, што ўсе людзі аднолькавыя. Жыхары экватарыяльных рэгіёнаў маюць цямнейшы колер скуры, чым жыхары з поўначы, бо цёмная скура лепш ахоўвае ад сонечных промняў. Светласкурыя людзі, якія доўга знаходзяцца на сонцы, больш рызыкуюць, напрыклад, захварэць на рак скуры.
А светлая скура жыхароў поўначы таксама дае нейкую перавагу?
Так, бо іначай усе людзі на Зямлі былі б цемнаскурыя. Але ж пры светлым тыпе скуры лягчэй утвараецца так званы «сонечны вітамін» вітамін Д, нават калі сонца мала. Сёння, праўда, гэта ўжо не так важна, бо мы спажываем дастаткова вітамінаў з ежай. Але ў прыродзе нічога не адбываецца выпадкова. Усё выклікаецца дробнымі зменамі, якія адбываюцца цягам безлічы пакаленняў.
Неверагодна!
A to! А зараз давай падсумуем тое, што тычыцца дарвінаўскай гэорыі паходжання відаў.
Давай.
Можна сказаць, што «сыравінай», або матэрыялам, эвалюцыі жыцця на Зямлі служаць безупынныя варыяцыі сярод асобінаў аднаго віду і вялікія вывадкі, з якіх выжываюць адзінкі. Механізмам, або рухаючаю сілай, эвалюцыі з’яўляецца натуральны адбор у барацьбе за існаванне. У працэсе гэтага адбору выжываюць толькі наймацнейшыя або «найлепш прыстасаваныя».
Выглядае не менш лагічна, чым які матэматычны разлік. А як кнігу пра «паходжанне відаў» прынялі сучаснікі?
Пачалася сапраўдная грызня. Царква страшна пратэсгавала, а навуковыя колы ў Англіі падзяліліся на два лагеры. У гэтым не было нічога дзіўнага. Бо Дарвін адсунуў Бога ў бок ад акту стварэння. Некаторыя, праўда, зазначалі, што стварэнне істот з закладзенымі ў іх магчымасцямі далейшага развіцця акт на шмат болей значны, чым стварэнне ўсяго існага раз і назаўжды нязменным.
Глядзі! раптам крыкнула Сафія, ускочыўшы з фатэля і паказваючы ў акно.
Па беразе, трымаючыся за рукі, ішлі цалкам голыя мужчына і жанчына.
Гэта Адам і Ева, патлумачыў Альбэрта. Неўзабаве ім давядзецца падзяліць лёс Чырвонага Каптурка і Алісы з-за люстра. Уласна, гаму яны тут і з’явіліся.
Сафія падышла да акна, але пара вельмі хутка схаваліся за хмызамі.
Дык Дарвін лічыў, што і людзі паходзяць ад звяроў?
У 1871 годзе ён выдаў кнігу «The Descent of Man», або «Паходжанне чалавека», у якой апісаў усе прыкметныя падабенствы паміж чалавекам і жывёлай і заявіў, што чалавек і чалавекападобная малпа маюць агульнага продка. На той час ужо былі знойдзены чарапы вымерлага віду чалавека: першы у Гібралтарскіх скалах, а другі, некалькімі гадамі пазней, у цясніне Неандэрталь у Нямеччыне. Цікава, што ў 1871 годзе пратэсты супраць Дарвіна былі ўжо меншыя, чым у 1859-м, калі выйшла «Паходжанне відаў». Хоць паходжанне чалавека ад звяроў чыталася між радкамі і ў першай працы. А ў 1882 годзе, калі Дарвін памёр, ён быў пахаваны (як мы ўжо ведаем) з усімі ўшанаваннямі як піянер навукі.
Урэшце ён-такі дастаў пашану і гонар?
Урэшце, так. Але спачатку яго называлі «самым небяспечным чалавекам у Англіі».
Вось табе маеш!
«Будзем спадзявацца, што гэта няпраўда, сказала адна знатная пані, а калі праўда, тады будзем спадзявацца, што яна не атрымае вялікага пашырэння». Тое самае крыху іначай выказаў і адзін вядомы навуковец: «Зневажальнае вынаходніцтва, і чым менш пра яго будуць гаварыць, тым лепш».
Яны гэтым ледзь самі не далі доказ паходжання чалавека ад страуса!
Можна сказаць і так. Але мы ўсе заднім розумам моцныя. А тады многія былі вымушаныя перагледзець свой погляд на біблейскую версію стварэння свету. Ангельскі пісьменнік Джон Раскін выказаўся так: «Як мне надакучылі гэтыя геолагі. У канцы кожнага біблейскага верша я чую стук іх малаткоў».
I стук малаткоў прымушаў засумнявацца ў Божым слове?
Так, Раскін гэта і меў на ўвазе. Бо абвяргалася не толькі літаральнае тлумачэнне біблейскай версіі стварэння свету. У тэорыі Дарвіна галоўнае заключалася ў тым, што чалавек узнік у выніку цалкам выпадковых варыяцый. Больш за тое: Дарвін зрабіў ча-
лавека прадуктам нечага абсалютна не сентыментальнага «барацьбы за выжыванне».
А Дарвін растлумачыў, як чынам узнікаюць гэтыя «выпадковыя варыяцыі»?
Тут ты закранула самае слабае месца ў яго тэорыі. Дарвін меў досыць цьмяныя ўяўленні пра спадчыннасць. Падчас скрыжавання нешта заўжды прападае. Дзеці адных бацькоў ніколі не бываюць цалкам аднолькавыя. Ужо тут узнікаюць пэўныя варыяцыі. 3 другога боку, немагчыма ўявіць, каб у выніку такога працэсу паўстала нешта сапраўды новае. Апроч таго, некаторыя расліны і жывёлы плодзяцца пачкаваннем або простым дзяленнем клеткі. Што да ўзнікнення варыяцый, то тут тэорыю Дарвіна дапоўніў так званы неадарвінізм.
Раскажы!
Усякае жыццё і ўсякае распладненне ўрэшце звязаныя з дзяленнем клеткі. Калі клетка дзеліцца надвае, атрымліваюцца дзве цалкам новыя клеткі з цалкам аднолькавым спадчынным матэрыялам. Дзяленнем клеткі мы называем капіяванне клеткай самой сябе.
-1 што далей?
Часам у гэтым працэсе адбываецца невялікі збой і скапіяваная клетка атрымліваецца трошкі адрознай ад мацярынскай. Сучасная біялогія называе гэта мутацыяй. Часам мутацыі непрыкметныя, а часам яны выразна мяняюць характарыстыкі асобіны. Мутацыі могуць быць і вельмі небяспечнымі, і такія «мутанты» ў вялікіх вывадках кожны раз выбракоўваюцца. Выявілася, што такія мутацыі могуць быць прычынамі многіх захворванняў. Але бывае, што ў выніку мутацыі асобіна набывае новую станоўчую якасць, якая дапамагае ёй у барацьбе за існаванне.
Напрыклад, доўгая шыя?
Лямарк тлумачьгў доўгую шыю ў жырафаў тым, што яны ўвесь час цягнуцца ўгору. Але на думку дарвіністаў, ніякія набытыя ўласцівасці ў спадчыну не пераходзяць. Дарвін лічыў, што даўжыня шыі ў продка жырафаў тлумачыцца натуралвнымі
варыяцыямі. А неадарвінізм дапоўніў гэтае тлумачэнне сцверджаннем, што такія варыяцыі маюць сваю прычыну.
I гэтая прычына мутацыі.
Так, чыста выпадковыя змены ў генным матэрыяле некаторых продкаў жырафаў далі ім крыху даўжэйшую шыю, чым у іншых. Калі было няшмат корму, гэта іграла важную ролю. Жырафы, якія даставалі да вышэйшых галін, елі заўсёды ўдосталь. Можа таксама быць, што ў некаторых іншьгх «пражырафаў» развілася здольнасць здабываць корм, выкопваючы яго з зямлі. У выніку з цягам доўгага часу адзін вымерлы від мог падзяліцца на два другія асобныя віды.
Зразумела.
Возьмем свяжэйшыя прыклады натуральнага адбору. Яго прынцып сам па сабе вельмі просты.
Давай прыклады!
У Англіі водзіцца від матылька, называны бярозавым пядзенікам. Як вынікае з назвы, гэты від жыве на светлых бярозавых камлях. I як вядома з XVIII стагоддзя, амаль усе пядзенікі мелі светла-шэры колер. Чаму, Сафія?
Каб галодныя птушкі не так лёгка маглі іх заўважыць.
Зрэдчас, праўда, у выніку чыста выпадковых мутацый сярод пядзенікаў з’яўляліся цямнейшыя асобіны. Што, па-твойму, з гэтымі цямнейшымі асобінамі адбывалася?
Іх было лягчэй заўважыць, і таму яны часцей траплялі птушкам у дзюбу.
Бо ў тым асяроддзі то бок на светлых камлях цямнейшая афарбоўка была неспрыяльнай прыкметай. I таму павялічвалася колькасць светлых пядзенікаў. Але пазней у асяроддзі пачалі адбывацца змены. Індустрыялізацыя павялічыла колькасць сажы ў паветры, і белыя камлі бяроз пацямнелі. Што, па-твойму, адбылося з пядзенікам?
Мабыць, цямнейшыя асобіны пачалі выжываць лягчэй?
Так, неўзабаве іх колькасць значна павялічылася. 3 1848 па 1948 г. доля цёмных пядзенікаў месцамі ўзрасла з аднаго да 99 ад-
соткаў. Асяроддзе змянілася, і таму ў барацьбе за выжыванне светлая афарбоўка больш не была перавагаю. Хутчэй наадварот! Светлых «нешчасліўцаў» птушкі хапалі адразу, ледзь толькі яны сядалі на дрэва. Але ў прыродзе зноў адбылася прыкметная змена. Меншае спажыванне вугалю і лепшае абсталяванне на заводах і фабрыках у апошні час паспрыялі ачышчэнню навакольнага асяроддзя.