Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Ці прыйшлося б ёй да спадобы прачнуцца ў Нарвегіі, калі б яна не ведала, у якім месцы яна прачнецца?
Дый пытанне не толькі ў тым, дзе прачнуцца. А раптам яна прачнулася б у зусім іншы час? У Сярэднявеччы, напрыклад, ці ў каменным веку, ці ўвогуле дзесяць-дваццаць тысячагоддзяў назад? Хільда паспрабавала сабе ўявіць, што сядзіць перад уваходам у пячору. Сядзіць і скрабе нейкую шкуру.
Што значыла быць пятнаццацігадовай дзяўчынкай да ўзнікнення так званай цывілізацыі? Пра што яна тады думала 6?
Хільда нацягнула світэр, падняла з падлогі тэчку і ўладкавалася на ложку чытаць далей гэты доўгі ліст ад таты.
He паспеў Альбэрта сказаць: «Новы раздзел», як у Маёраву хатку пастукалі.
У нас, бадай, іншага выбару няма? спытала Сафія.
Бадай, што няма, буркнуў Альбэрта.
На ганку стаяў вельмі стары чалавек з доўгімі сівымі валасамі і барадой. У правай руцэ ў яго быў кій, а ў левай вялікая дошка з выяваю караб.чя. На карабель з усіх бакоў лезлі самыя розныя звяры.
Хто ты будзеш, стары? спытаў Альбэрта.
Імя мне Ной.
Мяне гэта чамусь не здзіўляе.
Я твой продак, сынку. Але цяпер, пэўна, выйшла з моды памятаць сваіх продкаў?
А што ў цябе ў руках? пацікавілася Сафія.
Гэта выява ўсіх звяроў, якія выратаваліся ад вялікай паводкі. Прымі, дачка мая, гэта табе.
Калі Сафія ўзяла дошку, стары сказаў:
А цяпер мне пара дамоў, паліваць вінаградныя лозы...
3 гэтымі словамі ён падскочыў, ударыўшы ў паветры нага аб нагу, і подбегам прыпусціў у напрамку лесу як робяць толькі людзі дужа пажылога веку, калі ў іх дужа добры настрой.
Сафія і Альбэрта вярнуліся ў хату. Сеўшы ў фатэль, Сафія пачала вывучаць вялікую дошку, але не паспела яшчэ нічога разгледзець, як Альбэрта рашуча выхапіў яе з Сафііных рук.
Спярша абмяркуем болей важныя рэчы.
Давай, пачынай.
Я забыўся згадаць, што апошнія 34 гады свайго жыцця Маркс правёў у Лондане. Ён перабраўся туды ў 1849 годзе і памёр у 1883-м. Увесь гэты час непадалёк ад Лондана жыў Чарлз Дарвін. Ен памёр у 1882 годзе і быў урачыста пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацгве як адзін з найвыбітнейшых сыноў Англіі. Але шляхі Маркса і Дарвіна перакрыжоўваліся не толькі ў часе і прасторы. Маркс нават хацеў прысвяціць Дарвіну англійскае выданне сваёй знакамітай кнігі «Капітал», але Дарвін адхіліў гэты гонар. А калі
праз год пасля Дарвіна памёр і Маркс, яго сябар Фрыдрых Энгельс сказаў: «Як Дарвін адкрыў законы развіцця арганічнай прыроды, так Маркс адкрыў законы развіцця чалавечай гісторыі».
Зразумела.
Яшчэ адным славутым мысляром, дзейнасць якога ўзыходзіць да Дарвіна, быў псіхолаг Зыгмунд Фройо. Ен таксама апошні год свайго жыцця пражыў у Лондане. Фройд заўважаў, што і дарвінаўская тэорыя эвалюцыі, і яго ўласны псіхааналіз спрычыніліся да разбурэння «інфантыльнага нарцысізму» чалавека.
Неяк багата новых імён. Мы гаворым пра Маркса, Дарвіна і Фройда?
У болып шырокім сэнсе мы гаворым пра натуралістычную плынь, якая пашырылася з сярэдзіны XIX стагоддзя і захапіла амаль усё XX стагоддзе. «Натуралізм» гэта такі погляд на рэчаіснасць, які не дапускае ніякай іншай рэчаіснасці, апроч прыроды і свету, успрыманага нашымі органамі пачуццяў. Для натураліста чалавек гэта таксама частка прыроды. Вучонынатураліст абапірацца выключна на прыродныя факты, а не на рацыяналістычныя спекуляцыі або тую ці іншую форму божага адкрыцця.
I гэта тычыцца ўсіх траіх Маркса, Дарвіна і Фройда?
Так, усіх траіх. Ключавымі паняццямі з сярэдзіны мінулага стагоддзя сталі «прырода», «асяроддзе», «гісторыя», «эвалюцыя» і «развіццё». Маркс падкрэсліваў, што чалавечая ідэалогія гэта прадукт матэрыяльнай базы грамадства. Дарвін меркаваў, што чалавек гэта вынік доўгай біялагічнай эвалюцыі, а вучэнне Фройда пра неўсвядомленае даводзіла, што чалавечыя ўчынкі часцяком абумоўлены «жывёльнымі» памкненнямі, або інстынктамі.
Думаю, я збольшага зразумела, што ты маеш на ўвазе пад натуралізмам, але ці не лепш пагаварыць пра кожнага паасобку?
Пагаворым пра Дарвіна, Сафія. Ты, напэўна, памятаеш, што дасакратыкі імкнуліся знайсці натуральныя тлумачэнні прыродным працэсам. I як яны ў свой час мусілі спачатку вызваліцца
ад міфічнага бачання свету, так Дарвін мусіў вызваліцца ад погляду царквы на паходжанне жывёл і чалавека.
Але хіба ён быў філосафам?
Дарвін быў біёлагам і даследчыкам прыроды. Але ён быў навукоўцам Новага часу, а менавіта ў гэты час біблейскі погляд на месца чалавека ў прыродзе значна быў перагледжаны.
Дык ты раскажаш пра тэорыю эвалюцыі Дарвіна?
Пачнем з самога Дарвіна. Ен нарадзіўся ў невялічкім мястэчку Шрусбэры ў 1809 годзе. Яго бацька, доктар Робэрт Дарвін, быў вядомым урачом і вызначаўся строгім падыходам да выхавання сына. Калі Чарлз быў вучнем старэйшых класаў школы ў Шрусбэры, яе дырэктар казаў пра яго так: «Гэта хлопчык, які паўсюль носіцца і бавіць час за выхваляннем і балбатнёй, замест каб заняцца нечым карысным». «Нечым карысным» для дырэктара было дзяўбенне грэцкіх і лацінскіх дзеясловаў. А пад «насіцца вакол» ён меў на ўвазе лоўлю Чарлзам розных жукоў.
Ён напэўна пазней пашкадаваў пра свае словы.
Пазней, калі Дарвін вывучаў тэалогію, яго болып займалі паляванне на птушак і збіранне насякомых, а не сам прадмет. Таму на экзамене ён атрымаў дрэнную адзнаку. Але нягледзячы на Kenexa засвоеную тэалогію, ён здолеў заваяваць пэўную рэпутацыю як прыродазнаўца. He ў апошнюю чаргу яго займала геалогія, якая ў той час развівалася вельмі хутка. У красавіку 1831 года, адразу па заканчэнні тэалагічнага курсу ў Кембрыджы, Дарвін выправіўся ў вандроўку па Паўночнаму Уэльсу, дзе вывучаў горныя пароды і шукаў выкапні жывёл і раслінаў. У жніўні таго ж года, маючы ўсяго 22 гады, ён атрымаў ліст, які вызначыў усё яго далейшае жыццё...
I што за ліст?
Гэта быў ліст ад яго сябра і настаўніка Джона Стывэна Гэнслоў. Той пісаў: «Да мяне звярнуліся з просьбаю... парэкамендаваць натуразнаўцу на карабель капітана Фіцроя, які атрымаў ад урада загад скласці карту паўднёвага выступу Амерыкі. Я парэкамендаваў вас, як самага кваліфікаванага чалавека, яко-
га толькі ведаю, які змог бы прыняць на сябе гэты абавязак. Наконт памераў утрымання мне нічога не вядома. Плаванне мае доўжыцца два гады...»
Ты ведаеш гэта напамяць!?
Дробязі, Сафія.
I ён пагадзіўся?
У яго было вельмі моцнае жаданне скарыстацца гэтай магчымасцю, але ў той час малады чалавек мусіў спачатку спытаць дазвол у бацькі. Пасля доўгіх угавораў бацька пагадзіўся, бо якраз яму даводзілася аплачваць падарожжа сына. Што да «памераў утрымання», то на паверку аказалася, што ніякага ўтрымання ўвогуле не было.
А-ёй...
Судна называлася Карабель Яго Вялікасці «Бігл». 28 снежня 1831 года яно пакінула Плімут і ўзяло курс на Паўднёвую Амерыку, а назад у Англію вярнулася аж у кастрычніку 1836 года. Два гады, такім чынам, расцягнуліся аж на пяць. Але падарожжа да Паўднёвай Амерыкі стала кругасветным плаваннем. I найважнейшай навуковай экспедыцыяй Новага часу.
Яны што, сапраўды плавалі кругом Зямлі?
Так, сапраўды. 3 Паўднёвай Амерыкі праз Ціхі акіян яны накіраваліся далей да Новай Зэляндыі, Аўстраліі і Паўднёвай Афрыкі. Адтуль зноў паплылі да Паўднёвай Амерыкі і толькі пасля, нарэшце, вярнуліся назад у Англію. Дарвін пісаў, што «падарожжа на «Бігле», без ніякага сумневу, самая значная падзея ў маім жыцці».
Пэўна, не так лёгка даводзілася прыродазнаўцу ў акіяне?
Першыя гады «Бігл» плаваў блізка ад узбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. Праз гэта ў Дарвіна былі цудоўныя магчымасці пазнаёміцца таксама з кантынентам на сушы. Акрамя таго, вырашальную ролю ў даследаваннях Дарвіна адыгралі шматлікія высадкі на берагах Галапагоскіх выспаў у Ціхім акіяне, што на захадзе ад узбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Ён здолеў сабраць вялікі даследніцкі матэрыял, які пазней быў адпраўлены да-
дому ў Англію. Аднак свае шматлікія развагі пра прыроду і яе гісторыю ён захоўваў пры сабе. Ён вярнуўся дадому знакамітым натуралістам, а яму бы ло ўсяго Т1 гадоў. I ўжо тады ён меў дакладнае ўяўленне пра тое, што ў будучым стала тэорыяй эвалюцыі. Але пройдзе яшчэ нямала гадаў пасля падарожжа, пакуль Дарвін надрукуе сваю асноўную працу. Дарвін быў чалавекам асцярожным, Сафія. Як і належыць кожнаму даследчыку прыроды.
А як называлася яго асноўная праца?
Яна была не адна. Але кніга, якая выклікала найбуйнейшыя дэбаты ў Англіі, выйшла ў 1859 годзе і называлася «Паходжанне відаў». Поўная яе назва гучыць так: «On the Origin of Spices by Means of Natural Selection, or the Preservation of Favoured Races in the Struggle for Life». Доўгая назва змяшчае ў сабе ўсю сутнасць тэорыі Дарвіна.
Тады я была б удзячная табе за пераклад.
«Пра паходжанне відаў праз натуральны адбор, або захаванне спрыяльных парод у барацьбе за выжыванне».
I праўда, змястоўная назва.
Але мы можам раскласці яе на часткі. У «Паходжанні відаў» Дарвін высоўвае дзве тэорыі, або дзве асноўныя тэзы: па-першае, ён абвяшчае, што ўсе цяперашнія расліны і жывёлы вядуць паходжанне ад колішніх больш прымітыўных формаў. I яшчэ сцвярджае, што біялагічныя віды ўвесь час развіваюцца. А падругое, абвяшчае, што такое развіццё адбываецца шляхам «натуральнага адбору».
Гэта калі выжываюць дужэйшыя, так?
Спачатку засяродзім увагу на ідэі развіцця. Сама па сабе ідэя была не новая. У адпаведных навуковых колах вера ў эвалюцыю біялагічных відаў набыла папулярнасць яшчэ на пачатку XIX стагоддзя. Вялікі ўнёсак у развіццё гэтай ідэі зрабіў вядомы французскі заолаг Лямарк. Дый Дарвінаў дзед Эразмус Дарвін яшчэ да ўнука заяўляў пра паходжанне раслін і жывёл ад нешматлікіх прымітыўных відаў. Але ніхто так і не даў выразнага тлумачэння, з якой прычыны адбываецца гэтае развіццё. Таму,
уласна, папярэднія навукоўцы асаблівай небяспекі для царквы не ўяўлялі.
А Дарвін, значыцца, уяўляў?
Так, і небеспадстаўна. Датуль і царкоўнікі, і многія навукоўцы аддавалі перавагу біблейскаму вучэнню, паводле якога ўсе віды раслін і жывёл цягам часу застаюцца нязменнымі. Тлумачылася гэта тым, што ўсе віды былі раз і на заўсёды створаныя ў момант адмысловага стваральнага акту. Такі хрысціянскі погляд, акрамя таго, цудоўна спалучаўся з вучэннямі Платона і Арыстоцеля.
- Як гэта?
У адпаведнасці з Платонавым вучэннем пра ідэі, усе віды нязменныя, бо створаны паводле падабенства да вечных ідэяў ці формаў. Нязменнасць відаў была краевугольным каменем і ў філасофіі Арыстоцеля. Але ў часы Дарвіна шматлікія знаходкі і назіранні вучоных пахіснулі гэтыя традыцыйныя ўяўленні.