Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
На шчасце.
Гэта прымхі, а Нільс Бор быў зусім не з прымхлівых. Аднойчы да яго завітаў сябар, які, убачыўшы падкову, здзівіўся: «Няўжо ты ў гэта верыш?» «Не веру, адказаў Нільс Бор, але я чуў, што незалежна ад веры гэта ўсё адно дзейнічае».
У мяне няма слоў.
Яго адказ быў вельмі дыялектычны, а можна сказаць супярэчлівы ў сваёй сутнасці. Як і наш паэт Осмунд Вінье, Нільс Бор быў вядомы сваім «іранічным поглядам» на жыццё і славіўся парадоксамі. Аднойчы ён сказаў: «Есць дзве катэгорыі праўды: праўда павярхоўная, супрацлегласць якой ёсць няпраўда, і праўда глыбокая, супярэчнасць якой ёсць такая самая праўда, як і яна сама».
Гэта што ж за такая праўда?
Ну, напрыклад, я магу сказаць: «Жыццё кароткае...»
I я з табой пагаджуся.
Але пры іншых абставінах я магу развесці рукамі і сказаць: «Жыццё доўгае...»
I ты зноў будзеш мець рацыю. У пэўным сэнсе гэта таксама праўда.
Прывяду табе яшчэ адзін прыклад, як дыялектычнае напружанне можа выклікаць мімавольны ўчынак, які ўсё раптоўна мяняе.
Давай!
Уяві сабе дзяўчынку, якая ўвесь час адказвае маме: «Так, мама», «Добра, мама», «Як скажаш, мама», «Зараз усё зраблю, мама».
Аж ніякавата робіцца.
3 часам такая даччына поўная паслухмянасць пачынае раздражняць маці. I ўрэшце яна крычыць: «Ды перастань ты ўжо быць такой паслухмянай!». А дзяўчо адказвае: «Добра, я болей не буду, мама».
От ужо я задала б ёй прачуханец!
Я цябе зразумею. Але што б ты зрабіла, калі б яна адказала: «Не, я хачу быць паслухмянай»?
Гэта быў бы нейкі дзіўны адказ. Напэўна, я і тады задала б ёй прачуханец.
Інакш кажучы, сітуацыя безвыходная. Дыялектычнае напружанне дасягнула такой мяжы, што, каб змяніць сітуацыю, Hernia проста павінна адбыцца.
Ты маеш на ўвазе прачуханец?
Тут мы падыходзім да яшчэ адной, ужо апошняй, асаблівасці гегелеўскай філасофіі.
Слухаю.
Як ты памятаеш, мы казалі, што рамантыкі былі індывідуалістамі.
«Шлях да тайны вядзе ўнутр цябе».
I вось жа гэты індывідуалізм сустрэў сваё «адмаўленне», або антытэзіс, у філасофіі Гегеля. Гегель надаваў вялікае значэнне так званым «аб’ектыўным» сілам, пад якімі ён меў на ўвазе сям’ю і дзяржаву. Пэўна, не памылюся, калі скажу, што на асобу Гегель глядзеў з заплюшчанымі вачыма. Ен лічыў, што асоба гэта арганічная частка супольнасці. А розум, або «сусветны дух», праяўляецца перадусім ва ўзаемадзеянні між людзьмі.
Патлумач!
Розум нідзе так ярка не выяўляецца, як у мове. А мова гэта асяроддзе, якое фармуе нас ад нараджэння. Нарвежская мова цудоўна абыдзецца без пана Гансэна, а вось пану Гансэну без мовы ніяк не абысціся. Такім чынам, не асоба стварае мову, а мова стварае асобу.
Бадай, так.
-1 як асоба ад нараджэння трапляе ў пэўнае моўнае асяроддзе, так яна трапляе і ў пэўныя гістарычныя ўмовы. Выбіраць гэтыя ўмовы нікому не дадзена. Асоба, якая не знаходзіць сабе месца ў дзяржаве, не з’яўляецца гістарычнай асобай. Такая думка, калі памятаеш, займала і вялікіх афінскіх філосафаў. Як немагчыма ўявіць сабе дзяржаву без грамадзян, так немагчыма ўявіць сабе грамадзян без дзяржавы.
Гэта зразумела.
На думку Гегеля, дзяржава гэта нешта «большае» за асобнага грамадзяніна. Гэта нават нешта большае за сукупнасць усіх грамадзян. Гегель зазначаў, што нельга «адмовіцца ад грамадства па ўласным жаданні». I таму чалавек, які пагарджае грамадствам, у якім жыве, і хоча толькі «знайсці сябе», падобны да блазна.
He ўпэўнена, што магу з гэтым пагадзіцца, але няхай будзе так.
На думку Гегеля, «знаходзіць сябе» не асоба, а «сусветны дух».
Сусветны дух знаходзіць сябе?
Гегель казаў, што, ідучы да сябе, «сусветны дух» праходзіць праз тры этапы. To бок ён мае тры ступені самаўсведамлення.
Ну, дык давай пра ўсе тры адразу.
Найперш «сусветны дух» усведамляе сябе ў асобе. Гегель называе гэта суб’ектыўным розумам. Болей высокай ступені самаўсведамлення «сусветны дух» дасягае ў сям’і, грамадстве і дзяржаве. Гэтую ступень Гегель называе аб’ектыўным розумам, бо такі розум праяўляецца ва ўзаемадзеянні між людзьмі. Але застаецца яшчэ апошняя ступень...
Уважліва слухаю.
Найвышэйшай формы самапазнання «сусветны дух» дасягае ў абсалютпным розуме. А «абсалютны розум» гэта мастацтва, рэлігія і філасофія. Прычым з гэтых трох філасофія ёсць апошнім і самым высокім узроўнем розуму, бо ў філасофіі «сусветны дух» разважае над уласнаю дзейнасцю цягам гісторыі. Толькі ў філасофіі «сусветны дух» нарэшце сустракаецца сам з сабой. Таму можна сказаць, што філасофія гэта люстэрка «сусветнага духу».
Гучыць да таго таямніча, што мне, пэўна, спатрэбіцца час, каб усё гэта ператравіць. Але апошняе, што ты сказаў, мне спадабалася.
Я сказаў, што філасофія гэта люстэрка сусветнага духу.
Прыгожая фармулёўка. Ты не думаеш, яна мае нейкую сувязь з масянжовым люстрам?
Ну, калі ты спытала, то думаю.
I чаму ты так думаеш?
Па-мойму, калі гэтае люстра раз за разам узнікае ў нашай гісторыі, яно абавязкова павінна мець нейкае асаблівае значэнне.
Можа, ты нават здагадваешся якое?
He, не. Я толькі хацеў сказаць, што, па-мойму, яно не ўзнікала 6 так часта, калі б не мела нейкага асаблівага значэння для Хільды з яе бацькам. Але якое гэта значэнне, нам можа сказаць хіба толькі Хільда.
- Можа, гэта проста рамантычная іронія?
- Марнае пытанне, Сафія.
- Чаму?
Таму што не мы тут усім запраўляем. Мы толькі безабаронныя ахвяры гэтай іронй. Калі нейкае перарослае дзіця накрэмзае штось на паперы, бессэнсоўна пытацца ў паперы, штб гэты малюнак значыць.
- Ну вось, у мяне зноў мурашкі па спіне пабеглі.
КІРКЕГОР
... Еўропа на мяжы банкруцтва ...
Хільда глянула на гадзіннік. Мінула ўжо чацвёртая. Паклаўшы тэчку на столік, яна пабегла ў кухню. Трэба было паспець занесці да лодачнага дамка бутэрброды, перш чым маці надакучыць чакаць. Выбягаючы з пакоя, яна мімаволі зазірнула ў масянжовае люстра.
Хуценька паставіўшы ваду на гарбату, Хільда ўзялася жвава намазваць лусты хлеба.
Так, усё, рашэнне прынятае, бацька абавязкова павінен атрымаць па заслугах. Хільда ўсё больш адчувала сябе хаўрусніцай Сафіі і Альбэрта. I «аперацыя» пачнецца ад самага Капенгагена...
Неўзабаве Хільда ўжо стаяла ля лодачнага дамка з вялікім падносам.
- Я прынесла другі сняданак, гукнула яна маці.
Маці нашароўвала нешта наждакам. Адкінуўшы з ілба прыцярушаныя пылам валасы, яна сказала:
- Вось і павячэраем.
Яны селі на прыстані і пачалі есці.
- Калі прыязджае тата? спытала Хільда.
- У суботу. Я ж табе казала.
- А дакладна калі? Ты казала, што спачатку ён прылятае ў Капенгаген.
- Правільна...
Маці даела бутэрброд з паштэтам і агурком.
- ...каля пятай прылятаеў Капенгаген. А ўвечары, у восем пят-
наццаць, самалёт да Крысціянсана. У Хевіку1 ён будзе прыкладна а палове дзясятай.
- Значыць, у Каструпе2 ў яго будзе некалькі гадзін...
- 1 што?
- Ды так... проста цікава, як ён будзе дабірацца.
Пэўны час яны моўчкі жавалі. Вытрымаўшы доўгую паўзу, Хільда зноўку спытала:
- Ты калі апошні раз размаўляла з Анай і Уле?
- Яны тэлефанавалі нядаўна. У ліпені збіраюцца дадому на вакацыі.
- He раней?
- Ды не, не думаю.
- Значыць, на гэтым тыдні яны будуць яшчэ ў Капенгагене...
- 3 чаго ты раптам завялася пра гэта, Хільда?
- Ды так. Трэба ж пра нешта размаўляць.
- Але ты ўжо другі раз гаворыш пра Капенгаген.
- Хіба?
- Мы ўжо высветлілі, што тата ляціць з перасадкай...
- Таму я і прыгадала пра Ану і Уле.
Калі яны паелі, Хільда сабрала талеркі і кубкі на паднос.
- Пайду яшчэ пачытаю, мама.
- Ну ідзі, што ж...
Ці не папрок прагучаў у матчыным голасе? Бо яны ж дамаўляліся, што да татавага прыезду пачысцяць лодку разам.
- Проста тата як бы ўзяў з мяне абяцанне, што да яго прыезду я кнігу закончу.
- Які разумнік. Самога амаль ніколі не бывае дома, але ж ён усё адно ўсім запраўляе.
Яшчэ як усім і яшчэ як запраўляе, загадкава адказала Хільда. I ты не здагадваешся нават, як яму гэта падабаецца.
Яна вярнулася да сябе і ўзялася чытаць далей.
1 Аэрапорт Крысціянсана.
2 Аэрапорт Капенгагена.
Сафія раптам пачула стук у дзверы. Альбэрта скінуў на яе строгім вокам:
Мы не павінны дазваляць, каб нас адрывалі.
Стук пачуўся гучней.
Я зараз раскажу табе пра дацкага філосафа, якога Гелелева філасофія абурала, пачаў Альбэрта.
Але стук памацнеў так, што аж дзверы затрэсліся.
Гэта яўна маёр падаслаў чарговага казачнага героя паглядзець, ці не пападземся мы зноў на яго вуду, пракаментаваў Альбэрта. Яму ж гэта раз плюнуць.
А калі мы не адчынім і не паглядзім, хто там, яму будзе раз плюнуць разнесці ўшчэнт усю гэтую хату.
Мабыць, ты маеш рацыю. Што ж, давай адчынім.
Яны падышлі да дзвярэй. Калацілі так моцна, што Сафія чакала ўбачыць на парозе якога-небудзь волата. Але на ганку стаяла маленькая светлавалосая дзяўчынка ў квяцістай сукенцы. У руках у яе былі дзве бутэлечкі, адна чырвоная, другая блакітная.
Вітаю, сказала Сафія. Ты хто?
Мяне завуць Аліса, нясмела прысеўшы ў кніксэне, адказала дзяўчынка.
Я так і думаў, кіўнуў Альбэрта. Аліса з Краіны Цудаў.
Але як яна сюды трапіла?
Аліса адказала сама:
Краіна Цудаў не мае межаў. To бок яна паўсюль, амаль як ААН. Таму нашу краіну трэба неадкладна зрабіць ганаровым членам ААН. I яшчэ мы павінны мець сваіх прадстаўнікоў ва ўсіх камітэтах. Бо ААН таксама паўстала з чалавечых мараў.
А-ёй, маёр, ціхенька засмяяўся Альбэрта.
Што цябе сюды прывяло? пацікавілася Сафія.
Мне трэба перадаць Сафіі гэтыя філасофскія бутэлечкі.
Яна працягнула бутэлечкі Сафіі. Абедзве былі з празрыстага шкла, але адна ўтрымлівала чырвоную вадкасць, а другая блакітную. На чырвонай бутэлечцы стаяў надпіс: «ВЫПІ МЯНЕ», а на блакітнай: «ВЫПІ МЯНЕ ТАКСАМА».
Раптам непадалёк ад хаткі ўзнік белы трус. Ён бег на двух лапках і быў апрануты ў пінжак і камізэльку. Прабягаючы міма ганку, ён выцягнуў з камізэлькі кішэнны гадзіннік і залапатаў:
Вой-вой-вой, я зноў спазняюся!
I пабег далей. Аліса паспешліва зрабіла кніксэн і, пускаючыся ўслед за трусам, крыкнула:
Ну вось, зноў пачынаецца.
Прывітанне Дзіне і каралеве, наўздагон гукнула ёй Сафія.
Неўзабаве Алісы ўжо як і не было. А Сафія з Альбэрта стаялі на ганку і пільна разглядалі бутэлечкі.
«ВЫПІ МЯНЕ», «ВЫПІ МЯНЕ ТАКСАМА», уголас прачытала Сафія. He ведаю, я баюся іх піць. Раптам у іх атрута!