Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Альбэрта адчыніў дзверцы справа.
Прашу! прапанаваў ён, і Сафія села.
Сам Альбэрта сеў за руль, ключ запальвання аказаўся на месцы, ён павярнуў яго і рухавік запусціўся.
Яны ўзялі ўніз па Хіркевэен і неўзабаве выехалі на шашу да Драмэна. Осла засталося ззаду, а яны ехалі далей на поўдзень, мінулі Лісакер, потым Сандвіку. Ім усё часцей пачалі трапляцца купальскія вогнішчы, асабліва іх шмат было пасля Драмэна.
Сёння ж летні сонцаварот, Сафія. Ці ж гэта не цудоўна?
I ў адкрытым аўто так прыемна абдзімае ветрык. Нас што, напраўду ніхто не бачыць?
Бачаць толькі такія, як мы. Мы з імі, я думаю, яшчэ сустрэнемся. Каторая гадзіна?
Палова дзевятай.
Тады пашукаем карацейшай дарогі. Ну, не ехаць жа нам вечна за гэтым трайлерам, сказаў Альбэрта і звярнуў проста ў засеянае пшаніцай поле.
Сафія азірнулася і ўбачыла ззаду шырокую палосу прымятага збожжа.
Заўтра скажуць, што пшаніцу ветрам прыгнула, сказаў Альбэрта.
Маёр Альбэрт Кнаг прызямліўся ў аэрапорце Каструпа a палове пятай, у субота 23 чэрвеня. Дзень выдаўся доўгім. Сюды ён прыляцеў з Рыма, і наперадзе заставаўся апошні пералёт з Даніі ў Нарвегію.
Пашпартны кантроль ён праходзіў з гонарам: у форме маёра міратворчых сіл ААН ён прадстаўляў не толькі сябе самога і не толькі сваю краіны ён быў яшчэ і прадстаўніком міжнароднага правапарадку, а значыць, і цэлай векавой традыцыі барацьбы за мір, якая цяпер распаўсюдзілася на ўвесь свет.
Пры сабе ён меў толькі перакінутую цераз плячо сумку, астатняе было здадзена ў багаж яшчэ ў Рыме, і цяпер усё, што яму заставалася паказаць свой чырвоны пашпарт і прайсці праз «Зялёны канал».
Самалёта да Крысціянсана трэба было чакаць амаль тры гадзіны. Таму ў Каструпе маёр Кнаг збіраўся прыкупіць сямейнікам падарункі. Праўда, самы вялікі падарунак у жыцці ён выслаў дачцэ
каля двух тыдняў назад. Марыт паклала падарунак на століку каля яе ложка, каб Хільда, прачнуўшыся, адразу яго ўбачыла Апошні раз ён размаўляў з Хільдай па тэлефоне якраз у яе дзень народзінаў, позна ўвечары.
Купіўшы некалькі нарвежскіх газет, Альбэрт сеў у бары з кубачкам кавы. Але не паспеў ён іх разгарнуць, як па гучнагаварыльніку аб’явілі:
«Паведамленне для Альбэрта Кнага. Альбэрт Кнаг, просім Вас падысці да інфармацыйнага стэнда авіякампаніі “Скандынаўскія авіялініі”».
Што яшчэ такое? Альбэрт адчуў, як па спіне набег халадох. Няўжо прыйшоў загад вяртацца назад у Ліван? А раптам штось дома здарылася?
Неўзабаве ён ужо стаяў ля інфармацыйнай стойкі:
Я Альбэрт Кнаг.
Калі ласка, Вам прасілі тэрмінова перадаць.
Ён адразу разарваў канверт. У ім ляжаў яшчэ адзін, меншы, на якім значылася: «Капенгаген, аэрапорт Каструпа, інфармацыйны стэнд авіякампаніі “Скандынаўскія авіялініі” (для маёра Альбэрта Кнага)».
Нервы ў Альбэрта напяліся. Ён распячатаў меншы канверт і выняў маленькую цыдулку:
Дарагі mama, з прылётам! Як ты разумееш, мне дужа карцела хутчэй цябе ўбачыць. Прабач, што выклікала цябе па гучнагаварыльніку. Так было прасцей. P.S. Непрыемная навіна: ад фінансавага дарадцы Інгебрыгцэна прыйшла позва на пакрыццё страт за пашкоджанне скрабзенага ў яго «мерсэдэса». P.P.S. Хутчэй заўсё, калі ты прыедзеш, я буду чакаць цябе ў садзе. Але спадзяюся, што ты пачуеш пра мяне і раней. P.P.P.S. Мне крыху боязна падоўгу сядзець у саЬзе. У такіх месцах вельмі лёгка праваліцца скрозь зямлю. Твая Хільда, якая не пашкадавала часу і як след падрыхтавалася да твайго прыезду.
Маёр Кнаг не мог стрымаць усмешкі, хоць яго і кальнула, што дачка спрабуе ім так маніпуляваць. Яму заўсёды падабалася трымаць кантроль над сваім існаваннем. А тут нейкае свавольнае дзяўчо, якое сядзіць у Лілесандзе, аддае распараджэнні, што яму рабіць у аэрапорце Каструпа! Але як ёй гэта ўдалося?
Ён сунуў канверт у нагрудную кішэню і рушыў уздоўж доўгага шэрагу крамаў. I ў той самы момант, калі ён вырашыў зазірнуць у краму традыцыйных дацкіх прысмакаў, на вочы яму трапіўся маленькі канверцік, прычэплены да вітрыны каля ўвахода. Тоўстымі літарамі на ім было выведзена: «МАЁРУ КНАГУ». Маёр адляпіў канверт і распячатаў яго:
Асабістае паведамленне маёру Альбэрту Кнагу, аэрапорт Каструпа, крама дацкіх далікатэсаў.
Дарагі mama! Вельмі прашу цябе купіць вялікую палку дацкай салямі, пажадана кілаграмы на два. А мама яўна парадуецца каўбасцы на каньяку. PS. Супраць лім-ф'ёрдскай ікры таксама ніхто не будзе. Твая Хільда.
Альбэрт азірнуўся. Няўжо яна недзе побач? He можа быць, каб Марыт дазволіла ёй паехаць сустракаць яго ў Капенгагене. Але почырк быў Хільдзін...
Назіральнік ААН раптам адчуў, што за ім самім назіраюць. Усе яго дзеянні былі нібыта пад дыстанцыйным кантролем. Ён адчуваў сябе лялькай у руках дзіцяці.
Ён зайшоў у краму, купіў два кіло салямі, каўбасу на каньяку і тры слоікі дацкай ікры, а тады рушыў далей. Ён думаў купіць Хільдзе ў падарунак і што-небудзь звычайнае. Мо калькулятар? Ці мінірадыё? Правільна, мінірадыё сама тое.
Калі ён падышоў да крамы з электратаварамі, аказалася, што на яе вітрыне таксама вісіць канверт. «Самая цікавая крама ў Каструпе (для маёра Альбэрта Кнага)» стаяла на ім. Укладзеная ў канверт паперка ўтрымлівала наступнае паведамленне:
Дарагі mama! Сафія перадае табе прывітанне і дзякуе за кішэнны радыё-тэлевізар, які падарыў ёй на дзень народзінаў
яе шчодры mama. Гэта, здаецца, дробязь, але ўсё адно вельмі прыемна. I прызнаюся, я падзяляю Сафіін інтарэс да такіх дробязяў. P.S. Калі ты яшчэ не заходзіў у краму далікатэсаў і вялікі аддзел бязмытнага гандлю, дзе прадаюць віно / цыгарэты, то шукай падрабязныя інструкцыі на іх вітрынах таксама. P.P.S. На дзень наробзінаў мне падарылі грошы, таму ямагу сама зафунЬаваць 350 крон ад кошту кішэннага радыётэлевізара. Твая Хільда, якая ўжо нашпігавала індычку і згатавала да яе«ўолдарфскую» салату.
Радыё-тэлевізар каштаваў 985 дацкіх крон. Але нават гэта было дробяззю ў параўнанні з тым, што адчуваў у душы Альбэрт Кнаг, гнаны ад крамы да крамы даччынымі хітрыкамі. Дык усё-ткі яна тут ці не?
Цяпер ён ішоў і неўпрыкмет азіраўся, адчуваючы сябе адначасова і шпіёнам, і лялькай. Яго фактычна цалкам пазбавілі асабістай свабоды!
Вось, яшчэ даводзілася ісці ў аддзел бязмытнага гандлю. Тут вісеў чарговы белы канверт з яго прозвішчам. Увесь аэрапорт нібыта ператварыўся ў кампутарную гульню, у якой ён выступаў у якасці курсора:
Аддзел бязмытнага гандлю ў Каструпе
(для маёра Альбэрта Кнага).
Тут я папрасіла б купіць мнеўсяго толькі пакецік жалацінак і пару скрыначак Ьацкага марцыпанавага печыва «Антон Берг». He забывай, што ў Нарвегіі ўсё гэта каштуе нашмат даражэй! I яшчэ, калі я добра памятаю, мама любіць кампары. P.S. Калі ласка, па дарозе аадому будзь вельмі ўважлівы, каб нічога важнага не прапусціць. Твая кемлівая дачка Хільда.
Альбэрт цяжка ўздыхнуў, але ўвайшоў у краму і купіў усё, што было заказана. 3 сумкай цераз плячо і трыма пакетамі ў руках ён накіраваўся чакаць адлёту да выхаду 28. Калі дзе развешаны яшчэ канверты хай сабе і вісяць.
Але на слупе ля выхаду 28 вісеў новы белы канверт: «Аэрапорт
Каструпа, выхад нумар 28, маёру Кнагу». Почырк таксама быў Хільдзін... а вось нумар выхаду, здаецца, дапісаў нехта іншы сваёй рукой? Але адназначна сказаць было цяжка: як параўнаеш почырк лічбаў і почырк літараў.
Маёр сеў на крэсла ля самай сцяны і склаў пакеты сабе на калені. Седзячы ў гэтай нерухомай паставе, паглядаючы проста перад сабой, ганарлівы маёр нагадваў цяпер маленькага хлопчыка, які ўпершыню ў жыцці ляціць самалётам. Нават калі Хільда тут, ён болып нізавошта не дасць ёй заўважыць яго першай.
Ён падазрона аглядаў пасажыраў, якія пакрысе збіраліся каля выхаду. На імгненне ён адчуў сябе нібы вораг, за якім пільнуюць органы дзяржаўнай бяспекі. I толькі калі аб’явілі пасадку, уздыхнуў з палёгкай. На борт ёй зайшоў апошні.
Калі ён паказваў пасадачны талон, на рэгістрацыйнай стойцы аказаўся яшчэ адзін канверт.
Сафія з Альбэрта праехалі Брэвікскі мост, а крыху пазней паварот на Крагеро.
- Ты ляціш пад 180, заўважыла Сафія.
- Ужо дзевятая гадзіна. Ен хутка прызямліцца ў Хевіку. А нас ніякая дарожная паліцыя не спыніць.
- А раптам мы ў што-небудзь улепімся?
- Калі мы ў звычайную машыну нічога не здарыцца. Але калі ў такую, як наша...
- 1 што тады?
- Ну, тады лепш ехаць асцеражней. Бачыла, мы толькі што праехалі «Іль Тэмпо Гігантэ»1?
-He.
- Стаяў прыпаркаваны на нейкім падвор’і ў Вэстфолдзе.
1 Так называецца цацачны гоначны аўтамабіль у адным з любімых у Нарвегіі мультфільмаў 1975 года «Гран-пры Флоклюпа», створанага знакамітым нарвежскім рэжысёрм-аніматарам Іва Капрына.
Ну вось наперздзе турыстычны аўтобус! Цяпер абагнаць яго будзе нялёгка: абапал суцэльны лес.
Гэта не мае ніякага значэння, Сафія, запомні, сказаў Альбэрта, рэзка даў убок і паехаў нацянькі між дрэваў, Потым зноў вывернуў на дарогу.
Сафія з палёгкаю ўздыхнула.
Ты мяне напужаў.
Мы маглі б праехаць і праз стальную сцяну і таксама нічога не заўважылі б.
Выходзіць, мы, у адрозненне ад навакольнага свету, усяго толькі бесцялесныя здані.
He перакручвай усё да гары нагамі. Гэта навакольны свет для нас прывідная, празрыстая казка.
Тады патлумач падрабязней.
Добра, слухай. Звычайна сцвярджаюць, што дух «танчэйшы» за вадзяную пару. Гэта памылка. Дух цвярдзейшы за лёд.
Ніколі не падумала б.
Тады раскажу табе адну гісторыю. Жыў сабе чалавек, які не верыў у анёлаў. Але аднойчы, калі ён быў у лесе, яму з’явіўся анёл.
-1 што?
Пэўны час яны ішлі побач. Урэшце чалавек павярнуўся да анёла і сказаў: «Ну, добра, прызнаю, анёлы існуюць. Але ж вы не такія сапраўдныя, як мы». «Што значыць “не такія сапраўд ныя”?» спытаў анёл. Чалавек адказаў: «Калі мы міналі вялікі камень, ты прайшоў скрозь яго. А калі міналі тоўстае бервяно, мне давялося цераз яго пералазіць, а ты як ішоў, так ішоў». Адказ вельмі здзівіў анёла, і ён сказаў: «А ты не заўважыў, што, калі мы міналі балота, мы абодва ішлі скрозь туман ні ты, ні я яго не абыходзілі. Гэта таму, што ў нас абодвух кансістэнцыя шчыльнейшая, чым у туману».
А-а...
Так і з намі, Сафія. Дух можа прайсці скрозь сталёвыя дзверы. I таго, што складаецца з духу, не знішчаць ні бамбардыроўшчык, ні танк.
Вельмі нязвыкла пра гэта думаць.