Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Можа, Сафія з Ёрунь мне дапамогуць...
Па дарозе на кухню сяброўкі паспелі перакінуцца парай слоў.
3 чаго раптам ты яго пацалавала?
Я сядзела і глядзела на яго вусны, і раптам у мяне ўзнікла непераможнае жаданне яго пацалаваць. Ён такі прывабны.
Ну і як?
Я ўяўляла, што будзе крыху іначай, чым атрымалася, хаця...
Дык, значыць, гэта быў першы пацалунак?
Але не апошні.
Неўзабаве кава і ласункі стаялі на стале. Альбэрта пачаў раздаваць хлопцам петарды, але Сафііна маці пастукала па кубку.
Еаварыць доўга не буду, пачала яна. Але дачка ў мяне адна, і сёння ёй спаўняецца роўна пятнаццаць гадоў адзін тыдзень і адзін дзень. Як вы бачыце, мы пра ўсё парупіліся. У пірамідзе дваццаць чатыры кодцы, так што дастанецца кожнаму. А першым па два колцы, бо пачынаем з верху, дзе колцы меншыя, але чым далей, тым яны ўсё болып павялічваюцца, растуць. Так і ў жыцці. Калі Сафія была малым дзяўчом, яна дробна перабірала ножкамі і бегала па маленькім колцы. Але гады ішлі і колцы шырэлі. Цяпер яны сягаюць аж да кварталаў Старога горада. А як бацька ўвесь час у плаванні, дык яна тэлефануе ўжо па ўсім свеце. Віншуем з пятнаццацігоддзем, Сафія!
Чароўна! віскнула фру Інгебрыгцэн.
Сафія, праўда, не зразумела, што яна мела на ўвазе: маці, прамову, міндальную піраміду ці саму Сафію.
Прысутныя запляскалі, а адзін хлопец зашпурнуў петарду на грушу. Ёрунь таксама ўстала і пачала цягнуць да сябе Ёргена. Той не дужа і супраціўляўся, і яны, легшы на траву, пачалі цалавацца ўжо там. А потым увогуле закаціліся пад кусгы парэчкі.
У нашы дні ініцыятыву ў свае рукі бяруць дзяўчагы, сказаў фінансавы дарадца.
3 гэтымі словамі ён устаў і пайшоў да парэчак разгледзець гэ-
тую новую для яго з’яву зблізу. Да яго далучыліся амаль усе прысутныя. Толькі Сафія з Альбэрта засталіся на сваіх месцах. Госці сталі паўколам побач з Ёрунь і Ёргенам, якія тым часам закончылі з першымі цнатлівымі пацалункамі і перайшлі да болып рашучых формаў збліжэння.
Гэтага ўжо, бадай, не спыніш, не без гонару сказала фру Інгебрыгцэн.
Ды ўжо ж, яблык ад яблыні недалёка падае, сказаў яе муж.
Ён азірнуўся, мабыць, з надзеяй сабраць лаўры за трапна ўжыты выраз. Але, сустрэўшы ўсяго некалькі маўклівых кіўкоў, дадаў:
Нічога не зробіш.
Сафія са свайго месца заўважыла, што Ёрген спрабуе расшпіліць на Ёрунь белую блузку, запэцканую травой. Ёрунь тым часам змагалася з яго рэменем.
Толькі б не застудзіліся, сказала фру Інгебрыгцэн.
Сафія сумна паглядзела на Альбэрта.
Ну, што ўжо, справы развіваюцца хутчэй, чым я думаў, сказаў той. Нам трэба неадкладна адсюль выбірацца. Я толькі скажу кароценькую прамову.
Сафія пляснула ў далоні:
Хадзіце ўсе да стала! Альбэрта скажа прамову.
Усе, апроч Ёрунь і Ёргена, пацягнуліся на свае месцы.
Няўжо вы сапраўды падрыхтавалі прамову? спытала Гэлена Амундсэн. Гэта так міла з вашага боку.
Дзякуй на добрым слове.
А яшчэ, наколькі я ведаю, вы любіце хадзіць на шпацыр. А як жа, трэба трымаць сябе форме. Па мне, дык асабліва прыемна хадзіць на шпацыр з сабакам. Яго ці не Гермес завуць?
Альбэрта ўстаў і пастукаў па кубку.
Дарагая Сафія, пачаў ён, нагадаю, што вечарына гэтая філасофская. Таму і прамова мая будзе філасофскай.
3 усіх бакоў пасыпаліся гучныя апладысменты.
У такой разбэшчанай кампаніі будзе нялішнім дадаць хоць
пробліск здаровага сэнсу. Але спачатку павіншуем яшчэ раз юбілярку з днём народзінаў!
He паспеў ён дагаварыць, як угары пачулася гудзенне аэраплана. Над садам ён знізіўся, і ўсе ўбачылі, што ззаду цягнедца доўгая стужка з надпісам: «Віншуем з 15-годдземІ».
На гэты раз апладысменты выбухнулі з яіпчэ болылаю сілай.
- Вось бачыце, выгукнула фру Амундсэн. Гэты чалавек умее не толькі петарды падпальваць.
- Дзякую, гэта дробязі. Апошнімі тыднямі мы з Сафіяй займаліся грунтоўнымі даследаваннямі ў галіне філасофіі і мы гатовыя тут і цяпер абвясціць іх вынікі. Мы раскрыем перад вамі таямніцу нашага існавання.
Усе госці прыціхлі так, што было чуваць, як спяваюць птушкі і з-пад кустоў парэчкі далятае цмоканне.
Кажы далей! папрасіла Сафія.
Нашы філасофскія дбанні якія ахапілі перыяд ад першых грэцкіх філосафаў да нашага часу дазволілі выявіць, што наша жыццё адбываецца ў свядомасці аднаго маёра. На сённяшні дзень ён нясе службу ў якасці назіральніка міратворчых сіл ААН у Ліване, але для сваёй дачкі, што жыве ў Лілесандзе, ён напісаў пра нас кнігу. Дачку завуць Хільда Мёлер Кнаг і ёй споўнілася 15 гадоў у той самы дзень, што і Сафіі. Прачнуўшыся раніцай 15 чэрвеня, Хільда знайшла гэтую кнігу пра нас на століку ля свайго ложка. Дакладней сказаць, не кнігу, а вялікую тэчку. У гэты самы момант, Хільда адчувае кончыкамі пальцаў, што да канца кнігі застаюцца лічаныя старонкі.
Сярод прысутных пачало расці нервовае ўзбуджэнне:
Адным словам, наша існаванне гэта ўсяго толькі забаўка, падораная на дзень народзінаў Хільдзе Мёлер Кнаг. Бо ўсіх нас прыдумаў маёр, каб ажывіць для сваёй дачкі падручнік па філасофіі. Гэта, між іншым, значыць, што белы «мерсэдэс» ля брамы не варты голага шэлегу. У нашай сітуацыі ён проста пшык, адзін з процьмы белых «мерсэдэсаў», якія круцяцца ў галаве ў небаракі-маёра, які ў гэтую самую хвіліну прысеў пад пальмаю
ў халадку, каб не схапіць сонечны ўдар. Бо ў Ліване, сябры мае, пячэ нясцерпна.
Лухта! крыкнуў фінансавы дарадца. Усё гэта поўнае глупства!
Кожны вольны казаць, што думае, спакойна прадоўжыў Альбэрта. Але праўда ў тым, што глупства якраз гэтая філасофская вечарына. I адзіны пробліск здаровага сэнсу ў гэтым свяце у гэтай прамове.
Раптам фінансавы дарадца ўстаў і сказаў:
Тут дзень і ноч працуеш, рук не складаючы, са скуры вылузваешся... Страхуешся, дарэчы, каб не здарылася якой неспадзяванкі, каб было і хлеба, і да хлеба. А тут з’яўляецца нейкі байдак і хоча ўсё звесці на нішто сваімі так званымі «філасофскімі» заявамі!
Альбэрта згодна кіўнуў:
Супраць такіх філасофскіх заяваў сапраўды ніякая страхоўка не дапаможа. 3 імі горш, чым з прыроднымі катастрофамі, спадар дарадца. Бо вам, пэўна, і без мяне вядома, што на прыродныя катастрофы ніякі страхавы поліс не распаўсюджваецца.
Гэта не прыродная катастрофа.
He, гэта экзістэнцыйная катастрофа. Гляньце ў кусты парэчкі, можа тады зразумееце, што я маю на ўвазе. Застрахавацца ад разбурэння сваёй рэчаіснасці немагчыма гэтак сама, як ад згасання сонца.
Няўжо мы гэта так і пакінем? звярнуўся да жонкі бацька Ёрунь.
Тая толькі кіўнула.
Гэта так сумна, сказала Сафііна маці, таксама ківаючы. А мы так стараліся...
Моладзь, аднак, не зводзіла з Альбэрта вачэй. Новыя ідэі і думкі маладыя часцяком успрымаюць лягчэй, чым паджылыя людзі.
Мы хацелі б паслухаць яшчэ, сказаў светлавалосы кучаравы юнак у акулярах.
Дзякую, але што тут дадаць. Калі чалавек прыходзіць да
ўсведамлення, іпто ён усяго толькі фантазія ў чужой летуценнай свядомасці, тады, па-мойму, разумней маўчаць. Каб нечым скончыць, магу хіба параіць маладым прайсці хоць бы кароткі курс гісторыі філасофіі. Гэта дапаможа вам развіць у сабе крытычнае стаўленне да свету, у якім вы жывяце. He менш важна крытычна ставіцца і да каштоўнасцяў старэйшага пакалення. Усё, чаму я і спрабаваў навучыць Сафію, гэта ўменню мысліць крытычна, або, як сказаў бы Гегель, «праз адмаўленне адмаўлення».
Фінансавы дарадца па-ранейшаму стаяў, стукаючы пальцамі па стале.
Гэты агітатар спрабуе знішчыць усе здаровыя складнікі таго парадку, які і школа, і царква, і мы, бацькі, стараемся прышчапіць нашым дзецям! Бо менавіта ім належыць будучыня, менавіта ім пяройдзе ў спадчыну ўся наша маёмасць. Калі ён безадкладна не пакіне вечарыны, я буду вымушаны патэлефанаваць нашаму сямейнаму адвакату. I тады ён прыме патрэбныя захады.
Ніякія вашыя захады не дапамогуць, бо вы фантазія, фікцыя. Дарэчы, мы з Сафіяй і так збіраемся пакінуць гэту кампанію. Наш курс філасофіі меў не толькі тэарэтычны, але і практычны аспект. У патрэбны час мы пакажам фокус са знікненнем. Мы прападзем і адсюль, і з маёравай свядомасці.
Гэлена Амундсэн схапіла дачку за руку:
Ты ж не пакінеш мяне, праўда, Сафія?
Сафія абняла яе і паглядзела на Альбэрта.
Ну вось, ты засмуціў маму...
Слухай, кінь глупства. He забывай, чаму я цябе вучыў. Якраз з такой балбатні мы і збіраемся вырвацца на свабоду. Твая мілая і добрая мама не болей сапраўдная, чым гасцінцы для бабулі ў кошыку Чырвонага Каптурка. А тое, што яна засмуцілася, такая ж праўда, як тое, што аэраплану, які толькі шго праляцеў, патрэбна для яго віншавальных манеўраў паліва.
Здаецца, я разумею, сказала Сафія і павярнулася да маці. Мне трэба рабіць так, як ён кажа, мама. Рана ці позна я ўсё роўна цябе пакінула б.
Я буду па табе сумавадь, сказала маці. Але ж калі над гэтым небам ёсць іншае дык ляці. Абяцаю, што буду добра даглядаць Гавінду. Колькі ёй, адзін ці два лісты салаты кідаць на дзень?
Альбэрта паклаў ёй руку на плячо:
Hi ты, ні хто іншы з прысутных не будзе па нас сумаваць проста таму, што вы не існуяце. У вас няма нават таго, чым можна было б сумаваць.
Вы чулі’ Большай абразы ўявіць сабе нельга! віскнула фру Інгебрыгцэн.
Фінансавы дарадца кіўнуў у знак згоды.
Ён абавязкова адкажа за свой паклёп. Вось пабачыш, яшчэ высветліцца, што ён камуніст. Яму карціць забраць у нас усё, іпто нам дорага. Гэта проста махляр, шэльма... амаральная дрэнь...
Альбэрта і фікансавы дарадца селі. Ад злосці дарадца быў чырвоны, як рак. Тут да стала вярнуліся і Ёрунь з Ёргенам. Адзенне на іх было бруднае, пакамечанае. У светлыя валасы Ёрунь набіліся камячкі гліны й зямлі.
Мама, у мяне будзе дзіця, аб’явіла яна.
Вось як, ну ты хоць пачакай, пакуль мы даедзем дадому.
Муж яе падтрымаў:
Так, няхай крыху пацерпіць. Але калі хоча, каб хрэсьбіны былі сёння вечарам, дык хай сама іх і ладзіць.
Альбэрта сур’ёзна паглядзеў на Сафію:
Нам пара.
Можа перад ад’ездам прынясеш нам яшчэ кавы? спытала маці.
Канешне, мама, зараз.
Яна ўзяла са стала тэрмас. На кухні давялося завесці новую каву. Пакуль Сафія чакала, насыпала корму птушкам, залатым рыбкам, пасля зайшла ў ваяную, паклала ліст салаты Гавіндзе. Ката яна не бачыла, але дастала бляшанку з кансервамі, насыпала ў місу і выставіла яе на ганак. Ёй хацелася плакаць.