Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
- Цяпер я, перш чым сказаць, буду думаць над кожным словам.
Але табе ўсё адно не ўцячы ад тваіх неўсвядомленых імпульсаў. Галоўнае не перабіраць у намаганні выцесніць непрыемныя перажыванні ў неўсвядомленае. Бо гэта тое самае, што затыкаць пацучыную нару. Заткнеш у адным месцы пацук вылезе ў другім. Для здароўя нашмат карысней трымаць дзверы паміж свядомым і неўсвядомленым напалову адчыненымі.
- Бо калі гэтыя дзверы зачыніць шчыльна, у чалавека можа ўзнікнуць псіхічнае захворванне?
Так. Неўротык гэта чалавек, які траціць зашмат энэргіі на выштурхоўванне «непрыемнага» за межы свядомасці. Часта да такога выцяснення чалавека змушаюць канкрэтныя перажыванні, якія Фройд яазываў траўмамі. Слова «траўма» паходзіць ад грэцкага слова «рана».
- Зразумела.
- Пры лячэнні сваіх пацыентаў Фройд заўсёды стараўся адчыніць шчыльна замкнёныя дзверы або знайсці іншы ўваход. У раз-
мовах з пацыентам ён спрабаваў выцягнуць з неўсвядомленага выцесненыя перажыванні. Сам пацыент не ўсведамляе, што канкрэтна ім было выцеснена, але з дапамогаю лекара можа адшукаць дарогу да прыхаванай траўмы.
I як лекар яму дапамагае?
Фройд распрацаваў так званую методыку свабодных асацыяцый. Яна заключаецца ў тым, што пацыенту прапануецца легчы і расслабіцца, а пасля гаварыць пра ўсё, што прыйдзе ў галаву, нават калі яму самому гэта здаецца нязначным, выпадковым, непрыемным або няёмкім. Галоўнае зняць «браню» (або «кантроль»), які закрывае траўму. Бо насамрэч пацыента хвалююць якраз толькі траўмы. Застаючыся неўсвядомленымі, яны, тым не менш, увесь час уплываюць на яго ўчынкі.
Чым больш чалавек стараецца нешта забыць, тым больш ён падсвядома пра гэта думае?
Так і ёсць. Таму вельмі важна прыслухоўвацца да сігналаў з неўсвядомленага. На думку Фройда, самая простая дарога да неўсвядомленага гэта нашы сны. Яго асноўнаю працай стала вялікая кніга «Тлумачэнне сноў», якая выйшла ў 1900 годзе. У ёй Фройд даводзіў, што выявы, убачаныя ў сне, прыходзяць да нас не выпадкова. Праз сон нашы неўсвядомленыя думкі спрабуюць «дабіцца» да нашай свядомасці.
I што далей?
У выніку доўгай лекарскай практыкі і, не ў апошнюю чаргу, пасля аналізу сваіх сноў Фройд прыйшоў да высновы, што ўсе сны звязаны з рэалізацыяй жаданняў. Гэта асабліва выразна назіраецца ў дзяцей, заўважае ён: ім проста сняцца марозіва і вішні. Але ў дарослых такія жаданні якія мусяць рэалізавацца ў сне нярэдка набываюць прыхаваную форму. Бо нават калі мы спім, на нас дзейнічае строгая цэнзура, якая кантралюе, што мы можам, а што не можам сабе дазволіць. Праўда, у сне такая цэнзура, або механізм выцяснення, слабейшая, чым калі мы чуваем. I ўсё ж яе дастаткова, каб перайначыць жаданні, у якіх нам не хочацца прызнавацца.
Таму сны даводзіцца тлумачыць?
Фройд зазначаў, што трэба адрозніваць, сон, якім мы яго памятаем раніцай, з аднаго боку, і яго значэнне, з другога. Выявы сну то бок «фільм» ці «кадры», якія прыходзяць да нас у сне, Фройд называў яўным сненнем. Гэта «адкрыты», або відавочны, змест сну, які звычайна бярэ свой матэрыял або рэквізіт з дня, які мінуў. Але сон мае і глыбейшы сэнс, схаваны ад нашай свядомасці. Яго Фройд назваў прыхаваным сненнем. Гэта нашы патаемныя думкі, якія і складаюць сапраўдны сэнс сну. Яны могуць браць пачатак у далёкім мінулым напрыклад, у нейкай падзеі нашага ранняга дзяцінства.
Выходзіць, каб правільна зразумець сон, яго трэба прааналізаваць?
Так, і калі чалавек хворы, гэта робіцца разам з тэрапеўтам. Але тлумачыць сон не сам лекар, які не можа абысціся без дапамогі пацыента. Лекар у гэтых варунках выконвае ролю сакратаўскай «павітухі» ён толькі дапамагае пацыенту ў працэсе тлумачэння.
Разумею.
Само ператварэнне «прыхаванага зместу» сну ў яго «яўны змест» Фройд называў працаю сну. Можна сказаць, шго падчас гэтай працы адбываецца «маскаванне», або «кадаванне», таго, пра што сон быў напраўду. Пры тлумачэнні сну трэба правесці адваротную працу. Трэба «дэмаскаваць», або «дэкадаваць», «матыў» сну, каб дабіцца да сапраўднай тэмы снення.
Можа маеш прыклад?
У Фройдавай кнізе такіх прыкладаў мора. Але мы можам знайсці вельмі просты і не менш фройдаўскі прыклад самі. Скажам, маладому хлопцу сніцца, што яго стрыечная сястра дорыць яму два надзіманыя балонікі...
Добра, і што?
He, давай ты сама паспрабуеш патлумачыць гэты сон.
Гм... значыцца так... «Яўны змест» гэтатое, што ты сказаў: стрыечная сястра дорыць яму два балонікі.
Далей.
Яшчэ ты сказаў, што ўвесь рэквізіт у сне бярэцца з дня, які мінуў. Дапусцім, напярэдадні ён круціўся ў парку на каруселях... ці бачыў фотаздымак з балонікамі ў газеце.
Можа і так, але яму было дастаткова проста пабачыць слова «балонік» ці «шарык» або нават які-небудзь прадмет такой формы.
А які ж тут можа быць «прыхаваны сэнс», ну, у сэнсе, пра што напраўду быў гэты сон?
Ты ж у нас сон тлумачыш.
Можа, яму проста хацелася мець пару балонікаў?
He, гэта павярхоўнае тлумачэнне. Ты маеш рацыю, што ў сон закладзена рэалізацыя пэўнага жадання. Але дарослы хлопец наўрад ці будзе марыць пра пару паветраных балонікаў. Прынамсі не так моцна, каб пра іх сніць.
Здаецца, я ведаю: напраўду стрыечная сястра выклікае ў яго сексуальныя пачуцці, а два балонікі гэта яе грудзі.
Такое тлумачэнне больш верагоднае, але пры ўмове, што хлопец саромеецца сваіх пачуццяў.
I ўсе нашы сны таксама хаваюцца за такімі балонікамі і ўсякім падобным?
Так, Фройд казаў, што сны гэта «замаскаванае выкананне выцесненых жаданняў». Тое, што мы выцясняем з свядомасці, вельмі змянілася з таго часу, як Фройд займаўся псіхатэрапеўтычнай практыкай у Вене. Але сам механізм маскавання застаўся нязменным.
Зразумела.
У 20-я гады XX стагоддзя Фройдаў псіхааналіз набыў вялікае значэнне, найперш пры лячэнні псіхічных хворых. Акрамя таго, яго вучэнне аб неўсвядомленым моцна паўплывала на развіццё мастацтва і літаратуры.
Ты хочаш сказаць, што дзеячы мастацтва пачалі больш цікавіцца падсвядомым жыццём чалавека?
Так і ёсць. Праўда, цікавасць да неўсвядомленага захапіла літаратуру яшчэ ў апошнія дзесяцігоддзі XIX стагоддзя, да таго,
як Фройдаў псіхааналіз стаў шырока вядомы. I гэта азначае, што псіхааналіз не выпадкова ўзнік якраз у 1890-х гадах.
Ты хочаш сказаць, што для яго наспеў час?
Фройд, дарэчы, ніколі не сцвярджаў, што гэта ён «вынайшаў» такія з’явы, як выцясненне, памылковыя дзеянні ці рацыяналізацыя. Але ён першы выкарыстаў гэты практычны досвед у псіхіятрыі. Апроч таго, ён выдатна ілюстраваў сваю тэорыю прыкладамі з літаратуры. Але, як я ўжо зазначаў, з 20-х гадоў XX стаіоддзя псіхааналіз ужо сам пачаў непасрэдна ўплываць на мастацтва і літаратуру.
- Якім чынам?
Усё больш пісьменнікаў і мастакоў пачалі абапірацца ў сваёй творчасці на падсвядомасць. У найбольшай ступені гэта тычылася сюррэалістаў.
- Гэта хто такія?
«Сюррэалізм» слова французскае і азначае «звышрэалізм». У 1924 годзе Андрэ Брэтон апублікаваў першы «Маніфест сюррэалізму», у якім зазначаў, што творца павінен ствараць неўсвядомлена, што ў сваім вольным творчым натхненні ён павінен выбаўляць на свет Божы выявы, якія жывуць у снах, і цягнуцца да «звышрэальнасці», дзе знікае падзел між рэальным і ўяўным. Апроч таго, творца павінен перамагчы цэнзуру свядомасці, і тады вольная плынь словаў і вобразаў пацячэ сама па сабе.
- Разумею.
Фройд, у пэўным сэнсе, давёў, што ўсе людзі мастакі. Бо сны гэта творы мастацтва, а сны мы бачым штоночы. Каб растлумачыць сон пацыенту, Фройду неаднойчы даводзілася прабірацца праз шчыльную заслону сімвалаў амаль як пры тлумачэнні карціны ці літаратурнага тэксту.
А мы бачым сны штоночы?
Новыя доследы паказваюць, піто сны займаюць прыблізна 20 адсоткаў часу, калі мы спім, то бок прыблізна дзве-тры гадзіны шгоноч. Калі фазы сну парушаюцца, мы зробімся нервовымі і раздражнёнымі. Гэта азначае, ні болып ні менш, што ўсе людзі
маюць прыродную патрэбу ў мастацкім пераўвасабленні сваёй экзістэнцыйнае сітуацыі. Нам сняцца сны пра нас саміх. Мы самі сабе і рэжысёр, і дэкаратар, і актор на ўсе ролі. Той, хто кажа, што не разбіраецца ў мастацтве, кепска разбіраецца ў самім сабе.
- Вось як.
Фройд, акрамя таго, пераканаўча даказаў, якімі неверагоднымі ўласцівасцямі надзелена чалавечая свядомасць. Праца з пацыентамі канчаткова пераканала яго, што ўсё ўбачанае і перажытае чалавекам надзейна захоўваецца ў глыбінях яго свядомасці. I ўсё калісьці пачутае ці пабачанае можна адтуль дастаць. Калі нам спачатку здаецца, што мы ўперліся ў «жалезную заслону», потым нешта пачынае «круціцца на языку», а яшчэ пазней раптам прыходзіць «прасвятленне» гэта і ёсць той успамін, які быў закінуты ў неўсвядомленае, а потым нечакана пралез праз прачыненыя дзверы ў свядомасць.
- Але часам гэта адбываецца не так хутка.
- 1 людзям мастацтва добра гэта вядома. Але надыходзіць час і неспадзявана ўсе дзверы і ўсе архівы памяці раскрываюцца. Усё ўсплывае ў памяці і ты можаш выбіраць якраз тыя словы і тыя вобразы, якія патрэбны для твайго твора. Гэта адбываецца кожны раз, калі мы «прыўздымаем вечка» ў неўсвядомленае, Сафія, і гэта называецца натхненнем. Вось чаму нам здаецца, быццам нашы творы мастацкія ці літаратурныя мы робім не самі.
- Гэта павінна быць цудоўнае адчуванне.
Табе яно яўна таксама знаёмае. Такі стан натхнення часцяком можна назіраць, напрыклад, у стомленых дзяцей. Часам, вельмі ператаміўшыся, дзеці адчуваюць унутранае ўзбуджэнне і пачынаюць нешта распавядаць ды такімі словамі, што дзіву даешся, адкуль яны іх панабіраліся. Але і гэтыя словы, і думкі ляжалі «схаваныя» ў іх свядомасці, а цяпер, калі аслабла цэнзура і забыліся перасцярогі, яны выліліся вонкі. Для творцы таксама важна, каб розум і развага не зашкодзілі выяўленню неўсвядомленага. Расказаць табе караценькую показку, якая ілюструе гэта?
- Давай!
Толькі гэта вельмі сур’ёзная і вельмі сумная показка.
Расказвай!
Жыла-была станожка, і была яна надта здатная да ўсякіх танцаў. Калі яна танчыла, усе лясныя звяркі збіраліся на яе паглядзець. Усім дужа падабаліся яе заліхвацкія танцы. Але была адна рапуха, якая іх цярпець не магла...
Ды яна проста зайздросціла.
«Што б мне зрабіць, каб станожка болей не танчыла?» flyMana сабе рапуха. He магла ж рапуха сказаць, што танцы ёй не падабаюцца ці што сама яна таячыць лепш, яе за такія словы паднялі 6 на смех. Т аднойчы ў галаву ёй прыйшоў вераломны план.