Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
У капіталістычным грамадстве праца арганізаваная так, што рабочы, па сутнасці, выступае рабом, які працуе на іншы клас. Рабочы аддае сваю працоўную сілу а разам з ёю і сваё чалавечае жыццё буржуазіі.
Няўжо ўсё напраўду так жудасна?
Мы цяпер гаворым пра Маркса, а таму павінны ўлічваць грамадскія стасункі, якія існавалі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. I ў гэтым выпадку на тваё пытанне можна адказаць толькі: «Так!». Рабочы па 12 гадзін запар стаяў ля станка ў цэху, які не ацяпляўся. Плацілі так мала, што дзеці і цяжарныя жанчыны таксама мусілі працаваць. Сацыяльныя ўмовы былі часцяком невыносныя. Шмат дзе частку зарплаты выдавалі таннай гарэлкай, а жанчыны вымушаныя былі прадаваць сябе «гаспадарам горада». Словам, менавіта ў тым, што мусіла б надаваць чалавеку высакароднасці, то бок у працы, ён ператвараўся ў жывёлу.
У мяне зла не хапае.
I ў Маркса не хапала. У той самы час дзеці капіталістаў мелі магчымасць выкупацца ў асвяжальнай ванне, а пасля пайграць у прасторнай і цёплай зале на скрыпцы ці пасядзець за фартэпіяна, чакаючы шчодрага абеду з чатырох страваў. Зрэшты, да скрыпкі з фартэпіяна прыкладваліся і ўвечары пасля прагулкі на конях.
Вось дык несправядлівасць!
I Маркс так меркаваў. У 1848 годзе разам з Энгельсам ён выдаў камуністычны маніфэст. Першы сказ гэтага «маніфеста» гучыць так: «Прывід ходзіць па Еўропе прывід камунізму».
He пужай ты так.
Капіталісты таксама спалохаліся, бо пачаў нарастаць пралетарскі рух. Хочаш паслухаць, чым маніфест заканчваецца?
Хачу.
«Камуністам гідка рабіць таямніцу са сваіх поглядаў і намераў. Яны адкрыта заяўляюць, што іх мэта можа быць дасягнутая толькі праз гвалтоўнае звяржэнне існуючага грамадскага ладу. Няхай дрыжаць пануючыя класы перад камуністычнай рэвалю цыяй. Пралетарыям няма чаго губляць, апроч сваіх кайдаяоў. Затое набудуць яны цэлы свет. Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»
Калі ўмовы жыцця працоўных сапраўды былі такія нясцерпныя, як ты кажаш, я таксама падпісалася б пад гэтым маніфестам. Але сёння сітуацыя, пэўна, іншая?
У Нарвегіі так, але не ва ўсім свеце. Да гэтай пары шмат хто жыве ў нечалавечых умовах, хоць пры гэтым вырабляе тавары, якія робяць капіталістаў яшчэ заможнейшымі. Маркс называў гэта эксплуатацыяй.
Ты не мог бы падрабязней патлумачыць, што гэта слова азна чае?
Выраблены рабочым тавар мае пэўную прадажную вартасць.
-Ну?
Калі адняць ад прадажнай вартасці заробак рабочага і вытворчыя выдаткі, застанецпа яшчэ нейкая сума. Гэтую суму
Маркс назваў дадатковаю вартасцю, або прыбыткам. Дык вось, капіталіст прысабечвае гэтую вартасць, якая насамрэч створана рабочым. Гэта і называецца «эксплуатацыяй».
Зразумела.
Пасля капіталіст можа інвеставаць частку прыбытку ў новы капітал, напрыклад, у мадэрнізацыю завода ці фабрыкі. Ен робіць гэта з мэтаю вырабу яшчэ таннейшага тавару, а разам з тым, з мэтаю наступнага павелічэння прыбытку.
Цалкам лагічна.
Так, гэта можа падацца лагічным. Але хутка і з заводам, і з вытворчасцю атрымоўваецца зусім не так, як уяўляе сабе капіталіст.
Што ты хочаш сказаць?
На думку Маркса, у капіталістычным ладзе вытворчасці закладзена шмат якіх супярэчнасцяў. Капіталізм гэта эканамічная сістэма, якая працуе на самаразбурэнне, таму што ёй не хапае рацыянальнага стырна.
Гэта ж добра для прыгнечаных.
Так, у капіталістычнай сістэме закладзены рух да разбурэння. 3 аднаго боку, капіталізм можна назваць «прагрэсіўным» або скіраваным у будучыню, бо ён уяўляе сабой стадыю на шляху да камунізму.
Ты можаш прывесці прыклады самаразбурэння капіталізму?
Мы згадвалі капіталіста, у якога нямерана грошай і які частку іх выкарыстаў на мадэрнізацыю прадпрыемства. А нешта пайшло на аплату настаўніка музыкі для дзяцей. Апроч таго, у жонкі завяліся некаторыя дарагія звычкі.
-Ну?
Ён набывае сабе дарагія станкі і таму больш не мае патрэбы наймаць шмат рабочых. Ен робіць гэта, каб падвысіць сваю канкурэнтаздольнасць.
Гэта зразумела.
Але не ён адзін так разважае. Эфектыўнасць вытворчасці патроху расце паўсюль. Заводы ўзбуйняюцца, колькасць іх уладальнікаў меншае. I што тады адбываецца, Сафія?
-He...
Патрэба ў працоўнай сіле зніжаецца. Становіцца ўсё больш беспрацоўных. Таму ўзмацняюцца сацыяльныя праблемы, а такія крызісы гэта папярэджанне, што капіталізм набліжаецца да свайго краху. Але гэта не адзіны прыклад самаразбурэння капіталізму. Калі ўсё большую долю прыбытку даводзіцца выдаткоўваць на вытворчае абсталяванне, а прыбытак не такі вялікі, каб забяспечыць вытворчасць тавараў па канкурэнтаздольных коштах...
-Ну?
Што тады будзе рабіць капіталіст? Можаш адказаць на гэтае пытанне?
He, напраўду, не магу.
А ўяві сабе, што ты ўладальнік завода і табе ўсё цяжэй зводзіць канцы з канцамі. Ты на мяжы банкруцтва. Пытанне: што ты можаш зрабіць, каб зэканоміць грошы?
Мо панізіць заробкі?
Малайчына! I праўда, гэта найлепшае, што ты можаш зра біць. Але калі ўсе капіталісты такія ж разумныя, як і ты, а яны сапраўды разумныя то працоўныя так збяднеюць, што ўрэшце ні ў каго не стане грошай што-небудзь купляць. Інакш кажучы, упадзе пакупніцкая здольнасць. Такім чынам мы трапляем у заганнае кола. «Час прыватнай уласнасці мінуў», лічыў Маркс. Пакрысе мы апынаемся на парозе рэвалюцыі.
- Разумею.
Карацей кажучы, усё заканчваецца тым, што пралетарыі паўстаюць і забіраюць сродкі вытворчасці ў свае рукі.
- А што пасля?
На пэўны час усталёўваецца новае «класавае грамадства», у якім пралетарыят сілаю падаўляе буржуазію. Такую ўладу Маркс называў дыктатурай пралетарыяту. Але пасля пераходнага перыяду дыктатура пралетарыяту змяняецца «бяскласавым», або камуністычным, грамадствам. У такім грамадстве сродкі вытворчасці будуць належаць «усім», то бок самому наро-
ду. У такім грамадстве кожны будзе «працаваць па здольнасці» і «атрымоўваць па патрэбе». Апроч таго, праца таксама будзе належаць самому народу, а капіталістычнае адчужэнне знікне.
Усё гэта гучыць цудоўна, але як было на самой справе? Ці адбылася нейкая рэвалюцыя?
1 так, і не. Сёння многія эканамісты даводзяць, што Маркс памыляўся шмат у якіх важных пунктах. У тым ліку ў сваш аналізе капіталістычных крызісаў. Апроч таго, Маркс яадаваў мала ўвагі эксплуатацыі прыродных рэсурсаў, вынікі якой выклікаюць у нас сёння заклапочанасць. Але... і гэта вельмі сур’ёзнае «але»...
Што менавіта?
Марксізм прывёў да значных перамен у жыцці грамадства. Няма ніякіх сумневаў, што менавіта пры сацыялізме былі дасягнуты поспехі ў барацьбе супраць нечалавечых умоў існавання. Ва ўсякім выпадку, у Еўропе мы жывём у болып справядлівым і салідарным грамадстве, чым тое, якое існавала ў мінулым стагоддзі. Вялікую ролю ў гэтым адыграў Маркс і ўвесь сацыялістычны рух.
А што адбылося?
Пасля Маркса сацыялістычны рух падзяліўся на два накірункі: сацыял-дэмакратыю, з аднаго боку, і ленінізм, з другога. Шлях сацыял-дэмакратыі, які стаяў за паступовы і мірны рух да сацыялізму, выбралі краіны Заходняй Еўропы. Яго яшчэ можна назваць «павольнай рэвалюцыяй». Ленінізм, які захаваў веру Маркса ў тое, што толькі рэвалюцыйным шляхам можна перамагчы старое класавае грамадства, набыў вялікае значэнне ў краінах Усходняй Еўропы, Азіі і Афрыкі. Два гэтыя рухі, кожны па свойму, напраўду вялі барацьбу з галечаю і прыгнётам.
Але ці не прывяло гэта да ўзнікнення новых формаў прыгнёту? Як, напрыклад, у Савецкім Саюзе і Усходняй Еўропе?
Безумоўна, і гэта яшчэ раз паказвае, што ўсякая чалавечая дзейнасць нясе ў сабе і дабро, і зло. Але няслушна будзе ўпікаць Маркса за негатыўныя наступстывы ў так званых сацыялістычных краінах, якія ўзніклі пяцьдзесят-сто гадоў пасля
яго смерці. Ён, пэўна, мала задумваўся над тым, што запраўляць камунізмам будуць таксама людзі. «Шчаслівых краін» не бывае. Чалавек заўсёды будзе вынаходзіць сабе праблемы, каб пасля з імі змагацца.
Што праўда, то праўда.
На гэтым мы паставім на Марксе кропку, Сафія.
Пачакай крыху! Ці не ты казаў, што справядлівасць там, дзе раўнапраўе?
He я, а Скрудж.
Адкуль ты ведаеш, што ён сказаў гэта?
Ат, у нас жа з табою адзін пісьменнік. Таму мы звязаныя куды цясней, чым можа здацца на першы павярхоўны погляд.
Ды ну цябе з тваёй брыдкай іроніяй!
Падвойнай іроніяй, Сафія, падвойнай.
Але што ўсё-ткі з справядлівасцю? Ва ўсякім разе ты казаў, што, на думку Маркса, капіталістычнае грамадства было несправядлівае. А якое тады можна назваць справядлівым?
Філосаф-мараліст Джон Ролз, натхнёны ідэямі Маркса, спрабаваў даць такое азначэнне: уяві, што ты ўваходзіш у надзеленую высокімі паўнамоцтвамі раду, якой належыць стварыць усе законы будучага грамадства.
Я не адмовілася б пазасядаць у такой радзе.
Радцы мусяць узважыць абсалютна ўсе стасункі, бо як толькі яны прыйдуць да згоды то бок падпішуць законы, яны памруць.
Вось табе маеш!
Але потым яны зноў прачнуцца ужо ў тым новым грамадстве, для якога складалі законы. Але закавыка ў тым, што яны загадзя не ведаюць, якое месца будуць займаць у новым грамадстве.
Я зразумела.
Такое грамадства было б справядлівым, бо ўтваралася б для раўнапраўных грамадзянаў.
-1 грамадзянак!
Само сабою, мужчын і жанчын. Але ж ніхто не ведае, кім ён
у наступны раз прачнецца мужчынам ці жанчынай. А паколькі верагоднасць 50 на 50, гэта азначае, што грамадства павінна быць добрым і для мужчын, і для жанчын.
Гучыць прывабліва.
А цяпер скажы мне, ці была Еўропа ў часы Маркса такім грамадствам?
-He!
Тады ты, напэўна, можаш паказаць на такое грамадства сёння?
Э... ну, як сказаць.
Падумай над гэтым. А з Марксам мы скончылі.
Што ты сказаў?
Новы раздзел!
ДАРВІН
... карабель, які плыве па жыцці з грузам генаў...
Раніцай у нядзелю Хільда прачнулася ад таго, што на падлогу нешта ўпала. Гэта была тэчка: увечары Хільда чытала пра тое, як Сафія і Альбэрта гавораць пра Маркса, ды так і заснула з тэчкай у руках. Лямпа над ложкам гарэла ўсю ноч.
На будзільніку свяціліся зялёныя лічбы 8.59.
Ёй сніліся вялікія заводы і закураныя гарады. На рагу вуліцы сядзела дзяўчынка і прадавала запалкі. He звяртаючы на яе ўвагі, міма дзяўчынкі праходзілі добра апранутыя людзі ў доўгіх плашчах і паліто.
Устаючы з ложка, Хільда ўспомніла пра заканадаўцаў, што павінны былі прачнуцца ў новым грамадстве, якое самі стварылі. Але сама яна была шчаслівая, што прачнулася не дзе-небудзь, а ў Б’еркелі.