• Часопісы
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    Ты хочаш сказаць, што я за сябе не вырашаю?
    He зусім. Ты, пэўна ж, вольная варушыць вялікім пальцам на руцэ, калі захочаш. Але палец будзе рухацца толькі так, як яму вызначана прыродай. Ён не здольны адчапіцца ад рукі і заскакаць па пакоі. Гэтак і ты, дзіця маё, маеш сваё вызначанае месца ў адзіным цэлым. Ты Сафія, але ж ты і палец на руцэ Бога.
    Выходзіць, што мне рабіць, вырашае Бог?
    Так, Бог, ці быццё, ці законы прыроды. Спіноза лічыў Бога (ці законы прыроды) унутранаю прычынай усяго існага. Унутранаю, а не знешняй, бо знешне Бог праяўляецца толькі і выключна праз законы прыроды.
    He зусім разумею розніцы.
    Бог не батлейшчык, які кратае лялькі за ніткі і такім чынам усім запраўляе. Лялькавод кіруе марыянеткамі звонку, і таму яго можна назваць «знешняй прычынай» іх руху. А Бог кіруе светам
    не так. Ён кіруе праз законы прыроды. Таму Бога ці прыроду можна назваць «унутранаю прычынай» усяго існага. Інакш кажучы, усё, што адбываецца, так і павінна адбыцца. Спіноза трымаўся дэтэрміністычнага погляду на жыццё.
    Ты ўжо пра нешта падобнае расказваў раней.
    Ты маеш на ўвазе стоікаў. Яны таксама меркавалі, што ўсё адбываецца з немінучаю непазбежнасцю. Вось чаму ўсё ў жыцці належыць прымаць са «стаічным спакоем». He трэба даваць пачуццям браць над сабой уладу. Коратка кажучы, у гэтым і заключаецца этыка Спінозы.
    Думаю, я зразумела ягоны погляд. I ўсё ж мне непрыемна думаць, што не я сама за сябе вырашаю.
    Давай вернемся да нашага хлопчыка з каменнага веку, які жыў трыццаць тысяч гадоў назад. Ён пасталеў, навучыўся абыходзіцца з дзідай, пачаў паляваць на дзікіх жывёл, пакахаў жанчыну, што нарадзіла яму дзяцей. Можа не сумнявацца, што ён ушаноўваў багоў свайго племя. Няўжо, па-твойму, ён усё гэта вырашаў за сябе сам?
    He ведаю.
    Ці возьмем, напрыклад, афрыканскага льва. Думаеш, ён сам вырашыў жыць як драпежнік і таму кідаецца на кульгавую антылопу? Можа, яму лепш было б стаць вегетарыянцам?
    He, леў жыве адпаведна сваёй прыродзе.
    Ці, іншымі словамі, адпаведна законам прыроды. Гэтак сама жывеш і ты, Сафія, бо і ты частка прыроды. Вядома, ты можаш, згадаўшы Дэкарта, заўважыць, што леў жывёла, а не чалавек з яго вольным розумам. Але падумай пра нованароджанае дзіця. Яно крычыць і вішчыць, смокча палец, калі яму не даюць малака. Ці мае гэтае немаўля свабоду волі?
    He.
    А калі ж яно набудзе яе? У два гады гэтае дзяўчо паўсюль лазіць і чапае ўсё, што трапляецца пад руку. У тры гады назаляе маці сваімі пытаннямі, а ў чатыры раптам пачынае баяцца поцемкаў. I дзе тут свабода, Сафія?
    He ведаю.
    У пятнаццаць гадоў яна круціцца перад люстрам, харошыцца і фарбуецца. Дык можа, цяпер яна прымае свае рашэнні і робіць так, як сама хоча?
    Я разумею, куды ты хіліш.
    Так, яна Сафія Амундсэн, ніхто ў гэтым не сумняваецца. Але яна таксама жыве па законах прыроды. Проста яна не ўсведамляе гэтага ў сувязі з неверагодна складаным суплётам прычын, што стаяць за кожным яе ўчынкам.
    Думаю, тлумачыць болей не трэба.
    I ўсё ж адкажы на апошняе пытанне. У вялікім садзе растуць два дрэвы, пасаджаныя ў адзін час. Адно расце на адкрытым месцы, дзе багата сонечнага святла, а глеба ўгноеная і палітая. А другое расце ў зацені, у пустой зямлі. Як ты думаеш, якое дрэва будзе расці шпарчэй? I якое дасць болей садавіны?
    Вядома ж, тое, што расце ў лепшых умовах.
    Спінозы называў такое дрэва вольным, бо яно можа вольна расці і развіваць закладзеныя ў ім магчымасці. Але калі гэта яблыня, на ім усё адно не вырастуць грушы ці слівы. Тое самае і з людзьмі. Развіццю чалавека, росту яго асобы могуць пашкодзіць, напрыклад, палітычныя варункі ці навязаная чужая воля. I толькі калі мы будзем «вольна» развіваць закладзеныя ў нас магчымасці, мы будзем жыць як вольныя людзі. Але мы залежым ад унутраных магчымасцяў і знешніх варункаў не менш, чым хлопчык з Рэйнскай даліны, што жыў у каменным веку, ці афрыканскі леў, ці садовая яблыня.
    Ды я ўжо зразумела.
    Спіноза зазначае, што ёсць толькі адна істота, здольная быць цалкам «прычынай самой сябе» і дзейнічаць абсалютна свабодна. Такою неабмежаванай і «невыпадковай» свабодай валодае толькі Бог, або прырода. Чалавек можа імкнуцца дасягнуць свабоды ад знешняга прымусу. Але яму ніколі не дасягнуць «свабоды волі». Мы не вольныя вырашаць, што адбудзецца з нашым целам, гэтым модусам атрыбуту працягласці. Гэтаксама мы не «выбіраем»,
    пра што нам думаць. Чалавек не мае «свабоднай душы», якая па сутнасці знаходзіцца ў вязенні механічнага цела.
    Вось гэта мне не зусім ясна.
    Спіноза меркаваў, што дасягнуць сапраўднага шчасця і гармоніі нам замінаюць пачуцці асабліва моцныя, такія, напрыклад, як пыхлівасць ці хцівасць. Але калі прызнаць, што ўсё адбываецца невыпадкова, то можна дасягнуць інтуітыўнага спасціжэння прыроды ў яе цэласці, можна прыйсці да яснага ўсведамлення, што ўсё ўзаемазвязана, што ўсё ёсць адзінае цэлае. Нам трэба імкнуцца ахапіць усё адным поглядам. Толькі тады мы можам здабыць найвялікшае шчасце і душэўны спакой. Такі погляд Спіноза называў «sub specie aeternitatis».
    I што гэта значыць?
    «3 пункту погляду вечнасці». Ці не з гэтага мы пачыналі?
    Давай гэтым і скончым. Мне пара дадому.
    Альбэрта пайшоў да кніжнай паліцы, узяў місу з садавіною і паставіў яе на стол перад Сафіяй.
    Можа, падсілкуешся на дарожку?
    Сафія ўзяла банан, а Альбэрта зялёны яблык.
    Адкусіўшы кончык, Сафія пачала была лупіць скурку і раптам ускрыкнула:
    Ой, тут нейкія літары!
    -Дзе?
    На другім баку бананавай скуркі. Быццам іх напісалі чорным фламастэрам...
    Нахіліўшыся да Альбэрта, Сафія паказала яму банан, і настаўнік філасофіі ўголас прачытаў:
    «Гэта зноў я, Хільда. Я паўсюль, дзіця маё. Віншую з днём народзінаў!»
    Вельмі смешна, скрывілася Сафія.
    Ён робіцца ўсё болей нахабным.
    Але хіба такое магчыма? Хіба ў Ліване растуць бананы?
    Альбэрта патрос галавой.
    Усё роўна есці яго я не буду.
    I правільна. Бо толькі шаленец будзе пісаць дачцэ віншаванне ўсярэдзіне неаблупленага банана. Няхай і шаленец кемлівы...
    Ужо што ёсць, тое ёсць.
    Такім чынам, мы можам заключыць, што Хільдзін бацька чалавек кемлівы. Іначай кажучы, ён зусім не дурань.
    Я тое самае і казала. Можа, якраз ён і прымусіў цябе мінулы раз назваць мяне Хільдай? Можа, ён увогуле ўкладае нам у вусны ўсе нашыя словы?
    Я не выключаў бы такую магчымасць. Хоць заўсёды застаецца месца сумненню.
    Дык можа, усё гэта толькі сон.
    Давай не будзем спяшацца з высновамі. Напэўна, усяму можна знайсці простае тлумачэнне.
    Можа і так, але не цяпер. Мне трэба спяшацца дадому. Мама чакае.
    Альбэрта правёў Сафію да дзвярэй і, сказаўшы на развітанне:
    Да хуткай сустрэчы, дарагая Хільда, адразу зачыніў за ёю дзверы.
    лок
    ... чыстая і пустая, як шкояьная дошка да пачатку заняткаў...
    Сафія вярнулася дадому а палове дзявятай на паўтары гадзіны пазней, чым было дамоўлена, хоць напраўду ніякай дамоўленасці і не было. Яна проста не паспела на вячэру, пакінуўшы маме цыдулку, што вернецца самае позняе а сёмай.
    Так доўжыцца болей не можа, Сафія. Мне прыйшлося тэлефанаваць у даведку і пытацца, ці жыве ў старым горадзе нейкі Альбэрта. Яны з мяне пасмяяліся.
    Ну, не магла ж я пайсці пасярод размовы. Тым больш, што мы былі вельмі блізка да разгадкі вялікай таямніцы.
    Што ты вярзеш!
    He, праўда.
    Ты хоць на дзень народзінаў яго запрасіла?
    Вой, зусім забылася.
    Але ты ўсё роўна павінна мяне з ім пазнаёміць. Прычым заўтра ж. Як гэта дзяўчынка можа сустракацца са сталым мужчынам?
    Ужо каго-каго, а Альбэрта табе няма чаго баяцца. А вось пра Хільдзінага бацьку я такога, бадай, не сказала б.
    Якога яшчэ Хільдзінага бацьку?
    Чалавека, што служыць у Ліване. Вось ужо сапраўдны круцель. Вельмі можа быць, што ён кантралюе ўвесь свет...
    Калі ты ў бліжэйшы час не пазнаёміш мяне са сваім Альбэрта, то болыл да яго не пойдзеш. Я не супакоюся, пакуль не буду ведаць, прынамсі, як ён выглядае.
    I тут у галаву Сафіі прыйшла ідэя. Яна паляцела ў свой пакой.
    Ды што з табой робіцца? крыкнула наўздагон маці.
    Сафія хутка вярнулася.
    Зараз я табе пакажу, як ён выглядае. Але абяцай, што тады ты нарэшце ад мяне адчэпішся.
    I, махаючы касетай, яна пайшла да відэамагнітафона.
    Ён табе падарыў відэакасету?
    Пра Афіны...
    Хутка на экране ўзнікла выява Акропаля. I маці знямела ад здзіўлення, калі Альбэрта звярнуўся непасрэдна да яе дачкі.
    Сафія таксама цяпер заўважыла тое, на што першы раз не звярнула ўвагі. На Акропалі было поўна людзей, падзеленых на асобныя турыстычныя групы. У адной групе нехта трымаў шыльдачку з надпісам: «Хільда».
    Альбэрта хадзіў па Акропалі. Вось ён спусціўся ад уваходнай часткі і ўзышоў на Арэапаг, адкуль апостал Павал прамаўляў да афінянаў. Краху яшчэ пазней ён прадоўжыў аповед, стоячы на старажытнай агоры.
    Маці каментавала ўбачанае і пачутае абрывістымі сказамі:
    Неверагодна... гэта і ёсць Альбэрта? Во, зноў ён пра гэтага труса... Але ж... ён сапраўды звяртаецца да цябе, Сафія. А я і не ведала, што Павал бываў у Афінах...
    Кадры набліжаліся да таго месца, дзе з руін раптам паўставалі старажытныя Афіны. Сафія ў апошні момант паспела спыніць касету. 3 Альбэрта маці пазнаёмілася, а вось з Платонам знаёміцца ёй было не абавязкова.
    У гасцёўні запанавала цішыня.
    Ну як ён, нічога з выгляду? паддражніваючы спытала Сафія.
    * Як дзіўйа! Здымаць сябе ў Афінах на камеру, толькі каб паслаць запіс амаль не знаёмай дзяўчынцы. Калі ён там быў?
    He ведаю.
    Зрэшты, гэта не самае дзіўнае.
    А што яшчэ?
    Ён вельмі падобны да маёра, які некалі жыў у лясной хатцы.
    Дык, мама, можа, гэта ён і ёсць?
    Але ж яго апошнія гадоў пятнаццаць ніхто не бачыў.
    Можа, ён куды быў пераехаў. У Афіны, напрыклад.
    Маці закруціла галавой.
    У сямідзесятых гадах, калі яго бачылі апошні раз, ён быў не маладзейшы за гэтага Альбэрта, якога ты мне паказала. У яго япічэ прозвішча было нейкае замежнае.
    Кнокс?
    Так, здаецца, Сафія. Здаецца, яго сапраўды звалі Кнокс.
    Ці можа, Кнаг?
    Прызнацца, не памятаю... Але пра якога Кнокса ці Кнага ты, уласна, гаворыш?
    Адзін Альбэрта, а друті Хільдзін бацька.
    Усё, хопіць, ты зусім задурыла мне галаву.
    Добра, а паесці ў нас ёсць што-небудзь?
    Разагрэй катлеты.
    Пасля апошняй сустрэчы з Альбэрта прайшло роўна два тыдні. Сафія атрымала чарговую віншавальную паштоўку на імя Хільды, а вось ёй самой нягледзячы на блізкі дзень народзінаў ніякіх віншаванняў не прыходзіла.