Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Вось як?
Яна павінна адваяваць гэтую адказнасць назад. Ёй трэба змагацца за сябе самую, а не звязваць сваю індывідуальнасць выключна з мужчынам. Бо не толькі мужчына прыгнягае жанчыну, але і жанчына прыгнягае сябе сама, калі не бярэ на сябе адказнасць за сваё жыццё.
Мы самі вызначаем межы сваёй свабоды і незалежнасці?
Можна сказаць і так. Пачынаючы з 40-х гадоў і да сённяшняга дня ўплыў экзістэнцыялізму на літаратуру і тэатр вельмі моцны. Сартр і сам пісаў як раманы, так і п’есы. Сярод іншых выбітных пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў трэба назваць француза Камю, ірландца Бэкета, румына Ёнэско і паляка Гамбровіча. Гэтых і многіх іншых пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў аб’ядноўвае так званы абсурд. Найчасцей гэты тэрмін дастасоўваюць да тэатральных твораў, гаворачы пра «тэатр абсурду».
Гэта я чула.
А само значэнне слова «абсурд» разумееш?
Гэта нешта бязглуздае і недарэчнае?
Так. «Тэатр абсурду» ўзнік як рэакцыя на традыцыйны рэалістычны тэатр і меў за галоўную мэту паказаць на сцэне бессэнсоўнасць быцця і выклікаць рэакцыю публікі. Іначай кажучы, мэта была не вялічыць бяссэнсіцу, а наадварот, праз паказ абсурду на сцэне напрыклад, у самых звычайных побытавых сітуацыях падштурхнуць гледача да пошукаў больш сапраўднага і напоўненага існавання.
Кажы далей.
У абсурдысцкіх п’есах часцяком апісваюцца самыя банальныя сцэны з паўсядзённага жыцця, таму яшчэ такі стыль называюць «гіперрэалізмам». Чалавек паказваецца такім, які ён ёсць. Але ж калі на тэатральнай сцэне паказаць, што адбываецца звычайным ранкам у ванне звычайнага дома, публіка пачне смяяцца. Гэты смех своеасаблівая абаронная рэакцыя гледача супраць пазнавання самога сябе на сцэне.
Разумею.
Тэатр абсурду можа мець і сюррэалістычныя рысы. Часта героі п’есы апынаюцца ў самых неверагодных і фантастычных сітуацыях. I калі ў персанажаў тая сітуацыя, у якой яны знаходзяцца, не выклікае ніякага здзіўлення, гэта пачынае здзіўляць публіку якая здзіўляецца якраз адсутнасці здзіўлення. Тое самае тычыцца нямых фільмаў Чапліна. Увесь камізм у іх заклю-
чаецца ў тым, што чаплінскі герой не здзіўляецца самым абсурдным перыпетыям, у якія трапляе. Гледача такім чынам прымушаюць капацца ў сабе і пашукаць нешта болей сапраўднае і праўдзівае.
Сапраўды дзіўна, што многія мірацца са сваім становішчам з ніяк ня яго не рэагуюць.
Часам дастаткова нават проста сказаць сабе, што з іэтай сітуацыі трэба неадкладна выходзіць, нават калі ты пакуль ве ўяўляеш, як быць далей.
Калі ў доме пажар, з яго трэба ўцякаць, нават калі табе больш няма дзе жыць.
Цалкам слушна. Хочаш яшчэ гарбаты? Ці можа колы?
Так, лепш колы, дзякую. I ўсё ж ты боўдзіла, што спазніўся.
Ну, боўдзіла дык боўдзіла.
Алвбэрта неўзабаве вярнуўся з філіжанкай «эспрэса» і колай. Сафіі між тым знаходжанне ў кавярні пачало падабацца. Размовы за суседнімі столікамі больш не здаваліся ёй пустой балбатнёй.
Ставячы бутэльку колы перад Сафіяй, Альбэрта так стукнуў ёю аб стол, што за суседнімі столікамі на іх азірнуліся.
Такім чынам, мы дабраліся да канца нашай дарогі.
Ты хочаш сказаць, што гісторыя філасофіі заканчваецца Сартрам і экзістэнцыялізмам?
He, гэта было б перабольшваннем. Філасофія экзістэнцыялізму набыла агромністае значэнне ва ўсім свеце. Мы маглі пабачыць, што яна каранямі ідзе ўглыб, да Кіркегора, а праз яго далей аж да Сакрата. У XX стагоддзі квітнелі і перажывалі сваё абнаўленне таксама і іншыя філасофскія плыні, якія мы разглядалі раней.
Напрыклад?
Адной такой плынню з’яўляецца неатамізм, то бок філа софскае вучэнне, якое грунтуецца на ідэях Тамаша Аквінскага. Ці япічэ аналітычная філасофія (або лагічны эмпірызм), які бярэ пачатак ад Юма і брытанскіх эмпірыкаў, а гаксама Арыстоцелевай логікі. Можна згадаць і неамарксізм з яго шматлікімі
адгалінаваннямі, які багата ў чым вызначыў філасофію XX стагоддзя. Ну, а пра неадарвінізм і псіхааналіз мы ўжо казалі.
Ясна.
Урэшце, трэба не забываць пра матэрыялізм, які зарадзіўся яшчэ ў Антычнасці. Шмат якія сучасныя навуковыя веды абавязаныя сваім паходжаннем развагам дасакратыкаў. Дагэтуль не спыняюцца пошукі непадзельнай «элементарнай часцінкі», з якой будуецца ўся матэрыя. Дагэтуль адназначна не дадзены адказ на пытанне, што такое «матэрыя». Сучасныя навукі у прыватнасці, ядзерная фізіка альбо біяхімія дасягнулі такіх вяршынь, што самі па сабе для многіх з’яўляюцца светапоглядам.
Новае гэта добра забытае старое, значывда?
У пэўным сэнсе. Бо на пытанні, над якімі мы разважалі ў пачатку курса, так ніхто і не знайшоў адказу. Сартр меў рацыю, калі сказаў, што на экзістэнцыйныя пытанні нельга адказаць раз і назаўсёды. Філасофскае пытанне гэта па азначэнні такое пытанне, якое кожнае пакаленне і кожны чалавек павінны паставіць перад сабой наноў.
Безнадзейна неяк.
Тут я з табой не згодны. Ці не праз пастаноўку такіх пытанняў мы лепш адчуваем, што мы жывем? Акрамя таго, спрадвеку шукаючы адказы на складаныя пытанні філасофіі, чалавек знаходзіў ясныя і дакладныя адказы на іншыя пытанні. He трэба забываць, што з філасофскай развагаў некалі выйшлі і навука, і тэхніка. Хіба не чалавечая цікаўнасць адносна межаў быцця прывяла чалавека ўрэшце на Месяц?
Гэтапраўда.
Калі Армстранг упершыню ступіў на паверхню Месяца, ён сказаў: «Гэта маленькі крок для чалавека, але велізарны скачок для ўсяго чалавецтва». Дзелячыся такім чынам сваімі пачуццямі, ён далучыў да шпацыру па Месяцы ўсіх, хто жыў да яго. Бо ў гэтым была не толькі яго заслуга.
Натуральна.
У наш час мы сутыкнуліся і з шэрагам новых праблем.
Перадусім іэта забруджванне навакольнага асяроддзя. Таму адным з галоўных філасофскіх накірункаў XX стагоддзя стала экалагічная фіпасофія. Шмат якія заходнія экафілосафы зазначаюць, што ўся заходняя цывілізацыя ідзе няправільным курсам, які можа прывесці да таго, што наша планета ўрэшце не вытрымае. Экафілосафы спрабуюць зазірнуць у самы корань праблемы, далей за просты аналіз вынікаў забруджвання і знішчэння асяроддзя. На іх думку, праблема у самім заходнім ладзе мыслення.
- Як на мяне, дык яны маюць рацыю.
- Экафілосафы паставілі, напрыклад, пад сумнеў саму ідэю развіцця, якая грунтуецца на «вяршэнстве» чалавека: маўляў, мы вяршыня прыроды. Такі падыход тоіць у сабс пагібель для ўсяго жывога на планеце.
- Аж зло бярэ, як пра гэта падумаю.
- У сваёй крытыцы такога згубнага светапогляду многія экафілосафы запазычаюць ідэі з іншых культур напрыклад, з індыйскай. Каб вярнуць некалі страчанае, яны вывучаюць абрады і звычаі так званых «першабытных народаў» і «тубыльцаў» (напрыклад, індзейцаў).
- Цікава.
- У навуковых колах апошнім часам узнікае ўсё больш навукоўцаў, якія лічаць, што навуковае мысленне стаіць на парозе «змены парадыгмы», ці то змены саміх яго асноватворных прынцыпаў. У некаторых галінах навукі гэта пачало ўжо даваць свой плён. Есць нямала прыкладаў і так званых «альтэрнатыўных плыняў», якія заклікаюць да цэласнасці мыслення і прапагандуюць новы лад жыцця.
- Вось і добра.
- Але ва ўсім, што тычыцца ідэй чалавека, трэба быць абачлівым і размяжоўваць добрае насенне ад куколі. Некаторыя заяўляюць, што мы ўступілі ў новую эпоху, або ў «Новы век» (звычайна гэтую плынь называюць па-ангельску Нью Эйдж «New Age»). Але не ўсё новае лепшае за старое, таму не ўсё старое варта выкідаць на сметнік. Гэта адна з прычын, чаму я рапіыў
выкласці табе гэты курс філасофіі. Цяпер ты маеш гістарычную аснову, якая дапаможа табе арыентавацца ў рэчаіснасці.
I я табе за гэта ўдзячная.
Думаю, шмат таго, што прыкрываецца шыльдай «Нью Эйдж», падасца табе ашуканствам. Апошнімі дзесяцігоддзямі ў заходніх краінах вельмі пашырыліся «неарэлігійнасць», «неаакультызм» і ўсякія іншыя «сучасныя забабоны». Гэта ператварылася ў цэлую індустрыю. Пасля таго, як папулярнасць хрысціянства пайшла на спад, на рынку светапоглядаў, як грыбы пасля дажджу, павылазілі прапановы «новага тавару».
Можа, дасі колькі прыкладаў?
Іх так багата, што я не ведаю, з чаго пачаць. Дый, акрамя таго, апісваць сваю эпоху зусім не лёгка. Але давай, можа, пройдземся лепш па горадзе. Мне трэба нешта табе паказаць.
Сафія паціснула плячыма.
Але не доўга. Ты ж не забыў, што заўтра філасофская вечарына?
Hi ў якім разе, бо на тваёй вечарыне і павінна адбыцца дзіва. Усё, што нам трэба, гэта скончыць курс філасофіі для Хільды. Бо пісаць далей маёр наўрад ці думае. А значыць, яго ўладзе настае канец.
I Альбэрта зноў грукнуў па стале пустой бутэлькай з-пад колы.
Яны выйшлі на вуліцу, дзе, нібы працавітыя мурашы ў мурашніку, заклапочана сноўдалі людзі. Сафію вельмі цікавіла, што хоча паказаць ёй Альбэрта.
Яны мінулі вялікую краму электратавараў. Тут прадавалася ўсё: ад тэлевізараў, відэамагнітафонаў і парабалічных антэн да мабільных тэлефонаў, кампутараў і тэлефаксаў.
Альбэрта паказваў на шырокую вітрыну і сказаў:
Бачыш, Сафія, гэта і ёсць XX стагоддзе. Пачынаючы з эпохі Рэнесансу, свет, можна сказаць, перажывае выбух. У часы вялікіх адкрыццяў еўрапейцы пачалі падарожнічаць па ўсім свеце. А сёння адбываецца адваротны працэс. Гэта можна назваць адваротным выбухам.
Ты пра што?
Пра тое, што ўвесь свет нібыта згарнуўся ў адно-адзінае камунікатыўнае сеціва. Яшчэ нядаўна філосафам даводзілася запрагаць у фурманку каня і выпраўляцца ў доўгае падарожжа, каб паглядзець на свет ці сустрэцца з іншымі філосафамі. А сёння, знаходзячыся ў любой кропцы свету, дастаткова сесці перад кампутарам і вывесці на манітор увесь чалавечы досвед.
Гэта так неверагодна, аж трошкі боязна.
Цяпер узнікае пытанне, ці набліжаецца гісторыя да свайго канца або мы, наадварот, стаім на парозе новага часу. Мы перастаем ужо быць жыхарамі пэўнага горада ці пэўнай дзяржавы. Мы жыхары планетарнай цывілізацыі.
Што праўда, то праўда.
Тэхнічны прагрэс асабліва інфармацыйныя тэхналогіі за апошнія 30-40 гадоў зрабіў такі скачок, якога не ведала ўся папярэдняя гісторыя. I гэта, напэўна, толькі пачатак...
Дык ты мне гэтую краму хацеў паказаць?
He, тое, што я хацеў паказаць, знаходзіцца па той бок таго вунь касцёла.
Яны ўжо адышлі былі ад вітрыны, як на тэлевізійным экране раптам узнікла карцінка з вайскоўцамі міратворчых сілаў ААН.
Глядзі! выгукнула Сафія.