Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр

Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
Гэта крыху нагадвае «залатое правіла», паводле якога з людзьмі трэба абыходзіцца так, як хочаш, каб яны абыходзіліся з табою.
Так, гэта таксама «фармальны прынцып», які датычыцца ўсіх сітуацый маральнага выбару. Можна сказаць, што «залатое правіла» акрэслівае тое самае, што Кант назваў «маральным законам».
Але ўсё гэта голыя словы. Юм, відаць, усё ж меў рацыю, кажучы, што з дапамогаю розуму немагчыма давесці, што ёсць дабро, а што зло.
-	На думку Канта, маральны закон не менш абсалютны і ўніверсальны, чым, напрыклад, прычынна-выніковыя дачыненні. Іх таксама нельга давесці з дапамогаю розуму, але ад гэтага яны не страчваюць сваёй абсалютнай непарушнасці і ніводзін чалавек не наважыцца іх аспрэчыць.
-	Але мне здаецца, што насамрэч мы гаворым цяпер пра сумленне. Бо сумленне ёсць ува ўсіх.
-	Сапраўды, апісваючы маральны закон, Кант апісвае чалавечае сумленне. Мы не можам даказаць правільнасці таго, што нам падказвае сумленне, але мы гэта і так ведаем.
-	Я часам, бывае, залішне паддобрываюся да іншых, бо такім чынам магу нешта для сябе выгадаць. Напрыклад, здабыць папулярнасць.
-	Але калі ты дзелішся з іншымі, толькі каб здабыць папулярнасць, гэта нельга назваць маральным учынкам. Можа, ты дзейнічаеш і ў адпаведнасці з маральным законам што само па сабе добра, але каб называцца сапраўды маральным, твой учынак павінен дыктавацца ўнутраным тваім перакананнем. Толькі калі ты робіш нешта таму, што лічыш выкананне маральнага закону за свой абавязак, толькі тады можна казаць, што твой учынак маральны. 3 гэтай прычыны Кантаву этыку часта называюць этыкай абавязку.
-	Я, напрыклад, у якасці абавязку, збіраю грошы для дабрачынных арганізацый «Уратуйма дзяцей» ці «Царкоўная дапамога».
-	Так, і тут самае галоўнае, ці робіш ты гэта таму, што лічыш патрэбным. Калі так, то нават калі грошы, якія ты збярэш, прападуць, і тыя, каго хацелася б накарміць, не будуць накормленыя, ты ўсё роўна будзеш дзейнічаць адпаведна з маральным законам. Гэта значыць, што ў сваім учынку ты кіравалася ўнутраным сваім пабудкам, а паводле Канта, вырашальнае значэнне ў тым, каб назваць учынак маральна правільным, мае не яго вынік, а якраз намер. 3 гэтай прычыны Кантаву этыку называюць яшчэ этыкаю намеру.
Чаму Канту было так важна ведаць, калі чалавек дзейнічае
адпаведна з маральным законам? Хіба не важней, што сваімі ўчынкамі мы дапамагаем іншым?
Гэта таксама важна, і Кант, напэўна, з табой пагадзіўся б. Але толькі тады, калі мы свядома дзейнічаем адпаведна з маральным законам, мы дзейнічаем свабодна.
Толькі трымаючыся закона, мы дзейнічаем свабодна? Хіба гэта не дзіўна?
Паводле Канта не. Як ты памятаеш, ён «сцвярджаў», або «пастуляваў»,шточалавекмаесвабоднуюволю.Гэтаважныпункт, бо Кант разам з тым лічыў, што ўсё існае падпарадкоўваецца закону прычыннасці. Дык адкуль у нас можа быць свабодная воля?
Ты ў мяне пытаешся?
Кант дзеліць чалавека на дзве часткі, чым нагадвае нам пра Дэкарта, які акрэсліваў чалавека, як «істоту дваістую», што складаецца з цела і розуму. Паводле Канта, мы, будучы істотамі, што жывуць адчуваннямі, цалкам падпарадкаваны непарушным законам прычыннасці. Мы не вырашаем, што нам адчуваць, адчуванні няўхільна прыходзяць і ўплываюць на нас, хочам мы таго ці не. Але чалавек істота, якая не толькі адчувае, але яшчэ і надзеленая розумам.
Паясні!
Як істоты, якія жывуць адчуваннямі, мы цалкам належым прыродзе, а таму падпарадкуемся закону прычыннасці. 3 гэтага пункту погляду, ніякай свабоднай волі ў нас няма. Але як істоты, надзеленыя розумам, мы складаем часткутаго, што Кант называў «das Ding an sich» (рэччу ў сабе), то бок свету такога, які ён ёсць, незалежна ад нашага пачуццёвага ўспрымання. Толькі калі мы кіруемся сваім «практычным розумам», дзякуючы якому можам рабіць свой маральны выбар, мы маем свабодную волю. Бо падпарадкоўваючыся маральнаму закону, мы самі вызначаем закон, якім кіруемся.
Ну, у пэўным сэнсе, слушна. Мне сапраўды, ці я сама, ці нешта ўва мне падказвае, што я не павінна паводзіць сябе з іншымі брыдка.
I калі ты свядома вырашаеш не паводзіць сябе з іншымі брыдка нават калі гэта можа шкодзіць тваім інтарэсам, ты дзейнічаеш свабодна.
Ва ўсякім разе, калі чалавек увесь час ідзе на повадзе ў сваіх жаданняў, яго наўрад ці можна назваць свабодным і незалежным.
Чалавек можа зрабіцца «рабом» чаго заўгодна. Нават свайго эгаізму. Свабода і незалежнасць якраз і патрэбныя чалавеку, каб падняцца над сваімі слабасцямі і жаданнямі.
А як у жывёлаў? Яны ж кіруюцца толькі жаданнямі і патрэбамі. У іх няма свабоды выконваць нейкі маральны закон?
Няма, якраз такая свабода нас робіць людзьмі.
Цяпер зразумела.
На заканчэнне, можна сказаць, што Канту ўдалося працерабіць дарогу з нетраў, уякія філасофію завялі спрэчкі паміж рацыяналістамі і эмпірыкамі. Гэтым Кант падвёў рысу пад цэлай эпохай у гісторыі філасофіі. Ён памёр у 1804 годзе у росквіт так званай эпохі рамантызму. На яго магіле ў Кёнігсбергу выгравіраваныя словы з найвядомейшага яго выказвання: «Есць дзве рэчы, якія напаўняюць маю душу здзіўленнем і глыбокай пашанай: зорнае неба нада мною і маральны закон ува мне». I далей: «Для мяне гэта сведчанні, што ёсць Бог нада мною і Бог ува мне».
Альбэрта выпрастаўся ў фатэлі.
Вось і ўсё, сказаў ён. Па-мойму, усё галоўнае пра Канта мы цяпер ведаем.
Дый час ужо чвэрць на пятую.
Але я хачу яшчэ сёе-тое дадаць. Калі ласка, пачакай хвілінку.
Я ніколі не сыходжу з урока, пакуль настаўнік не скажа, што ўрок скончаны.
Ці згадваў я, што, паводзячы сябе як істоты, якія жывуць толькі пачуццямі, мы не маем, паводле Канта, ніякай свабоды?
Так, нешта такое было.
А вось прыслухоўваючыся да ўніверсальнага розуму, робімся свабоднымі і незалежнымі. Гэта я таксама казаў?
Так. Навошта ты паўтараеш?
Альбэрта схіліўся да Сафіі, зірнуў ёй у вочы і шапнуў:
He давярай усяму, што ты бачыш, Сафія.
Што ты маеш на ўвазе?
Проста адвярніся, дзіця маё.
He, я зусім цябе не разумею.
Звычайна кажуць, маўляў, «не паверу, пакуль не ўбачу на свае вочы». Але не вер нават сваім вачам.
Ты ўжо раней казаў нешта такое.
Так, калі гаворка была пра Парменіда.
Але я ўсё роўна цябе не разумею.
Ну, як жа ж! Памятаеш, мы сядзелі на ганку і размаўлялі. I раптам з вады вынырвае «марскі змей».
Цябе гэта не здзівіла?
Hi кроплі. А пасля яшчэ, калі нехта пастукаўся, мы адчынілі, а там Чырвоны Каптурок: «Я, маўляў, шукаю бабуліну хатку». Зусім ужо абы што’ I ўсё гэта маёравы штучкі. Як і ліст у банане, як і гэтая дурацкая навальніца.
Дык ты, праўда, верыш, што...
Але ж я табе сказаў, што маю план. Пакуль мы кіруемся сваім розумам, маёру нас не абдурыць. Тады мы будзем, у пэўным сэнсе, свабодныя. Ён можа прымусіць нас «адчуць» тое ці гэтае, мяне ўжо нішто не здзівіць. Нават калі па небе паляціць статак сланоў, мяне гэта ў лепшым выпадку толькі пасмешыць. А вось сем плюс пяць заўсёды будзе дванавдаць. Такія веды перажывуць любыя эфекты з мультыплікацыйных фільмаў. Філасофія гэта супрацьлегласць казкі.
Сафія пэўны час сядзела моўчкі, здзіўлена пазіраючы на Альбэрта.
Цяпер можаш ісці, нарэшце вымавіў той. Я сам паклічу цябе на наступны ўрок, які будзе прысвечаны рамантызму. Заадно пагаворым пра Гегеля і Кіркегора. Да таго, як маёр прызямліцца ў аэрапорце Хевіка, застаецца ўсяго тыдзень. Да таго часу мы павінны вызваліцца ад яго назойлівых фантазій. Больш я пакуль
не скажу ні слова, Сафія. Але ты павінна ведаць, што я працую над выдатным планам, які тычыцца нас абаіх.
Ну, тады я пайшла.
-	Пачакай, мы забылі, бадай, самае галоўнае.
-	Што яшчэ?
-	Віншавальную песеньку, Сафія. Сёння Хільдзе спаўняецца пятнаццаць гадоў.
Мне таксама.
Правільна, і табе таксама. Дык давай спяем яе разам.
Яны ўсталі і заспявалі: «Happy birthday to you! Happy birthday to you! Happy birthday to Hilde! Happy birthday to you!»
Была палова пятай. Сафія спусцілася да азярца, пераплыла на той бераг і, зацягнуўшы човен у чарот, пабегла праз лес дадому.
Выбраўшыся на сцяжыну, яна раптам заўважыла, што паміж дрэвамі наперадзе нешта мільгае. Сафія падумала, што гэта, мусіць, зноў Чырвоны Каптурок ідзе праз лес да сваёй бабулі, але постаць за дрэвамі была нашмат меншая.
Наблізіўшыся, Сафія ўбачыла нешта памерам не больш за ляльку, карычневае і ў чырвоным світэрку.
Сафія аж знямела, калі да яе дайшло, што гэта плюшавы мядзведзік.
Уласна, у тым, што нехта згубіў у лесе мядзведзіка, нічога дзіўнага не было. Але мядзведзік гэты быў самы што ні на ёсць жывы і нечым быў вельмі-вельмі заняты.
Прывітанне, нерашуча вымавіла Сафія.
Мядзведзік жвава павярнуўся і адказаў:
Мяне завуць Віні-Пых. Сённяшні дзень быў бы проста цудоўны, але я, відаць, заблудзіўся. Ва ўсякім разе цябе я ў гэтым лесе раней не бачыў.
Можа, гэта я дасюль ніколі раней не заходзіла, выказала здагадку Сафія. А ты, можа быць, якраз недалёка ад дому, у сваім Стоакравым лесе.
Ну, я ў гэтай арыфметыцы нічога не цямлю. He забывай, што я маленькі мядзведзік і розум у мяне маленькі.
-	Я чула пра цябе.
Дык ты, пэўна, Аліса. Крыштусь Родзька мне расказваў пра цябе, так што мы з табой старыя знаёмыя. Ты некалі столькі адпіла з аднае пляшачкі, што пачала памяншацца. А пасля адпіла з другой пляшачкі і зноў пачала расці. Увогуле, трэба глядзець, што цягнеш у рот. Я сам аднойчы наеўся так, што захрас у дзірцы.
-	Але я не Аліса.
Хто мы, не мае ніякага значэння. Галоўнае, што мы ёсць. Так кажа Сава, а ў яе дужа вялікі розум. Аднойчы, звычайным сонечным днём яна сказала: «Сем плюс чатыры будзе дванаццаць». Мы з Вослікам былі вельмі ўражаныя, бо лічыць лічбы цяжка. Разлічваць надвор’е нашмат прасцей.
Мяне завуць Сафія.
Вельмі прыемна, Сафія. Як я ўжо казаў, ты, па-мойму, ніколі раней у нашых краях не бывала. Але ж цяпер мядзведзіку трэба ісці я мушу знайсці дарогу да Парсючка. Мы запрошаныя на вечарыну ў Садзе, якую Трус ладзіць для Сваякоў і Знаёмых.
Ён памахаў лапай. I толькі цяпер Сафія ўбачыла, што ў другой лапе ў яго нейкая паперка.
Што гэта ў цябе там? спытала яна.
Віні-Пых працягнуў лапу і сказаў:
Вось праз гэта я і згубіўся.
Але ж гэта звычайная паперка.
He, ніякая гэта не «звычайная паперка». Гэта ліст да Хільды з таго боку Люстра.