• Часопісы
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Зразумела. Цяпер я разумею, чаму гэта важна.
    Вось і добра. Адным словам, Юм хацеў даследаваць кожнае ўяўленне, каб паглядзець, ці не было яно ўтворанае такім спосабам, які не адпавядае рэальнасці. Ён ставіць пытанне: якія ўражанні спарадзілі гэтае ўяўленне? А каб адказаць на яго, яму трэба перадусім высветліць, з якіх простых ідэй было ўтворанае складанае паняцце. Так у яго ўзнікае крытычны метад для аналізу чалаве-
    чых уяўленняў, з дапамогай якога можна навесці парадак у нашых паняццях і думках.
    Можа, таксама праілюструеш на парачцы прыкладаў?
    У часы Юма многія ясна ўяўлялі сабе «нябёсы», або «Новы Ерусалім». Ты, напэўна, памятаеш, што, на думку Дэкарта, «яснасць і выразнасць» ўяўленняў самі па сабе ёсць гарантыяй таго, што гэтыя ўяўленні адпавядаюць нечаму праўдзіваму і рэальнаму.
    Я ж казала: не такая ўжо я забывака.
    Ніхто, бадай, не будзе спрачацца, што «нябёсы» уяўленне дужа складанае. Узяць хоць бы некаторыя яго складнікі: там ёсць і «перлавая брама», і «вуліцы з чыстага золата», і процьма «анёлаў»... Але гэтыя складнікі, у сваю чаргу, можна раскласці на прасцейшыя часткі, бо і «перлавая брама», і «вуліцы з чыстага золата», і «анёлы» таксама складаныя ўяўленні. Толькі калі мы канстатуем, што дайшлі да самых простых уяўленняў, з якіх утворанае наша складанае ўяўленне пра нябёсы, такіх як «перліна», «брама», «вуліца», «золата», «істота ў белым адзенні», «крылы», толькі тады мы зможам спытаць у сябе, ці мелі мы некалі адпаведныя ім «простыя ўражанні».
    А мы іх мелі. Толькі пасля павыціналі і паклеілі з гэтых «простых уражанняў» уяўную карцінку.
    Правільна. Бо як чалавек робіць такія творы выяўленчага мастацтва, як выцінанкі ці аплікацыі? Ён якраз арудуе нажніцамі і клеем. Аднак Юм падкрэслівае, што ўсякі матэрыял, якім мы карыстаемся, ствараючы ўяўныя карцінкі, павінен быў папярэдне трапіць у нашу свядомасць у выглядзе «простых уражанняў». Хто ніколі не бачыў золата, не здолее ўявіць сабе вуліцу з чыстага золата.
    Разумна, нічога не скажаш. А што ж тады Дэкарт, які меў яснае і выразнае ўяўленне пра Бога?
    Юм і на гэта дае адказ. Дапусцім, мы ўяўляем сабе Бога як бязмежна «мудрую, дабрадзейную і дасканалую істоту». Іначай кажучы, мы маем «складаную ідэю», якая ў сябе ўключае нешта бязмежна мудрае, дабрадзейнае і дасканалае. Калі мы ніколі не сутыкаліся з мудрасцю, дабрадзейнасцю і дасканаласцю, у нас ніколі не магло б
    узнікнуць такога паняцця аб Богу. Магчыма, у наша паняцце аб Богу ўваходзіць таксама, што ён «строгі, але справядлівы бацька», то бок яно складаецца з простых ідэяў «строгі», «справядлівы» і «бацька». Многія крытыкі рэлігіі, якія жылі пасля Юма, якраз зазначалі, што мы ўяўляем Бога так, як у маленстве ўяўлялі свайго бацьку. На іх думку, уяўленне пра аднаго бацьку спарадзіла ўяўленне пра «бацьку на небе».
    Можа быць. Але мне заўсёды было цяжка згадзіцца з тым, што Бог гэта абавязкова мужчына, бо мама часам замест «Бог» кажа «Божанька», а гэта можна зразумець і ў жаночым родзе.
    Словам, Юм распачаў барацьбу з усімі ідэямі і ўяўленнямі, якія не могуць быць зведзеныя да адпаведных пачуццёвых уражанняў. Як ён сам казаў: «Маё жаданне зняпраўдзіць бессэнсоўныя ідэі, якія дагэтуль тлумілі метафізічнае мысленне і ганьбілі яго». Але ў паўсядзённым жыцці мы часцяком ужываем складаныя паняцці, не задумваючыся, ці адпавядаюць яны рэальнасці. Гэта тычыцца, напрыклад, нашых уяўленняў пра Я, або сутнасць асобы. А якраз гэтае ўяўленне было асноваю ці не ўсёй філасофіі Дэкарта. Якраз яно было тым ясным і выразным уяўленнем, на якім ён выбудаваў свой светапогляд.
    Спадзяюся, Юм не спрабаваў аспрэчваць, што я гэта я. Інакш, ён быў яшчэ адным балбатуном.
    -	Сафія, мне б хацелася, каб з гэтага курса філасофіі ты засвоіла адно не трэба спяшацца з высновамі.
    -	Добра, кажы далей.
    -	He, бо далей ты сама можаш выкарыстаць метад Юма і прааналізаваць тое, што ты называеш сваім Я.
    -	Тады мне трэба спачатку разабрацца, якое гэта ўяўленне простае ці складанае.
    I што ў цябе атрымаецца?
    Трэба прызнаць, што маё ўяўленне пра сябе даволі складанае. Я, напрыклад, даволі наравістая. Мне цяжка адважыцца нешта зрабіць. Акрамя таго, я магу аднаго і таго самага чалавека і любіць, і не любіць.
    Значыць, тваё ўяўленне пра сябе «складаная ідэя».
    Так. Цяпер мне трэба паглядзець, ці ёсць у мяне адпаведнае «складанае ўражанне» ад сябе, на якім грунтуецца гэта ідэя. У мяне ж яно ёсць? Яно ж было ўвесь час?
    А чаму так нерашуча?
    Я ўвесь час змяняюся. Сёння я не такая, якой была ў чатыры гады. Настрой і погляды на саму сябе мяняюцца ў мяне вельмі хутка. Часам я раптам адчуваю сама сябе «другім чалавекам».
    Выходзіць, што наша ўяўленне пра нязменнасць саміх сябе фалыпывае. Уяўленне пра сваё Я гэта насамрэч доўгі ланцуг простых уражанняў, якія ты ніколі не атрымліваеш адначасова. Гаворачы словамі Юма, гэта «нішто іншае, як чарада ці нізка ўспрыняццяў, якія з неверагоднай хуткасцю ідуць адно за адным, увесь час змяняюцца і рухаюцца». А свядомасць гэта «адмысловы тэатр, дзе розныя ўспрыняцці выходзяць адно за адным на сцэну, каб паказаць сябе, сыходзяць і выходзяць зноў, мільгаюць і перамешваюцца між сабою ў бясконцай колькасці сцэн і дзеяў». Юм меў на ўвазе, што па-за такімі ўспрыняццямі і настроямі, якія прыходзяць і сыходзяць, у нас няма ніякай прыхаванай «асобы». Гэта як глядзець на экране фільм: з прычыны, што кадры хутка змяняюць адзін другі, нам і ў голаў не прыйдзе, што фільм складаецца з паасобных карцінак. Але ў рэальнасці кадры паміж сабой не звязаныя. Па вялікім рахунку, фільм гэта сума імгненняў.
    Добра, я згодная.
    Выходзіць, ты адмаўляешся ад уяўлення пра нязменную сутнасць чалавечага «я»?
    Выходзіць так.
    А толькі што ты думала зусім іначай! Трэба, хіба, дадаць, што такі спосаб аналізу чалавечай свядомасці і адмаўленне нязменнасці чалавечай асобы былі ўпершыню прапанаваныя амаль за 2500 гадоў да Юма ў зусім іншым кутку планеты.
    -1 кім гэта?
    Будам. Нават неяк не па сабе робіцца ад такога падабенства. Буда глядзеў на жыццё як на безупынную чараду разумовых
    і фізічных працэсаў, якія ўвесь час змяняюць чалавека. Немаўля не тое самае, што дарослы чалавек, а я сённяшні не такі самы, якім быў учора. Hi пра што я не магу сказаць «гэта маё», казаў Буда, і ні пра што я не магу сказаць «гэта я». Іншымі словамі, ніякага Я, або нязменнай асобы, няма.
    Так, неверагодна падобна да Юма.
    У працяг ідэі аб нязменным Я многія рацыяналісты лічылі само сабою зразумелым, што чалавек мае несмяротную душу.
    Але гэта таксама фальшывае ўяўленне?
    Ва ўсякім разе паводле Юма і Буды. Ведаеш, што сказаў Буда сваім вучням перад сваёй смерцю?
    He, адкуль мне ведаць?
    «Усё, што складанае, нетрывалае». Юм, бадай, мог сказаць тое самае. I Дэмакрыт таксама. Нам, прынамсі, вядома, што Юм абвяргаў усякія доказы несмяротнасці душы або існавання Бога. Гэта не азначае, што ён выключаў адно і другое, але ён лічыў спробы спасцігнуць сутнасць рэлігіі з дапамогай чалавечага розуму рацыяналістычнай лухтой. Юм не быў вернікам, але і атэістам яго назваць было нельга. Ён быў так званым агностыкам.
    А гэта хто такі?
    Агностык той, хто не ведае, ёсць Бог ці яго няма. Аднойчы да Юма, які ўжо паміраў, завітаў сябар, які спытаў, ці сапраўды той верыць, што пасля смерці няма ніякага жыцця. На гэта Юм нібыта адказаў так: «Бывае, што і вугаль, кінуты ў печ, не бярэцца агнём».
    Вось як...
    Такі адказ цалкам адпавядаў яго безумоўнай свабодзе ад забабонаў. Юм прызнаваў толькі тое, пра што сведчыў пачуццёвы досвед. Усе астатнія магчымасці ён пакідаў адкрытымі. Ён не адмаўляў ні веры ў хрысціянства, ні веры ў цуды. Але як у першым, так і ў другім выпадку гаворка ідзе пра веру, а не пра веды ці разуменне. Можна сказаць, што сваёю філасофіяй Юм разарваў усякія сувязі паміж вераю і навукай.
    Ты сказаў, што ён не адмаўляў цудаў.
    Але гэта зусім не азначае, што ён верыў у цуды, хутчэй наадва-
    рот. Ён адзначаў, што людзі маюць вялікую патрэбу верыць у тое, што мы сёння назвалі б, напэўна, «звышнатуральнымі з’явамі». Дзіўна толькі адно: усе цуды, пра якія ходзяць чуткі між тымі, хто ў іх верыць, адбываліся або недзе вельмі далёка, або калісьці вельмі даўно. Юм не верыць у цуды хоць бы таму, што сам не меў такога досведу. Аднак яго досвед таксама не ёсць доказ таго, што цуды немагчымыя.
    Бадай, тут табе давядзецца крыху патлумачыць.
    Усякі цуд, на думку Юма, гэта парушэнне законаў прыроды. Але недарэчна сцвярджаць, быццам мы на сваім досведзе выпрабоўваем законы прыроды. 3 досведу нам вядома, што калі мы кідаем камень, ён падае на зямлю. Але калі б камень на зямлю не ўпаў, тады ў нас быў бы іншы досвед.
    Тады я сказала б, што гэта цуд... або нешта звышнатуральнае.
    Выходзіць, ты верыш у існаванне дзвюх прыродаў натуральнай і «звышнатуральнай». Ты часам не надумала вярнуцца да рацыяналістычнага пералівання з пустога ў парожняе?
    Можа быць, але я веру, што кожны раз, калі мы кідаем камень, ён падае на зямлю.
    А чаму?
    He, ну ты ўжо чапляешся.
    Я не чапляюся, Сафія. Філосаф заўсёды парупіцца паставіць пытанне. Магчыма, мы закранаем тут самы значны тэзіс у філасофіі Юма. Ты вось скажы, чаму ты такая ўпэўненая, што камень заўсёды ўпадзе на зямлю?
    Я шмат разоў гэта бачыла, таму і ўпэўненая.
    Юм сказаў бы, што ты на сваім досведзе шмат разоў пераконвалася, што камейь падае на зямлю. Але ты са свайго досведу не можаш быць перакананая, што ён будзе падаць на зямлю заўжды. Прынята тлумачыць падзенне каменя дзеяннем «закона прыцягнення». Але мы самі не бачылі такога закона. Мы бачылі толькі падзенне розных рэчаў.
    А гэта не тое самае?
    He зусім. Выходзіць, ты верыш, што камень упадзе на зямлю,
    таму што бачыла гэта шмат разоў. Якраз на гэтым Юм засяроджвае сваю ўвагу. Ты настолькі звыкнулася з паўтарэннем адной і той самай з’явы, што кожны раз, калі кідаеш камень, ты чакаеш, што яна зноў адбудзецца. Так узнікаюць уяўленні пра «непарушныя законы прыроды».
    Ён што, сапраўды думаў, што камень можа і не ўпасці на зямлю?
    Юм быў не менш за цябе ўпэўнены, што камень упадзе на зямлю кожны раз, калі яго кінуць. Аднак Юм заўважае, што са свайго досведу ён не ведае, чаму камень гэта робіць.
    А ці не аддаляемся мы зноў ад дзяцей і кветак?