Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Значыць, мастак можа перадаць нешта, чаго не здольны выказаць філосаф?
Так прынамсі меркавалі рамантыкі. На думку Канта, мастак гэта чалавек, які віртуозна гуляе сваімі здольнасцямі пазнання. Нямецкі паэт Шылер развіў гэтую думку. Ен пісаў, што мастацкая дзейнасць падобная да гульні: толькі ў гульні людзі свабодныя, бо ўстанаўляюць у яе працэсе свае законы. Рамантыкі лічылі, што толькі мастацтва здольнае наблізіць нас да «невыражальнага». А некаторыя пайшлі нават далей, параўнаўшы мастака з Богам.
Мастак, сапраўды, стварае сваю ўласную рэчаіснасць, як Бог стварыў свет.
Казалі, што мастак надзелены здольнасцю ствараць свет сілай фантазіі. У сваім творчым натхненні ён перажывае стан, у якім знікае мяжа паміж сном і рэальнасцю. Адзін з маладых геніяў, нямецкі пісьменнік-рамантык Наваліс неяк сказаў: «Свет робіцца сном, а сон рэчаіснасцю». Ён напісаў раман пра эпоху Сярэднявечча пад назваю «Генрьгх фон Офтэрдынген». Твор застаўся няскончаным з прычыны смерці пісьменніка ў 1801 годзе, але нягледзячы на гэта набыў вялікае значэнне. У ім апавяда-
ецца пра маладога чалавека на імя Генрых, які шукае «блакітную кветку», што аднойчы яму прыснілася, і з тае пары ён па ёй сумуе. Англійскі рамантык Колрыдж выказаў тую самую думку наступным чынам:
What if you slept? And what if, in your sleep, you dreamed? And what if, in your dream, you went to the heaven and there plucked a strange and beautiful flower? And what if, when you awoke, you had the flower in your hand? Ah, what then?1
- Прыгожа.
Ужо сама туга па нечаму далёкаму і недасяжнаму з’яўляецца тыповай рысай рамантыкаў. Іх вабіла мінуўшчына, напрыклад, Сярэднявечча, якое цяпер ацэньвалася нашмат болей станоўча, чым у эпоху Асветніцтва, калі ўсё сярэднявечнае ганьбілі. Рамантыкаў вабілі таксама далёкія культуры, напрыклад, Усход з яго містыкай. А яшчэ іх вабіла ноч, поцемкі, старажытныя руіны і ўсё звышнатуральнае. Іх займаў, так бы мовіць, «цёмны бок» рэчаіснасці усё няўцямнае, вусцішнае, патаемнае.
- Па-мойму, гэта ўсё сапраўды цікава. А хто былі гэтыя рамантыкі?
- Рамантызм быў перадусім гарадскою з’явай. На першую палову XIX стагоддзя прыйшоўся росквіт гарадской культуры ў еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Германіі. Тыповыя рамантыкі гэта маладыя людзі, у асноўным, студэнты, у якіх вучоба часцяком ішла так сабе. Для іх былі характэрныя выразна «антыбуржуазныя» настроі. Яны маглі назваць паліцыянта ці, напрыклад, гаспадыню, у якой наймалі пакой, «мяшчанамі» або ўвогуле «ворагамі».
1 «А што, калі б ты спаў? А што, калі 6 у сне табе была відзежа? А што, калі б у гэтае відзежы ты трапіў на нябёсы і там сарваў дзівосную і пекную кветку? А што, калі б, прачнуўшыся, знайшоў ты кветку гэтую ў руцэ? Ах, што тады?» (анг.)
- Калі б я была гаспадыняй, я ніколі не здала б пакоя рамантыку.
- Маладосць першага пакалення рамантыкаў прыпала на самы пачатак XIX стагоддзя, і гэтую рамантычную хвалю можна назваць першым бунтам еўрапейскай моладзі. У рамантыкаў было шмат агульных рысаў з культураю хіпі, якая прыйшла ста пяццюдзесяццю гадамі пазней.
- Дзеці-кветкі і доўгія патлы, брынканне на гітары і гультайства?
- Так, бо кажуць, што «бяздзейнасць ідэал генія, а лянота цнота рамантыка». Рамантыкі лічылі, што абавязаныя або жыць поўным жыццём, або схавацца ад жыцця ў мроях. А ў панылай будзённасці хай поркаюцца мяшчане.
А Генрык Вэргеланд быў рамантыкам?
I Вэргеланд, і Вэльхавэн' былі рамантыкамі. Вэргеланд у сваёй творчасці прытрымліваўся ідэалаў эпохі Асветніцтва, але жыў ён як тыповы рамантык жыццём, поўным палымянага, але бязладнага свавольства. У адзін шэраг з рамантыкамі яго ставіла і ягонае рамантычнае каханне. «Стэла», якой ён прысвячае свае палюбоўныя вершы, была такою самай далёкай і недасяжнай, як Навалісава «блакітная кветка». У свой час Наваліс заручыўся з дзяўчынай, якой было ўсяго чатырнаццаць гадоў. Яна памерла праз чатыры дні пасля таго, як ёй споўнілася пятнаццаць, але Наваліс не перастаў кахаць яе праз усё жыццё.
- Ты сказаў, яна памерла праз чатыры дні пасля таго, як ёй споўнілася пятнаццаць?
- Так...
- А мне сёння якраз пятнаццаць гадоў і чатыры дні!
- 1 праўда.
- А як яе звалі?
1 Вэргеланд, Генрык (1808-1845) нарвежскі пісьменнік-публіцыст і грамадскі дзеяч. Вэльхавэн, Юхан (1807-1873) нарвежскі паэт і грамадскі дзеяч. (Заўв. пер.)
Сафія.
Што?
Ну, я кажу, што...
Ты мяне палохаеш! Хіба гэта выпадковае супадзенне?
He ведаю, Сафія. Але яе звалі Сафія.
Расказвай далей!
Наваліс сам пражыў усяго 29 год, далучыўшыся да ліку «заўчасна памерлых». А рамантыкаў шмат памерла ў маладым веку, у прыватнасці, ад сухотаў. Некаторыя скончылі самагубствам...
А-ёй!
Да старасці дажылі хіба тыя, хто на чацвёртым дзясятку адмовіўся ад рамантызму. Некаторыя ператварыліся ў зацятых буржуа ці нават рэакцыянераў.
Перакінуліся, так бы мовіць, у варожы лагер.
Можна сказаць і так. Але мы гаварылі пра рамантычную закаханасць. Вобраз недасягальнага кахання яшчэ ў 1774 годзе стварыў Гётэ, напісаўшы раман у лістах «Пакуты маладога Вертэра». Гэты невялікі па аб’ёме твор заканчваецца тым, што малады Вертэр застрэльваецца, не могучы атрымаць тую, каго кахае...
Ці гэта ўжо не занадта?
Як высветлілася, колькасць самагубстваў пасля выхаду paMana значна ўзрасла, так што ў Даніі і Нарвегіі кніга пэўны час была пад забаронай. Як ты можаш бачыць, быць рамантыкам часам небяспечна для жыцця, асабліва калі дамешваюцца моцныя пачуцці.
Але ў мяне пры слове «рамантыкі» перад вачыма ўзнікаюць вялікія пейзажныя палотны. Густыя лясы і дзікая прырода... ахінутая туманам.
Адной з галоўных рысаў рамантызму якраз і была цяга да прыроды і яе загадкавасці. I як я ўжо згадваў, рамантызм квітнеў у гарадах. Ты, напэўна, памятаеш лозунг Русо: «Назад да прыроды». Толькі ў эпоху рамантызму гэты лозунг зрабіўся сапраўды запатрабаваным. Рамантызм, не ў апошнюю чаргу, уяўляў сабою рэакцыю на механістычнае бачанне Сусвету, якое існавала
ў эпоху Асветніцтва. Было заўважана, што рамантызм паспрыяў адраджэнню старажытнай касмічнай свядомасці.
Патлумач, калі ласка!
- Маецца на ўвазе ўспрыманне прыроды як адзінага цэлага. Тут рамантыкі ідэйна набліжаюцца да Спінозы, Плаціна і такіх філосафаў-адраджэнцаў, як Якаб Бёмэ і Джардана Бруна. Іх усіх аб’ядноўвала тое, што яны бачылі ў прыродзе боскае Я.
- Яны былі пантэістамі...
I Дэкарт, і Юм вызначалі істотную розніцу паміж «Я», з аднаго боку, і «працяглаю рэчаіснасцю», з другога. Гэтаксама і Кант раздзяляў пазнаваўчае «Я» і прыроду «саму ў сабе». А вось рамантыкі лічылі, што прырода гэта адно непадзельнае «Я». Або яшчэ карысталіся такімі выразамі, як «сусветная дувіа» або «сусветны дух».
- Зразумела.
Самым выбітным філосафам рамантызму быў Шэлінг, які жыў з 1775 па 1854 гады. Ён імкнуўся сцерці мяжу, якая раздзяляе «дух» і «матэрыю». На яго думку, уся прырода і чалавечая душа, і фізічная рэчаіснасць ёсць праявай адзінага Бога, або «сусветнага духу».
Сапраўды, ён гэтым нагадвае Спінозу.
Шэлінг казаў: «Прырода гэта бачны дух, а дух гэта нябачная прырода». Бо мы ва ўсім адчуваем прысутнасць «жыватворнага духу». Ен казаў таксама, што «матэрыя гэта дрымотны розум».
Пра гэта, калі ласка, раскажы падрабязней.
Шэлінг бачыў у прыродзе ўвасабленне «сусветнага духу», але той самы «сусветны дух» ён бачыў і ў чалавечай свядомасці. Пры такім пункце погляду прырода і свядомасць сапраўды ёсць праявай аднаго і таго самага.
- А чаму б і не?
- Такім чынам, «сусветны дух» можна знайсці як у прыродзе, так і ў сваім розуме. Вось чаму Наваліс цалкам меў права сказаць, што «шлях да тайны вядзе ўнутр цябе». Ён меў на ўвазе, івто ча-
лавек сам утрымлівае ў сабе цэлы Сусвет, і спазнаць таямніцы Сусвету можна, паглыбіўшыся ў самога сябе.
Прыгожая думка.
Для многіх раман гыкаў філасофія, прыродазнаўства і паэзія зліліся ў адно вышэйшае цэлае. I той, хто сядзеў за сталом, складаючы натхнёныя вершы, і той, хто вывучаў жыццё кветак і будову камянёў, усе яны займаліся, насамрэч, адной і той самай справай. Бо прырода гэта не безжыццёвы механізм, а жывы і адзіны «сусветны дух».
Яшчэ крыху і я зраблюся рамантыкам.
У 1801 годзе нарвежскі прыродазнаўца Генрык Стэфэнс, якога Вэргеланд называў «адарваным лістом нарвежскага лаўра», бо той стала жыў у Германіі, прыехаў у Капенгаген чытаць лекцыі па нямецкім рамантызме. Ен характарызаваў рамантычны рух так: «Стаміўшыся ад намаганняў прабіцца праз сырую матэрыю, мы рушылі іншай дарогай і напаткалі бясконцае. Мы пайшлі ўглыб сябе і стварылі новы свет...»
Як табе ўдаецца ўсё ведаць напамяць?
Гэта дробязі, дзіця маё.
Расказвай далей!
Шэлінг казаў таксама, што ў прыродзе адбываецца своеасаблівае «развіццё» ад зямлі і камення да чалавечай свядомасці. Ен адзначаў паступовы пераход ад нежывой прыроды да ўсё больш складаных формаў жыцця. Рамантыкі ўвогуле ўспрымалі прыроду, як адзіны арганізм, як нейкае цэлае, што безупынна развівае закладзеныя ў ім магчымасці. Прырода для іх была як кветка, што пакрысе разгортвае свае пялёсткі і лісце. Або як паэт, што раскрывае сябе ў сваіх вершах.
Па-мойму, гэта нечым нагадвае Арыстоцеля?
Так. Натурфіласофія рамантыкаў сапраўды мае нямала агульнага з філасофіяй Арыстоцеля і неаплатонікаў. У свой час Арыстоцель таксама ўспрымаў прыродныя працэсы больш арганічна, чым матэрыялісты з іх механічным поглядам на ўсё існае.
Зразумела.
Падобныя ідэі праглядаюцца і ў новым падыходзе да гісторыі. Магутны ўплыў на рамантыкаў зрабіў гісторык філасофіі Гердэр, які жыў з 1744 па 1803 год. Ён меркаваў, што гістарычным падзеям уласцівыя ўзаемасувязь, развіццё і мэтанакіраванасць. Яго погляд на гісторыю называюць «дынамічным», бо ён успрымаў яе як суцэльны працэс. Філосафы эпохі Асветніцтва вызначаліся «статычным» поглядам на гісторыю. Для іх існаваў адзін усеагульны, сусветны розум, які ў розныя часы праяўляе сябе ў большай ці ў меншай ступені. А Гердэр зазначаў, што кожная эпоха мае сваю своеасаблівую каштоўнасць. I кожны народ таксама мае сваю самабытнасць, або «душу». Пытанне толькі ў тым, наколькі мы здольныя ўжыцца ў варункі іншых культур.
Гэтак сама як мы павінны ўжывда ў сітуацыю іншага чалавека, каб лепш яго зразумець, так і тут: каб зразумець іншую культуру, мы мусім у яе ўжыцца.