• Часопісы
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    -	Аднаму смакуе тое, а другому сёе.
    -	Вось-вось. Прыйсці да згоды адносна першасных якасцяў накшталт вагі ці памеру зусім не цяжка, бо яны закладзеныя ў саміх рэчах. А вось другасныя накшталт смаку ці колеру розняцца ад жывёлы да жывёлы, ад чалавека да чалавека, бо залежаць ад індывідуальных асаблівасцяў пачуццёвага ўспрымання.
    -	Напрыклад, для Ёрунь памяранец на смак як іншым цытрына. Яна звычайна не можа з’есці больш за адну дольку. Ёй, бач ты, кісла. А мне той самы памяранец якраз салодкі і смачны.
    -	I ніводная з вас не мае рацыі, хоць і ніводная не памыляецца. Вы проста апісваеце, як памяранец уздзейнічае на вашы органы пачуццяў. Тое самае з колерамі. Табе, напрыклад, можа не падабацца нейкае адценне чырвонага. А тут Ёрунь купіла сабе сукенку якраз такога адцення ты ж не будзеш казаць, што наконт гэтага думаеш. Бо не сукенка брыдкая ці прыгожая, а проста вы парознаму ўспрымаеце колеры.
    -	Але ніхто не будзе спрачацца, што памяранец круглы.
    -	Так, калі твой памяранец круглы, нікому не можа «здацца», што ён мае форму куба. Памяранец можа здацца салодкім ці кіслым, але табе не можа «здацца», што ён важыць восем кіло, калі ў ім усяго дзвесце грамаў. Вядома, ты можаш «палічыць», што ён важыць некалькі кілаграмаў, але тады скажуць, што ты звалілася з месяца. Нават калі некалькі чалавек гадаюць, колькі што важыць, сярод іх адзін заўсёды бліжэй да праўды, чым усе астатнія. Тое самае з лікам. У бутэльцы або 986 гарошын, або не. I тое самае з рухам. Аўтамабіль або едзе, або стаіць на месцы.
    Ясна.
    Такім чынам, у тым, што тычыцца «працяглай рэчаіснасці», Лок згаджаецца з Дэкартам, які заўважаў, што некаторыя якасці целаў чалавек здольны спазнаць розумам.
    Нічога дзіўнага.
    Лок быў адкрыты так званаму інтуітыўнаму, або «дэманстратыўнаму», спазнанню рэчаіснасці, і ў іншых сферах. Ён лічыў, напрыклад, што некаторыя асноўныя этычныя нормы дзейнічаюць аднолькава для ўсіх. Ён адстойваў ідэю натуральнага права, што ёсць тыповаю рысай рацыяналізму. Гэтаксама, падобна рацыяналістам, Лок меркаваў, што ідэя існавання Бога падказваецца чалавеку ягоным розумам.
    I, напэўна, ён меў рацыю.
    -	У чым?
    -	У тым, што Бог існуе.
    Можа і так. Але для яго гэта не пытанне веры або няверы ў Bo­ra. На яго думку, крыніца спазнання чалавекам Бога ляжыць у розуме. А якраз так меркавалі і рацыяналісты. Дадам яшчэ, што ён адстойваў свабоду веравызнання і талерантнасць. Акрамя таго, ён выказваўся за роўнасць палоў. Ён сцвярджаў, што падпарадкаванасць жанчыны мужчынскай волі створана чалавекам, а таму людзі самі і могуць змяніць такое становішча.
    -	Тут я цалкам згодная.
    Лок стаў першым філосафам Новага часу, які звярнуўся да праблемы сацыяльнай няроўнасці між паламі. Ён вельмі паўплываў на свайго цёзку Джона Сцюарта Міля, які адыграў вялікую ролю ва ўсталявання роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Лок увогуле адзін з першых выказаў шэраг ліберальных ідэй, якія былі потым падхопленыя французскімі асветнікамі ў XVIII стагоддзі. Ён, напрыклад, першы прапанаваў увесці такі грамадскі парадак, які мы называем сёння прынцыпам падзелу ўлады.
    Гэта калі ўлада ў краіне падзяляецца паміж некалькімі інстытуцыямі.
    Можа, ты нават памятаеш, паміж якімі?
    -	Паміж нацыянальным сходам (які ўвасабляе заканадаўчую ўладу), судамі (якія вяршаць уладу судовую) і ўрадам (якому належыць улада выканаўчая).
    -	Такі падзел на тры ўладныя галіны быў прапанаваны пазней французскім філосафам эпохі Асветніцтва Мантэск’ё. Што да Лока, то ён перадусім падкрэсліваў неабходнасць размежавання заканадаўчай і выканаўчай уладаў, як сродку, які дазваляе ўнікнуць тыраніі. Лок жыў у часы праўлення караля Людовіка XIV, які трымаў усю ўладу ў сваіх руках. «Дзяржава гэта я», казаў ён. Ён быў самаўладным манархам. Сёння мы назвалі б яго праўленне «бяспраўем». Каб дзяржавы была прававой, законы, на думку Лока, павінны стварацца прадстаўнікамі народа, а іх выкананне даручацца каралю ці ўраду.
    юм
    ... аддайцеяе агню...
    Альбэрта сядзеў моўчкі, апусціўшы вочы на стол. Пасля раптам павярнуў галаву і зірнуў за вакно.
    -	Хмары збіраюцца, заўважыла Сафія.
    -	Так, і парыць.
    -	Дык ты зараз раскажаш пра Бэрклі?
    -	Ён быў другім англійскім эмпірыкам. Але шмат у якіх аспектах ён не паходзіў на іншых, таму давай спачатку разгледзім погляды Дэвіда Юма, які жыў з 1711 па 1776 год. Яго ідэі набылі найбольшае значэнне сярод усіх эмпірыкаў. Немалаважна і тое, што яны шмат у чым паўплывалі на філасофію яшчэ аднаго вялікага мысляра Імануэля Канта.
    -	А тое, што мне больш хочацца пачуць пра Бэрклі, гэта не важна?
    -	He, гэта не важна. Юм вырас у Шатландыі, непадалёк ад Эдынбурга, яго бацькі хацелі, каб ён вывучыўся на юрыста, але ён заявіў, што «яго душа не горнецца ні да чаго іншага, апроч філасофіі і спазнання». Ён быў сучаснікам такіх вялікіх французскіх мысляроў эпохі Асветніцтва, як Вальтэр і Русо, шмат падарожнічаў па Еўропе, але пад канец жыцця зноў асеў у Эдынбургу. Найважнейшы твор Юма, «Трактат аб чалавечай прыродзе», выйшаў, калі яму было 28 гадоў. Але ідэя кнігі, па яго словах, узнікла ў яго, калі яму было ўсяго пятнаццаць.
    -	Выходзіць, мне трэба падбавіць спрыту.
    Галоўнае, што ты ўжо абрала правільную дарогу.
    Але калі мне давядзецца калі-небудзь стварыць сваю ўласную філасофію, яна будзе зусім не такая, як тыя, пра якія ты мне дагэтуль распавядаў.
    Табе нечага ў іх не хапае?
    Па-першае, усе філосафы, пра якіх ты казаў, былі мужчыны. А мужчыны, як вядома, жывуць у сваім адасобленым свеце. А мне больш даспадобы рэальны свет. 3 кветкамі, жывёламі, дзецьмі, якія нараджаюцца і растуць. Твае філосафы толькі і гавораць пра HeitKara «чалавека», вось і цяпер зноў трактат пра «чалавечую прыроду». I ў мяне такое ўражанне, што гэты «чалавек» мужчына сярэдняга веку. А жыццё, паміж іншым, пачынаецца з цяжарнасці і народзінаў. Па мне, дык ва ўсёй гэтай філасофіі надта мала пялюшак і дзіцячага крыку. А можа, у ёй таксама мала й кахання з сяброўствам.
    Безумоўна, ты маеш рацыю. Але, можа быць, якраз Юм і быў тым філосафам, які думаў трошкі іначай. Ён, як ніхто, прыглядаўся да паўсядзённага жыцця. Акрамя таго, мне здаецца, што Юм добра разумеў, як успрымаюць рэчаіснасць дзеці, то бок новыя грамадзяне свету.
    Тады расказвай.
    Будучы эмпірыкам, Юм лічыў за свой абавязак разабрацца ва ўсіх цьмяных паняццях і нагрувашчаннях думкі, створаных гэтымі, як ты кажаш, маімі філосафамі. А на той час назбіраліся цэлыя горы пісьмовых і вусных выказванняў сярэднявечных мысляроў і рацыяналістаў XVII стагоддзя. Юм хацеў вярнуцца да непасрэднага адчування чалавекам свету. «Ніякая філасофія не можа вывесці нас за межы паўсядзённага досведу або даць нейкія іншыя правілы паводзінаў, чым тыя, да якіх мы прыходзім у выніку разважання над паўсядзённым жыццём», казаў ён.
    Пакуль што гучыць прывабліва. Можа, дасі які прыклад?
    У часы Юма людзі верылі ў анёлаў. Анёл гэта чалавек з крыламі. Ты, Сафія, калі-небудзь бачыла такую істоту?
    -He.
    А чалавека ты бачыла?
    He задавай дурных пытанняў.
    Ты ж, напэўна, бачыла і крылы?
    Ясная рэч, але ж не ў чалавека.
    Юм меркаваў, што анёл гэта «складанае паняцце». Ён утвараецца з двух розных досведаў, якія ў рэчаіснасці існуюць кожны паасобку, але спалучыліся разам у чалавечай фантазіі. Іначай кажучы, такое ўяўленне фальшывае, і яго трэба адкінуць за непатрэбнасцю. Такім самым чынам нам трэба ачысціць не толькі свае ўяўленні і думкі, але і кніжныя паліцы. Наконт гэтага Юм казаў так: «Беручы ў рукі кнігу, спытайма ў сябе, ці ўтрымлівае яна абстрактныя развагі пра памеры ці лікі? He. Ці ўтрымлівае яна заснаваныя на досведзе развагі пра падзеі і быццё? He. Тады аддайце яе агню, бо вы не знойдзеце ўёй нічога, апроч словаблудства і фантасмагорыі».
    Жорстка.
    Але свет нікуды не дзеўся, Сафія! Наадварот, ён зрабіўся толькі больш, чым раней, выразным і яркім. Юм імкнуўся назад да дзіцячага ўспрымання свету, калі свядомасць яшчэ не абцяжараная чужымі думкамі, развагамі і высновамі. Ці не ты сама казала, што большасць вядомых табе філосафаў жылі ў сваім адасобленым свеце, тым часам як цябе больш цікавіць свет рэальны?
    Нешта такое казала, так.
    -Юм мог сказацьтое самае. Аледавай разгледзімягоразважанні больш падрабязна.
    Я пакуль не спяшаюся.
    Перадусім Юм зазначае, што чалавек мае два віды ўяўленняў: уражанні і ідэі. Пад уражаннямі ён разумее непасрэднае ўспрыманне навакольнай рэальнасці органамі пачуццяў. Пад ідэямі успаміны пра такія ўражанні.
    Дай, калі ласка, прыклады.
    Калі ты абпячэшся аб гарачую печ, у цябе ўзнікае непасрэднае «ўражанне». Пазней ты ўспамінаеш, як раней абпяклася. Гэты ўспамін Юм і называе «ідэяй». Розніца ў тым, што само «ўражанне» будзе мацнейшым і жывейшым за ўспамін пра яго. Можна сказаць і так: пачуццёвае ўспрыманне гэта арыгінал, а ідэя, або ўспамін
    пра гэтае пачуццёвае ўспрыманне, гэта бляклая копія. Бо менавіта «ўражанне» ёсць непасрэднай прычынай «ідэі», якая захоўваецца ў свядомасці.
    Пакуль, здаецца, усё ясна.
    Далей Юм заўважае, што «ўражанні» і «ідэі» могуць быць простымі і складанымі. Памятаеш, разглядаючы думкі Лока, мы казалі пра яблык? Дык вось, непасрэднае ўспрыманне яблыка гэта «складанае ўражанне». А ўяўленне пра яблык у нашай свядомасці гэта «складаная ідэя».
    Прабач, што перапыняю, але хіба гэта вельмі важна?
    Ці важна гэта? Так, вельмі. Нават калі філосафы займаліся праблемамі, якія табе здаюцца штучнымі, не варта адмахвацца ад іх разважанняў. Юм яўна пагадзіўся б з Дэкартам у тым, што тычыцца неабходнасці будаваць сваё бачанне свету ад самага пачатку.
    Ну, добра.
    Юм сцвярджаў, што часам мы злучаем «ідэі», якія ў рэальным свеце існуюць паасобку. Такім чынам утвараюцца фальшывыя ідэі і ўяўленні, якія не адпавядаюць рэальнасці. Мы раней ужо згадвалі анёлаў, а перад тым казалі пра «кракаланоў». Яшчэ адным прыкладам можа быць Пегас, конь з крыламі. Ва ўсіх гэтых выпадках мы бачым, як свядомасць, так бы мовіць, выцінае і склейвае разам розныя ўражанні. Ад аднаго бярэ крылы, ад другога каня. Абедзве гэтыя часткі былі некалі ўспрынятыя нашымі пачуццямі і ўведзеныя ў тэатр свядомасці як сапраўдныя «ўражанні». Свядомасць нічога не выдумляе на голым месцы. Яна можа толькі выцінаць і склейваць у яе ўнесенае, такім чынам будуючы фальшывыя ідэі або ўяўленні.