• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Яна лезла, пакуль хапала сілы. I толькі ля самай верхавіны ўсвядоміла, што ўзлезці яна ўзлезла, а вось як цяпер назад. Яна вырашыла крыху пасядзець, аддыхацца і паспрабаваць рушыць уніз ну, не сядзець жа ёй тут увесь час. Бо так маёру можа надакучыць з ёй цацкацца, і ён пераключыць увагу на Альбэрта і на тое, чым ён займаецца.
    Сафія замахала рукамі, пару разоў нават пракукарэкала, а пад канец заспявала ёдламі. Яна рабіла гэта ўпершыню за свае пят-
    наццаць гадоў, і трэба сказаць, як на першы раз, дык ёдлы ў яе выходзілі зусім не пагана.
    Яна паспрабавала распачаць спуск, але з гэтага нічога не атрымалася. I раптам на галіну, за якую трымалася Сафія, сеў вялікі гусак. Пасля натоўпу дыснэеўскіх персанажаў Сафія ні кроплі не здзівілася, калі гусак загаварыў:
    Мяне завуць Мортэн, сказаў ён. Сам я гусак падворны, але цяпер лячу з Лівана разам з дзікімі гусямі. Здаецца, табе патрэбная дапамога?
    Ты мне не дапаможаш, ты надта малы, сказала Сафія.
    А вось тут паненка робіць паспешлівую выснову. Гэта ты занадта вялікая.
    Хіба не ўсё адно?
    На мне, каб ты ведала, сялянскі хлопчык твайго веку абляцеў усю Швецыю. Яго звалі Нільс Хольгерсан.
    Мне ўжо пятнаццаць.
    Ну, Нільсу было чатырнаццаць. Але ж тут палёту таго! Так што годам болып, годам менш ніякай розніцы.
    -1 як табе ўдалося яго падняць?
    Яму ўляпілі такую поўху, што ён знепрытомнеў. А калі ачомаўся, быў расточкам не болыпы за мезены палец.
    Дык уляпі і мне поўху, бо не вечна ж мне тут сядзець! Да мяне ў суботу на філасофскую вечарыну збяруцца госці.
    О, гэта цікава! Выходзіць, я гэты раз трапіў у кнігу пра філасофію. Памятаю, падарожнічаючы па Швецыі, мы з Нільсам Хольгерсанам спыніліся ў мястэчку Морбака, у Вэрмландзе. I Нільс там пазнаёміўся з пажылой жанчынай, у якой была задума напісаць кнігу пра Швецыю для школьнікаў. Па яе словах, кніга мусіла быць пазнаваўчай і цалкам праўдзівай. Пачуўшы пра Нільсавы прыгоды, яна адразу вырашыла апісаць у сваёй кнізе ўсё, што ён бачыў, падарожнічаючы ў гусака на спіне.
    Як дзіўна!
    Праўду кажучы, такая заява гучала крыху іранічна, бо мы і так ужо былі персанажамі яе кнігі.
    Сафія адчула пляскач па шчацэ... і адразу зрабілася вельмі маленькай. Дрэва стала цэлым лесам, а гусак вырас да памераў каня.
    Ну вось, цяпер паляцелі, сказаў ён.
    Сафія пераступіла галіну і ўзлезла гусаку на спіну. Пёркі ў яго былі мякенькія, але Сафія была такая малая, што цяпер яны не казыталі, а калолі далоні.
    Ледзьве яна прымасцілася, як гусак узняўся ў паветра і паляцеў высока над лесам. Сафія ўбачыла ўнізе азярцо і Маёраву хатку, у якой Альбэрта хітраваў над сваім планам.
    Хопіць з цябе і невялікай экскурсіі, вымавіў гусак, спускаючыся да падножжа дрэва, на якім нядаўна сядзела Сафія. Як толькі ён сеў, Сафія скацілася на зямлю. Кульнуўшыся пару разоў у верасоўніку, яна ўбачыла, што зноў вырасла.
    Гусак некалькі разоў абышоў вакол яе.
    -	Вялікі дзякуй за дапамогу, сказала Сафія.
    -	Дробязі. Ты сказала, што гэта кніга пра філасофію?
    -	He, гэта ты сказаў.
    Гэта ўсё адно. Каб я мог, я пранёс бы цябе па-над усёй гісторыяй філасофіі, як нёс некалі Нільса Хольгерсана па-над усёй Швецыяй. Мы пакружылі б над Мілетам і Афінамі, Ерусалімам і Александрыяй, Рымам і Фларэнцыяй, Лонданам і Парыжам, Енай і Гайдэльбергам, Берлінам і Капенгагенам...
    Хопіць, дзякую.
    Але нават такому іранічнаму гусаку, як я, было б не так проста праляцець па-над стагоддзямі. Нашмат прасцей лунаць панад шведскімі ленамі, сказаў гусак, пасля разбегся і паляцеў.
    Сафія так стамілася, што ледзь валакла ногі. Прабіраючыся праз Схованку, яна падумала, што Альбэрта павінен застацца задаволены такім адцягваючым манеўрам. За апошнюю гадзіну маёр, пэўна, ні разу пра Альбэрта не ўспомніў. А калі ўспомніў, значыць, у яго яўнае раздваенне асобы.
    Толькі Сафія праслізнула ў хату, як з працы вярнулася маці. Добра, што яна паспела першая хоць не прыйдзецца расказ-
    ваць, як яна сядзела на дрэве і як ёй дапамог злезці адтуль падворны гусак.
    Яны павячэралі і ўзяліся за падрыхтоўку да вечарыны: сцягнулі з гарышча і занеслі ў сад доўгую, метры на тры-чатыры стальніцу. Пасля зноў палезлі на гару, каб спусціць падпоры, на якіх стальніца ляжала.
    Святочны стол планавалася накрыць пад дрэвамі. Апопіні раз ім карысталіся, калі бацькі святкавалі дзесяцігадовы юбілей вяселля. Сафіі тады было ўсяго восем, але яна добра памятала тое вялікае свята, на якое з’ехалася куча сваякоў і сяброў.
    Надвор’е на заўтра абяцалі цудоўнае. Пасля вусцішнай навальніцы, што здарылася напярэдадні Сафіінага дня народзінаў, дажджу больш не выпала ні кроплі. Але з абрусам і аздабленнем саду было вырашана пачакаць да заўтра. Маці лічыла, што сёння дастаткова ўжо, што стол пастаўлены на яго месца.
    Увечары яны замясілі некалькі відаў рошчыны і напяклі розных булачак і пляцёнак. У якасці галоўнага пачастунку пададуць курыцу з салатай. А з напояў будуць кола і ліманад. Сафія вельмі баялася, каб хто-небудзь з аднакласнікаў не прынёс піва, дакладней, баялася скандалу, які мог бы праз гэта ўзнікнуць.
    Перш чым Сафія пайшла наверх спаць, маці яшчэ раз перапытала, ці прыйдзе Альбэрта.
    Вядома, прыйдзе. Ён нават абяцаў паказаць філасофскі фокус.
    Філасофскі фокус? Гэта яшчэ што такое?
    Ну як табе сказаць... Звычайны фокуснік паказвае звычайныя фокусы. Напрыклад, дастае з капелюша труса...
    Ты зноў пра труса?
    ...але ён філосаф, таму і фокус будзе паказваць філасофскі. He забывай, што вечарына ў нас філасофская.
    Ну і язык у цябе.
    Падумай, можа, і ты з чым выступіш?
    Добра, Сафія. 3 чым-небудзь высгуплю.
    3 прамовай?
    He, зараз я нічога табе не скажу. Дабранач!
    Раніцай маці разбудзіла Сафію сказаць, што ідзе на працу і што пакідае дачцэ спіс, чаго трэба дакупіць да вечарыны.
    Як толькі дзверы за ёю зачыніліся, зазваніў тэлефон. Гэта быў Альбэрта. Ен ужо вывучыў, калі Сафія застаецца дома адна.
    Ну, што там з тваімі таямніцамі?
    Цыц! Пра іх ні слова. He давай яму падставы нават падумаць пра гэта.
    Па-мойму, учора мне ўдалося адцягнуць яго ўвагу.
    Вось і добра.
    А з курсу філасофіі што-небудзь яшчэ засталося?
    Я таму і тэлефаную. Мы дайшлі да нашага стагоддзя і цяпер табе давядзецца арыентавацца самой. Важна было закласці аснову. I ўсё-ткі нам трэба ненадоўга сустрэцца і пагаварыць пра наш час.
    Але мне трэба ў горад...
    Ну і добра. Я ж і сказаў, што гаворка будзе пра наш час.
    -1 што?
    Таму і добра, што табе трэба ў горад.
    Мне зайсці да цябе?
    He, не. Тут у мяне вэрхал. Я паўсюль шукаў схаваныя мікрафоны.
    А...
    Ля Стурторге ёсць новая кавярня «Кафэ П’ер». Ведаеш яе?
    Ведаю. Калі мне там быць?
    Апоўдні зможаш?
    Апоўдні ў кавярні.
    Вось і дамовіліся.
    Пакуль!
    На пачатку першай Сафія зазірнула за дзверы «Кафэ П’ер». Гэта было адно з навамодных месцаў з круглымі столікамі і чорнымі
    крэсламі, з перакуленымі бутэлькамі вермуту з кранікамі для разліву, дзе падавалі парцыённыя салаты з французскім багетам.
    Памяшканне было невялікае, і Сафія адразу адзначыла, што Альбэрта няма. Праўду сказаць, гэта ўвогуле было адзінае, што яна адзначыла. За столікамі сядзела нямала людзей, але ніхто з іх з твару не быў падобны на Альбэрта.
    Яна не прывыкла хадзіць у кавярню сама. Можа, ёй вярнуцца пазней і зноў праверыць, ці прыйшоў Альбэрта?
    Яна ўсё-ткі накіравалася да мармуровага прылаўку і заказала гарбаты з цытрынай. Пасля ўзяла кубак, села за незаняты столік і пачала паглядаць на ўваходныя дзверы. Народ уваходзіў і выходзіў, але Сафія адзначала толькі, што Альбэрта па ранейшаму няма.
    Ёй бы зараз хоць якую газету!
    Паступова яна агледзелася. На яе таксама пачалі азірацца. На нейкі момант Сафія адчула сябе дарослай. Ёй, нраўда, было ўсяго пятнаццаць, але з выгляду ёй можна было даць і сямнаццаць ну, ва ўсякім разе шаснаццаць з паловай.
    Цікава, ці ўсведамляюць усе гэтыя людзі, якія сядзяць у кавярні, што яны жывуць? He, відаць, яны проета існуюць, проста прыйшлі і селі. Гавораць пра нешта сваё, энэргічна жэсты кулююць, хоць не падобна, каб некага з іх займала што-небудзь сур’ёзнае.
    Ёй раптам успомнілася, што Кіркегор называў пустую балбатню асноўнай рысай натоўпу. Няўжо ўсе гэтыя людзі жывуць на эстэтычнай стадыі? Ці для іх усё-ткі ёсць нешта экзістэнцыйна важнае?
    У адным са сваіх першых лістоў Альбэрта пісаў пра падабенства дзяцей і філосафаў. I Сафіі зноў стала страшна ад думкі, што яна пасталее. Што, калі яна таксама зашыецца глыбока ў поўсць белага труса, якога вымаюць з чорнага капелюша Сусвету?
    Разважаючы, Сафія не адводзіла позірку ад дзвярэй. I раптам у дзверы кавярні нетаропкай ступой увайшоў Альбэрта. Нягледзячы на разгар лета, ён быў у чорным берэце і даўгаватым
    пінжаку з шэрай тканіны ў елачку. Адразу заўважыўшы Сафію, ён накіраваўся да яе. Сустракацца з ім на людзях Сафіі было неяк нязвыкла.
    Чвэрць на першую, боўдзіла.
    Гэта называецца акадэмічнай чвэрцю. Mary я пачаставаць цябе нечым?
    Ён сеў за столік і паглядзеў Сафіі ў вочы. Тая толькі плячыма паціснула.
    Мне ўсё адно, можа, якую булачку.
    Альбэрта адышоў да прылаўка і неўзабаве вярнуўся з кубкам кавы і двума вялікімі багетамі з вяндлінай і сырам.
    Гэта дорага?
    Дробязь, Сафія.
    Як ты збіраешся апраўдвацца за спазненне?
    Ніяк, бо апраўдання ў мяне няма: я гэта зрабіў наўмысна. А чаму хутка табе патлумачу.
    Ён адкусіў багет і сказаў:
    Гаворка сёння пойдзе пра XX стагоддзе.
    У ім у філасофіі адбылося нешта важнае?
    Столькі, што не ведаю з чаго пачаць. Перадусім пагаворым пра такую важную плынь, як экзістэнцыялізм. Ён аб’ядноўвае некалькі філасофскіх школ, у аснове якіх ляжыць экзістэнцыйная доля чалавека. Філасофія экзістэнцыялізму, або, іначай кажучы, філасофія існавання, стала ледзь не галоўнай у XX стагоддзі. Многія экзістэнцыялісты абапіраліся ў асноўным на ідэі Кіркегора, а таксама Гегеля і Маркса.
    Зразумела.
    Яшчэ адным выбітным філосафам, які набыў асаблівае значэнне ў XX стагоддзі, быў Фрыдрых Ніцшэ, які жыў з 1844 па 1900 гады. Філасофія Ніцшэ таксама ўзнікла, як рэакцыя на філасофію Гегеля і нямецкі «гістарызм». Мляваму інтарэсу да гісторыі і таго, што ён называў хрысціянскай «рабскай мараллю», ён супрацьпаставіў само жыццё. Яму хацелася «пераацаніць усе каштоўнасці» і зрабіць так, каб слабейшыя не заміналі жыць мац-