Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
I, па-мойму, правільна.
Шмат хто стаяў на пазіцыях так званага дэізму.
Патлумач!
Дэізм гэта такі светапогляд, які прызнае, што некалі вельмі-вельмі даўно свет быў створаны Богам, але з той пары Бог ніколі нам не з’яўляўся. Такім чынам, Бог зводзіцца да «вышэйшай істоты», якая дае знаць пра сябе чалавеку праз прыроду і яе законы, а не праз нейкія «звышнатуральныя» спосабы. Такога «філасофскага Бога» мы сустракаем і ў Арыстоцеля. Для яго Бог быў «першапрычынай» або «першарухавіком».
Застаецца апошні пункт правы чалавека.
Гэта, бадай, самы важны пункт. Увогуле, можна сказаць, што французская філасофія Асветніцтва была больш скіравана ў практычны бок, чым англійская.
У Францыі філасофскімі поглядамі кіраваліся на практыцы?
Так, французскія філосафы-асветнікі не задавольваліся тэарэтычнымі поглядамі на месца чалавека ў грамадстве. Яны актыўна змагаліся за «натуральныя правы» грамадзян, у першую чаргу ведучы барацьбу супраць цэнзуры, то бок за свабоду друку. Што да рэлігіі, маралі і палітыкі, то ў гэтых пытаннях кожны мусіў мець права свабодна мысліць і выказваць свае меркаванні. Акрамя таго, асветнікі супраць рабства і за болей гуманнае стаўленне да парушальнікаў закона.
Думаю, я падпісалася б пад усімі гэтымі патрабаваннямі.
Прынцып «недатыкальнасці асобы» знайшоў урэшце сваё выяўленне ў «Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна», прынятай французскім Нацыянальным сходам у 1789 годзе. На аснове гэтай «Дэкларацыі правоў чалавека» ў 1814 годзе была створана і наша нарвежская Канстытуцыя.
Але ж многія і сёння мусяць змагацца за гэтыя правы.
На жаль, гэта так. Але мэтаю філосафаў-асветнікаў было сцвердзіць пэўныя правы, якімі чалавек мусіць валодаць ад нараджэння. Якраз іх яны і называлі «натуральнымі правамі». Мы і дагэтуль кажам, што ў некаторых дзяржавах заканадаўства супярэчыць «натуральнаму праву». Мы і дагэтуль бачым, як асобныя людзі або цэлыя групы насельніцтва спасылаюцца на «натуральнае права», уступаючы ў барацьбу супраць бяспраўя, няволі і прыгнёту.
А што з правамі жанчын?
Рэвалюцыя 1789 года замацавала шэраг правоў, якія павінны былі тычыцца ўсіх «грамадзян», але пад грамадзянінам пераважна меўся на ўвазе мужчына. Аднак якраз пад час французскай рэвалюцыі ўзнікаюць першыя прыклады барацьбы жанчын за свае правы.
Ну, нарэшце!
Яшчэ ў 1787 годзе філосаф-асветнік Кандарсэ апублікаваў твор, прысвечаны правам жанчыны. Ён казаў, што жанчыны маюць тыя самыя «натуральныя правы», што і мужчыны. У самой рэвалюцыі 1789 года жанчыны актыўна ўдзельнічалі ў барацьбе
супраць старога феадальнага ладу. Яны, напрыклад, узначальвалі масавыя шэсці, якія ў выніку вымусілі караля ўцячы са сваёй рэзідэнцыі ў Версалі. У Парыжы ствараліся шматлікія жаночыя суполкі. Апроч барацьбы за аднолькавыя з мужчынамі палітычныя правы, яны патрабавалі ўнесці змены ў законы аб шлюбе і палепшыць сацыяльны статус жанчын.
I яны гэтых правоў дамагліся?
He. Пытанне аб правах жанчын узнікала ў сувязі з рэвалюцыяй ужо не першы раз. Але калі новы парадак быў усталяваны, зноў вярнулася ранейшая грамадства з пануючай роляй мужчыны.
Як заўсёды.
Адной з найбольш шчырых змагарак за правы жанчын у часы Французскай рэвалюцыі была Алімпія дэ Гуж. У 1791 годзе, то бок праз два гады пасля рэвалюцыі, яна апублікавала Дэкларацыю правоў жанчыны. Бо ў Дэкларацыі правоў чалавека не было ні згадкі пра «натуральныя правы» жанчын! Алімпія дэ Гуж патрабавала для жанчын такіх самых правоў, якія мелі мужчыны.
Што з гэтага выйшла?
Яе пакаралі смерцю ў 1793 годзе. У тым самым годзе была ўведзеная забарона на ўдзел жанчын ва ўсякай палітычнай дзейнасці.
Вось табе маеш!
Толькі ў XIX стагоддзі ў Францыі і па ўсёй Еўропе зноў пачалася актыўная барацьба жанчын за свае правы. Пакрысе гэтая барацьба давала плён. Але ў Нарвегіі, напрыклад, жанчыны атрымалі права голасу толькіў 1913 годзе. I да гэтай пары ў многіх краінах свету жанчыны ўсё яшчэ вядуць барацьбу за свае правы.
Яны могуць разлічваць на маю падтрымку.
Альбэрта моўчкі паглядаў на азярцо. Праз пэўны час ён сказаў:
Здаецца, гэта ўсё, што я хацеў расказаць табе пра філасофію Асветніцтва.
Чаму «здаецца»?
Таму што мне больш няма чаго сказаць.
He паспеў ён дагаварыць, як вада на сярэдзіне азярца завірыла. 3 самых глыбіняў узняўся слуп вады. А следам на паверхні паказалася нешта агромністае і пачварнае.
Марскі змей! закрычала Сафія.
Змрочная пачвара крутанулася некалькі разоў і зноў нырнула на дно, а вада ў азярцы хутка суцішылася, як нічога і не было. Альбэрта толькі адвярнуўся.
Хадзем у хату, казаў ён.
Яны ўсталі і пайшлі з ганка.
Сафія спынілася ля карцін з выяваю Бэрклі і Б’еркелі. Паказаўшы на Б’еркелі, яна сказала:
Думаю, Хільда жыве недзе там, у гэтай карціне.
Паміж карцінамі сёння вісеў вымпел з вышыванымі словамі: «СВАБОДА, РОЎНАСЦЬ, БРАТЭРСТВА».
Сафія павярнулася да Альбэрта:
Гэта ты павесіў?
Ён толькі сумна пакруціў галавою.
Сафія раптам згледзела на каміне канверт з надпісам: «Хільдзе і Сафіі». Яна адразу здагадалася, ад каго ён, але было неяк нязвыкла, што маёр пачаў згадваць і яе. Разарваўшы канверт, яна прачытала:
Дарагія дзяўчаты! Сафіінаму настаўніку філасофіі варта было б таксама падкрэсліць важную ролю філасофіі Асветніцтва для выпрацоўкі ідэалаў і прынцыпаў, на якіх будуецца ААН. Дзвесце гадоў назад дэвіз «Свабода, роўнасць, братэрства» паспрыяў аб’яднанню французскага грамадства. Сёння тыя самыя словы павінны аб’яднаць увесь свет. Як ніколі раней, мы павінны ўсвядоміць, што чалавецтва гэта адна вялікая сям’я. Нашы нашчадкі гэта нашы ўласныя дзеці і ўнукі. Які свет мы пакінем ім у спадчыну?
Маці крыкнула Хільдзе, што ставіць піццу ў печ, бо праз дзесяць хвілін пачынаецца «Дэрык». Пасля ўсяго прачытанага Хільда адчу-
вала сябе цалкам знясіленаю. Яна ж прачнулася ўсё-ткі а шостай. Рэшту свайго дня народзінаў яна вырашыла правесці з маці. Але спачатку трэба было зазірнуць у энцыклапедыю.
Гуж... няма. Дэ Гуж? Таксама няма. Ну, а калі паспрабаваць Алімпія дэ Гуж? Анізвання! У энцыклапедыі Кніжнага клуба не было ані слова пра жанчыну, якую пакаралі смерцю за яе палітычную барацьбу за правы жанчыны. Хіба гэта не абуральна! Ну, не тата ж яе прыдумаў?
Хільда пабегла на першы паверх да вялікай энцыклапедыі.
Я толькі адно слова гляну, патлумачыла яна маці, заўважыўшы, як тая здзіўлена на яе паглядае.
Схапіўшы патрэбны том Вялікай энцыклапедыі «Аскехаўг», яна пабегла да сябе наверх.
Гуж... вось яна!
Гуж, Мары Алімпія дэ (1748-1793), французская пісьменніца перыяду Французскай рэвалюцыі, выдала некалькі брашур на сацыяльныя тэмы і шэраг п’есаў. Адна з нямногіх, хто падчас рэвалюцыі змагаўся за распаўсюджаннеправоўчалавекаінажанчын. У 1791 г. выдала «Дэкларацыю правоў жанчыны». Пакараная смерцю ў 1793 г. за тое, што адважылася заступіцца за Людовіка XVI і крытыкавала Рабэсп’ера. (Літ.: L. Lacour, «Les origines du feminisme contemporain», 1900.)
КАНТ
... зорнае неба надамною і маральны закон ува мне...
Толькі каля паўночы маёр Альбэрт Кнаг патэлефанаваў дадому, каб павіншаваць Хільду з пятнаццацігоддзем. Слухаўку падняла Хільдзіна маці.
Гэта цябе, Хільда!
- Алё?
- Гэта тата.
Ты здурнеў. Ужо амаль дванаццатая.
Я толькі хацеў павіншаваць цябе з днём народзінаў...
Ты віншуеш мяне ўжо цэлы дзень.
...але чакаў, калі дзень наблізіцца да заканчэння.
Чаму?
Хіба ты не атрымала майго падарунка?
Канешне, атрымала! Вялікі дзякуй!
Ну, дык не цягні. Кажы, што ты думаеш?
Гэта надзвычай цікава. Я сёння амаль не ела.
Як не ела? Трэба есці!
Але гэта так захапляе.
Дакуль ты дачытала? Ану, кажы, Хільда.
Як яны зайшлі назад у Маёраву хатку, калі ты пачаў падражняць іх марскім змеем...
Значыць, да эпохі Асветніцтва.
I да Алімпіі дэ Гуж.
Я ўсё-такі не памыліўся.
У чым?
Думаю, засталося толькі адно-адзінае віншаванне. Але якое!
Я яшчэ крыху пачытаю перад сном.
Але ты ўсё разумееш?
Я за адзін дзень даведалася болып, чым... чым калі-небудзь. Цяжка паверыць, што мінуў усяго адзін дзень, як Сафія вярнулася са школы і знайшла першы канверт.
А многа і не трэба.
Але мне яе трошкі шкада.
Каго, маму?
Ды не, Сафію.
Чаму?..
Яна зусім разгубілася, небарака.
Але ж яна ўсяго толькі... я маю на ўвазе...
Ты зараз скажаш, што яна ўсяго толькі твая выдумка.
У пэўным сэнсе, так.
А мне думаецца, што Сафія і Альбэрта існуюць напраўдуі
Мы пагаворым пра гэта, калі я прыеду дадому.
Згода.
Жадаю табе добрага дня.
Што ты сказаў?
Абмовіўся. Дабранач.
Дабранач.
Калі праз паўгадзіны Хільда лягла ў ложак, на дварэ паранейшаму было так светла, што за акном яна бачыла ўвесь сад і заліў. Гэтай парою цёмна на дварэ не бывае.
Яна паспрабавала ўявіць, быццам жыве ў карціне, што вісіць на сцяне ў маленькай хатцы пасярод лесу. Цікава, ці можна вызірнуць з карціны ў іншы навакольны свет?
Перш чым заснуць, яна прачытала яшчэ некалькі старонак.
Сафія паклала ліст ад Хільдзінага бацькі на камін.
Наконт ААН гэта ён слушная заўважыў, сказаў Альбэрта, але мне не падабаецца, што ён умешваецца ў маё апавяданне.
He бяры да галавы.
Ва ўсякім разе, ад гэтай пары я буду цалкам ігнараваць усе незвычайныя феномены, хай гэта будуць марскія змеі ці якія іншыя пачвары. Сядзем тут, ля акна. Я табе раскажу пра Канта.
На століку, што стаяў між фатэлямі, Сафія згледзела акуляры. Болып за ўсё кінулася ў вочы, што шкельцы ў іх былі чырвоныя. Мабыць, якія своеасаблівыя акуляры ад сонца?
Хутка другая гадзіна, заўважыла яна. Я мушу быць дома а пятай. Мама яўна нешта прыдумала на дзень народзінаў.
- Тады ў нас тры гадзіны.
- Пачынай.
Імануэль Кант нарадзіўся ва ўсходнепрускім горадзе Кёнігсбергу ў 1724 годзе ў сям’і рымара. У гэтым горадзе ён пражыў амаль усё жыццё і памёр ва ўзросце 80 гадоў. Ён паходзіў з дужа рэлігійнай сям’і, і яго рэлігійныя перакананні адбіліся пазней на ўсёй яго філасофіі. Як і Бэрклі, Кант лічыў немалаважным захаваць асновы хрысціянскай веры.
Пра Бэрклі я ўжо наслухалася, дзякую.
Апроч таго, Кант стаў першым з усіх мысляроў, пра якіх мы гаварылі, хто атрымаў пасаду прафесара філасофіі ва ўніверсітэце. Ен быў, так бы мовіць, «прафесійным філосафам».
- Гэта як?
Сёння слова «філосаф» ужываецца ў двух крыху розных сэнсах. Перадусім, пад філосафам мы разумеем чалавека, які спрабуе знайсці свае адказы на філасофскія пытанні. Але філосафам называецца і той, хто не абавязкова распрацоўвае сваю філасофскую тэорыю, а з’яўляецца, напрыклад, спецыялістам у гісторыі філасофіі.