Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Але ты дагэтуль лічыш, што ўсё адбылося выпадкова?
He, я такога не казаў. Як паказвае дошчачка, эвалюцыя мела пэўны напрамак. Цягам мільёнаў гадоў фармаваліся жывёлы з усё больш развітай нервовай сістэмай а пазней з усё большым мозгам. На мой погляд, гэта наўрад ці магло быць выпадковым. А як па-твойму?
He думаю, каб чалавечае вока магло ўзнікнуць праз выпадковасць. Як ты думаеш, можа быць, у тым, каб мы маглі бачыць свет вакол нас, закладзены нейкі сэнс?
Эвалюцыя вока захапляла і Дарвіна. Яму не верылася, што такі незвычайна складаны орган мог утварыцца проста ў выніку натуральнага адбору.
Сафія моўчкі паглядала на Альбэрта. I раптам яна ўсвядоміла ўсю дзіўнасць таго, што жыве менавіта цяпер, што ёй дадзена толькі адно жыццё і што яна ніколі больш не будзе мець іншага. Нечакана для самой сябе яна выгукнула:
«Нашто ж тады ўвесь час ствараць? Каб створанае разбураць?»1
Альбэрта строга глянуў на яе:
- А вось так гаварыць нельга, дзіця маё. Гэта словы д’ябла.
- Д’ябла?
- Або Мэфістофеля з «Фауста» Гётэ. «Was soil uns denn das ew’ge Schaffen! Geschaffenes zu nichts hinwegzuraffen!»
1 Усе цытаты з «Фауста» Гётэ паводле перакладу В. Сёмухі.
Але што хаваецца за гэтымі словамі?
Перад самай смерцю Фауст, азіраючыся на сваё доўгае жыццё, урачыста прамаўляе:
Імгненню б я сказаў тады:
«Цудоўнае, спыніся! Панясу
3 сабой у вечнасць я тваю красу».
He можа ў вечнасці прапасці
Усё, што я паспеў зрабіць для шчасця. Я, прадчуваючы трыумф надзей маіх, Жыцця перажываю лепшы міг.
Прыгожыя вершы.
А пасля настае чарга д’ябла. Як толькі Фауст памірае, ён прамаўляе:
Прайшло? Нікчэмны гук!
Як гэта так прайшло?
Прайшло дык значыць, як і не было?
Нашто ж тады ўвесь час ствараць?
Каб створанае разбураць?
Прайшло! Што значыць гэта? Ўсё адно
Як бы не існавала ўвогуле яно, А мроілася яваю жывой.
Я ж бачу сэнс у вечнасці пустой.
Песімістычныя вершы. Мне больш даспадобы першая цытата. Нават калі жыццё Фауста скончылася, ён усё роўна бачыў сэнс у тым, што пакінуў пасля сябе.
Ці ж не дзякуючы дарвінаўскай тэорыі эвалюцыі мы адчуваем сябе ўдзельнікамі нечага вялікага, дзе самая маленькая форма жыцця робіцца значнай у межах вялікай цэласнасці? Мы жывая планета, Сафія! Мы той вялізны карабель, які плыве па жыцці з грузам генаў. I калі мы здолеем даставіць гэты груз у наступны порт, то, можна лічыць, жыццё пражытае недарэмна. Б’ёрнсцьярнэ Б’ёрнсан у сваім «Псалме II» выказаў гэтую думку так:
Будзь услаўлёна, вясна нараджэння, Маці ўсяго на Зямлі!
Ўсе зноў паўс гануць у дзень ўваскрапіэння, Будучы лепш, чым былі. Род нараджае род.
Час не спыняе ход, I так праз мільёны год Няспынна імкне ўпярод Вечны жыцця карагод.
Дыхай на поўныя грудзі, бо шчасце Быць табе дадзена ў дар.
Дзень гэты ўслаў, бо ў вечныы прапасці Мусіш, нявечны жыхар.
Доля й радасць твая -
Як у кветкі ў палях:
Стаць ветрам вечнага дня, Глебаю ў вечных краях.
Ты усяму тут радня!1
- Прыгожа.
- Тады на гэтым і спынімся. Скажу толькі адно: «Абзац, новы раздзел!»
- Табе яшчэ не надакучыў гэты жарт?
- Новы раздзел, я сказаў! I не пярэч мне.
1 Пераклад Зміцера Коласа.
ФРОНД
... уяеўзнікла непрыстойна эгаістычнае жаданне ...
He выпускаючы цяжкую тэчку з рук, Хільда Мёлер Кнаг ускочыла з ложка, потым, на хаду кінуўшы яе на пісьмовы стол, схапіла адзенне, пабегла ў ванну, пастаяла пару хвілін пад душам і, хутка апрануўшыся, спусцілася на першы паверх.
Хільда, ты снедаць будзеш?
- Пазней, спачатку хачу пакатацца на лодцы.
- He, ну як гэта, Хільда!
Але Хільда ўжо выскачыла з дома і бегла праз сад да бухты. Там яна адвязала лодку ад прыстані і, узяўшыся за вёслы, паплыла ад берага. Яна доўга веславала, не спыняючыся, спачатку яе рухі былі рэзкія, але паступова паспакайнелі.
«Мы жывая планета, Сафія! Мы той вялізны карабель, які плыве па жыцці з грузам генаў. I калі мы здолеем даставіць гэты груз у наступны порт, то, можна лічыць, жыццё пражытае недарэмна...»
Гэтыя словы не выходзілі ў яе з галавы. Яны ж былі напісаныя для яе. He для Сафіі, а менавіта для яе. Уся гэтая тэчка была адным вялікім лістом, які напісаў ёй тата.
Яна выцягнула вёслы з качотаў і паклала іх на дно лодкі. Лодка пагойдвалася на хвалях. У дно ціхенька пастуквала вада.
Як гэтая маленькая лодка плыла па маленькай бухтачцы ў Лілесандзе, так і Хільда плыла арэхавай шкарлупінкаю на жыцці.
I дзе ў гэтай карціне Сафія з Альбэрта? Так, дзе ў ёй месца Сафіі з Альбэрта?
Хільдзе не верылася, што яны усяго толькі «электрамагнітныя
імпульсы» ў галаве ў бацькі. Яна ніяк не магла прызнаць, што яны проста набор літар, надрукаваных на паперы з дапамогай пішучай машынкі. Тады і пра яе можна сказаць, што яна проста набор бялковых злучэнняў, якія некалі зліліся разам у «маленькай цёплай калюжыне». Але ж не, яна ўсё-ткі нешга большае. Яна Хільда Мёлер Кнаг.
Несумненна, вялікая тэчка была фантастычным падарункам да дзень народзінаў. I несумненна бацька патрапіў-такі закрануць яе за самае жывое. Але ёй не падабаўся здзеклівы тон, якім бацька гаварыў пра Сафію і Альбэрта.
За гэта яму будзе над чым падумаць па дарозе дадому. Такое абяцанне Хільда дала двум героям з бацькавай кнігі. Хільда ўявіла, як бацька прылятае ў аэрапорт Каструпа. Як ён кідаецца сюды-туды, як ачмурэлы.
Хільда супакоілася ўжо цалкам. Яна павеславала назад і неўзабаве прыстала да берага. Потым яна доўга сядзела за сталом і разам з маці снедала. Ёй было прыемна ўголас зазначыць, што яйка смачнае і зваранае ўмяшэчак, каб жаўток крыху не даварыўся.
За тэчку яна зноў села толькі ў вечары. Прачытаць заставалася ўжо зусім нямнога.
У дзверы зноў пастукалі.
Можа, нам вушы заткнуць? спытаў Альбэрта. Тады яно, глядзіш, пастукае ды сціхне.
А мне цікава, хто там завітаў гэты раз.
Альбэрта пайшоў да дзвярэй следам за Сафіяй.
На ганку стаяў голы мужчына. Ён трымаў сябе вельмі велічна, хоць з адзення на ім нічагусенькі не было толькі карона на галаве.
Ну, і што скажаце пра новае адзенне караля? манерна спытаў ён.
Ад нечаканасці ў Альбэрта з Сафіяй адняло мову. Голага караля гэта крыху азадачыла.
Можа, хоць рэверанс для прыліку зрабілі 6? абурыўся ён.
Тут Альбэрта наважыўся і сказаў:
Па праўдзе сказаць, вы зусім голы.
Гэта ніяк не прымусіла караля змяніць велічную паставу. Альбэрта, нахіліўшыся да Сафіі, шапнуў:
Ён лічыць, што выглядае цалкам прыстойна.
Голы кароль спахмурнеў з твару:
А ў вашым доме хіба дзейнічае цэнзура? спытаў ён.
На жаль, адказаў Альбэрта. Мы пры здаровым розуме і наваг не спім. Таму нават каралю ў яго непрыстойным убранні не дазваляецца пераступіць парог гэтага дома.
Сафіі гэта велічны, але голы чалавек падаўся такім смешным, што яна раптам рассмяялася. I гэты смех нібыта вярнуў караля на зямлю: чалавек з каронай раптам убачыў, што на ім нізвання адзення. Ён прыкрыў сарамоцце рукамі і з усіх ног пабег у лес, дзе, можа, сустрэўся пасля з Адамам і Евай, Ноем, Чырвоным Каптурком ці Віні-Пыхам.
Альбэрта і Сафія, стоячы на ганку, заходзіліся ад рогату. Урэшце Альбэрта сказаў:
Хадзем у хату. Сёння я раскажу табе пра Фройда і яго тэорыю неўсвядомлекага.
Яны зноў уладкаваліся ля акна. Зірнуўшы на гадзіннік, Сафія сказала:
Ужо палова трэцяй, а мне яшчэ шмат чаго трэба падрыхтаваць да вечарыны.
Мне таксама. Але спачатку крыху пра Зыгмунда Фройда.
Ён быў філосаф?
Яго можна назваць філосафам культуры. Фройд нарадзіўся ў 1856 годзе і вывучаў медыцыну ў Венскім універсітэце. У Вене ён пражы ў бо льшую частку жыцця акурат у той час, калі культу рнае жыццё ў гэтым горадзе дасягнула свайго найвышэйшага росквіту. Фройд даволі рана спецыялізаваўся ў такой галіне медыцыны, як неўранаталогія. I ўжо напрыканцы XIX стагоддзя пачаў свае распрацоўкі па «глыбіннай псіхалогіі», або «псіхааналізу».
Спадзяюся, ты патлумачыш, што гэта.
«Псіхааналіз» гэта дослед агульнага псіхічнага стану чалавека, а таксама метад лячэння неўратычных і псіхічных захворванняў. Я не буду падрабязна спыняцца ні на самім Фройдзе, ні на яго дзейнасці і засяроджу ўсю ўвагу на яго вучэнні пра неўсвядомленае, якое мае вялікае значэнне для разумення чалавечай сутнасці.
Ты мяне заінтрыгаваў. Давай расказвай!
Фройд меркав аў, што паміж чалавекам і яго атачэннем заўсёды існуе пэўнае напружанне. Дакладней сказаць напружанне, або канфлікт, паміж памкненнямі і патрэбамі чалавека, з аднаго боку, і патрабаваннямі грамадства, з другога. He будзе перабольшаннем сказаць, што Фройд адкрыў чалавечыя інстынкты, і гэта робіць яго выбітным прадстаўніком натуралістычных плыняў, якія ўзніклі напрыканцы XIX стагоддзя.
Што ты маеш наўвазе, гаворачы прачалавечыя «інстынкты»?
Нашымі ўчынкамі не заўсёды кіруе розум. Інакш кажучы, чалавек не такі ўжо рацыяналістычны, як тое даводзілі рацыяналісты XVIII стагоддзя. Нашы думкі, сны і ўчынкі часцяком вызначаюцца якраз ірацыянальнымі імпульсамі, якія могуць выражаць глыбінныя памкненні або патрэбы. Напрыклад, калі ў немаўляці адзін з асноўных інстынктаў смактаць, то ў дарослага чалавека гэта сексуальнае памкненне.
Зразумела.
У канстатацыі гэтага ніякага адкрыцця яшчэ не было, але Фройд паказаў, што гэтыя базавыя патрэбы могуць «маскіравацца», «набываць іншыя формы» і кіраваць нашымі ўчынкамі без нашага ведама. Акрамя таго, ён даказаў, што малыя дзеці таксама валодаюць сексуальнасцю. Фройдавы довады на карысць «дзіцячай сексуальнасці» выклікалі ў адукаванай венскай арыстакратыі непрыхаваную агіду і зрабілі яго дужа непапулярным.
Мяне гэта не здзіўляе.
Але мы вядзем гаворку пра так званую «віктарыянскую 466
эпоху», калі на ўсё, што тычылася сексуальнасці, было накладзенае табу. Наяўнасць сексуальнасці ў дзяцей Фройд выявіў дзякуючы сваёй псіхатэрапеўтычнай практыцы. Іначай кажучы, яіо сцверджанні грунтаваліся на эмпірычным досведзе. Акрамя гэтага, ён заўважыў, што многія формы неўрозаў і псіхічных захворванняў бяруць пачатак з канфліктаў, якія здарыліся ў дзяцінстве. 3 цягам часу Фройд распрацаваў метад лячэння, які можна назваць своеасаблівай «душэўнай археалогіяй».
Што ты маеш на ўвазе?
Археолаг спрабуе знайсці сляды далёкай мінуўшчыны, кіркай і рыдлёўкай прабіваючыся праз розныя культурныя слаі. Можа быць, яму пашчасціць знайсці нож XVIII стагоддзя, а капаючы глыбей грабянец XIV стагоддзя, а яшчэ глыбей збанок V стагоддзя.