Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
- Ана Квамсдал слухае.
- Вітаю, гэта Хільда.
- Як прыемна цябе чуць! Як там у вас у Лілесандзе?
- Цудоўна, я на летніх вакацыях. А ўсяго праз тыдзень з Лівана вернецца тата.
- Во ўжо радасці вам будзе!
А як жа, я ўжо радуюся. I ведаеш, уласна, таму я і тэлефаную... Вось як?
Ён прызямляецца ў Каструпе прыкладна а пятай у суботу 23-га. Вы ў той дзень будзеце ў Капенгагене?
Думаю, будзем.
Ці не маглі б вы зрабіць мне невялікую паслугу?
Канешне.
Але гэта крыху незвычайна. Я нават не ведаю, як сказаць.
Ты мяне заінтрыгавала...
I Хільда ўзялася расказваць. Яна расказала пра тэчку, пра Альбэрта з Сафіяй і пра ўсё іншае. Некалькі разоў ён даводзілася пачынаць наноў, бо то яна, то цётка на другім канцы дроту заходзіліся ад смеху. Затое, калі Хільда паклала слухаўку, з яе планам усё было вырашана.
Цяпер заставалася толькі падрыхтавацца дома, у Лілесандзе. Зрэшты, гэта было не да спеху.
Увесь дзень да вечара Хільда правяла з маці. Яны паехалі ў кіно ў Крысціянсан, бо трэба ж было нечым сябе пацешыць, калі ўчора сапраўдны дзень народзінаў не атрымаўся. Калі яны праязджалі міма павароту на Хевікскі аэрапорт, Хільдзе прыйшло ў галаву яшчэ пару ідэяў, якія выдатна дапоўнілі план.
Толькі позна ўвечары, перад сном, яна зноў разгарнула тоўстую тэчку.
Калі Сафія пралезла праз Схованку, было ўжо амаль восем. Маці корпалася ў кветніку перад уваходам.
Ты адкуль гэта?
Я з таго боку жываплота.
3 таго боку жываплота?
Ты хіба не ведаеш, што па той бок ідзе сцежка?
Але дзе ты шастала цэлы дзень, Сафія? Цябе не было дома аж з поўдня, і ты нават не сказала, куды ідзеш.
Прабач. Надвор’е выдалася цудоўнае, вось я і выправілася пагуляць.
Толькі цяпер маці падняла вочы ад пустазелля на Сафію.
А ці не са сваім філосафам ты зноў сустракалася?
Уяві сабе, што з ім. Я ж казала табе: ён любіць гуляць.
А на вечарыну прыйдзе?
Сказаў, што прыйдзе з задавальненнем.
Вось і я з задавальненнем на яго пагляджу. Чакаю не дачакаюся, Сафія.
Ці не занадта з’едліва гэта прагучала? На ўсякі выпадак Сафія дадала:
Я рада, што запрасіла і бацькоў Ёрунь. A то было б неяк няёмка.
Ат... але я ўсё роўна знайду час паразмаўляць з гэтым Альбэрта сам-насам.
Mary нават саступіць вам свой пакой. Упэўнена, ён табе спадабаецца.
А, яшчэ я ледзь не забыла. Табе прыйшоў ліст.
Вось як...
Са штэмпелем батальёна ААН.
Тады гэта ад брата Альбэрта.
He, ну гэта ўжо занадта, Сафія.
Сафія напружана думала. I праз секунду-другую надумала ніштаваты адказ. Яе нібы натхніла.
Я расказала Альбэрта, што збіраю рэдкія маркі. Вось ён і папрасіў брата.
Гэты адказ супакоіў маці.
Вячэра ў лядоўні, сказала яна паспакайнелым тонам.
А дзе ліст?
На лядоўні.
Сафія пабегла ў хату. Канверт быў праштампаваны 15 чэрвеня
1990. Яна разгарнула яго і выцягнула маленькую паперку:
Нашто ж тады ўвесь час ствараць?
Каб створанае разбураць?
He, на гэтыя пытанні ў Сафіі не было ніякага адказу. Перад
тым, як сесці вячэраць, яна занесла паперку наверх і паклала яе разам з тымі непрыкаянымі рэчамі, што назбіраліся ў яе за апошні тыдзень. Прыйдзе час, і яна дазнаецца, які сэнс закладзены ў гэтыя пытанні.
Наступным ранкам прыйшла Ерунь. Спярша яны пагулялі ў бадмінтон, а пасля зноў узяліся планаваць вечарыну. Ім трэба было прыдумаць, чым заняць гасцей, каб тыя не сумавалі.
Калі маці вярнулася з працы, яна таксама далучылася да агульнай размовы пра вечарыну і ўвесь час паўтарала: «Не, эканоміць мы ні на чым не будзем». Прычым гаварыла гэта на поўным сур’ёзе.
Яна, пэўна, думала, што «філасофская вечарына» гэта якраз тое, што трэба Сафіі, каб вярнуцца зноў на зямлю пасля некалькіх неспакойных тыдняў напружаных заняткаў філасофіяй.
Пад вечар яны дамовіліся аб усім: ад міндальных колцаў і падвесных ліхтарыкаў да філасофскай віктарыны з падручнікам філасофіі для падлеткаў у якасці прэміі. Калі такая кніга знойдзецца, у чым Сафія дужа сумнявалася.
У чацвер 21 чэрвеня усяго за два дні да вечарыны патэлефанаваў Альбэрта.
Сафія слухае.
Гэта Альбэрта.
Як маешся?
Лепш і не прыдумаць. Я знайшоў выйсце.
Выйсце адкуль?
Ты ж ведаеш, адкуль. 3 гэтага духоўнага зняволення, у якім мы так доўга жылі.
А, вось яно што...
Але я не магу ні слова сказаць пра свой план, пакуль не вазьмуся за яго здзяйсненне.
А не пазнавата? Мне ж таксама хочацца ведаць.
He будзь такой наіўнай. Усё, што мы гаворым, праслухоўваецца. Таму самым разумным зараз будзе маўчаць.
Што, так усё дрэнна?
Яшчэ як, дзіця маё. Галоўнае павінна рабіцца без абмеркавання.
-А...
Мы з табой існуем ва ўяўнай рэальнасці, за словамі доўгага аповеду. Кожная асобная літара гэтых словаў друкуецца маёрам на таннай пішучай машынцы. Таму нішто з надрукаванага не выслізне з-пад маёравай увагі.
Ну, гэта зразумела. Але як жа мы здолеем ад яго схавацца?
Цыц!
-Што?
Паміж радкамі таксама ідзе жыццё, і я спрабую туды праціснуцца з дапамогаю пэўнага свайго мудрагельства і хітрыкаў.
Зразумела.
Але сёння і заўтра нам трэба выкарыстаць як мага з большай карысцю. Усё пачнецца ў суботу. Ты можаш прыйсці зараз?
-іду-
Сафія насыпала корму птушкам і рыбкам, паклала вялікі ліст салаты Гавіндзе і дастала бляшанку з кацячым кормам Шархану. Замкнуўшы хату, яна выставіла кацячую місу на ганак.
Потым пралезла праз жываплот і выбралася з таго боку на сцежку. Праз кароткі час яна раптам наткнулася на вялікі пісьмовы стол, што стаяў пасярод верасоўніку. За ім сядзеў чалавек пажылога веку, які, здаевда, нешта лічыў. Сафія падышла бліжэй і спытала, як яго завуць.
Скрудж, адказаў той, нават на яе не глянуўшы і яшчэ глыбей занурыўшыся ў свае паперы.
А я Сафія. Ты, відаць, рахункавод?
Ён кіўнуў.
I дужа багаты. Hi адна крона не павінна прапасці. Таму даводзіцца ўсе рахункі весці самому.
I ахвота табе гэтым займацца!
Сафія памахала яму і пайшла далей. He доўга яна ішла, як
згледзела маленькую дзяўчынку, якая самотна сядзела пад дрэвам. На ёй была старэнькая паношаная адзежа, і сама яна выглядала кволай і хваравітай. Калі Сафія была ўжо блізка, дзяўчынка выцягнула з торбачкі пачак запалак і сказала:
Можа, купіш у мяне запалак?
Сафія памацала ў кішэні, ці захапіла з сабою грошы. Ну, адна крона, ва ўсякім разе, знайшлася.
А колькі твае запалкі каштуюць?
Адну крону.
Сафія дала дзяўчынцы манетку і ўзяла пачак.
Больш за сто гадоў ніхто не купляў у мяне запалкі. Ты першая. Бывае, што я галадую, а бывае, што мерзну.
He дзіва, што тут, пасярод лесу, ёй не ўдаецца прадаць ніводнай запалкі, падумала Сафія. Але раптам успомніла, што непадалёк сядзіць багацей. Нельга ж, каб дзяўчынка з запалкамі памерла ад голаду, калі ў яго так багата грошай.
Пайшлі са мной, сказала Сафія.
Яна ўзяла дзяўчынку за руку і пацягнула за сабой да багацея.
Ты павінен дапамагчы гэтай дзяўчынцы, сказала яна багацею.
Той адарваў вочы ад паперы і сказаў:
На гэта патрэбны грошы. А я казаў табе, што ні адна крона не павінна прапасці.
Але ж несправядліва, што ты такі багаты, а гэтая дзяўчынка такая бедная, запярэчыла Сафія.
Глупства! Справядлівасць там, дзе раўнапраўе.
Што ты хочаш сказаць?
Я, не складаючы рук, зарабляў свае грошы, а праца заўсёды прыносіць узнагароду. Гэта называецца прагрэсам.
He, ведаеш што...
Калі ты мне не дапаможаш, я памру, сказала бедная дзяўчынка.
Багацей зноў адарваў погляд ад папераў і раптам з усяе сілы кінуў асадку на стол.
He прадугледжана ў мяне на цябе артыкула выдаткаў. Ідзі адсюль прэч, у прытулак для беднякоў!
Калі ты мне не дапаможаш, я падпалю лес, сказала бедная дзяўчынка.
I тут багацей вылез з-за стала, але дзяўчынка шарганула запалкай і кінула яе ў сухое бадылле, якое імгненна ўзялося агнём.
Багацей замахаў рукамі:
Памажыце! закрычаў ён. Пусцілі чырвонага пеўня!
Дзяўчынка толькі глянула на яго і шальмавата ўсміхнулася:
He ведаў ты, што я камуністка!
I раптам і ад дзяўчынкі, і ад багацея з яго пісьмовым сталом не засталося і знаку. Сафія стаяла адна, а сухая трава вакол разгаралася ўсё мацней. Яна кінулася таптаць агонь нагамі і хутка патушыла полымя.
Дзякуй Богу! Сафія глядзела на абсмаленае бадылле, сціскаючы ў руцэ пачак запалак.
Ці не сама яна ўсё падпаліла?
Сустрэўшы Альбэрта ля хаткі, яна расказала, што ёй давялося перажыць.
Скрудж гэта хцівы да грошай капіталіст з «Каляднага харала» Чарлза Дыкенса. А дзяўчынку з запалкамі ты павінна памятаць па казцы Андэрсана.
Табе не здаецца дзіўным, што я напаткала іх тут, у лесе?
Зусім не. Гэта не звычайны лес, а тым больш мы зараз павядзем гаворку пра Карла Маркса. Так што прыклад жорсткіх класавых супярэчнасцяў сярэдзіны XIX стагоддзя быў якраз дарэчы. Але хадзем у хату. Якая-ніякая, а ўсё ж нам будзе схованка ад маёравай усюдыіснасці.
Яны зноў селі за стол ля акна, што выходзіла на азярцо. У Сафіі дагэтуль заставалася жывое ўражанне ад той зіхоткай азёрнай вады, якую яна бачыла, адпіўшы з блакітнай бутэлечкі.
Цяпер і чырвоная, і блакітная бутэлечкі стаялі на коміне. На стале красавалася маленькая копія грэцкага храма.
Што гэта? пацікавілася Сафія.
Усяму свой час, дзіця маё, адказаў Альбэрта і пачаў аповед пра Маркса.
Калі ў 1841 годзе Кіркегор прыбыў у Берлін, ён, вельмі верагодна, мог сядзець на лекцыях Шэлінга побач з Марксам. Кіркегор пісаў магістэрскую дысертацыю пра Сакрата. У той самы час Маркс працаваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай Дэмакрыту і Эпікуру то бок старажытнаму матэрыялізму. Тым самым абодва ўжо тады вызначылі напрамак кожны сваёй філасофіі.
Кіркегор зрабіўся экзістэнцыялістам, а Маркс матэрыялістам?
Маркс быў хутчэй гістарычным матэрыялістам. Але да гэтага мы яшчэ вернемся.
Расказвай!
I Кіркегор, і Маркс, кожны па-свойму, абапіраліся на філасофію Гегеля. Абаіх захапляў яго лад мыслення, але абое адмаўлялі «сусветны дух», або тое, што мы называем гегелеўскім ідэалізмам.
Ён ім здаваўся занадта расплывістым.
Бясспрэчна. Па вялікім рахунку, можна сказаць, што з Гегелем скончыўся час вялікіх філасофскіх сістэм. Пасля Гегеля філасофія рушыць у зусім іншым напрамку. На змену вялікім спекулятыўным сістэмам прыходзяць «філасофія экзістэнцыялізму» і «філасофія дзеяння». Менавіта гэта Маркс мае на ўвазе, калі заўважае, што «класічныя філосафы толькі на розны лад тлумачылі свет, тым часам як нашмат важнейшая задача заключаецца ў тым, каб змяніць яго». Гэтае выказванне і вызначыла далейшае развіццё гісторыі філасофіі.