Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
А, ну, тады давай яго мне.
Але хіба ты тая дзяўчынка ў люстры?
He зусім, але...
Лісты заўсёды дастаўляюцца асабіста. He пазней, як учора, Крыштусь Родзька мяне гэтаму навучыў.
- Але я ведаю Хільду.
- Гэта ніякага значэння не мае. Нават калі ты кагосьці вельмі добра ведаеш, чытаць яго лісты ўсё адно нельга.
- Я хацела сказаць, што перадам гэты ліст Хільдзе.
А гэта ўжо зусім іншая справа. Калі ласка, Сафія. Мне толькі пазбавіцца б ад гэтага ліста, і я адразу знайшоў бы дарогу да Парсючка. А табе, каб знайсці Хільду з таго боку Люстра, трэба спачатку знайсці вельмі вялікае люстра, а ў гэтых краях гэта не проста.
Мядзведзік перадаў Сафіі паперку, якую трымаў у лапе, і патрухаў у лес, няўклюдна перабіраючы кароценькімі лапамі. Калі ён знік за дрэвамі, Сафія разгарнула паперку і прачытала:
Дарагая Хільда! Шкада, што Альбэрта не расказаў Сафіі пра Кантаву ідэю стварэння «лігі нацый». У сваім трактаце «Да вечнага міру» ён пісаў, што дзеля ўсталявання і захавання мірнага суіснавання народаў усе краіны мусяць аб’яднацца ў адзіную «лігу нацый». Гэты яго трактат быў надрукаваны ў 1795 годзе, а прыблізна праз 125 гадоў, па заканчэнні Першай сусветнай вайны, была створана міжнародная арганізацыя, якая так і называлася «Ліга Нацый». Пасля Другой сусветнай вайны на змену Лізе Нацый прыйшла ААН. Можна сказаць, што Кант быў аўтарам самой ідэі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Кант падкрэсліваў, што чалавечы «практычны розум» абавязвае дзяржавы выйсці з «натуральнага стану», які падштурхоўвае да распальвання новых войнаў, і ўсталяваць такі міжнародны прававы парадак, які дазволіць войнаў унікнуць. Нават калі дарога да заснаваннялігі нацый будзе доўгая, працаваць на карысць «усеагульнага і трывалага міру і бяспекі» наш абавязак. Стварэнне такой лігі было для Канта аддаленай,а можна нават сказаць канцавой, мэтай усёй філасофіі. А я пакуль яшчэ ў Ліване. Твой mama.
Сафія сунула паперку ў кішэню і пайшла далей. Вось ад такіх сустрэч яе і засцерагаў Альбэрта. Але не пакідаць жа ёй небараку мядзведзіка блукаць па лесе, вечна шукаючы Хільду з таго боку Люстра.
РАМАНТЫЗМ
... шлях ba тайны вядзе ўнутр цябе ...
Тэчка выслізнула з Хільдзіных рук на калені, пасля на падлогу...
У пакоі было ўжо нават святлей, чым калі яна клалася. Хільда глянула на гадзіннік. Амаль тры. Яна павярнулася ў ложку і вырашыла, іпто пара спаць. Засынаючы, яна разважала, нашто тату спатрэбілася пісаць пра Чырвонага Каптурка і Віні-Пыха...
На другі дзень яна праспала аж да адзінаццатай. А калі прачнулася, мела яснае адчуванне, што ўсю ноч ёй сніліся розныя сны, але вось якія успомніць ніяк не магла. Яна нібыта пабывала ў нейкай іншай рэчаіснасці.
Спусціўшыся ў кухню, яна прыгатавала сняданак. Маці тым часам ужо надзела сіні камбінезон і сабралася да лодачнага дамка, прывесці лодку ў парадак перад пачаткам сезона. Нават калі спусціць яе на ваду самой не атрымаецца, трэба, каб усё было гатова да бацькавага вяртання з Лівана.
- Можа, прыйдзеш дапамагчы?
- Спачатку мне трэба яшчэ крыху пачытаць. Давай, я пазней прынясу табе гарбаты і другі сняданак.
- Другі сняданак па поўдні?
Паснедаўшы, Хільда зноў паднялася да сябе, прыбрала ложак і выгодна ўладкавалася з тэчкаю на каленях.
Сафія пралезла праз жываплот і апынулася ў сваім садзе, які яна заўсёды параўноўвала з Эдэмскім...
Пасля ўчарашняй навальніцы ўсюды валялася паламанае гал-
лё і пазбіванае лісце. Чамусьці ў яе ўзнікла пачуцце, што паміж непагаддзю і паламаным галлём, з аднаго боку, і сустрэчай з Чырвоным Каптурком і Віні-Пыхам, з другога, ёсць нейкая сувязь.
Праходзячы міма арэляў, яна абтрэсла з іх галінкі і хваёвыя голкі. Добра, што падушкі на арэлях пластыкавыя і іх не трэба кожны раз, як пачынаецца дождж, цягнуць у хату.
Яна ўвайшла ў дом. Маці, аказваецца, таксама зусім нядаўна вярнулася з працы і цяпер закладала ў лядоўню бутэлечкі з ліманадам. На стале стаяў крэмавы торт, а побач на талерцы ўзвышалася піраміда з міндальных колцаў.
У цябе госці? спытала Сафія, зусім забыўшыся, што ў яе сёння дзень народзінаў.
Гасцей запросім у суботу на вечарыну ў садзе. Але я падумала, што і сёння было б добра што-небудзь зладзіць.
- Што зладзіць?
- Я запрасіла Ёрунь з бацькамі.
Сафія паціснула плячыма.
- Ну, добра. Хоць мне ўсё роўна.
Госці прыйшлі а палове восьмай. Усё было нейкім нацягнутым, бо Сафііна маці не часта бачылася з бацькамі Ёрунь.
Крыху пазней Сафія паднялася да сябе разам з Ёрунь, каб скласці тэкст запрашэння на вечарыну. 3 прычыны, што быў намер запрасіць і Альбэрта Кнокса, Сафія вырашыла назваць свята ў садзе «філасофскаю вечарынай». Ёрунь была не супраць, бо, як ні круці, гэта быў Сафіін дзень народзінаў, дый апроч таго, усякія «тэматычныя вечары» былі ў модзе.
Нарэшце тэкст запрашэння быў гатовы. На яго складанне пайшло больш за дзве гадзіны, і дзяўчаты паспелі за гэты час удосталь нарагатацца.
Шаноўны(ая)...
Мы рады запрасіць цябе на філасофскую вечарыну, якая адбудзецца 23 чэрвеня (на Купалле) а дзевятнаццатай гадзіне па адрасе: Канюшынавая вуліца, дом 3. За гэты ве-
чар мы спадзяемся праліць святло на містэрыю жыцця. Захапіце з сабою цёплыя кофты і адмысловыя ідэі, якія маглі б паспрыяць хутчэйшаму разгабванню філасофскіх загадак. На жаль, вогнішча ў сувязі з рызыкай пажару не будзе, але полымю вашай фантазіі ніхто замінаць не будзе. Сярод запрошаных чакаецца прынамсі адзін сапраўдны філосаф, а таму вечарына будзе праходзіць у фармаце закрытага мерапрыемства. (Ніякай прэсы!)
3 павагаю, Ёрунь Інгебрыгтцэн (аргкамітэт)
і Сафія Амундсэн (гаспадыня).
Пасля дзяўчаты спусціліся да дарослых, якія цяпер размаўлялі ўжо крыху вальней, чым да сыходу Сафіі з Ёрунь. Сафія працягнула маці запрашэнне, напісанае каліграфічным почыркам.
Васямнаццаць асобнікаў, калі ласка, сказала яна. Маці і раней, бывала, рабіла на просьбу дачкі копіі з чаго-небудзь у сябе на працы.
Хуценька прабегшы вачыма запрашэнне, маці перадала яго фінансаваму дарадцу.
Што я вам казала? Мая дачка з’ехала з глузду.
Але гэта выглядае даволі цікава, адказаў фінансавы дарадца, перадаючы аркуш жонцы. Я і сам пайшоў бы на гэтую вечарыну.
Цяпер настала чарга Барбі. Прачытаўшы запрашэнне, яна выгукнула:
I я пайшла б! Сафія, можа, ты і нас запросіш?
Тады дваццаць асобнікаў, сказала Сафія, ловячы іх на слове.
Ты сапраўды звар’яцела, шапнула ёй Ёрунь.
Перад сном Сафія доўга стаяла каля акна, паглядаючы ў сад. Ёй прыпомнілася, як калісь яна ўпершыню ўбачыла ў прыцемку Альбэрта. 3 таго часу мінула болып за месяц. Цяпер таксама было ўжо позна, але ноч была светлая, летняя.
Альбэрта нагадаў пра сябе толькі раніцай у аўторак. Як толькі маці сышла на працу, зазваніў тэлефон.
Сафія Амундсэн слухае.
Гэта Альбэрта Кнокс.
Я так і думала.
Прабач, што не патэлефанаваў раней, я рупліва працаваў над нашым планам. Толькі калі маёр цалкам пераключаецца на цябе, у мяне ўзнікае магчымасць застацца сам-насам і папрацаваць без чужога ўтыкання.
Дзіўна.
Тады я карыстаюся момантам і знікаю. Нават самая спрактыкаваная разведка ў свеце будзе мець хібы, калі на яе працуе адзін чалавек... Я атрымаўтваю паштоўку.
Ты хацеў сказаць запрашэнне.
Ты не баішся?
Чаго?
Ніколі не ведаеш, што можа здарыцца на такіх вечарынах.
Дык ты прыйдзеш?
Безумоўна, прыйду. Але гэта яшчэ не ўсё. Ты не падумала, што акурат у гэты самы дзень Хільдзін бацька вяртаецца з Лівана?
Шчыра кажучы, не.
Гэта не простае супадзенне, што ён дазваляе табе зладзіць філасофскую вечарыну ў той самы дзень, калі сам вяртаецца ў Б’еркелі.
Я ўжо табе сказала, што пра гэта не думала.
Але ён думаў. Ну, мы пра гэта яшчэ пагаворым. Можаш прыйсці ў Маёраву хатку зараз, да поўдня?
Мне трэба прапалоць кветнікі.
Ну, тады прыходзь а другой. Паспееш?
Прыйду.
Альбэрта Кнокс зноў чакаў Сафію на ганку.
Сядай, сказаў ён, адразу і пачнем. Мы ўжо абмеркавалі з табой Рэнесанс, Барока і эпоху Асветніцтва. Сёння пагаво-
рым пра рамантызм, які можна назваць апошняй вялікай эпохай у еўрапейскай культуры. Мы набліжаемся да канца доўгай гісторыі, дзіця маё.
А што, эпоха рамантызму цягнулася так доўга?
Узнікнуўшы ў канцы XVIII стагоддзя, яна праіснавала да сярэдзіны наступнага. Пасля 1850 года гаварыць пра нейкія значныя «эпохі», якія ахоплівалі б і літаратуру, і філасофію, і мастацтва, і навуку, і музыку, ужо не даводзіцца.
А рамантызм, значыць, быў такою эпохай?
Рамантызм называюць апошнім «агульнаеўрапейскім стаўленнем» да жыцця. Ён узнік у Германіі як рэакцыя на эпоху Асветніцтва з яе аднабаковым узвелічэннем розуму і рацыяналістычнага пачатку. Моладзь Германіі, здаецца, магла нарэшце ўздыхнуць з палёгкай пасля адыходу Канта з яго халоднай развагай.
А што іх тады захапіла?
Іх захапілі пачуцці, фантазія, уражанні, туга. Некаторыя мысляры эпохі Асветніцтва у тым ліку Русо адзначалі ролю пачуццяў, але толькі калі крытыкавалі аднабаковасць рацыяналістычнага мыслення. Цяпер гэтая падводная плынь выйшла на паверхню культурнага жыцця Германіі.
I Кант перастаў быць такім папулярным?
I так, і не. Шмат якія рамантыкі лічылі сябе за спадкаемцаў Канта і яго ідэяў. Той у свой час сцвярджаў, што нашае пазнанне «рэчы ў сабе» мае пэўныя межы, а з другога боку, падкрэсліваў важны ўнёсак нашага «Я» ў пазнанне. У выніку кожны цяпер меў свабоду ўласнага тлумачэння рэчаіснасці. Рамантыкі скарысталіся гэтым дзеля ледзь не бязмежнага ўзвелічэння «Я», што, у сваю чаргу, прывяло, да ўшанавання творчага генія чалавека.
I шмат было такіх геніяў?
Адным з прыкладаў можа быць Бетховен. У яго музыцы мы знаходзім чалавека, які выказвае свае пачуцці і памкненні. Бетховен быў, так бы мовіць, «вольным творцам» у адрознен-
не ад майстроў эпохі барока, такіх, як, напрыклад, Бах і Гендэль, якія пісалі свае творы на славу Богу, трымаючыся вельмі строгіх канонаў.
- Я ведаю толькі «Месяцовую санату» і «Сімфонію Лёсу».
- Але ж ты чуеш рамантычнасць «Месяцовай санаты» і драматычнасць «Сімфоніі Лёсу».
- Ты казаў, што гуманісты эпохі Рэнесансу таксама былі індывідуалістамі.
Так, рэнесанс і рамантызм маюць нямала агульных рысаў. Адным з падабенстваў ёсць узвелічэнне ролі мастацтва ў пазнанні чалавекам рэчаіснасці. Кант таксама ўклаў тут свае пяць грошаў, прааналізаваўшы, што адбываецца з чалавекам, калі ён успрымае нешта прыгожае, напрыклад, мастацкі твор. Калі мы аддаемся ўладзе мастацтва без ніякай іншае мэты, апроч эстэтычнае насалоды, мы набліжаемся да «рэчы ў сабе».