Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Ну?
Так і псіхааналітык з дапамогаю пацыента прабіваецца да глыбіняў яго свядомасці, каб адкапаць тыя падзеі, якія маглі стаць прычынай псіхічнага захворвання. Бо на думку Фройда, усе яашы ўспаміны з мінулага захоўваюцца глыбока ў памяці.
Цяпер зразумела.
Задача тэрапеўта выявіць балючы ўспамін, які пацыент гадамі гнаў з памяці, хоць той нікуды так і не дзеўся, увесь гэты час лежачы глыбока ў душы і падточваючы пацыентавы сілы. I вось калі тэрапеўт выцягне такі «траўматычны ўспамін» назад у пацыентаву свядомасць то бок зрабіць так, каб пацыент яго ўсвядоміў, то пацыент зможа пазбавіцца ад перажывання і вылечыцца.
Гучыць лагічна.
Але я тут забег наперад. Спачатку давай разгледзім, як Фройд апісвае чалавечую псіхіку. Ты калі-небудзь немаўля бачыла?
Бачыла. У мяне стрыечны брат, якому чатыры гады.
Нарадзіўшыся, мы не адчуваем ніякага сораму, здавальняючы ўсе нашы фізічныя і псіхічныя патрэбы. Хочам малака крычым. Мокрая пялюшка таксама ў крык. Акрамя таго, мы даволі
ясна праяўляем жаданне фізічнай блізкасці і цялеснага цяпла. Сукупнасць такіх інстынктаў, або «прынцып памкненняў», Фройд называе «Яно». Дык вось немаўля гэта амаль адно суцэльнае «Яно».
Ну-ну, расказвай!
Але «Яно» не пакідае нас і па меры сталення, застаючыся на ўсё жыццё. Пакрысе мы, праўда, вучымся кантраляваць нашы жаданні і такім чынам прыстасоўваемся да наваколля. Мы вучымся ўзгадняць прынцып памкненняў з «прынцыпам рэальнасці». Фройд заўважае, што так у нас выпрацоўваецца «Я», якое бярэ на сябе функцыю кантролю. Нават калі нам чаго-небудзь карціць, мы не сядаем на падлогу і не крычым, пакуль нашы патрэбы ці жаданні не задаволяць.
Вядома, не.
Але ў нас можа ўзнікнуць моцнае жаданне, непрымальнае для асяроддзя, у якім мы жывем. Тады, цалкам магчыма, мы пастараемся выцесніць гэтае жаданне, то бок адкінуць яго прэч і забыць.
Зразумела.
Але Фройд меркаваў, што ў чалавечай псіхіцы ёсць яшчэ і трэцяя «інстанцыя». 3 ранняга дзяцінства мы сустракаемся з маральнымі патрабаваннямі бацькоў і атачэння. Калі мы робім нешта нетак, мы чуем: «Так не рабі!» або «Гэта не прыгожа!». I нават у сталым узросце мы носім у сабе адгалоссе тых маральных патрабаванняў і ўшчуванняў. Маральныя чаканні нашага асяроддзя як бы ўваходзяць у нас і робяцца часткаю нас саміх. Гэты феномен Фройд назваў «Звыш-Я».
Ён меў на ўвазе сумленне?
Паняцце «Звыш-Я» месціць у сабе і сумленне. Але, паводле Фройда, «Звыш-Я» пасылае сігнал і тады, калі ў нас узнікаюць «брыдкія» і «непрыстойныя» жаданні. He ў апошнюю чаргу гэта тычыцца эратычных ці сексуальных памкненняў. А як мы адзначалі, Фройд выявіў такія непрыстойныя, або «нясціплыя», жаданні ўжо ў раннім дзяцінстве.
Патлумач!
Сёння мы ведаем і бачым, што малым дзецям падабаецца мацаць свае палавыя органы. Гэта можна назіраць на любым пляжы. У часы Фройда за такія забаўкі двух-трохгадоваму дзіцяці далі б па руках. I мама, пэўна, яшчэ дадала б: «Фу!»> «Нельга!» ці «Выцягні рукі з-пад коўдры!»
Што за глупства!
Так узнікае пачуццё правіны адносна ўсяго, што тычыцца палавых органаў і сексуальнасці. 3 той прычыны, што пачуццё гэтае заганяецца ў «Звыш-Я», многія людзі, на думку Фройда, усё жыццё адчуваюць сябе вінаватымі ў сваіх сексуальных памкненнях. Але Фройд разам з тым адзначае, што сексуальныя памкненні і патрэбы натуральная і важная частка чалавечай прыроды. I з гэтай прычыны, мая дарагая Сафія, чалавека ўсё жыццё раздзірае канфлікт паміж жаданнем і правінай.
Ты не думаеш, што з часоў Фройда гэты канфлікт перастаў быць такім вострым?
Чаму не лічу лічу. Але многія Фройдавы пацыенты перажывалі гэты канфлікт так цяжка, што ў іх развіліся неўрозы. Адна яго пацыентка, напрыклад, была таемна закаханая ў свайго швагра. Калі яе сястра захварэла й памерла, пацыентка падумала: «Цяпер ён свабодны і можа ажаніцца са мной!». Але гэтая думка наткнулася на яе «Звыш-Я». Яна была такою ганебнай, што пацыентка адразу, па сведчанні Фройда, яе выцесніла. Іначай кажучы загнала ў неўсвядомленае. Далей Фройд піша: «Маладая дзяўчына занядужала, з ёю пачалі здарацца сур’ёзныя прыступы гістэрыі, і калі я прыступіў да лячэння, выявілася, што сцэна ля смяротяага ложка сястры, у час якой у яе ўзнікла непрыстойна эіаістычнае жаданне, была начыста выцесненая з яе свядомасці. Падчас лячэння, аднак, яна ўсё ўспомніла, узнавіла свае былыя душэўныя эмоцыі і хутка пачала папраўляцца».
Цяпер я разумею, што ты меў на ўвазе, калі казаў пра «душэўную археалогію».
Ну, калі разумееш, то давай у агульных рысах апішам чала-
вечую псіхіку. У выніку шматгадовай працы з пацыентамі Фройд прыйшоў да высновы, што свядомасць складае толькі невялікую частку чалавечай псіхікі. Усвядомленае гэта адно верхавіна айсберга, тым часам як пад вадой або за парогам свядомасці хаваецца падсвядомасць, або «неўсвядомленае».
Выходзіць, неўсвядомленае гэта тое, што знаходзіцца ў нас, але пра што мы забылі і не ўспамінаем, так?
He ўвесь наш досвед нязменна захоўваецца ў свядомасці. Той досвед, які мы здольны ўспомніць, проста «падумаўшы», Фройд называў «перадсвядомасцю». Тэрмін «неўсвядомленае» ён ужываў толькі ў дачыненні да таго, што мы «выцеснілі», то бок да ўсяго «непрыемнага», «непрыстойнага» ці «брыдкага», што мы прыклалі высілкі забыць. Калі ў нас узнікаюць жаданні або памкненні, да якіх свядомасць або «Звыш-Я» ставіцца непрыхільна, мы выкідаем іх у падполле. Каб і духу іх не было!
Разумею.
Такі механізм спрацоўвае ва ўсіх здаровых людзей. Але бывае, што чалавек, спрабуючы трымаць непрыемныя або забаронныя думкі па-за свядомасцю, прыкладае столькі высілкаў, што ў яго развіваюцца нервовыя захворванні. Выцесненае ўвесь час стараецца зноў усплыць у свядомасці, і некаторым даводзіцца прыкладаць усё больш энэргіі, каб трымаць гэтыя імпульсы далей ад крытычнай свядомасці. Чытаючы ў 1909 годзе ў Амерыцы лекцыі па псіхааналізе, Фройд патлумачыў механізм выцяснення на прыкладзе.
Дык раскажы, на якім!
«Уявіце, што ў гэтай аўдыторыі... ёсць адна асоба, якая паводзіць сябе невымосна і ўвесь час адцягвае маю ўвагу смехам, размовамі, шорганнем нагамі. Я заяўляю, што ў такіх умовах весці лекцыю далей не магу, тады ўстаюць некалькі дужых хлопцаў і пасля кароткай тузаніны выстаўляюць нахабніка з аўдыторыі. Такім чынам, яго «выцясняюць», і я магу спакойна чытаць далей лекцыю. Каб нахабнік не ўвайшоў зноў і не перашкодзіў заняткам, хлопцы, якія дапамаглі выставіць яго прэч, паставілі каля
самых дзвярэй свае крэслы і селі там, як «супраціў» выцесненаму. Калі вы зараз на месца дзвюх прасторавых паняццяў (аўдыторыі і калідора за дзвярыма) паставіце псіхалагічныя паняцці «свядомага» і «неўсвядомленага», вы будзеце мець досыць дакладную карціну працэсу выцяснення».
Згодна, добры прыклад.
Але «нахабнік» будзе пхнуцца назад, Сафія. Прынамсі, калі гэты «нахабнік» нашы выцесненыя думкі і імпульсы. Яны безупынку «гнятуцв» нас, намагаючыся пралезці з неўсвядомленага назад у свядомае. Таму часта здараецца, што мы робім ці кажам нешта «незнарок». Так неўсвядомленыя рэакцыі могуць кіраваць нашымі пачуццямі і ўчынкамі.
У цябе ёсць прыклад?
Фройд апераваў некалькімі гакімі механізмамі. Адзін з іх, напрыклад, ён пазначаў як «памылковае дзеянне». Гэта калі мы кажам ці робім нешта мімаволі, бо некалі стараліся выцесніць гэта з сваёй свядомасці. Фройд прыводзіць прыклад з брыгадзірам, якому выпала прамовіць тост за начальніка. А начальнік, трэба сказаць, быў дужа непапулярны сярод супрацоўнікаў. Ён быў, так бы мовіць, проста «дзярмом».
Ну-ну...
I вось брыгадзір устаў, урачыста падняў чарку і прамовіў: «Высрам за нашага шэфа!»
У мяне няма слоў.
У брыгадзіра таксама тады мову адняло. Уласна, ён проста сказаў тое, што меў у галаве, хоць і не збіраўся казаць гэтага ўслых. Яшчэ прыклад?
Давай.
Сям’ю аднаго святара, у якога было некалькі мілых рахманых дачушак, меўся наведаць біскуп. А ў таго біскупа быў надзвычай вялікі нос. Таму дочкам строга наказалі ні ў якім разе гэты нос не згадваць. Але ж часта ў малых дзяцей спантанныя выказванні вырываюцца самі сабой, бо механізм выцяснення ў іх яшчэ не дастаткова выпрацаваны.
-1 што адбылося?
Біскуп прыехаў, і чароўныя дачушкі з усяе сілы стараліся нічога не казаць пра яго агромністы нос. Болып за тое: яны стараліся ўвогуле на яго не глядзець, забыць пра яго. I ўвесь час думалі толькі пра гэта. I вось адной дачушцы даручылі падаць біскупу цукру да кавы. Яна падышла да шаноўнага біскупа і сказала: «Калі ласка, вам цукар да носу».
Няёмка выйшла.
А бывае, што мы прыкрываемся рацыянальнасцю. Гэта значыць, што мы тлумачым сабе і іншым прычыны нашых учынкаў не тым, што рухала намі напраўду. I адбываецца так таму, што прызнавацца ў сапраўдньгх матывах надта няёмка.
Прывядзі, калі ласка, прыклад.
Я магу загіпнатызаваць цябе і сказаць, што, калі пастукаю пальцамі па стале, ты адчыніш акно. I вось я стукаю па стале, ты падыходзіш да акна і яго адчыняеш. Пасля я пытаюся ў цябе, чаму ты гэта зрабіла. А ты адказваеш, што табе ў пакоі зрабілася горача, але гэта будзе не сапраўдная прычына. Ты проста не захочаш прызнаваць, што ўчыніла нешта пад уплывам гіпнозу. Ты ўжывеш прыём «рацыяналізацыі», Сафія.
Разумею.
Такое «камунікацыйнае раздваенне» адбываецца амаль кожны дзень.
Я ўжо казала табе пра свайго чатырохгадовага стрыечнага браціка. Па-мойму, з ім мала гуляюць у гульні, ва ўсякім разе, калі я прыходжу ў госці, ён аж свеціцца ад радасці. I вось аднойчы я пачала ўжо збірацца дадому і патлумачыла, што мне трэба бегчы да мамы. Ведаеш, што ён сказаў?
-Што?
«Твая мама дрэнная».
Усё правільна, гэта яшчэ адзін прыклад «рацыяналізацыі». Хлопчык меў на ўвазе не тое, што ён сказаў. Ён хацеў сказаць: «Дрэнна, што табе трэба ісці», але яму было няёмка прызнацца ў гэтым. А бывае таксама, што мы ўжываем прыём праекцыі.
- Патлумач.
Праекцыя гэта перанос на іншых тых якасцяў, якія мы стараемся ў сабе выцесніць. Напрыклад, чалавек сквапны будзе называць сквапнымі інвіых. Той, хто не хоча сабе прызнавацца, што яго вельмі займае секс, будзе першы зазначаць, што нехта зацыклены на сексе.
- Ясна.
На думку Фройда, такіх прыкладаў у нашым паўсядзённым жыцці безліч. Мы часта забываем чыё-небудзь імя, і тады пры размове стаім і смыкаем сябе за адзенне ці неўпрыкмет для саміх сябе пачынаем перастаўляць у пакоі нейкія выпадковыя рэчы. Апроч таго, мы часцяком пачынаем запінацца ці ў нас здараюцца нейкія, на першы погляд, бяскрыўдныя абмоўкі. Але Фройд сцвярджаў, што такія абмоўкі зусім не заўсёды выпадковыя і бяскрыўдныя. Ён разглядаў іх як «сімптомы»: усе гэтыя «памылковыя» і «ненаўмысныя» дзеянні могуць сведчыць пра самыя інтымныя таямніцы.