Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Сафія атрымала новы ліст з курсам філасофіі ад Альбэрта. У ім апавядалася пра юдэяў і грэкаў, а таксама пра дзве найважнейшыя для Еўропы культурныя традыцыі. Хільдзе вельмі спадабаўся гэты шырокі гістарычны агляд. У школе яны нічога такога і блізка не праходзілі. Толькі бясконцы шэраг усякіх асобных падзеяў, дэталяў і падрабязнасцяў. Прачытаўшы гэты раздзел да канца, яна зразумела, што бацька адкрыў ёй цалкам новы погляд на Ісуса і хрысціянства.
Ёй спадабалася цытата з Гётэ: «Хто тры тысячы стагоддзяў не ўлічыў ў жыцці сваім, той жыве бы ў цемры ходзіць: дзень пражыў, жыве другім».
Наступны раздзел пачынаўся тым, што Сафія знайшла паштоўку, прылепленую да акна на кухні. I ясная рэч, у ёй былі віншаванні, адрасаваныя Хільдзе.
Дарагая Хільда! He ведаю, ці паспее гэтая паштоўка да твайго дня нараджэння. Ва ўсякім разе, спадзяюся, што, нават калі яна спозніцца, то не больш як на некалькі дзён. Бо калі ў Сафіі мінае два-тры тыдні, у нас не абавязкова праходзіць столькі ж. Я прыеду дамоў на Купалле. I тады ўжо, Хільда, мы з табой папасядзім на арэляху садзе, любуючыся на мора. Нам шмат чаго трэба абмеркаваць...
А пасля Альбэрта патэлефанаваў Сафіі, і яна ўпершыню пачула ягоны голас.
Ты так кажаш, быццам гаворка пра якую вайну.
Я назваў бы гэта хутчэй барацьбой духу. Нам трэба прыцягнуць да сябе Хільдзіну ўвагу і перавабіць яе на свой бок, пакуль яе бацька не вярнуўся ў Лілесанд.
А яшчэ пазней Сафія сустрэлася з Альбэрта Кноксам, пераапранутым у сярэднявечнага манаха, у мураваным касцёле XII стагоддзя.
Але ж ёй самой трэба ў касцёл! Хільда паглядзела на гадзіннік. Чвэрць на другую... Яна зусім забыла пра час.
Прыкра было не тое, што яна прапусціла ўрачыстую імшу ў касцёле, а тое, што прапусціла яе ў свой дзень народзінаў. Пазбавіць сябе столькіх віншаванняў! Ну і няхай гэтага дабра ёй сёння і так хопіць.
Але доўгай казані яна ўсё адно не ўнікла. Ролю пастара, успяўшыся на прапаведніцкую катэдру, узяў на сябе Альбэрта.
Чытаючы пра Хільдэгарду, да якой у снах прыходзіла Сафія, Хільда зноў рашыла зазірнуць у энцык лапедыю. Але гэты раз нічога ні пра Сафію, ні пра Хільдэгарду там не знайшла. Вось так заўсёды! Як толькі нешта тычыцца жанчын ці чаго-небудзь з імі звязанага, у энцыклапедыі пуста, як у месяцавым кратэры. Яе часам не грамадскае таварыства мужчынскага насельніцтва цэнзуравала?
Хільдэгарда Бінгенская вяла прапаведніцкую дзейнасць, праявіла сябе як пісьменніца, лекарка, батанік і прыродазнаўца. Акрамя таго, яе можна лічыць «сімвалам сярэднявечнай жанчыны, бо кабеты ў той час вызначаліся больш прыземленым, больш практычным а значыць, і бліжэйшым да навуковага падыходам да быцця, чым мужчыны». I нягледзячы на гэта, у энцыклапедыі пра яе ні слова, ані паўслова. Ганьба!
Хільда ніколі раней не чула, што Бог мае і жаночыя рысы, або «мацярынскую натуру», і што яна называецца Сафіяй. Але і на Сафію пашкадавалі друкарскай фарбы.
Усё, што знайшлося ў энцыклапедыі, гэта Сафійскі сабор у Канстанцінопалі. Па-грэцку ён называўся «Хагія Сафія», што значыць «святая мудрасць». Яшчэ Сафіяй называлася сталіца Балгарыі і безліч каралеў і царыц, якім гэтае імя давалі ў гонар мудрасці, але нідзе ні словам не згадвалася, што «Сафія» гэта, насамрэч, жаночая праява Бога. Хіба гэта не цэнзура?
А тое, што Сафіін твар безупынку стаяў перад вачамі ў Хільды, было абсалютнаю праўдай. Ёй увесь час здавалася, што яна бачыць перад сабою гэтую чорнавалосую дзяўчынку...
Вярнуўшыся дадому пасля ночы, праведзенай у касцёле св. Марыі, Сафія спынілася перад масянжовым люстрам, якое прыхапіла з лясной хаткі.
Яе бледны твар адбіваўся ў люстры, выразна падкрэслены чорнымі валасамі, не прыдатнымі ні да якой прычоскі, іх можна было насіць, хіба толькі сабраўшы ў косы або распусціўшы проста. Але з-пад яе твару то праяўлялася, то раставала выява іншай дзяўчынкі.
I раптам незнаёмка пачала часта міргаць абаімі вачыма. Яна нібыта хацела падаць знак, што сапраўды існуе па той бок люстра. Гэта доўжылася ўсяго некалькі секунд. Потым дзяўчынка знікла.
Як часта Хільда сама стаяла вось так перад люстрам, нібы шукаючы, ці не хаваецца там хто іншы? Але як пра гэта даведаўся тата? I здаецца ж, яна шукала ў люстры якраз чорнавалосую кабету? Бо прабабка купіла яго ў цыганкі...
Хільда адчула, як яе рукі, сціскаючы аб’ёмістую тэчку, калоцяцца. У яе было поўнае ўяўленне, што Сафія сапраўды жыве недзе там, «па той бок люстра».
Вось цяпер Сафіі сніўся сон пра Хільду і Б’еркелі. Хільда не MarBa ні чуць яе, ані бачыць, але здарыцца ж такое! Сафія знайшла на прыстані Хільдзін залаты крыжык. I гэты крыжык дарэчы, з ініцыяламі Хільды, калі Сафія прачнулася, нейкім чынам апынуўся ў ейным ложку!
Хільда задумалася. Здаецца ж, яна крыжыка не губляла? Падбегшы да камоды, яна дастала куфэрак з аздобамі. Залатога крыжыка таго самага, што бабуля падарыла ёй на хрэсьбіны, у ім не было!
Выходзіць, яна сапраўды яго згубіла. Вось табе маеш! Але як пра гэта дазнаўся тата, калі яна сама не ведала?
I гэта яшчэ не ўсё: Сафіі, па ўсім відаць, сніўся сон пра тое, што Хільдзін бацька вярнуўся з Лівана. Але да яго прыезду заставаўся яшчэ цэлы тыдзень. Можа, Сафіін сон быў прарочы? Няўжо бацька хацеў сказаць, што, калі ён вернецца дадому, Сафія таксама нейкім чынам ужо будзе тут? Ён жа пісаў, што ў яе з’явіцца новая сяброўка...
I раптам перад Хільдай зусім на кароткі час узнік яркі відзеж. Быццам Сафія гэта не проста нешта ўяўнае, спароджанае на паперы друкарскаю фарбай. Сафія існуе напраўду\
ЭПОХА АСВЕТНІЦТВА
... ад спосабу, як вырабляць іголкі да спосабу, як набіваць гармату...
Калі Хільда пачала раздзел пра эпоху Адраджэння, унізе ляпнулі дзверы, і яна пачула, як увайшла маці. Хільда глянула на гадзіннік. Чатыры гадзіны. Маці ўзбегла па лесвіцы і зазірнула ў пакой:
Ты што, не была ў царкве?
Была.
А... у чым ты туды хадзіла?
У тым, што на мне цяпер.
У начной сарочцы?
Угу... Я была ў касцёле св. Марыі.
У касцёле св. Марыі?
Гэта старажытны касцёл, пабудаваны з каменя яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хільда!
Дзяўчынка адклала ўбок тэчку і паглядзела на маці.
Я забылася пра час, мама. Прабач, але ведаеш, гэта такая цікавая кніга.
Маці не ўтрымала ўсмешкі.
Гэта проста магічная кніга, дадала Хільда.
Ну-ну. Яшчэ раз віншую цябе з днём народзінаў, Хільда!
Я ўжо не ведаю, куды мне падзець усе віншаванні!
Добра, тады больш не буду... Крыху адпачну і прыгатую штонебудзь смачнае. Я купіла клубніцы...
А я пакуль яшчэ пачытаю.
Маці пайшла ўніз, а Хільда зноў узялася за чытанне.
Сафія ішла следам за Гермесам праз горад. У пад’ездзе, дзе жыў Альбэрта, яна знайшла чарговую паштоўку з Лівана, таксама праштампаваную 15 чэрвеня.
Толькі цяпер Хільда заўважыла сістэму ў датах: паштоўкі, пазначаныя чысламі да 15 чэрвеня, былі «копіямі» паштовак, якія яна атрымала раней. А датаваныя сённяшнім днём «дайшлі» толькі адначасова з тэчкай.
Дарагая Хільда! Сафія цяпер ідзе да настаўніка філасофіі. У хуткім часе ёй будзе пятнаццаць, а табе пятнаццаць споўнілася ўчора. Ці можа сёння, дачурка? Калі сёння, то павіненужо быць позні вечар. Але часу нас бяжыць крыху па-рознаму...
Хільда чытала, як Альбэрта расказваў пра эпоху Адраджэння і новую навуку, пра рацыяналістаў XVII стагоддзя і брытанскі эмпірызм.
Раз-пораз яна ўздрыгвала, натыкаючыся на новыя паштоўкі і віншаванні, якія ўстаўляў у сваё апавяданне бацька. Яны то выпадалі са школьнага сшытка, то апыналіся на бананавай скурцы, то пракрадаліся ў кампутар. Яму нічога не каштавала прымусіць Альбэрта «абмовіцца» і назваць Сафію Хільдай. Больш за тое: у яго нават Гермес змог сказаць: «3 днём народзінаў, Хільда!»
Хільда цалкам пагаджалася з Альбэрта, што бацька пераходзіць ужо ўсе межы, калі параўноўвае сябе з Богам і промыслам Божым. Але з кім, уласна, яна пагаджалася? Хіба не бацька ўклаў гэты дакор а дакладней, самадакор у Альбэртавы вусны? Памаракаваўшы, яна прыйшла да высновы, што параўнанне з Богам было ўсё-ткі правамоцнае. У Сафііным свеце бацька сапраўды быў усёмагутны.
Калі Альбэрта пачаў распавядаць пра Бэрклі, Хільда была заінтрыгаваная не менш за Сафію. Што зараз будзе? Колькі ўжо было гаворана, што, калі яны дойдуць да гэтага філосафа, які адмаўляў існаванне матэрыяльнага свету па-за чалавечай свядо-
масцю, адбудзецца штось незвычайнае. Хільда нават не ўцерпела і паглядзела, што кажа пра Бэрклі энцыклапедыя.
Раздзел пачынаўся тым, Альбэрта з Сафіяй стаялі каля акна і глядзелі на прысланы Хільдзіным бацькам аэраплан, за якім шлейфам цягнулася доўгая віншавальная істужка. Тым часам «на горад напаўзалі цёмныя хмары».
Але «быць ці не быць» гэта яшчэ не ўсё пытанне. Пытанне яшчэ і ў тым, чым мы ёсць. Ці напраўду мы людзі з плоці і крыві? Ці складаецца наш свет з сапраўдных рэчаў або ўсё вакол толькі плён нашай свядомасці?
He дзіўна, што Сафія пачала грызці пазногці. Хоць за Хільдай такой кепскай звычкі не вадзілася, яна таксама адчувала сябе не зусім ёмка.
А ніжэй яна, нарэшце, прачытала:
«...для нас такой «воляй ці духам», што «ёсць прычынай усяго ва ўсім», можа быць Хільдзін бацька».
Ты хочаш сказаць, што ён для нас Бог?
Без ніякага сумнення так. Але як жа яму не сорамна!
А хто тады Хільда?
Яна анёл, Сафія.
Анёл?
Хільда тая, да каго гэты «дух» звяртаецца.
А потым Сафія выскачыла ад Альбэрта на вуліцу, дзе хвастала навальніца. Ці не гэтая самая навальніца шалела мінулаю ноччу над Б’еркелі праз пару гадзін пасля таго, як Сафія бегла праз увесь горад дадому?
«Заўтра ў мяне дзень народзінаў. Ці не прыкра за дзень да свайго пятнаццацігоддзя ўсвядоміць, што жыццё усяго толькі сон? Гэта тое самае, як быццам табе прыснілася, што ты выйграў мільён, а калі прыйшоў па выйгрыш, высветлілася, што ўсё было проста мрояй».
Сафія прыпусціла праз раскіслы ад дажджу стадыён. I раптам убачыла, што нехта бяжыць ёй насустрач. Мама! Неба над горадам паласавалі шалёныя бліскавіцы.
Калі яны сустрэліся, маці моцна абняла Сафію:
Што з намі робіцца, дзіця маё?
He ведаю, плакала Сафія. Усё гэта дурны сон.
Хільда адчула, што вось-вось сама заплача. «To be or not to be that is the question».
Яна кінула тэчку на ложак і пэўны час хадзіла сюды-туды па пакоі. Урэшце яна спынілася перад люстрам у масянжовай раме стаяла і ўглядалася ў яго, аж пакуль маці не прыйшла клікаць яе на вячэру. Калі пачуўся стук у дзверы, Хільда ўжо і не ведала, колькі часу так прастаяла. Але яна была больш чым упэўненая, што бачыла, як адбітак падміргнуў ёй абаімі вачыма.