Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр

Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
Сёння гэта ўспрымаецца як нешта само сабой зразумелае. Але ў эпоху рамантызму такая думка была ў навіну. Рамантызм паспрыяў таксама ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці народаў. Невыпадкова, што і ў нас у Нарвегіі барацьба за нацыянальную незалежнасць разгарнулася менавітаў 1814 годзе.
-	Зразумела.
Рамантызм вызначыў новыя накірункі шмат у якіх сферах, таму прынята адрозніваць дзве яго формы. Гаворачы пра рамантызм, звычайна маюць на ўвазе перадусім так званы рамантызм універсальны. Да яго мы адносім рамантыкаў, якіх займалі пытанні прыроды, сусветнай дуіпы і творчага генія. Гэты від рамантызму развіўся першы і найбольшага росквіту дасягнуў у нямецкім горадзе Ена на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў.
-	А другі від?
Другі гэта так званы нацыянальны рамантызм. Ён узнік крыху пазней і набыў асаблівую папулярнасць у горадзе Гайдэльбергу. Нацыянальных рамантыкаў перадусім цікавілі гісторыя, народная мова і ўсё, што тычылася народнай культуры. Бо сам народ, або нацыя, успрымаўся імі, як адзін жывы арганізм, які, -
накшталт прыроды або гісторыі, паступова развівае закладзеныя ў ім магчымасці.
-	Скажы мне, дзе ты жывеш, і я скажу, хто ты.
-	Універсальны рамантызм з нацыянальным рамантызмам аб’ядноўвала перадусім такое ключавое слова, як «арганізм». Для рамантыкаў і расліна, і народ былі жывымі арганізмамі. Такім самым жывым быў для іх і паэтычны твор. Жывым арганізмам была і мова, і, натуральна, уся прырода ў цэлым. 3 гэтай прычыны правесці выразную рысу паміж нацыянальным і ўніверсальным рамантызмам немагчыма. Сусветны дух аднолькава прысутнічаў як у народзе і народнай культуры, так і ў прыродзе і мастацтве ўвогуле.
-	Ясна.
-	Ужо Гердэр збіраў народныя песні з розных краінаў свету і пазней выдаў іх пад досыць знакавай назвай «Stimmen der Volker in Liedern»1. Ён называў вусную народную творчасць «матчынай мовай народаў». У Гайдэльбергу быў пакладзены пачатак збіранню народньгх песень і казак. Ты, мабыць, чула пра казкі братоў Грым?
Вядома, чула «Беласнежка», «Чырвоны Каптурок», «Папялушка», «Гэнзэль і Грэтэль»!..
I шмат-шмат іншых казак. У Нарвегіі былі свае збіральнікі вуснай народнай творчасці Асб’ёрнсэн і Му. Яны багата падарожнічалі па краіне і занатоўвалі творы, якія спакон веку бытавалі ў народзе. Гэта было падобна да збору спелых сакавітых пладоў, якія, як раптам высветлілася, аказваліся яшчэ й вельмі пажыўнымі і смачнымі. I трэба было спяшацца, бо плады пачыналі пераспяваць і падаць. Ландстад збіраў нарвежскія народныя песні, a leap Осэн заняўся «збіраннем» нарвежскай мовы. У сярэдзіне XIX стагоддзя былі таксама нанова адкрыты старажытныя міфы і паданні пра паганскіх багоў. Акрамя таго.
1 «Галасы народаў у песнях».
кампазітары ўсіх еўрапейскіх краінаў пачалі выкарыстоўваць у сваіх творах матывы народных песень. Такім чыкам яны намагаліся перакінуць мост ад народнай да аўтарскай музыкі.
Аўтарскай музыкі?
Аўтарскай называюць музыку, напісаную канкрэтным кампазітарам, напрыклад, Бетховенам. Што да народнай музыкі, то яе складаў не асобны чалавек, а ўвогуле сам народам. Таму нельга з упэўненасцю сказаць, калі менавіта ўзнік матыў той ці іншай народнай песні. Такім самым чынам мы адрозніваем народныя казкі і аўтарскія.
А што значыць аўтарская казка?
Гэта казка, прыдуманая пэўным пісьменнікам, напрыклад, Гансам Крысціянам Андэрсэнам. Жанр казкі асабліва прывабліваў рамантыкаў. У Нямеччыне, напрыклад, найбольш слынным казачнікам быў Гофман.
Я таксама чула пра казкі Гофмана.
Казка ў эпоху рамантызму была літаратурным ідэалам, амаль як тэатр у перыяд барока. Яна дазваляла пісьменніку гуляць сваім творчым уяўленнем.
Пісьменнік мог гуляць у Бога ў выдуманым ім свеце.
Маеш рацыю. I тут нам пара падвесці пэўныя вынікі.
Давай!
Філосафы рамантызму ўяўлялі «сусветную душу» як нейкае «Я», якое ў болей ці меней дрымотным стане стварае ўсё існае. Філосаф Фіхтэ зазначаў, што прырода паходзіць ад вышэйшай, падсвядомай уяўленчай дзейнасці. Шэлінг проста сцвярджаў, што «свет існуе ў Богу». На яго думку, сёе-тое Богам усведамляецца, але ёсць і такія праявы рэчаіснасці, якія Богам не ўсведамляюцца. Бо і Бог мае свой «цёмны бок».
Гэтая думка і пужае, і захапляе адначасова. Яна мне нагадвае Бэрклі.
Падобным чынам успрымаліся і стасункі паміж пісьменнікам і яго творам. Казка давала пісьменніку магчымасць гуляць са светастваральнаю сілай яго фантазіі. Але сам акт стварэння
не заўсёды адбываўся свядома. Часам пісьменнік мог раптам заўважыць, што апавяданне, над якім ён працуе, у пэўны момант пачынае развівацца само па сабе, нібы рухомае закладзенай у яго ўнутранай сілай, і ён піша яго, як у стане гіпнозу.
Ды ну?
Але раз-пораз ён мог адкідаць гэтую ілюзорнасць, мог умешвацца ў апавяданне і ўстаўляць у яго сям-там свае іранічныя зацемкі, каб, няхай на імгненне, нагадаць чытачу, што казка гэта ўсяго толькі казка.
Зразумела.
Але гэтым пісьменнік адначасова нагадваў чытачу, што і ўсё яго існаванне не надта адрозніваецца ад казкі. Такая форма разбурэння ілюзіі называецца «рамантычнай іроніяй». У п’есе «Пэр Гюнт» нашага нарвежскага драматурга Ібсэна адзін персанаж, напрыклад, кажа: «Пасярод пятага акту не паміраюць».
Цяпер я разумею, у чым гумар гэтае рэплікі. Бо гэтым сам персанаж прызнае, што ён выдуманы.
Парадаксальнасць гэтай фразы заслугоўвае, каб яе выдзеліць, адбіўшы пустым радком і пачаўшы асобны раздзел.
Што ты маеш на ўвазе?
Нічога, нічога, Сафія, зусім нічога. Але ж мы з табой гаварылі таксама пра каханую Наваліса, якую, як і цябе, звалі Сафія, і якая памерла, калі ёй было пятнаццаць гадоў і чатыры дні...
Так, і ты мяне гэтым, натуральна, спалохаў.
Погляд у Альбэрта раптам застыў, уперыўшыся кудысьці ў прасгору. Але ён схамянуўся:
Табе няма чаго палохацца, цябе не чакае лёс каханай Наваліса.
Адкуль ты ведаеш?
Бо наперадзе яшчэ шмат раздзелаў.
Пра што ты кажаш?
Я кажу, што той, хто чытае кнігу пра Сафію і Альбэрта, бачыць, што да канца яшчэ шмат старонак. Мы пакуль дайшлі толькі да рамантызму.
Сваімі словамі ты зусім затлуміў мне галаву.
На самой справе, гэта маёр спрабуе затлуміць галаву Хільдзе. Што тут складанага, Сафія? Усё, абзац, новы раздзел.
He паспеў Альбэрта дагаварыць, як з лесу выскачыў хлопчык у арабскім убранні з турбаном на галаве. У руках у яго была алейная лямпа.
Сафія схапіла Альбэрта за руку:
Хто гэта? спытала яна.
Але хлопчык адказаў сам:
Мяне завуць Аладзін, і я сюды прыбыў аж з Лівана.
Альбэрта строга зірнуў на яго:
А што ў цябе ў лямпе, хлопчык?
Хлопчык пацер лямпу і з яе падняўся воблак густога дыму. Хутка з дыму вырасла чалавечая постаць. У чалавека была чорная барада, як у Альбэрта, і на галаве блакітны берэт. Лунаючы ў паветры над лямпай, ён вымавіў:
Хільда, ты мяне чуеш? 3 віншаваннямі я, праўда, ужо спазніўся. Таму хачу сказаць толькі адно: і Б’еркелі, і ўвесь наш край здаюцца мне цяпер, нібы часткаю нейкай казкі. Мы сустрэнемся ў ёй праз некалькі дзён!
Чалавечую постаць зноў завалакло дымам, і воблак зацягнула ў лямпу. Хлопчык у турбане сунуў лямпу пад паху, кінуўся да лесу і знік.
He... неверагодна, толькі і змагла вымавіць Сафія.
Дробязі, дзіця маё.
Дух з лямпы гаварыў абсалютна, як Хільдзін бацька.
Гэта і быў яго дух.
Але ж...
I ты, і я, і ўсё вакол нас адбываецца ў глыбінях маёравай свядомасці. Цяпер позні вечар, субота, 28 красавіка, усе вайскоўцы ААН спяць, а маёр не, хоць і ківае носам. Але яму трэба абавязкова скончыць кнігу, якую ён хоча падарыць на дзень народзінаў Хільдзе. Таму ён і вымушаны пісаць дапазна.
Сафія, таму і адпачывае так мала, небарака, a то, можа, і не адпачывае зусім.
Ну, усё, з мяне хопіць!
Абзац, новы раздзел!
Пэўны час Сафія і Альбэрта сядзелі моўчкі, паглядаючы на азярцо. Альбэрта нібы скамянеў. Праз хвіліну Сафія паляпала яго па плячы.
Пра нябесныя ясноты марыш?
Вось ужо ён прычапіўся! Апошнія абзацы, ад першага да апошняга слова усё пад яго дыктоўку. Сораму ніякага не мае! Але ж затое ён сябе выкрыў, паказаў з усімі трыбухамі. Цяпер мы дакладна ведаем, што жывём у кнізе, якую Хільдзін бацька збіраецца прыслаць дачцэ ў падарунак. Бо ты ж чула, што я казаў? Зрэшты, казаў якраз-такі зусім не «я»...
Калі гэта праўда, то я хачу ўцячы з гэтай кнігі і жыць сваім уласным жыццём.
Мой патаемны план якраз гэта і прадугледжвае. Але перш чым увесці яго ў дзеянне, нам трэба пастарацца выцягнуць на размову Хільду. Яна ж чытае кожнае слова, якое мы прамаўляем. Калі мы адсюль уцячэм, усталяваць з ёй кантакт нам будзе нашмат цяжэй. Таму паспрабуем скарыстацца гэтым шанцам зараз.
I што мы ёй скажам?
Спадзяюся, маёр хутка засне над сваёй пішучай машынкай, хоць яго пальцы будуць па-ранейшаму ліхаманкава бегаць па клавішах...
Нешта не надта верыцца.
I ў такім стане ён можа напісаць зараз тое, пра што пазней пашкадуе. Але ж карэктурнай замазкі ў яго няма, Сафія. Гэта найважнейшы пункт майго плана. He дай каму божа падсунуць маёру Альбэрту Кнагу бутэлечку з такою замазкай!
Ужо ад мяне ён не атрымае ні кроплі!
Я тут і цяпер заклікаю няшчасную дзяўчынку паўстаць супраць свайго ўласнага бацькі. Ёй павінна быць сорамна, што яна
патурае яму ў гэтай брыдкай гульні з ілюзіямі. Хай бы ён быў тут, ужо ж мы задалі б яму пары.
Але ж яго тут няма.
Душою і духам ён тут, хоць сам і сядзіць сабе спакойненька ў Ліване. Усё вакол нас гэта маёрава «Я».
Але ён усё-ткі штось большае, чым тое, што мы бачым вакол.
Так, мы ўсяго толькі ілюзіі ў маёравай душы. А ілюзіям нялёгка змагацца са сваім гаспадаром, Сафія. Тут патрэбныя спрыт і разважлівая асцярожнасць. Але ж мы маем магчымасць паўплываць на Хільду. Толькі анёл можа паўстаць супраць Бога.
Мы можам падбэндзіць Хільду ўчыніць яму сцэну, як толькі ён прыедзе дадому. Няхай скажа яму, што ён нахабнік. Ці пашкодзіць яго лодку, ці хоць паб’е на ёй ліхтары.
Альбэрта згодна паківаў галавой і сказаў:
Апроч усяго іншага, яна можа ад яго ўцячы. Ёй гэта значна прасцей, чым нам. Яна можа проста сысці з дому і больш ніколі ў яго не вяртацца. Ці ж не гэтага заслугоўвае маёр, якому ўзбрыло за наш кошт пагуляць са светастваральнаю сілай яго фантазіі.
Уяўляю сабе: маёр выпраўляецца ў свет на пошукі Хільды. А Хільды і след прастыў, бо ёй не захацела жыць з бацькам, які вырашыў на пацеху зрабіць з Альбэрта і Сафіі марыянетак.