Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Раздзел пра Сакрата пачынаўся тым, што Сафія прачытала ў газеце «некалькі радкоў пра нарвежскі батальён ААН у Ліване». Тата пісаў, хто ж яшчэ! Яго заўсёды турбавала, што ў Нарвегіі мала цікавяцца міратворчай дзейнасцю войскаў ААН. А калі ўжо ўсе да гэтага абыякавыя, дык няхай хоць Сафія цікавіцца. Так можна прыдумаць і пра ўвагу прэсы да самога сябе.
Хільда не здолела стрымаць усмешкі, калі прачытала «постскрыптум» з пісьма настаўніка філасофіі да Сафіі:
Калі знойдзеш чырвоны шаўковы шалік, прашу цябе яго не выкідваць. Часам такія рэчы проста выпадкова губляюцца. Асабліва ў школе ці яшчэ дзе, а ў нас няхай філасофская, але ўсё-такі школа.
Хільда пачула хаду на лесвіцы. Напэўна, маці са святочным падносам. I пакуль маці паднімалася, Хільда паспела дачытаць да месца, дзе Сафія знаходзіць у сваім патаемным месцы ў садзе відэазапіс з Афінаў.
3 днём народзінаў цябе, мы віншуем цябе ўсе... завяла маці, яшчэ не дайшоўшы да дзвярэй, разам станьма ў карагод...
Уваходзь, уваходзь, крыкнула Хільда, не адрываючыся чытаць пра настаўніка філасофіі, які звяртаўся да Сафіі аж з самога Акропаля. Ён вельмі нагадваў Хільдзінага бацькуз «акуратна падстрыжанай чорнай бародкай» і берэтам на галаве.
3 днём народзінаў, Хільда!
Угу...
Хільда, ты ўсё ж...
Сядай, сядай.
Ты не...
Ты ж бачыш, я занятая.
Уявіць толькі, табе ўжо пятнаццаць гадоў.
Мама, ты калі-небудзь была ў Афінах?
He, а што?
Дзіўна, там дагэтуль захаваліся старажытныя храмы. Ім дзве з паловай тысячы гадоў! Самы вялікі, дарэчы, называецца «храм Дзевы».
Ты ўжо глядзела падарунак ад таты?
Які падарунак?
Хопіць чытаць, Хільда. Ты пачала загаворвацца.
Хільда паклала ёмістую тэчку на калені.
Маці прынесла паднос да ложка. Побач з запаленай свечкай, намазанымі булачкамі і бутэлечкай ліманаду на ім ляжаў маленькі пакунак. Рукі ў мамы былі занятыя, таму сцяжок яна трымала пад пахай.
Вялікі дзякуй, мамачка! Усё гэта так прыемна, але, разумееш, у мяне няма часу.
Але табе трэба ў касцёл а першай.
Толькі цяпер да Хільды дайшло, дзе яна. Маці паставіла паднос на столік.
Прабач, я зусім зачыталася, яна паказала на тэчку. Гэта ад таты...
I што ён піша? Мне не менш, чым табе, хочацца пачытаць. Апошнія месяцы з яго слова нельга было выцягнуць.
Хільдзе чамусьці раптам стала няёмка.
Ай, так, апавяданне.
Апавяданне?
Так. Кніга пра філасофію. Штосьці такога кшталту.
А мой падарунак ты не разгорнеш?
Каб не паказваць, што мамін падарунак яе мала цікавіць, Хільда ўзяла пакуначак і разгарнула яго. Залатая бранзалетка!
Якая прыгожая! Дзякуй вялікі!
Хільда паднялася і абняла маці.
Пэўны час яны размаўлялі.
А цяпер ідзі, сказала Хільда. Разумееш, ён цяпер якраз стаіць на вяршыні Акропаля.
- Хто?
- He ведаю... I Сафія даўмецца не можа. У гэтым уся штука.
Так, добра, мне трэба на працу. He забудзься паснедаць. Сукенка вісіць на доле.
Нарэшце маці пайшла ўніз. Сафіін настаўнік філасофіі таксама спусціўся з Акропаля туды, дзе ўзвышаўся Арэапаг, а адтуль пакіраваў да старажытнай афінскай плошчы.
Хільда здрыганулася, калі ў яе на вачах з руінаў пачалі паўставаць старажытныя будынкі. У бацькі была адна неадчэпная ідэя каб усе краіны ААН сабраліся і збудавалі дакладную копію старажытнай агоры. Там людзі маглі б разважаць над філасофскімі пытаннямі, а таксама над праблемаю раззбраення. На яго думку, такі маштабны праект аб’яднаў бы людзей. «Здольныя ж мы будаваць нафтавыя вышкі і касмічныя караблі».
Хутка яна дайшла да Платона. «Урэшце душа адлятае на крылах гэтай любові «дадому», у свет ідэй, вырваўшыся з «цялеснага палону»...
Сафія кінулася са схованкі ўслед за Гермесам, але так і не здолела дагнаць сабаку. Скончыўшы раздзел пра Платона, яна паднялася з пянька і пайшла ў глыб лесу, дзе на беразе азярца натрапіла на чырвоную хатку. У хатцы вісела карціна з краявідамі Б’еркелі. 3 апісання Хільда зразумела, што гэта і ёсць яе сядзіба. Толькі ў той хатцы вісеў яшчэ партрэт нейкага Бэрклі. «Што за дзіва?»
Адклаўшы тэчку, Хільда падышла да кніжнай паліцы і ўзяла адзін з трох тамоў энцыклапедыі Кніжнага клуба, якую ёй падарылі на чатырнаццацігоддзе. Бэрклі... вось ён!
Бэрклі, Джордж (1685-1753) англ. філосаф, біскуп у Клойне. Адмаўляў існаванне матэрыяльнага свету па-за межамі чалавечай свядомасці. Лічыў Бога за прычыну пачуццёвага ўспрымання ў чалавека. Б. вядомы таксама крытыкай агульнапрынятых абстрактных уяўленняў. Галоўная праца: «Трактат аб прынцыпах чалавечых ведаў» (1710).
Сапраўды дзіва. Пэўны час паразважаўшы каля паліцы, Хільда вярнулася да тэчкі.
Ясна, што абедзве гэтыя карціны павесіў сам тата. Але ці ёсць паміж імі яшчэ нейкая сувязь, апроч сугучных назваў?
Бэрклі, выходзіць, адмаўляў існаванне матэрыяльнага свету паза межамі чалавечай свядомасці. Да якіх толькі дзівацтваў не дадумаюцца людзі! А паспрабуй абвергні такія сцверджанні. Зрэшты, з Сафііным светам усё гэта якраз стасуецца, бо прычына яе «пачуццёвага ўспрымання» Хільдзін бацька.
Трэба чытаць далей, тады ўсё праясніцца. Хільда ад усяго сэрца зарагатала, дайшоўшы да месца, дзе Сафія ўбачыла ў люстры дзяўчынку, якая падміргнула ёй абаімі вачыма. «Сафіі здалося, што дзяўчынка ў люстры сама першая ёй падміргнула. Нібы хацела сказаць: «Я цябе бачу, Сафія. Я тут, па другі бок».
Яшчэ Сафія знайшла ў хатцы зялёную партманетку з грашыма і ўсякім іншым! Як усё гэта магло там апынуцца?
Што за глупства! На нейкую секунду Хільда паверыла, быццам Сафія напраўду знайшла партманетку. Але яна тут жа паспрабавала паставіць сябе на месца Сафіі: што яна адчувала б? Відаць, Сафіі ўсё гэта мусіла здавацца цалкам загадкавым і невытлумачальным.
Хільдзе ўпершыню захацелася хоць на хвілінку сустрэцца з Сафіяй. Хоць разок пагаварыць з ёй, распавесці што да чаго.
Але Сафіі трэба было неадкладна выбірацца з хаткі, каб не быць заспетай на месцы злачынства. Човен тым часам, вядома ж, калыхаўся на сярэдзіне возера. Усё ясна бацька не мог не нагадаць Хільдзе даўнейшай гісторыі з іхнім чоўнам!
Хільда сербанула крыху ліманаду і, узяўшыся за ліст пра «рупліўца» Арыстоцеля, які крытыкаваў вучэнне Платона, пачала ўмолваць булку з крэветкавай салатай.
Арыстоцель адзначаў, што ў свядомасці няма нічога, што спачатку не было б дадзена праз пачуцці. Платон сказаў бы, што ў прыродзе няма нічога, чаго спачатку не існавала б у свеце ідэй. Таму, уласна, Арыстоцель меркаваў, што Платон «падвойвае колькасць рэчаў».
А Хільда й не ведала, што гэта Арыстоцель прыдумаў гульню «расліна, жывёла ці мінерал».
Арыстоцель хацеў навесці грунтоўны парадак у дзявочым пакоі прыроды. Ён спрабаваў паказаць, што ўсе рэчы ў прыродзе належаць да пэўных груп і падгруп.
Прачытаўшы пра Арыстоцелевы погляды на жанчын, яна была ў ім расчараваная, раззлавалася нават. Як можна быць праніклівым філосафам і такім поўным дурнем!
Арыстоцель натхніў Сафію навесці парадак у яе «дзявочым пакоі». I ў кучы адзення яна натрапіла на белую панчоху, якая з месяц назад некуды знікла з Хільдзінай шафы! Сафія пачапіла ўсе аркушы, атрыманыя ад Альбэрта, на колцы ў тэчцы. «Назбіралася больш за 50 старонак». Хільда тым часам была ўжо на 124-ай старонцы, але ў дадатак да «лістоў з курсам філасофіі» ад Альбэрта Кнокса яна мела і ўсю гісторыю пра Сафію.
Наступны раздзел прысвячаўся элінізму. Але перадусім Сафія знайшла паштоўку з выявай ААНаўскага джыпа. На паштоўцы стаяў штэмпель: «Батальён ААН, 15 чэрвеня 1990». Яшчэ адно «пасланне» Хільдзе, якое бацька ўставіў у апавяданне, замест каб паслаць па пошце:
Дарагая Хільда! Спадзяюся, што не спазніўся да святкавання твайго 15-годдзя. Ну, можа, на які дзень. Але гэта вялікай ролі не іграе, бо майго падарунка табе хопіць надоўга. У пэўным сэнсе, ты зможаш карыстацца ім усё жыццё. Але ўсё роўна, віншую цябе яшчэ раз. Ты, мабыць, ужо здагадалася, чаму я пасылаю паштоўкі Сафіі. Я ні на кроплю не сумняваюся, што яна іх табе перадасць.
P.S. Мама расказала, што ты згубіла сваю партманетку. Абяцаю кампенсаваць згубленыя 150 крон. А новы вучнёўскі білет ты напэўна атрымаеш яшчэ да пачатку летніх вакацыяў. Твой mama.
Няблага, яна раптам разбагацела на 150 крон. Але ж ён, вядома,
не спадзяваўся, што абыдзецца толькі саматужным падарункам.
Аказваецца, у Сафіі 15 чэрвеня таксама дзень народзінаў. Але на Сафііным календары яшчэ першая палова траўня. Пэўна, тады бацька і пісаў гэты раздзел, а «віншавальную паштоўку» Хільдзе проста пазначыў пазнейшым чыслом.
Бедалага Сафія, ёй прыйшлося бегчы да гандлёвага цэнтра, дзе яе чакала Ёрунь:
Хто такая Хільда? Чаму яе бацька вырашыў, што Сафія яе знойдзе? Усё роўна няма ніякага сэнсу слаць паштоўкі дачцэ праз Сафію. Сафія ніколі не паверыла б, што ён не ведае, дзе жыве яго дачка.
Чытаючы пра Плаціна, Хільда мела такое пачуцце, быццам лунае ў прасторы:
Ва ўсім існым схавана боская таямніца. Яна ззяе ў кветцы сланечніку або маку. Тую самую неспасціжную таямніцу мы ўлоўліваем у матыльку, што ўзлятае з травінкі, ці ў залатой рыбцы, што плавае ў акварыуме. Але найбліжэй да Бога ўсё-ткі мы самі, дзякуючы нашай душы. Толькі праз яе мы можам далучыцца да найвялікшай таямніцы быцця. У рэдкія моманты ў нас нават узнікае пачуцце, што мы і ёсць гэтая боская таямніца.
3 Хільдай ніколі раней не бывала, каб ад прачытанага галава ў яе ішла кругам. Але, разам з тым, усё было так неверагодна проста: усё адзінае, і гэтае «Адзінае» гэта боская містэрыя, часткаю якой мы ўсе з’яўляемся.
Насамрэч, у гэта не абавязкова верыць. Бо яно так і ёсць, падумала Хільда. А пасля няхай усякі і кожны ўкладае ў слова «боскі» тое, што яму хочацца.
Яна нецярпліва перагарнула старонку і пачала наступны раздзел, у якім Сафія і Ёрунь у ноч на 17 траўня выправіліся з намётам у вандроўку. I вось яны набліжаюцца да Маёравай хаткі...
Прачытаўшы яшчэ некалькі старонак, Хільда ўскочыла з ложка і, не выпускаючы з рук тэчкі, пачала ўзрушана хадзіць па пакоі.
Такога нахабства яна не чакала. Там, у маленькім дамку сярод лесу бацька падкідвае дзяўчатам копіі ўсіх паштовак, якія ён адправіў Хільдзе ў першай палове траўня. Амаль слова ў слова. Хільда звычайна перачытвала бацькавы паштоўкі па шмат разоў. Яна ведала іх практычна на памяць:
Дарагая Хільда! У мяне ўжо сабралася спголькі сакрэтаў, звязаных з тваім днём народзінаў, што мне кожны дзень, ды па некалькі разоў, так і рупіць патэлефанаваць табе і ўсе іх адразу выкласці. Падарунак з кожным днём расце. А ты ведаеш, што, калі нешта ўвесь час болыйае, гэта цяжка трымаць у сабе...