Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Альбэрта толькі паціснуў плячыма.
Гэта ж ад маёра, а ўсё, што ад маёра, гэта чыстая свядомасць. У іх, відаць, штосьці накшталт соку ягонай думкі.
Сафія адкруціла бутэлечку з чырвонай вадкасцю і асцярожна адпіла. Змесціва аказалася салодкім, з нейкім дзіўным прысмакам, але гэта было не ўсё. У той самы момант вакол Сафіі пачалі адбывацца неверагодныя пераўтварэнні.
Возера, лес і хатка нібыта зліліся ў адно. Узнікла ўражанне, быццам усё, што яна бачыць, гэта адна асоба, і гэтаю асобай была яна сама. Сафія зірнула на Альбэрта, але і ён раптам здаўся ёй часткай яе ўласнай душы.
Што за дзівосы, сумелася яна. Я бачу тое самае, што і раней, але цяпер яно нібыта злучылася разам. Такое адчуванне, быццам усё вакол адна мая суцэльная свядомасць.
Альбэрта кіўнуў, але Сафіі падалося, быццам гэта яна кіўнула сама сабе.
Гэта пантэізм, філасофія адзінства, патлумачыў ён, ці «сусветны дух» рамантыкаў. Яны ўсё ўспрымалі як адно вялікае «Я». Але гэта і Гегель, які вярнуў нос ад асобнага чалавека і ва ўсім бачыў толькі праяву сусветнага розуму.
- 3 друтой бутэлечкі таксама адпіць?
- Так на ёй напісана.
Сафія адкруціла бутэлечку з блакітнай вадкасцю і не шкадуючы сербанула. Змесціва гэты раз аказалася больш асвяжальнае і кіслейшае за чырвонае. Але і цяпер вакол пачаліся раптоўныя перамены.
Дзеянне чырвонай вадкасці імгненна знікла і ўсё стала зноў на ранейшае месца. Альбэрта зноў зрабіўся Альбэрта, лясныя дрэвы звычайнымі дрэвамі, а возера возерам.
Але гэта доўжылася не болып за секунду, бо ўсё, на што ні глядзела Сафія, аддзялялася і адасаблялася ўсё больш і болып. Лес ужо не быў лесам, кожнае дрэўца стаяла цяпер само па сабе, нібыта ўяўляючы цэлы асобны свет. Кожная найдрабнейшая галінка стала нібыта маленькаю казкай, пра якую можна было расказаць яшчэ тысячу іншых казак.
Азярцо раптам ператварылася ў бязмежнае мора не ўглыбкі ці ўшыркі, а дзякуючы сваім незлічоным зіхатлівым водбліскам і маляўніча выгнутым бухтачкам і затокам. Сафія зразумела, што нават калі ўсё жыццё будзе разглядаць гэтае азярцо, яно ўсё адно застанецца для яе неспасціжнаю таямніцай.
Яна падняла вочы на крону дрэва. Там тры верабейкі ладзілі свае забаўныя гульні. Сафія ўсведамляла, што птушкі сядзелі на дрэве і тады, калі яна аглядалася, адпіўшы з чырвонай бутэлечкі, але тады яна іх так выразна не бачыла. Тады чырвоная вадкасць размыла ўсе кантрасты і індывідуальныя адрозненні.
Сафія спусцілася з ганку і нахілілася да травы. Ей адкрыўся там цэлы свет яна нібыта ўпершыню нырнула на глыбіню з расплюшчанымі вачыма. У моху паміж купінак травы і на танюсенькіх бадылёчках кіпела жыццё. Сафія ўбачыла павука, які рашуча і ўпарта прабіраўся праз мох... чырвоную травяную блошку, якая мітусілася туды-сюды па былінцы... і цэлае войска мурашоў, якія ладзілі ў траве суботнік. Але кожны мураш перастаўляў лапкі крыху па-свойму.
Самае дзіўнае, аднак, адбылося, калі яна выпрасталася і паглядзела на Альбэрта. Ён па-ранейшаму стаяў на ганку, але выглядаў цяпер зусім незвычайна як іншапланецянін ці казач-
ны персанаж. Адначасова яна адчула, што і сама зрабілася іншай. Яна была не проста чалавекам, не проста пятнаццацігадовай дзяўчынкай. Яна была Сафіяй Амундсэн, адзінай і непаўторнай.
I што ты бачыш? спытаў Альбэрта.
Я бачу, што ты неверагодны дзівак.
Вось, значыцца, як?
Мне, напэўна, ніколі не зразумець, што значыць быць другім чалавекам. У цэлым свеце няма нікога, цалкам падобнага да кагонебудзь другога.
А што скажаш пра лес?
Гэта ўжо і не лес. Цяпер гэта цэлы свет, поўны дзівосных казак.
Я так і думаў. Блакітная бутэлька гэта індывідуалізм. Гэта рэакцыя Сёрэна Кіркегора на філасофію адзінства рамантыкаў. Але тут трэба згадаць яшчэ аднаго датчаніна, сучасніка Кіркегора, знакамітага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна. Ён вызначаўся праніклівым позіркам, здольным заўважаць найдрабнейшыя неспасціжныя дэталі навакольнага свету. Болып за сотню гадоў да яго гэтак сама пранікліва ўспрымаў прыроду нямецкі філосаф Ляйбніц. Ен адрэагаваў на філасофію адзінства Спінозы, як Сёрэн Кіркегор адрэагаваў на філасофію Гегеля.
Я чую ўсё, што ты кажаш, але ты выглядаеш так дзіўна, проста смех.
Разумею. Дык адпі крыху зноў з чырвонай бутэлечкі. I давай сядзем на ганку. Перш чым мы сёння расстанемся, я хачу пагаварыць з табой пра Кіркегора.
Сафія села побач з Альбэрта. Яна адпіла крыху з чырвонай бутэлечкі і рэчы зноў пачалі збірацца разам. Ды, відаць, яны сышліся так шчыльна, што ў Сафіі зноў узнікла пачуцце, што ніякія адрозненні паміж рэчамі не маюць значэння. Тады яна асцярожна лізнула рыльца блакітнай бутэлечкі і свет зноў стаў такі, як да прыходу Алісы.
I каторае з маіх адчуванняў праўдзівае? спытала яна. Тое, што ўзнікла пасля чырвонай бутэлечкі, ці тое, што пасля блакітнай?
I тое, што пасля чырвонай, і тое, што пасля блакітнай, абое праўдзівыя, Сафія. Нельга сказаць, што рамантыкі памыляліся, бо рэчаіснасць сапраўды толькі адна. Але яны, мусіць, успрымалі яе крыху аднабакова.
А што з блакітнай бутэлечкай?
Я падазраю, што якраз да яе ў свой час добра прыклаўся Кіркегор. Ва ўсякім разе, ён вельмі высока ўзнёс значэнне індывідуума. Мы не толькі «дзеці свайго часу». Кожны з нас, апроч таго, унікальная і непаўторная асоба, жыццё якой даецца ўсяго адзін раз.
А Гегеля гэта якраз ні кроплі не турбавала?
Так, яго больш цікавілі вялікія перыяды гісторыі. Гэта і абурала Кіркегора. На яго думку, і рамантыкі са сваёй філасофіяй усеадзінства, і Гегель са сваім «гістарызмам» здымалі з індывіда адказнасць за сваё жыццё. Вось чаму і Гегель, і рамантыкі былі для Кіркегора абое рабое.
Мяне не дзівіць яго абурэнне.
Сёрэн Кіркегор нарадзіўся ў 1813 годзе і быў выхаваны бацькам у вялікай строгасці. У спадчыну ад бацькі яму перайшлі меланхалічнасць і схільнасць да рэлігійнасці.
- Нявесела.
Менавіта праз схільнасць да меланхоліі ён вырашыў скасаваць свае заручыны. Капенгагенскае бюргерства паставілася да гэтага вельмі непрыхільна. Таму Кіркегор рана займеў славу выгнанца, з якога многія кпілі. Зрэшты, ён і сам быў не лыкам шыты і пакрысе пачаў усё больш адпавядаць азначэнню, якое Ібсэн даў герою адной сваёй п’есы, «вораг народа».
- 3 той толькі прычыны, што ён разарваў заручыны?
He, не тодькі праз гэта. Ён выступаў з жорсткай крытыкай тагачаснай культуры, асабліва напрыканцы свайго жыцця. «Еўропа стаіць на мяжы банкруцтва», казаў ён. На яго думку, час, у які ён жыў, быў цалкам пазбаўлены глыбокіх пачуццяў і захапленняў. Найбольш яго раздражняла бяздушнасць царквы. Ен быў бязлітасны ў сваёй крытыцы так званага «нядзельнага хрысціянства».
У нашыя дні, мабыць, правільней казаць пра «канфірмацыйнае хрысціянства». Сёння большасць падлеткаў праходзяць першую камунію толькі дзеля святочных падарункаў.
Так, так, ты правільна ўсё зразумела. Кіркегор лічыў хрысціянства настолькі вартым апантанага захаплення або настолькі вартым поўнага адмаўлення, што пытанне аб веры магло ставіцца толькі ў ракурсе «альбо альбо». Нельга быць хрысціянінам «трошкі» або «ў пэўнай ступені», бо Ісус у першы Велікодны дзень або ўваскрос, або не. I калі ён сапраўды паўстаў з мёртвых, адпрэчыўшы смерць, калі ён сапраўды прыняў пакуты за нашы грахі, то гэта само па сабе ўзрушае настолькі, што павінна працінаць усё наша жыццё.
- Зразумела.
Але Кіркегор зазначаў, што і царква, і большасць людзей падыходзяць да рэлігійных пытанняў занадта прагматычна. Для самога Кіркегора рэлігія і розум былі, як агонь і вада. Ён лічыў, што не дастаткова верыць, што хрысціянства гаворыць «праўду». Сапраўдная вера мае на ўвазе неабходнасць трымацца шляху Хрыста.
- Якое дачыненне гэта мае да Гегеля?
- Мы, відаць, напраўду ўжо не туды завярнулі.
- Тады прапаноўваю даць задні ход і ўзяць іншы напрамак.
Ва ўзросце сямнаццаці год Кіркегор узяўся вывучаць тэалогію, але паступова яго ўвагу пачалі ўсё болып прыцягваць філасофскія пытанні. У дваццаць сем гадоў ён абараніў магістэрскую дысертацыю пад назвай «Пра паняцце іроніі». У ёй Кіркегор крытыкуе рамантычную іронію і разняволеныя гульні рамантыкаў з ілюзіямі. У якасці супрацьпастаўлення гэтай форме іроніі ён выстаўляе паняцце «сакратаўскай іроніі». Сакрат у свой час таксама выкарыстоўваў іронію як метад, але рабіў гэта з мэтаю падвесці суразмоўцу да самастойнага спасціжэння праўды ў жыццёва важных пытаннях. У адрозненне ад рамантыкаў Сакрат быў, на думку Кіркегора, «экзістэнцыйным мысляром». To бок мысляром, які абапіраецца ў філасофскіх разважаннях на досвед са свайго жыцця.
Ясна.
Пасля разрыву заручынаў Кіркегор у 1841 годзе выправіўся ў Берлін, дзе, між іншым, слухаў лекцыі Шэлінга.
Ён сустракаўся з Гегелем?
He, Гегель памёр дзесяццю гадамі раней, але да гэтай пары і Берлін, і большая частка Еўропы былі па-ранейшаму прасякнуты яго духам. Гегелеўская «сістэма» выкарыстоўвалася цяпер для агульнага тлумачэння рознага роду пытанняў. Кіркегор зазначаў, што «аб’ектыўныя праўды», якімі займалася гегельянства, істотнай ролі ў жыцці асобнага чалавека не іграюць.
А якія праўды іграюць істотную ролю?
На думку Кіркегора, замест каб шукаць «Праўду» з вялікай літары, нашмат важней знайсці праўды, карысныя для існавання канкрэтнага чалавека. Трэба шукаць «праўду для мяне». Такім чынам, ён супрацьпастаўляў індывіда або асобу «сістэме». На меркаванне Кіркегора, Гегель забыў, што ён сам чалавек. Вось што ён піша пра аднаго прафесара-гегельянца: «Пакуль гэты самавіты, паважаны пан Прафесар тлумачыць нам, што такое быццё, ён так захапляецца, што па няўвазе забывае сваё імя у яго выпадае з галавы, што ён чалавек, звычайны чалавек, а не ўяўны пункт 3/8 нейкага §».
А што такое чалавек, паводле Кіркегора?
На такое пытанне нельга даць пэўнага адказу. Агульнае апісанне чалавечай натуры або чалавека як «істоты» зусім не цікавіць Кіркегора. Істотным для яго ёсць экзістэнцыя (або існаванне) асобы. I сваю экзістэнцыю чалавек адчувае не за пісьмовым сталом. Ён прасякаецца сваёй экзістэнцыяй толькі ў сваіх учынках асабліва калі робіць важны выбар. Гэтую Кіркегораву думку можна праілюстраваць адным паданнем пра Буду.
Пра Буду?
Так, бо будысцкая філасофія таксама грунтуецца на чалавечым існаванні, або экзістэнцыі. Аднаму манаху падалося, што Буда дае надта няпэўныя адказы на важныя пытанні пра тое, што такое свет ці што такое чалавек. Тады Буда згадаў у якасці прыкладу чалавека, працятага атручанаю стралой, і сказаў, што паранены не