• Часопісы
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    3 усіх бакоў сад абступалі бярозы, якія хоць трошкі засланялі яго ад пранізлівага ветру. За гэтыя бярозы гадоў сто назад сядзібу і назвалі «Б’еркелі». Дом напрыканцы мінулага стагоддзя пабудаваў Хільдзін прадзед. Ён быў капітанам на адной з апошніх вялікіх шхун. I таму шмат хто дагэтуль называе дом «капітанавай вілай».
    Сад яшчэ не адышоў ад навальніцы, якая ўсчалася ўчорашнім вечарам. Хільду некалькі разоў будзілі грымоты. Але цяпер на небе не было ні аблачынкі.
    Пасля летніх дажджоў сад заўжды станавіўся надзіва свежым. I хоць апошнімі тыднямі стаяла спякота і засуха, і на зялёных спаднічках бяроз сям-там узніклі брыдкія пажоўклыя плямы, цяпер свет выглядаў крышталёва чыстым і новым. Гэтаю раніцай Хільдзе здавалася, што, акрамя ўсяго іншага, учорашні дождж змыў і ўсё яе дзяцінства.
    «Ах, як баліць пупышкам распускацца. ..»* Здаецца, нешта такое было ў адной шведскай паэткі. Ці ў фінскай?
    1	Радок з верша шведскамоўнай фінскай паэткі і пісьменніцы Карын Марыі Бое (1900-1941). (Заўв. пер.)
    Хільда стала перад вялікім масянжовым люстрам, якое вісела над старой камодай, што засталася пасля бабулі.
    Ці яна прыгожая? Ва ўсякім разе, не пачварына. Нешта сярэдняе...
    У Хільды былі доўгія светлыя валасы. Ёй заўсёды хацелася, каб яны былі або крыху святлейшыя, або крыху цямнейшыя. А так ні сёе, ні тое. Плюсам было хіба тое, што яны віліся буйнымі кудзерамі. Многія яе сяброўкі што толькі ні рабілі, каб іх валасы хоць трошкі ляжалі хвалямі, а ў Хільды яны ад прыроды віліся самі. Плюсам яна лічыла і свае зялёныя амаль смарагдавыя вочы. «Як гэта яны ў цябе такія зусім зялёныя?» звычайна пыталіся розныя цётачкі і дзядзечкі, нахіляючыся, каб зазірнуць ёй у вочы зблізку.
    Разглядаючы сябе ў люстры, Хільда спрабавала вызначыць, каго больш нагадвае гэты адбітак дзяўчынку ці маладую жанчыну? Урэшце, яна прыйшла да высновы, што ні адно, ні другое. Цела, 6адай, ужо можна назваць жаночым, а вось твар яшчэ як недаспелы яблык.
    Было ў гэтым старым люстры нешта такое, што заўсёды, калі Хільда ў яго глядзелася, прымушала яе думаць пра бацьку. Раней люстра вісела ў «майстэрні», што месцілася над лодачным дамком і служыла бацьку адначасова і бібліятэкай, і зацішным кутком, і пісьменніцкім прытулкам. Альбэрт як Хільда звярталася да бацькі, калі той бываў дома, заўсёды марыў напісаць нешта значнае. Аднойчы ён паспрабаваў напісаць раман, але далей спробы справа не зрушылася. Некаторыя яго вершы і абразкі, навеяныя блізасцю мора, рэгулярна з’яўляліся на старонках мясцовай газеты «Фэдрэландсвэнэн». Хільда адчувала за бацьку гонар, кожны раз як бачыла ў газеце ягонае прозвішча. У Лілесандзе, ва ўсякім разе, гэтае прозвішча было на слыху. Прадзеда таксама звалі Альбэрт.
    Дык вось, пра люстра. Шмат гадоў таму бацька неяк пажартаваў, што гледзячыся ў люстра, падміргнуць сабе, безумоўна, можна, але ж не абодвума вачыма адразу. Адзінае выключэнне, хіба, люстра ў масянжовай раме, бо гэта старое чарадзейнае люстра, якое прабабка купіла ў цыганкі неўзабаве пасля таго, як выйшла замуж.
    Хільда не паверыла бацьку і таго дня доўга не адыходзіла ад люстра, высільваючыся сабе падміргнуць абодвума вачыма адразу, але зрабіць гэта было не прасцей, чым уцячы ад свайго ценю. Скончылася тым, што пакінутае ў спадчыну люстра аддалі ёй у поўнае карыстанне. I праз усе дзяцінства яна зноў і зноў паўтарала спробы здзейсніць нездзяйсняльнае.
    He дзіва, што сёння Хільда знаходзілася ў задуменні. I не дзіва, што была цалкам засяроджаная на сабе. Усё-ткі пятнаццаць гадоў...
    Толькі цяпер яе позірк спыніўся на начным століку. На ім ляжаў вялікі пакунак! Загорнуты ў прыгожую нябесна-блакітную паперу і перавязаны чырвонай шаўковай стужкай. Няйначай падарунак на дзень народзінаў!
    Няўжо гэта і ёсць той самы «падарунак»? Той самы, ахутаны вялікаю таямніцай ПАДАРУНАК ад бацькі? Ён часта згадваў яго ў сваіх шматлікіх паштоўках з Лівана. Але потым «наклаў на сябе строгую цэнзуру».
    Бацька пісаў, што з кожным днём падарунак «расце». I яшчэ намякаў на нейкую дзяўчынку, з якой Хільда хутка пазнаёміцца, зазначаўшы пры гэтым, што пасылае той дзяўчынцы копіі ўсіх паштовак. Хільда спрабавала выпытаць у маці можа, тая што ведае пра бацькаву задуму, але маці таксама не мела ніякага ўяўлення.
    Самым незразумелым быў намёк на тое, што падарункам можна будзе «падзяліцца з іншымі». He дарма ён працаваў у ААН. Калі б Хільдзін бацька меў толькі адну ідэю фікс а такіх ідэй у яго было шмат, то яна, безумоўна, заключалася 6 у праве ААН кіраваць усім светам. «Можа, калі-небудзь ААН напраўду зможа аб’яднаць усё чалавецтва», напісаў ён у адной паштоўцы.
    Ці можа яна адкрыць падарунак да таго, як маці, з віншавальнай песенькаю на вуснах і махаючы нарвежскім сцяжком, прыйдзе з булачкамі і ліманадам? А чаму не ён, пэўна, таму тут і ляжыць.
    Хільда падышла да начнога століка і ўзяла пакунак. Цяжкі! На пакунку была наклеена картка: «Хільдзе ў дзень пятнаццацігоддзя ад таты».
    Яна села на ложак і пачала акуратна развязваць чырвоную стужку. Потым разгарнула паперу.
    Таўшчэзная тэчка!
    Гэта і ёсць падарунак? Той самы падарунак на пятнаццацігоддзе, пра які столькі было гаворана? Той самы падарунак, які з кожным днём «расце» і якім можна «падзяліцца з іншымі»?
    Хуткі позірк дазволіў вызначыць, што ўся тэчка напакаваная аркушамі з машынапісным тэкстам. Яна пазнала шрыфт надрукавана было на той самай машынцы, якую тата ўзяў з сабою ў Ліван.
    Няўжо ён напісаў ёй цэлую кнігу?
    На першай старонцы ад рукі было выведзена вялікімі літарамі: «САФІІН СВЕТ». А крыху ніжэй ужо на машынцы:
    ДЛЯ РАТАЯ СВЯТЛО, ШТО ДОРАЦЬ ВЕДЫ, ЯК СОНЦА ПРОМЕНЬ ДЛЯ ЎРАДЛІВАЙ ГЛЕБЫ.
    Н. Ф. С. Грундвіг1
    Хільда перагарнула першую старонку. Уверсе стаяла назва першага раздзела «Эдэмскі сад». Яна зручней уладкавалася на ложку, паклала тэчку на калені і ўзялася чытаць.
    Сафія Амундсэн вярталася са школы дадому. Да гандлёвага цэнтра яны ішлі разам з Ёрунь. Яны размаўлялі пра робатаў. Ерунь меркавала, што чалавечы мозг той самы кампутар, толькі вельмі складаны. Сафія была не ўпэўненая, што можа з ёю пагадзіцца. Чалавек усё-ткі нешта большае, чым машына?
    Хільда так занурылася ў чытанне, што адразу забыла пра ўсё, забыла нават, што ў яе дзень народзінаў. Раз-пораз, праўда, ёй у галаву пранікалі сякія-такія думкі: «Няўжо тата напісаў раман? Няўжо ён так і не кінуў сваіх спробаў і дапісаў раман у Ліване? Ён не раз скардзіўся, што час у тых шыротах цягнецца дужа марудна».
    Сафіін бацькі таксама вандраваў па свеце. Дык, мабыць, яна і была тая дзяўчынка, з якой Хільда мусіла пазнаёміцца?
    1 Грундвіг, Нікалай Фрэдэрык Севярын (1783-1872) дацкі святар, філосаф і пісьменнік. (Заўв. пер.)
    Як толькі яна пачынала востра ўсведамляць, што аднойчы яе не стане, адразу прыходзіла адчуванне бязмернай каштоўнасці жыцця... Адкуль пайшоў свет?.. Урэшце нешта павінна было некалі ўзнікнуць з нічога. Але ці такое бывае? Ці можна сабе ўявіць, што свет існаваў заўсёды?
    Хільда не магла адарвацца. I аж падскочыла ад здзіўлення, дайшоўшы месца, калі Сафія Амундсэн атрымала паштоўку з Лівана. «Хільдзе Мёлер Кнаг, атрымальнік Сафія Амундсэн, Канюшынавая вуліца, 3...»
    Дарагая Хільда! Сардэчна віншую цябе з пятнаццацігоддземІЯк тыразумееш, мне хочацца зрабіць табе падарунак, які пазней прынёс бы карысць. Прабач, што дасылаю паштоўку Сафіі. Таклягчэй. Твой mama.
    Вось ужо хітры праныра! Хільда ведала, што тата заўсёды любіў мудрагеліць, але сёння ён, так бы мовіць, зусім збіў яе з тропу. Замест каб прыкласці паштоўку з віншаваннямі да пакунка, ён упісаў іх непасрэдна ў свой падарунак.
    А што ўжо казаць пра небараку Сафію! У той зусім у галаве ўсё перакруцілася:
    Які бацька надумае дасылаць віншаванні Сафіі, калі ясна, што яны прызначаюцца іншаму чалавеку? Які бацька захоча пазбавіць сваю дачку радасці самой атрымаць паштоўку, накіраваўшы яе на чужы адрас? I з чаго раптам «так лягчэй»? А галоўнае: як ёй знайсці гэтую Хільду?
    I праўда, як ёй было яе знайсці?
    Хільда перагарнула старонку і ўзялася чытаць новы раздзел. Ён называўся «Капялюш». Хутка яна дайшла да доўгага ліста, які напісаў Сафіі таемны незнаёмец. Хільда прытаіла дух.
    Такім чынам выходзіць, што пошук адказу, навошта мы жывем, не тое самае, што «выпадковае» захапленне маркамі. Той, хто цікавіцца гэтым пытаннем, займаецца тым, чым займаліся людзі спрадвечна...
    «Сафія зусім стамілася». Хільда таксама. Тата не проста напісаў кнігу да яе пятнаццацігоддзя, ён напісаў кнігу дзівосную і поўную таямніц.
    Кораценька падсумуем: нехта паволі дастае з капелюша белага труса. Той трус дужа вялікі, таму на фокус ідуць мільярды гадоў. Усе людзі, калі нараджаюцца, апынаюцца на самых кончыках танюткіх шарсцінак. Менавіта таму ўсе яны здольныя здзіўляцца гэтаму неверагоднаму фокусу. Але час ідзе, яны сталеюць і ўсё глыбей зашываюцца ў трусіную поўсць. Так яны і застаюцца ў ёй сядзець.
    Сафія не адна адчувала, што пачынае спаўзаць уніз, шукаючы, дзе ўтульней зашыцца ў поўсць белага труса. Сёння Хільдзе спаўняецца пятнаццаць. У яе таксама настае час вызначыць, у якім напрамку рухацца далей.
    Яна прачытала пра грэцкіх натурфілосафаў. Хільда ведала, што тата цікавіцца філасофіяй. Аднойчы ён напісаў у мясцовую газету артыкул, у якім заклікаў зрабіць філасофію абавязковым прадметам у школе. Артыкул так і называўся: «Чаму філасофію трэба ўключыць у школьную праграму?» I ён сказаў пра гэта на бацькоўскім сходзе. Хільдзе было тады крыху няёмка.
    Яна глянула на гадзіннік. Палова восьмай. Маці, напэўна, прынясе святочны паднос не раней як праз гадзіну вось і добра, бо цяпер яе больш займалі Сафія і філасофскія пытанні. Яна прачытала раздзел пра Дэмакрыта. «Чаму цаглінкі «Лега» самая геніяльная цацка ў свеце?» Пасля яна знайшла ў паштовай скрыні «вялікі жоўты канверт»:
    Дэмакрыт пагаджаўся са сваімі папярэднікамі, што перамены ў прыродзе адбываюцца не таму, што нешта сапраўды «мяняецца». Ён меркаваў, што ўсё складаецца з пэўных драбнюткіх нябачных цаглінак, якія самі па сабе заўсёдныя і нязменныя. Гэтыя найдрабнейшыя часцінкі Дэмакрыт назваў атамамі.
    Хільда вельмі ўзрушылася, прачытаўшы пра свой чырвоны
    шаўковы шалік, які Сафія знайшла ў сябе пад ложкам. Дык вось, аказваецца, дзе ён дзеўся. Але як шалік мог апынуцца ў аповедзе? Можа, ён проста ляжыць недзе...