Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

Сафіін свет

раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр

Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
130.68 МБ
Пачуццёвы досвед і розум.
Так, матэрыял для пазнання даецца нам праз пачуццёвае ўспрыманне, але, апроч таго, гэты матэрыял фармуецца адпаведна з уласцівасцямі нашага розуму такімі, напрыклад, як імкненне высветліць прычыну падзеяў.
Напрыклад, чаму мяч коціцца па падлозе.
Напрыклад. Але калі мы спрабуем высветліць, адкуль паходзіць Сусвет, і намагаемся сфармуляваць верагодныя ад-
казы на гэта пытанне, наш розум, так бы мовіць, пачынае прабуксоўваць. Ён не мае дзеля гэтага ніякага пачуццёвага досведу, не мае матэрыялу, які мог бы «апрацаваць», бо мы ніколі не адчувалі ўсёй неабсяжнай рэчаіснасці, маленькай часткай якой самі з’яўляемся.
У пэўным сэнсе, мы часцінка мяча, які коціцца па падлозе, а таму не можам ведаць, адкуль ён узяўся.
I разам з тым, цікавіцца, адкуль ён узяўся, ёсць неад’емнай уласцівасцю чалавечага розуму. Вось чаму мы няспынна пытаемся, мы напружваем усе сілы, абы знайсці адказы на самыя глабальныя пытанні. Але так і не знаходзім, за што зачапіцца, ніколі не здольны даць надзейны адказ, бо наш розум, не маючы адпаведнага матэрыялу, працуе ўхаластую.
Дзякуй, мне гэтае пачуццё добра знаёмае.
Кант паказаў, што на глабальныя пытанні, якія тычацца ўсяго быцця ў цэлым, заўсёды будзе два супрацьлеглыя варыянты адказаў, у роўнай ступені верагодныя і неверагодныя з пункту погляду чалавечага розуму.
Калі ласка, дай прыклады.
Сказаць, што свет мае пачатак у часе, і сказаць, што ён не мае ніякага пачатку, аднолькава слушна. Але ні адно, ні другое нельга спасцігнуць розумам. Мы можам сцвярджаць, што свет існаваў вечна, але ці можа нешта існаваць, не пачаўшыся? Цяпер мы мусім стаць на супрацьлеглы пункт погляду. Мы кажам, што свет некалі ўзнік, пры чым узнік, мяркуючы па ўсім, з нічога, бо калі б ён быў з нечага, то гаворка, па сутнасці, вялася б проста пра пераход з аднаго стану ў другі. Але ці можа нешта ўзнікнуць з нічога, Сафія?
He, абодва гэтыя варыянты не паддаюцца розуму. I тым не менш, адзін з іх павінен быць правільным, а другі памылковым.
Як ты памятаеш, Дэмакрыт і матэрыялісты сцвярджалі, што ўсё існае складаецца з найдрабнейшых часцінак. Другія, напрыклад, Дэкарт, меркавалі, што на драбнейшыя элементы дзеліцца толькі працяглая рэчаіснасць. Але хто з іх меў рацыю?
I тыя, і другія... і ніхто.
Ці яшчэ: многія філосафы ўважалі свабоду за адну з асноўных якасцяў чалавека. Але, як мы бачылі, некаторыя, напрыклад, стоікі і Спіноза, меркавалі, што ўсё існае падпарадкавана непарушным законам прыроды. Кант лічыў, што і тут чалавечы розум не здольны знайсці надзейнага адказу.
Сцвярджаць і адно, і другое аднолькава слушна і няслушна.
Нарэшце, мы ніколі не дадзім рады, калі паспрабуем намаганнем розуму даказаць існаванне Бога. Рацыяналісты напрыклад, Дэкарт сцвярджалі, што Бог ёсць ужо проста таму, што мы маем уяўленне пра «дасканалую істоту». Другія напрыклад, Арыстоцель і Тамаш Аквінскі прыйшлі да высновы, што Бог ёсць таму, што ўсё існае павінна мець першапрычыну.
А што думаў Кант?
Ен зняпраўдзіў абодва гэтыя доказы. Hi розум, ні досвед не маюць ніякіх падставаў сцвярджаць, што Бог існуе. Для розуму існаванне Бога аднолькава верагоднае і неверагоднае.
Але ў пачатку нашай размовы ты казаў, што Кант імкнуўся захаваць асновы хрысціянскай веры.
Так, ён якраз і прапанаваў рашэнне ў чыста рэлігійнай плоскасці. Там, дзе досвед і розум аказваюцца непрыдатнымі, узнікае пустэча, якая можа быць запоўнена верай.
I такім чынам ён выратаваў хрысціянства?
Бадай што так. Але тут варта заўважыць, што Кант быў пратэстантам. А пратэстантызм ад самага пачатку Рэфармацыі вызначаўся тым, што за сваю аснову меў веру. Тым часам як каталіцтва яшчэ з ранняга Сярэднявечча ў якасці апірышча веры большую ўвагу надавала розуму.
Зразумела.
Але Кант не абмяжоўваўся сцверджаннем, што гэтыя пытанні трэба пакінуць веры. Ен меркаваў, што для чалавечай маральнасці жыццёва неабходна зыходзіць з таго, што чалавек валодае несмяротнай Оушой, што Бог існуе і што чалавек мае свабоду волі.
Кант паводзіць сябе, амаль як Дэкарт. Спачатку ён вельмі крытычна ставіцца да пазнавальных здольнасцяў чалавечага розуму, а пасля цішком дастае з-за спіны і Бога, і да Бога.
Але ў адрозненне ад Дэкарта, Кант падкрэслівае, што наяўнасць Бога патрэбна не розуму, а веры. Сам ён называў веру ў неўміручасць душы, існаванне Бога і наяўнасць свабоднай волі практычнымі пастпулатамі.
-1 што гэта значыць?
«Пастулат» гэта палажэнне, якое прымаецца без доказаў. Пад практычным пастулатам Кант разумее тое, што чалавеку неабходна прыняць дзеля «практычных мэтаў», то бок дзеля чалавечай маральнасці. «Прызнаць існаванне Бога неабходна маральна», казаў ён.
Раптам у дзверы пастукалі. Сафія было падхапілася, але Альбэрта махнуў рукой, каб яна села.
Можа ўсё ж адчыніць? спытала яна.
Альбэрта паціснуў плячыма, але пасля ўстаў сам. Калі яны адчынілі дзверы, на парозе стаяла маленькая дзяўчынка ў белай летняй сукенцы з чырвоным каптурком на галаве. Яе яны і бачылі на тым беразе азярка. У руках яна трымала кошык з прысмакамі.
Вітаю, сказала Сафія. Ты хто?
Ты што, не бачыш, што я Чырвоны Каптурок?
Сафія здзіўлена паглядзела на Альбэрта, але той толькі кіўнуў:
Ты ж чула, што яна сказала.
Я шукаю хатку сваёй бабулі, сказала дзяўчынка. Яна старэнькая і нямоглая, і я нясу ёй паесці.
Тут яна не жыве, адказаў Альбэрта. Так што ідзі хутчэй і пашукай у іншым месцы.
I ён махнуў рукой, быццам адганяючы назойлівую муху.
Але мне трэба яшчэ перадаць вам ліст, паведаміла дзяўчынка ў чырвоным каптурку.
Яна выняла з кошыка маленькі канверт, падала яго Сафіі і адразу рушыла прэч.
Сцеражыся ваўкоў! крыкнула наўздагон Сафія.
Альбэрта ўжо вярнуўся ў гасцёўню. Сафія пайшла за ім, і яны зноў селі ў фатэлі.
Уявіць толькі, гэта быў Чырвоны Каптурок! прамармытала Сафія.
-	Папярэджваць яе не было ніякага сэнсу. Усё адно яна пойдзе да бабулінай хаткі, і там яе з’есць воўк. Яна ніколі нічому не вучыцца, і гэта будзе паўтарацца вечна.
-	Але я ніколі не чула, каб па дарозе да бабулі яна да каго-небудзь заходзіла.
-	Гэта дробязь, Сафія.
Толькі цяпер Сафія глянула на канверт. На ім было напісана: «Для Хільды». Распячатаўшы канверт, яна прачытала ўголас:
Дарагая Хільда! Калі б чалавечы мозг быў тпакі просты, што мы маглі 6 яго зразумець, то мы былі б такія дурныя, што ўсё адно нічога не зразумелі б.
Цалую, твой mama.
Альбэрта кіўнуў:
Праўду кажа. Думаю, і Кант мог бы сказаць нешта падобнае. He варта чакаць, што мы здолеем зразумець, хто мы. Можа быць, нам удасца зразумець кветку ці насякомае, але спасцігнуць саміх сябе мы не зможам ніколі. I яшчэ менш надзеі, што мы некалі здолеем зразумець Сусвет.
Сафіі давялося пракруціць гэтае дзіўнае сцверджанне ў думках некалькі разоў. А тым часам Альбэрта казаў далей:
-	Але мы не павінны дазваляць, каб нейкія марскія змеі ці штось падобнае збівала нас з тропу. Перш чым мы сёння расстанемся, я распавяду табе пра Кантаву этыку.
-	Тады не марудзь, бо мне хутка дадому.
-	Юмавы сумневы адносна таго, што нам даводзяць пачуцці і розум, змусілі Канта нанава перагледзець шмат важных жыццёвых пытанняў, у тым ліку звязаных з мараллю.
-	Юм сцвярджаў, што з ходу вызначыць, што добра, а што
дрэнна, не выпадае, бо нельга пераходзіць ад выказвання «ёсць» да выказвання «трэба».
На думку Юма, вызначыць розніцу паміж дабром і злом не могуць ні розум, ні досвед. Гэта падказваюць толькі пачуцці. Канту здалося, што такое Юмава сцверджанне грунтуецца на вельмі нетрывалым падмурку.
-	Я добра яго разумею.
Кант ад самага пачатку зыходзіў з таго, што ўспрыманне розніцы паміж дабром і злом цалкам рэальнае. У гэтым ён пагаджаўся з рацыяналістамі, якія сцвярджалі, што ўменне адрозніваць дабро і зло закладзена ў чалавечай свядомасці. Усе ведаюць, што добра, а што дрэнна, пры чым мы ведаем гэта не таму, што нас гэтаму навучылі, а таму, што гэта закладзена ў нашым розуме. Кант меркаваў, што кожны чалавек валодае «практычным розумам», які ў кожны канкрэтны момант падказвае нам, што з пункту погляду маральнасці добра, а што дрэнна.
-	Значыць, гэта закладзена ў нас ад прыроды?
Здольнасць адрозніваць дабро і зло закладзена ў нас ад прыроды гэтак сама, як і ўсе іншыя ўласцівасці розуму. I гэтак сама як усе людзі маюць аднолькавую форму мыслення напрыклад, мы ўсе ўспрымаем падзеі ў іх прычынна-выніковай сувязі, так усе аднолькава ўспрымаюць універсальны маральны закон. Гэты закон мае такі самы абсалютны характар, як і фізічныя законы прыроды. Ён у такой самай ступені падставовы для нашага жыцця маральнага, як для нашага жыцця разумовага падставовым ёсць, што ўсе падзеі маюць прычынна-выніковую сувязь альбо што 7 + 5 = 12.
-	I што кажа гэты маральны закон?
Ён стаіць па-за і па-над усякім досведам, а таму ўяўляе сабою «фармальны прынцып». To бок ён не прывязаны на нейкіх канкрэтных сітуацый маральнага выбару. Ён дзейнічае для ўсіх людзей ва ўсіх грамадствах ва ўсе часы. Іначай кажучы, ён не кажа рабіць так ці гэтак у такіх ці гэткіх абставінах. Ён кажа, як паводзіць сябе ў любых абставінах.
Але які тады сэнс насіць у сабе «маральны закон», калі ён не кажа, як мне сябе паводзіць у канкрэтнай сітуацыі?
Кант вызначаў маральны закон як катэгарычны імператыў. Ён разумеў пад гэтым, што маральны закон «катэгарычны» таму, што дзейнічае пры любых абставінах ва ўсіх сітуацыях, і, апроч таго, уяўляе сабой «імператыў», бо мае «загадны», абавязковы характар, які не дапускае выбару.
Вось як...
Кант фармулюе свой «катэгарычны імператыў» рознымі спосабамі. Па-першае, ён кажа: «Паводзь сябе заўсёды паводле такіх правілаў, кіруючыся якімі ты ў той самы час мог бы захацець, каб яны сталі ўсеагульным законам».
Значыць, калі я нешта раблю, я павінна спытаць у сябе, ці хачу я, каб іншыя, апынуўшыся ў такіх самых абставінах, паводзілі сябе такім самым чынам?
Правільна. Толькі ў гэтым выпадку ты будзеш паводзіць сябе ў адпаведнасці з маральным законам, які носіш у сабе. Кант фармуляваў свой «катэгарычным імператыў» яшчэ і такім чынам: «Заўсёды стаўся да чалавека як да мэты, а не як да сродку дасягнення мэты».
Гэта значыць, што нельга «выкарыстоўваць» іншых на сваю карысць.
Так, бо ўсе людзі самі па сабе мэта. I гэта тычыцца не толькі іншых, але і цябе самой. Ты не павінна выкарыстоўваць сябе саму, абы нечага дасягнуць.