Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
- Я ўжо зразумела.
У тым, што тычыцца філасофскага разважання, Гегель і розум лічыў за дынамічную з’яву, разглядаючы яго як працэс. I «праўда» ёсць таксама працэсам. Іначай кажучы, па-за гістарычным прагрэсам няма ніякіх крытэрыяў, якія дазволілі б вырашыць, што «самае правільнае» ці «самае разумнае».
Прашу даць прыклады.
Нельга выняць асобныя думкі з Антычнасці або Сярэднявечча, Рэнесансу або Асветніцтва і сказаць, што гэта было правільна, а гэта няправільна. Гэтак сама нельга сказаць, што Платон памыляўся, а Арыстоцель меў рацыю. Або што Юм памыляўся, а Кант з Шэлінгам не. Гэта будзе не гістарычны спосаб мыслення.
Напэўна, так сапраўды сказаць нельга.
Увогуле нельга вырваць якога-небудзь філосафа ці якіянебудзь яго ідэі з гістарычнага кантэксту, у якіх гэты філосаф жыў і выказваў гэтыя ідэі. Але ж і тут я набліжаюся да наступнага пункту ў поглядах Гегеля увесь час узнікае нешта новае, а значыць, розум «прагрэсуе». To бок межы чалавечага пазнання заўсёды пашыраюцца і, такім чынам, пазнанне рушыць «наперад».
Таму філасофія Канта, напэўна, усё-ткі правільнейшая за філасофію Платона?
Так, бо ад Платона да Канта «сусветны дух» паступова развіваўся і пашыраўся. А як іначай. Зноў вярнуўшыся да параўнання з ракой, мы можам сказаць, што ў ёй прыбыло вады. Усё-ткі прайшло больш за дзве тысячы год. Аднак Канту не след разлічваць на тое, што яго «праўды» застануцца спакойна ляжаць на рачных берагах непарушнымі камянямі. Кантавы ідэі немінуча будуць апрацоўваюцца далей, яго «розум» таксама зробіцца прадметам крытыкі для наступных пакаленняў. Уласна, гэта ўжо адбылося.
Але гэтая рака, пра якую ты гаворыш...
-Ну?
Куды яна цячэ?
Гегель сцвярджаў, што «сусветны дух» развіваецца ў напрамку ўсё большага ўсведамлення самога сябе. Так адбываецца і з ракою: чым яна бліжэй да мора, тым шырэйшаю робіцца. На думку Гегеля, уся гісторыя паказвае, што «сусветны дух» пакрысе абуджаецца да самаўсведамлення. Сусвет, вядома ж, існаваў заўсёды,
але дзякуючы культуры і развіццю чалавецтва «сусветны дух» усё паўней усведамляе ўласцівую яму сутнасць.
Чаму ён быў у гэтым такі ўпэўнены?
Ён абапіраўся на гістарычную рэальнасць, тут ні пра якія домыслы гаворкі не было. Кожны, хто пацікавіцца гісторыяй, убачыць, што чалавецтва на ўсім яе працягу ішло да ўсё большага «самапазнання» і «самаразвіцця». Паводле Гегеля, вывучэнне гісторыі сведчыць, што чалавецтва няспынна рухаецца да ўсё большай рацыянальнасці і свабоды. Няхай і няпростым, пакручастым шляхам, але гістарычнае развіццёўсё-ткі пасоўваецца «наперад». Можна сказаць, што гісторыя стараецца як бы пераступіць цераз саму сябе або што гісторыя «мэтанакіраваная».
Значыць, развіццё ўсё ж адбываецца. Вось і добра.
Так, гісторыя нагадвае адзін доўгі ланцуг ідэй і развагаў. I Гегель вызначыў пэўныя правілы, паводле якіх гэты ланцуг будуецца. Той, хто займаецца грунтоўным вывучэннем гісторыі, заўважыць, што ўсякая новая ідэя ўзнікае на аснове ідэй ранейшых. Разам з тым, як толькі выказваецца адна думка, ёй у процівагу адразу выказваецца другая. Паміж двума супярэчнымі меркаваннямі ўтвараецца напружанасць, якая пазней урэшце здымаецца дзякуючы ўзнікненню трэцяй думкі, якая аб’ядноўвае ў сабе ўсё найлепшае з дзвюх папярэдніх. Такі працэс Гегель назваў дыялектычным развіццём.
Маеш які прыклад?
Ты, мабыць, памятаеш, што дасакратыкаў займала пытанне першаэлементаў і змен у прыродзе...
- Болып-менш.
Элеаты казалі, што ніякія змены ўвогуле немагчымыя, і таму былі вымушаныя адмаўляць нават тыя змены, якія ўспрымалі самі сваімі органамі пачуццяў. Элеаты высунулі і баранілі пэўнае сцверджанне, якое Гегель назваў сцверджаннем.
- I што?
Кожны раз, калі ўзнікае адно сцверджанне, яму насуперак выказваецца другое, якое сцвярджае адваротнае. Яго Гегель назваў
адмаўленнем. Адмаўленнем філасофіі элеатаў стала філасофія Геракліта, які заявіў, што «ўсё цячэ». Такім чынам паўстала напружанне паміж двума дыяметральна рознымі поглядамі. Але гэтае напружанне зняў Эмпедокл, які сказаў, што абодва бакі часткова маюць рацыю, а часткова памыляюцца.
- Нешта такое цьмяна прыпамінаю...
- Элеаты мелі рацыю ў тым, што нічога насамрэч не змяняецца, але памыляліся ў тым, што мы не можам давяраць сваім адчуванням. Геракліт меў рацыю ў тым, што мы можам давяраць сваім адчуванням, але памыляўся ў тым, што ўсё цячэ і змяняецца.
- Бо першаэлементаў больш за адзін, і змяняюцца іх спалучэнні, а не самі першаэлементы.
- Правільна. Эмпедоклаў пункт погляду, які аб’ядноўваў два супярэчныя меркаванні, Гегель назваў адмаўленнем адмаўлення.
- Ну і фармуліровачка!
Тры стадыі пазнання ён таксама называў «тэзай», «антпытэзай» і «сінтэзам». Можна, напрыклад, сказаць, што Дэкартаў рацыяналізм гэта тэза, супраць якой Юм выставіў сваю эмпірычную антытэзу. А потым гэтае супрацьстаянне, гэтае напружанне паміж двума рознымі ладамі мыслення было нейтралізаванае сінтэзам Канта. Кант у нечым пагадзіўся з рацыяналістамі, а ў нечым з эмпірыкамі. Разам з тым ён паказаў, што ў шэрагу важных пунктаў абодва бакі памыляліся. Але на Канце гісторыя не скончылася. Яго «сінтэз» паслужыў грунтам для новага патройнага ланцужка разважанняў, або новай «трыяды». Кантаваму «сінтэзу» была супрацыіастаўлена новая «антытэза».
- Усё гэта неяк надта тэарэтычна.
- Увогуле, тут сапраўды шмат тэорыі. Але Гегель не імкнуўся ўціснуць гісторыю ў нейкую «схему». Ён меркаваў, што такая дыялектычная схема вынікае з самой гісторыі, вывучаючы якую, яму ўдалося адкрыць пэўныя законы развіцця розуму, або «сусветнага духу».
Ясна.
Але Гегелеву дыялектыку можна дастасаваць не толькі да гісторыі. Калі мы разглядаем якую-небудзь праблему ці абмяркоўваем які-небудзь план, мы таксама разважаем дыялектычна. Мы стараемся выкрыць слабыя бакі ў нашых поглядах, або, як казаў Гегель, думаем «негатыўна», або «праз адмаўленне». Але выкрыўшы заганы той ці іншай пазіцыі, мы, тым самым, спрыяем захаванню ў ёй самага лепшага.
Калі ласка, прыклад!
Калі ў паседжанні, прысвечаным рашэнню якой-небудзь грамадскай праблемы, будуць удзельнічаць сацыяліст і кансерватар, паміж іх поглядамі непазбежна ўзнікне напружанне. Гэта не значыць, што адзін цалкам мае рацыю, а другі цалкам памыляецца. Хутчэй за ўсё, у нечым рацыю маюць абое, а ў нечым абое памыляюцца. I хутчэй за ўсё, падчас дыскусіі ў выніку крытычнага перагляду пазіцый захаваецца толькі найлепшае з аргументацыі абодвух бакоў.
Хацелася б верыць.
Але ў працэсе такой дыскусіі зусім не так лёгка вызначыць, што найболей разумна. Што было добра, а што нядобра, вырашае гісторыя. Жыццё ўрэшце пакідае толькі тое, што разумна.
Дык хіба што захавалася, тое і правільна?
Ці наадварот: што правільна, тое і захаваецца.
Часам у цябе не знойдзецца якога прыкладу?
Паўтара стагоддзі назад было нямала змагароў за раўнапраўе жанчын. Але было нямала і тых, хто змагаўся супраць. Калі мы разгледзім аргументацыю абодвух бакоў сёння, нам будзе няцяжка вызначыць, чые довады былі «разумнейшыя». Але не трэба забываць, што ўсе мы «моцныя заднім розумам». Аказалася, што рацыю мелі тыя, хто стаяў за раўнапраўе. Дарэчы, сёння шмат хто адчуў бы сорам, прачытаўшы, якія думкі па гэтым пытанні выказваў у друку ягоны дзед.
Mary сабе ўявіць. А што меркаваў сам Гегель?
Пра раўнапраўе?
Хіба мы не пра гэта гаворым?
Можа, хочаш цытату?
Давай!
«Розніца паміж мужчынам і жанчынай яна кшталту розніцы паміж жывёлаю і раслінай, пісаў ён. Жывёла больш адпавядае мужчынскаму характару, расліна жаночаму, бо жаночае развіццё больш нагадвае ціхі росквіт, дзе ў якасці прынцыпу закладзена неакрэсленая лучнасць з пачуццямі. Калі жанчыну паставіць на чале дзяржавы, такая дзяржава будзе ў небяспецы, бо жанчына кіруецца не ўсеагульнымі патрэбамі, а выпадковымі схільнасцямі і меркаваннямі. Жанчыны паддаюцца адукацыі, але адукаванасць прыходзіць да іх невядомымі сцежкамі, нібыта ўтвараючыся з уяўленняў, болей з жыцця, чым ад назапашаных ведаў. Мужчыны ж, наадварот, дасягаюць свайго становішча толькі праз здабыццё ведаў і прыкладанне шматлікіх тэхнічных высілкаў».
Дзякую, хопіць! Чуць такія цытаты я больш не хацела б.
Але ж гэтая цытата цудоўны прыклад таго, што ўяўленне «разумнага» няспынна змяняецца. Яна паказвае, што Гегель быў дзіцём свайго часу. Як, зрэшты, і мы таксама. Можа стацца, што і нашы «само сабою зразумелыя» ўяўленні таксама не пройдуць выпрабавання часам.
Можаш даць прыклады?
He, гэты раз не магу.
Чаму?
Таму што, чаго б я ні згадаў, гэта ўжо будзе знаходзіцца ў пераходным стане. Скажам, я магу заявіць, што карыстацца аўтамабілем блага, бо ён забруджвае навакольнае асяроддзе. Але сёння так шмат хто мяркуе, а значыць, гэта быў бы няўдалы прыклад. Аднак і многае з таго, што сёння ўсе лічаць бясспрэчным, таксама не вытрымае суду гісторыі.
Разумею.
Цікава адзначыць іншае: якраз-такі жорсткія выказванні сучаснікаў Гегеля аб ніжэйшым становішчы жанчыны і прыспешылі барацьбу за жаночую эмансіпацыю.
Як гэта стала магчымым?
Мужчыны мусілі выказаць «тэзу», або «пазіцыю». Падставай для такой пазіцыі, уласна, паслужыў факт, што жанчыны пачалі выступаць за свае правы. Бо іначай няма ніякай патрэбы сцвярджаць тое, з чым усе пагаджаюцца. I чым болей зацята яны заяўлялі пра ніжэйшасць жанчын, тым мацнейшым рабілася «адмаўленне».
Па-мойму, я скеміла.
Можна сказаць, што мець актыўнага праціўніка нават лепш. Чым больш крайнюю пазіцыю ён займае, тым мацнейшай будзе на яе рэакцыя. Сваёй актыўнасцю ён, так бы мовіць, «лье ваду на чужы млын».
To я і адчуваю, што мой млын ужо закруціўся на ўсю катушКу‘
Але і ў чыста лагічным, або філасофскім плане паміж двума паняццямі часта ўтвараецца дыялектычнае напружанне.
Прыклад, калі магчыма!
Разважаючы над паняццем «быццё», я непазбежна мушу ўвесці паняцце, яму супрацьлеглае, «нябыт». Бо нельга разважаць пра існаванне, пры гэтым не думаючы, што яно не вечнае. Своеасаблівай разрадкай напружання паміж паняццямі «быццё» і «нябыт» служыць паняцце «ўзнікненне». Бо ў момант, калі нешта ўзнікае, яно ўжо нібыта ёсць, але яго яшчэ і няма.
Разумею.
Такім чынам, розум, паводле Гегеля, дынамічны. Уся рэчаіснасць прасякнутая супярэчнасцямі, а таму і яе апісанне вымушанае быць супярэчлівым. Адразу дам прыклад: кажуць, што ў дацкага фізіка, даследчыка атама Нільса Бора над дзвярыма вісела падкова.