• Часопісы
  • Сафіін свет раман пра гісторыю філасофіі Юстэйн Гордэр

    Сафіін свет

    раман пра гісторыю філасофіі
    Юстэйн Гордэр

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 560с.
    Мінск 2014
    130.68 МБ
    -	Неяк зусім нявесела.
    -	Шэкспіра займала думка пра скарацечнасць жыцця. Ты, мабыць, чула самую яго знакамітую фразу?
    -	«To be or not to be that is the question»2.
    -	Так, гэта словы Гамлета. Сёння мы ходзім па зямлі, а заўтра нас няма.
    -	Дзякуй, да мяне пакрысе пачынае даходзіць.
    -	Паэты барока, акрамя тэатра, параўноўвалі жыццё і са сном. Ужо Шэкспір казаў: «Сатканы мы з таго ж, што й нашы мроі, і сном спавіта наша дробнае жыццё...»
    -	Як мілагучна!
    -	А іспанскі паэт Кальдэрон, які нарадзіўся ў 1600 годзе, напісаў п’есу пад назваю «Жыццё ёсць сон». У ёй ёсць такія словы: «Што ёсць жыццё? Падман, трызненне. / Яно ілюзія і прывідны туман. / I шчасця міг не больш чым мрояў плён, / Бо ўсё жыццё адзін суцэльны сон...»
    -	Можа быць, ён меў рацыю. Бо мы чыталі ў школе п’есу «Епэ з Б’ерге»...
    -	Так, яе аўтар дацкі драматург і філосаф Людвіг Холбэрг, які лічыцца ў Скандынавіі найбуйнейшаю постаццю ў пераходны перыяд ад барока да эпохі Асветніцтва.
    -	У той п’есе Епэ засынае ў канаве... а пасля прачынаецца ў ложку барона. Тады ён думае, быццам яму прыснілася, што ён быў бед-
    1 Пераклад Ул. Шахаўца (ІПэкспір. «Трагедыі». Мінск, Дзяржаўнае выдавецтва, 1954).
    2 «Быць ці не быць вось дзе пытанне» (анг.)
    ным селянінам. А калі засынае зноў, яго пераносяць назад у канаву і тады, зноў прачнуўшыся, ён ужо думае, што яму прыснілася, быццам ён ляжаў у баронскім ложку.
    Гэты сюжэт Холбэрг запазычыў у Кальдэрона, а Кальдэрон, у сваю чаргу, узяў яго з арабскіх казак «Тысяча і адна ноч». Але параўнанне жыцця са сном можна знайсці і ў старажытнасці, у тым ліку ў Індыі і Кітаі. Старажытны кітайскі мудрэц Чжуан-цзы казаў: «Аднойчы мне прыснілася, што я матылёк, і цяпер я не ведаю, ці я Чжуан-цзы, якому прыснілася, што ён матылёк, ці я матылёк, якому прыснілася, што ён Чжуан-цзы».
    -	Ва ўсякім разе, сказаць нешта напэўна ў гэтым выпадку цяжка.
    -	У Нарвегіі быў свой паэт эпохі барока і звалі яго Пэтэр Дас. Ён жыў з 1647-га па 1707 год. 3 аднаго боку, ён апісваў бягучае жыццё, а з другога зазначаў, што толькі Бог нязменны і вечны.
    -	«Бог будзе Бог, хай знікнуць усе царствы, Бог будзе Бог, хай згіне ўвесь народ...»
    Але ў тым самым псалме ён апісвае прыроду Паўночнай Нарвегіі, піша пра зубатку і сайду, траску і тлушчоўку. Гэта тыпова для барочнага твора. У адным тэксце суседнічаюць апісанні тленнага (зямнога) і вечнага (нябеснага). Усё гэта нечым нагадвае праведзенае Платонам размежаванне мінучага пачуццёвага свету і нязменнага свету ідэй.
    А што ў эпоху барока было з філасофіяй?
    У філасофіі таксама адзначалася сур’ёзнае рознагалоссе паміж рознымі поглядамі на рэчаіснасць. Як мы ўжо казалі, адны філосафы меркавалі, быццё мае духоўную аснову. Такі пункт погляду называюць ідэалізмам, а супрацьлеглы яму матэрыялізмам: гэта калі ўсякія з’явы быцця зводзяцца да канкрэтных фізічных велічыняў. У XVII стагоддзі матэрыялізм меў нямала прыхільнікаў. Найбольш уплывовым сярод іх быў, пэўна, ангельскі філосаф Томас Гобс. Ён лічыў, што ўсе з’явы рэчаіснасці у тым ліку людзі і жывёлы складаюцца выключна з матэрыяльных часцінак. Нават чалавечая свядомасць (або душа) вынікае з руху малюпасенькіх часцінак у мозгу.
    Выходзіць, ён казаў тое самае, што за дзве тысячы гадоў да яго сцвярджаў Дэмакрыт.
    Ідэалізм і матэрыялізм праходзяць чырвонаю ніткаю праз усю гісторыю філасофіі. Але рэдка калі два гэтыя погляды суіснавалі нароўні, як было ў эпоху барока. Матэрыялізм жывіўся новымі адкрыццямі ў галіне прыродазнаўства. Ньютан даказаў, што ва ўсім Сусвеце дзейнічаюць адны і тыя самыя законы. Ён лічыў, што ўсе прыродныя змены як на Зямлі, так і ў касмічнай прасторы адбываюцца пад уплывам закону прыцягнення і законаў руху цел. Інакш кажучы,, што ўсё падпарадкоўваецца адной і той самай непарушнай заканамернасці, адной і той самай механіцы. Таму ўсякую гірыродную змену ў прынцыпе можна вылічыць з матэматычнай дакладнасцю. Тым самым Ньютан давёў да лагічнага канца так званую механістычную карціну свету.
    Ён уяўляў сабе свет, як адну агромністую машыну?
    Менавіта так. Слова «механістычны» паходзіць ад грэцкага слова «механе», што значыць «машына». Але трэба адзначыць, што ні Гобс, ні Ньютан не бачылі ніякіх супярэчнасцяў паміж механістычнай карцінай свету і верай у Бога, што адрознівае іх ад матэрыялістаў XVIII-XIX стагоддзяў. Французскі лекар і філосаф Ламэтры напісаў у сярэдзіне XVIII стагоддзя кнігу «L’homme machine», што значыць «Чалавек-машына». Ламэтры казаў: «Як костка мае цягліцы, з дапамогай якіх можа рухацца, так і мозг мае «цягліцы», з дапамогай якіх можа думаць». Пазней французскі матэматык Лаплас сфармуляваў свой экстрэмальна механістычны светапогляд наступным чынам: калі б розум здолеў вызначыць адноснае размяшчэнне ўсіх матэрыяльных часцінак у зададзены момант часу, «усё адразу зрабілася б для яго пэўным, і перад яго вачыма паўстала б і будучае, і мінулае». Іначай кажучы, у жыцці ўсё прадвызначана. Як яно мае адбыцца, так «карта і ляжа». Такі погляд называюць дэтэрмінізмам.
    -	I ў такім выпадку чалавек нібыта не мае свабоднай волі.
    -	Так, тады ўсё ёсць вынікам механічных працэсаў, у тым ліку нашы думкі і мроі. У XIX стагоддзі нямецкія матэрыялісты казалі,
    што працэсы мыслення гэтак сама суадносяцца з мозгам, як мача з ныркамі, а жоўць з пячонкай.
    -	Але мача і жоўць рэчыўныя, а думкі не.
    Гэта ты заўважыла слушна. Раз прыйшлося да слова, раскажу адзін анекдот. Аднойчы рускі касманаўт і рускі нейрахірург завялі гаворку пра рэлігію. Нейрахірург быў веруючы, а касманаўт не. «Я шмат разоў лятаў у космас, сказаў касманаўт, але ніколі не бачыў там ні анёлаў, ні Бога». «А я шмат разоў рабіў аперацыю галавы ў разумных людзей, адказаў нейрахірург, але ніколі не бачыў у іх ніводнай думкі».
    -	Але ж гэта не значыць, што думак не існуе.
    He, проста яшчэ раз даказвае, што думкі не тое, што можна праапераваць або падзяліць на драбнейшыя часткі. Цяжка, напрыклад, праапераваўшы чалавека, выдаліць у яго нейкае памылковае ўяўленне. У дадатак, яно, відаць, сядзіць занадта глыбока. Знакаміты філосаф XVII стагоддзя Ляйбніц зазначаў, што галоўная розніца паміж матэрыяльным і духоўным якраз заключаецца ў магчымасці падзяліць матэрыяльнае на драбнейшыя часткі. А вось душу падзяліць на дзве часткі нельга.
    -	I праўда, што нельга, бо які нож яе возьме?
    Альбэрта толькі паківаў галавой. Пасля, перавёўшы вочы на стол, прамовіў:
    Найбуйнейшымі філосафамі XVII стагоддзя былі Дэкарт і Спіноза. Яны таксама ламалі галовы над пытаннямі суадносінаў між душой і целам, і пра гэтых мысляроў мы пагаворым крыху падрабязней.
    Давай. Але калі мы не ўправімся да сёмай, мне трэба будзе патэлефанаваць дадому.
    ДЭКАРТ
    ...ён хацеў ачысціць будаўнічую пляцоўку ад старога матэрыялу...
    Альбэрта ўстаў, зняў з сябе чырвоны плашч і,павесіўшы яго на спінку крэсла, зноў утульна размясціўся на канапе.
    Рэнэ Дэкарт нарадзіўся ў 1596 годзе і ўсё жыццё вандраваў па Еўропе. 3 маладых гадоў яго апаноўвалі думкі здабыць дакладныя веды пра прыроду чалавека і Сусвету. Але чым больш ён вывучаў філасофію, тым больш упэўніваўся ў сваім невуцтве.
    Амаль як Сакрат?
    Амаль. I як Сакрат, ён быў упэўнены, што навакольны свет можна спазнаць толькі з дапамогаю розуму. Нельга слепа давяраць старажытным кнігам. Нельга давяраць нават таму, што нам кажуць нашы пачуцці.
    Так меркаваў і Платон. Ён лічыў, што толькі розум здольны даць нам надзейныя веды.
    Правільна. У сваіх падыходах Дэкарт мае нямала агульнага і з Сакратам, і з Платонам, да якіх трэба дадаць яшчэ Аўгустына. Усё яны былі перакананыя рацыяналісты. Усе лічылі розум за адзіную крыніцу ведаў. Дэкарт, напрыклад, у выніку вывучэння сярэдневяковых навуковых трактатаў прыйшоў да высновы, што не ўсяму з напісанага ў іх можна верыць. I ў гэтым ты можаш яго параўнаць з Сакратам: той таксама не давяраў ісцінам, агульнапрынятым на афінскай плошчы. I што было ім рабіць у такім выпадку, Сафія? Ты можаш мне адказаць?
    Яны мусілі выпрацаваць сваю ўласную філасофію.
    Слушна. I як Сакрат у свой час хадзіў па Афінах і размаўляў з афінскімі грамадзянамі, так Дэкарт выправіўся падарожнічаць па Еўропе. Ён казаў, што ад гэтай пары намераны шукаць веды або ў самім сабе, або ў «вялікай кнізе свету». Паступіўшы на ваенную службу, ён змог пабываць дзякуючы гэтаму ў многіх краінах Сярэдняй Еўропы. Пазней ён некалькі гадоў пражыў у Парыжы, а ў 1629 годзе перабраўся ў Галандыю, дзе амаль дваццаць год працаваў над філасофскімі трактатамі. У 1649 годзе каралева Крысціна запрасіла яго ў Швецыю, але ў час побыту ў гэтай, паводле яго апісання, «краіне мядзведзяў, ільдоў і скал», ён захварэў на запаленне лёгкіх і памёр зімою 1650 года.
    -	Выходзіць, ён пражыў усяго пяцьдзясят чатыры гады.
    Але і пасля смерці яго ідэі рабілі значны ўплыў на развіццё філасофіі. He будзе перабольшаннем сказаць, што асновы філасофіі Новага часу закладзены менавіта Дэкартам. Пасля ап’яняльных адкрыццяў эпохі Рэнесансу, якія далі магчымасць па-новаму зірнуць на чалавека і прыроду, узнікла патрэба звесці ўсе назапашаныя веды ў адну стройную філасофскую сістэму. Першым значным будаўніком такой сістэмы стаў Дэкарт, за ім прыйшлі Спіноза і Ляйбніц, Лок і Бэрклі, Юм і Кант.
    -	Што ты маеш на ўвазе, гаворачы пра «філасофскую сістэму»?
    Я маю на ўвазе такую філасофію, якая будуецца на новых асновах і, зыходзячы з іх, спрабуе даць свае адказы на ўсе важныя філасофскія пытанні. У старажытнасці вялікімі будаўнікамі філасофскіх сістэмаў былі Платон і Арыстоцель. У Сярэднявеччы быў Тамаш Аквінскі, які хацеў пабудаваць мост паміж Арыстоцелевай філасофіяй і хрысціянскай тэалогіяй. Пасля настала эпоха Адраджэння з яе мешанінай старых і новых ідэй адносна прыроды, навукі, Бога і чалавека. Толькі ў XVII стагоддзі філасофія паспрабуе сабраць усё новае ў зладжаную філасофскую сістэму. Першым, хто ўзяўся за такую справу, быў Дэкарт. Менавіта ён задаў тон філасофскім даследаванням на шмат пакаленняў наперад. Больш за ўсё яго займала пытанне аб межах чалавечага спазнання, то бок пытанне аб тым, дакуль можна быць пэўным у слушнасці нашых ведаў. Другой
    істотнай праблемай, якая яго цікавіла, было пытанне аб суадносінах душы і цела. Абодва гэтыя пытанні сталі асноўнымі ў філасофскіх спрэчках і пошуках на наступныя паўтары сотні гадоў.