Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Sorry.
Добра, забяжы ў школу па дарозе перад нашай сустрэчай. Бо калі ты прагуляеш апошні дзень, гэта можа быць дрэнным прыкладам Хільдзе. А яна напэўна ж ходзіць у школу і ў свой дзень народзінаў, бо яна анёл.
Тады адразу пасля школы я прыбягу да цябе.
Можам сустрэцца ў Маёравай хатцы.
У Маёравай хатцы?
Але ў слухаўцы ўжо чулася толькі: піп-піп-піп!..
Хільда адклала тэчку ўбок. Тата, відаць, вырашыў такім чынам яе ўпікнуць за тое, што аднойчы яна прагуляла заняткі. Ну і хітрун!
Яна некаторы час разважала над тым, які план выношвае Альбэрта. Можа, зазірнуць на апошнюю старонку? He, так не пойдзе, трэба проста хутчэй дачытаць.
У адным яна цалкам згаджалася з Альбэрта. Па-першае, што тата, у некаторым сэнсе, меў уяўленне пра ўсё, што адбывалася з Сафіяй і Альбэрта. Але пакуль ён пісаў, напэўна, яму і самому не было вядома, чым гэта ўсё скончыцца. Мабыць, сядаючы за машынку, ён часам друкаваў так хутка, што выдумляў усё на хаду, сам перад тым не ўяўляючы, што ў яго выйдзе. Вось у такія «сумбурныя» моманты ў Сафіі з Альбэрта і ўзнікала пэўная свабода.
У Хільды зноў узнікла амаль цвёрдая ўпэўненасць, што Сафія і Альбэрта сапраўды існуюць. «Нават калі марская паверхня зусім нерухомая, гэта не значыць, што ў глыбіні нічога не адбываецца», падумалася ёй.
Але чаму ёй прыйшло гэта ў галаву?
Ва ўсякім разе, думка ляжала зусім не на паверхні.
У школе Сафію, як імянінніцу, наўзахапкі ўшаноўвалі і віншавалі. Такое шчыраванне, мабыць, тлумачылася яшчэ і ўсеагульнай узбуджанасцю, якую ўсе адчувалі, чакаючы гадавых адзнак і бутэлек з ліманадам.
Як толькі ўсё скончылася і настаўнік іх адпусціў з пажаданнем добра правесці лета, Сафія з усіх ног кінулася дадому. Ёрунь спрабавала яе затрымаць, але Сафія крыкнула, што вельмі спяшаецца.
У паштовай скрынцы яна знайшла дзве паштоўкі з Лівана. На абедзвюх стаяў аднолькавы надпіс па-ангельску: «HAPPY BIRTHDAY 15 YEARS». Тыповыя віншавальныя паштоўкі, якія прадаюцца на кожным кроку.
Адна паштоўка была адрасаваная «Сафіі Амундсэн (для Хільды Мёлер Кнаг)», а вось другая прызначалася самой Сафіі. На абедзвюх стаяў штэмпель батальёна ААН ад 15 чэрвеня.
Спачатку Сафія прачытала паштоўку, адрасаваную ёй:
Дарагая Сафія Амундсэн! Сённяяі цябе таксама віншую з днём народзінаў. Віншую, Сафія, ад усяго сэрца. Дзякуй табе за ўсё, што ты робіш для Хільды.
Усяго найлепшага, маёр Альбэрт Кнаг.
Сафія не ведала, як ёй рэагаваць на тое, што Хільдзін бацька прыслаў нарэшце паштоўку і ёй. У пэўным сэнсе, яе гэта расчул іла.
У паштоўцы для Хільды было напісана:
Дарагая Хільдэмур! He ведаю, ні які цяпер дзень, ні які час у Лілесандзе. Але гэта, як я ўжо казаў, вялікай ролі не іграе. Спадзяюся, я цябе добра ведаю і не надта спазніўся са сваім апошнім ці прынамсі перадапошнім віншаваннем з Лівана. Але глядзі не сядзі дапазна! Неўзабаве Альбэрта будзе расказваць пра ідэі французскай эпохі Асветніцтва. Ён спыніцца на сямі асноўных пунктах:
1. Паўстанне супраць аўтарытэтаў
2. Рацыяналізм
3. Ідэя асветніцтва
4. Кулыпурны аптымізм
5. Назад да прыроды
6. Гуманізацыя хрысціянства
7. Правы чалавека.
Па ўсім відаць, ён па-ранейшаму кантраляваў кожны іх крок.
Сафія адамкнула дзверы і, увайшоўшы ў хату, паклала дзённік з усімі сваімі выдатнымі адзнакамі на кухонны стол. Пасля, зноў выйшаўшы на двор, пралезла праз жываплот і пабегла да лесу.
Цераз азярцо ёй і гэты раз давялося перабірацца на чоўне. На другім беразе, седзячы на ганку, яе чакаў Альбэрта. Ен махнуў ёй рукой, запрашаючы сесці побач.
Стаяла цудоўнае надвор’е, толькі ад вады веяла волкаю прахалодай. Нібы азярцо яшчэ не адышло ад учарашняй навальніцы.
Адразу й прыступім, загаварыў Альбэрта. Наступным вялікім будаўніком сістэмы пасля Юма стаў нямецкі філосаф Імануэль Кант. Але ў XVIII стагоддзі шмат выбітных
мысляроў было і ў Францыі. Увогуле, можна сказаць, што ў першай палове XVIII стагоддзя асноўныя філасофскія ідэі ў Еўропе канцэнтраваліся ў Англіі, у сярэдзіне гэтага стагоддзя у Францыі, а ў канцы у Нямеччыне.
- Выходзіць, філасофскі цэнтр змяшчаўся з захаду на ўсход?
Так і ёсць. Я кораценька раскажу пра асноўныя ідэі, якія аб’ядноўвалі большасць французскіх філосафаў эпохі Асветніцтва. Гаворка найперш пра Мантэск’ё, Валыпэра і Русо, а таксама многіх іншых. Усе ідэі я звёў да сямі асноўных пунктаў.
- Дзякую, я гэта ўжо ведаю.
Сафія працягнула паштоўку ад Хільдзінага бацькі. Альбэрта цяжка ўздыхнуў:
Гэта з яго боку зноў перабор... Добра, такім чынам, першы пункт паўстанне супраць з аўтарытэтаў. Французскія філосафы Асветніцтва часцяком наведвалі Англію, якая тады была шмат у якіх адносінах больш вальнадумнай краінай, чым іх радзіма. Іх не магла не захапляць англійская навука, перадусім Ньютан і яго ўніверсальная фізіка. He пакінула іх безуважнымі і англійская філасофія, асабліва палітычныя ідэі Лока. Паступова яны пачалі выступаць супраць старых аўтарытэтаў і ў сябе ў Францыі. На іх думку, да ўсіх ісцінаў, якія засталіся ў спадчыну ад мінулага, трэба было ставіцца скептычна. Мелася на ўвазе, што індывід павінен сам знаходзіць адказы на ўсе пытанні. Да гэтага іх натхнялі і традыцыі Дэкарта.
- Бо ён узводзіў будынак свайго светапогляду, пачынаючы ад самога падмурку.
- Правільна. Паўстанне супраць старых аўтарытэтаў было скіравана супраць царквы, каралеўскай улады і арыстакратыі. У XVIII стагоддзі гэтыя інстытуцыі былі ў Францыі куды мацнейшыя, чым у Англіі.
- 1 адбылася рэвалюцыя.
- Так, у 1789 годзе. Але ёй папярэднічалі новыя ідэі. Наступным пунктам ідзе рацыяналізм.
- Я думала, што рацыяналізм адышоў у нябыт разам з Юмам.
- Юм памёр у 1776 годзе. To бок прыблізна за дваццаць гадоў да смерці Мантэск’ё і за два гады да смерці Вальтэра і Русо, якія абодва памерлі ў 1778 годзе. Але ўсе трое пабывалі ў Англіі і былі добра знаёмыя з філасофіяй Лока. Ты, мабыць, памятаеш, што Лок не быў паслядоўным эмпірыкам. Ен меркаваў, што і вера ў Бога, і пэўныя маральныя нормы закладзены ў чалавечым розуме. Тое самае ляжыць і ў аснове французскай філасофіі Асветніцтва.
- I ты казаў яшчэ, што французы былі заўсёды крыху больш рацыяналістычныя, чым брытанцы.
Такая розніца бярэ пачатак яшчэ ад часоў Сярэднявечча. Там, дзе англічане кажуць «common sense», французы скажуць «evidence». Англійскі выраз можна перакласці як «сукупны досвед», а французскі як «тое, што відавочна», маецца на ўвазе, для розуму.
- Разумею.
Як і антычныя гуманісты напрыклад, Сакрат і стоікі, філосафы-асветнікі непахісна верылі ў чалавечы розум. Гэтая вера была да таго відавочная, што французскую эпоху Асветніцтва многія пачалі называць перыядам «рацыяналізму». Новае прыродазнаўства паказала, што прырода арганізавана разумна. I філосафы Асветніцтва паставілі сабе за мэту закласці асновы такіх маралі, рэлігіі і этыкі, якія адпавядалі адвечна ўласціваму чалавеку розуму. Гэта і прывяло да асветніцкай ідэалогіі.
Якая ідзе ў нас пад трэцім пунктам.
Трэба было «несці асвету» ў шырокія масы насельніцтва. Гэта было галоўнай умоваю будаўніцтва лепшага грамадства. Лічылася, што галеча і прыгнёт паходзяць ад невуцтва і забабонаў. Таму вялікая ўвага надзялялася выхаванню дзяцей і простага люду. He выпадкова педагогіка як навука была запачаткаваная якраз у гэты перыяд.
Выходзіць, школьная бярэ пачатак з Сярэднявечча, а педагогіка з эпохі Асветніцтва?
Можна сказаць і так. Сапраўдным манументам ідэі Асветніцтва стаў, як і мае быць, вялікі энцыклапедычны слоўнік. Я маю
на ўвазе знакамітую «Энцыклапедыю, або тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў» у 28 тамах, якія выйшлі з 1751 па 1772 год і ў якія зрабілі свой унёсак усе славутыя філосафы таго часу. Казалі, што ў ёй «можна знайсці ўсё ад спосабу, як вырабляць іголкі, да спосабу, як набіваць гармату».
- Наступным пунктам быў культурны аптымізм.
- Зрабі ласку, адкладзі ў бок гэтую паштоўку, пакуль я не скончу расказваць.
- Прабач.
- Філосафы-асветнікі меркавалі, што з пашырэннем ведаў і здаровага сэнсу чалавецтва пачне развівацца неверагоднымі тэмпамі. Рана ці позна на месца глупству і невуцтву прыйдзе «прасветлены» чалавечы розум. I, бадай, усяго яшчэ два дзесяцігоддзі назад гэтая думка заставалася дамінуючай ва ўсёй Заходняй Еўропе. Хоць сёння мы ўжо не надта перакананыя, што ўсякае «развіццё» ідзе на карысць. Але ж такая крытыка «цывілізацыі» выказвалася яшчэ французскімі асветнікамі.
- Напэўна, нам варта было да іх прыслухацца.
- Многія тады ўзнялі лозунг назад да прыроды. Але пад «прыродай» філосафы Асветніцтва мелі на ўвазе практычна той самы «розум». Бо чалавечы розум даецца прыродай у адрозненне ад рэлігіі або «цывілізацыі». Было заўважана, што «прымітыўныя народы» нярэдка мацнейшыя здароўем і шчаслівейшыя за еўрапейцаў, бо яны не «цывілізаваныя». Па сутнасці, лозунгам стала фраза, выказаная Русо: «Нам трэба вярнуцца назад да прыроды». Бо прырода добрая, і чалавек «па сваёй прыродзе» добры. Усё зло паходзіць ад грамадства. Русо меркаваў таксама, што дзіцяці трэба даць магчымасць як мага даўжэй жыць у сваім «натуральным» стане нявіннасці. Можна сказаць, што ідэя каштоўнасці дзяцінства вядзе свой пачатак з эпохі Асветніцтва. Раней дзяцінства лічылася падрыхтоўчым этапам да дарослага жыцця. Але ж усе мы людзі і ўсе жывем на зямлі прычым з самага дзяцінства.
Цалкам згодная.
Рэлігію таксама трэба было зрабіць «натуральнай».
Гэта як?
Рэлігію трэба было дапасаваць да «натуральнага» розуму чалавека. Многія выступалі за так званую гуманізацыю хрысціянства і гэта наш шосты пункт у спісе. На той час узнікла мноства паслядоўных матэрыялістаў тых, хто не верыў ні ў якога Бога, то бок трымаўся атэістычнага пункту погляду. Але большасць філосафаў-асветнікаў меркавала, што неразумна ўяўляць сабе свет без Бога, бо надта ўжо гэты свет разумна арганізаваны. Падобнай думкі трымаўся, напрыклад, і Ньютан. Разумным лічылася таксама верыць у неўміручасць душы. Але пытанне аб неўміручасці чалавечай душы цяпер звязвалася хутчэй з розумам, а не з верай, як у Дэкарта.
Неяк дзіўна. Па-мойму, у гэта якраз можна толькі верыць, але гэтага нельга ведаць.
Але ж ты жывеш не ў XVIII стагоддзі. На думку філосафаўасветнікаў, хрысціянства трэба было ачысціць ад неразумных догмаў, якімі за час існавання царквы абрасло простае Хрыстова вучэнне.