Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
Кінуўшы ільняны ручнік на стол, Сафія ўбегла ў гасцёўню. Яна адно вобмельгам паспела ўбачыць на экране фатаграфію аанаўскага афіцэра, і дыктар перайшоў да іншых падзеяў.
- Толькі не гэта! ускрыкнула Сафія.
Маці павярнулася да яе.
- Так, вайна гэта вялікае ліха...
Сафія заплакала.
- Ну што ты, Сафія. He ўсё ж так страшна.
Яны сказалі яго імя?
Так... але я не запомніла. Па-мойму, ён ці не з Грымстада?
А гэта не тое самае, што Лілесанд?
He, ну што ты выдумляеш!
Але ж калі нехта жыве ў Грымстадзе, ён можа хадзіць у школу ў Лілесандзе.
Сафія ўжо не плакала. Цяпер настала матчына чарга дзейнічаць. Яна ўстала з крэсла і выключыла тэлевізар.
Сафія, ты можаш мне растлумачыць, што адбываецца?
Нічога.
Што значыць «нічога»! У цябе, мусіць, завёўся нехта, і я падазраю, гэты нехта нашмат за цябе старэйшы. Адказвай зараз жа: твой знаёмы служыць у Ліване?
He зусім...
Значыць, ты сустракаешся з сынам чалавека, які служыць у Ліване?
He! Ты чуеш мяне? Я нават з дачкой ягонай ніколі не сустракалася.
3 чыёй «ягонай»?
Гэта цябе не тычыцца.
Як гэта не тычыцца?
А давай лепш я табе ўчыню допыт. Чаму таты ніколі не бывае дома? Ці не таму што вы баіцеся разводу? А можа, гэта ў цябе завёўся нехта, пра каго мы з татам не ведаем? Ну, і гэтак далей. У нас у абедзвюх можа быць нямала такіх пытанняў.
Што ж, я думаю, нам трэба сур’ёзна пагаварыць.
Вельмі магчыма. Але я стамілася і зараз адпраўляюся спаць. Апроч таго, у мяне месячнае, сказала Сафія і, ледзь стрымліваючы слёзы, пабегла ў свой пакой.
Ледзь яна пасля ванны пераапранулася ў начное і лягла ўпасцель, як зайшла маці. Сафія прыкінулася, быццам спіць, хоць разумела, што маці ёй не паверыць. Як не паверыць і ў тое, што Сафія сама верыць, быццам маці верыць, што яна спіць. Але маці прыкінулася, быццам паверыла. Яна села на краёчку ложка і пагладзіла дачку па галаве.
А Сафіі падумалася як усё-ткі складана жыць дзвюма жыццямі адначасова. I ёй вельмі захацелася, каб курс філасофіі скончыўся як
мага хутчэй. Можа быць, ён закончыцца да яе дня нараджэння ці хоць бы да Купалля, калі з Лівана вернецца Хільдзін бацька...
Я хачу запрасіць на свой дзень нараджэння гасцей, раптам сказала яна.
Вось і добра. I каго ты запросіш?
Шмат каго... Можна?
Канешне. У нас вялікі сад... Толькі б з надвор’ем пашанцавала.
Але мне хочацца адсвяткаваць яго на Купалле.
Хай будзе на Купалле.
Гэта важны дзень, сказала Сафія, думаючы не толькі пра дзень нараджэння.
Вядома...
Мне здаецца, я апошнім часам дужа пасталела.
Гэта ж цудоўна, хіба не?
He ведаю.
Сафія гаварыла, уткнуўшыся носам у падушку.
Але, Сафія, спытала маці, можа, ты патлумачыш, чаму ты такая... ну, нейкая сама не свая апошнім часам.
А ты не была нейкая сама не свая, калі табе было пятнаццаць?
Напэўна, была. Але ж ты ведаеш, пра што я.
Сабаку завуць Гермес, сказала Сафія, паварочваючыся да маці тварам.
Праўда?
А гаспадара сабакі завуць Альбэрта.
Вось як?
Ён жыве ў старой частцы горада.
Дык ты за сабакам хадзіла ажно туды?
I нічога са мной не здарылася.
Але ты казала, што гэты сабака бываў у нас шмат разоў раней.
Хіба я такое казала?
Сафія задумалася. Ей хацелася распавесці як мага больш, але яна не магла расказаць усё.
Цябе амаль ніколі не бывае дома, пачала яна.
Бо я дужа занятая.
Альбэрта з Гермесам сюды сапраўды некалькі разоўпрыходзілі.
Навошта? Яны і ў наш дом заходзілі?
Калі ласка, задавай пытанні па адным. У дом яны не заходзілі. Але яны часта ходзяць гуляць у лес. Табе гэта здаецца таямнічым?
Зусім не.
Ідучы да лесу, яны, як і ўсе, праходзяць паўз нашую брамку. Аднойчы, вяртаючыся са школы, я ўбачыла Гермеса. Такім чынам я і пазнаёмілася з Альбэрта.
А адкуль узяўся белы трус і ўсякае такое?
Гэта Альбэрта мне пра яго расказаў. Ён сапраўдны філосаф. I ён расказаў мне пра шмат якіх іншых філосафаў.
Вось так стоячы, цераз плот?
He стоячы, а седзячы. I, апроч таго, ён мне прысылае лісты, нават шмат лістоў. Часам яны прыходзяць па пошце, а часам ён іх сам кідае ў паштовую скрыню, калі ідзе ў лес.
Дык гэта і ёсць тыя «палюбоўныя» лісты, пра якія мы гаварылі?
Так, але яны ніякія не палюбоўныя.
А ён піша толькі пра філасофію?
Так, уяві сабе. I ад яго я даведалася больш, чым за ўсе восем гадоў у школе. Ты калі-небудзь чула, напрыклад, пра Джардана Бруна, якога спалілі на вогнішчы ў 1600 годзе? Ці пра закон сусветнага прыцягнення Ньютана?
He, я, канешне, шмат пра што не ведаю...
Ты, мусіць, не ведаеш нават, чаму Зямля планета, на якой ты жывеш! круціцца вакол Сонца!
Колькі яму гадоў прыблізна?
He ведаю. Мо якіх пяцьдзесят.
А якое дачыненне ён мае да Лівана?
Пытанне было няпростым. Сафія перабрала ў галаве тузін адказаў і выбрала той, які выглядаў найбольш прыдатным:
У Альбэрта ёсць брат, які служыць маёрам у батальёне ААН. Ён сам з Лілесанда. А раней жыў у Маёравай хатцы.
Нейкае дзіўнае імя Альбэрта, табе не здаецца?
Можа, і дзіўнае.
Італьянскае нейкае.
Ведаю. Амаль усё разумнае паходзіць або з Грэцыі, або з Італіі.
Але ён гаворыць па-нарвежску?
Ані без акцэнту.
Ведаеш, што я думаю, Сафія? Табе трэба запрасіць гэтага твайго Альбэрта да нас у госці. Я ніколі яшчэ не сустракалася з сапраўдным філосафам.
- Пабачым.
Можа, запрасіць яго на твой дзень нараджэння? Будзе цікава перамяшаць пакаленні. Можа, тады ты і мяне таксама запросіш. Я б магла разносіць ежу. Чым кепска?
Калі ён пагодзіцца, запрашу. Ва ўсякім разе, з ім было б нашмат цікавей, чым з маімі аднакласнікамі. Але...
- Што?
Яны могуць падумаць, што гэта твой каханак.
Ну, дык патлумачыш ім, што гэта не так.
Добра, пабачым.
Ну, пабачым дык пабачым. I яшчэ, Сафія... паміж мною і татам сапраўды не ўсё так гладка. Але нікога іншага ў мяне няма і не было ніколі...
Добра, я хачу спаць. Мне вельмі баліць жывот.
Прынесці абязбольвальнае?
Прынясі.
Калі маці вярнулася з кубкам вады і пігулкай, Сафія ўжо спала.
31 траўня выпала на чацвер. Сафія ледзь уседзела на апошніх уроках. 3 таго часу як пачаўся яе курс філасофіі, паспяховасць па некаторых прадметах у яе значна палепшылася. Калі раней яна звычайна балансавала паміж «добра» і «выдатна», то за апошні месяц атрымала цвёрдае «выдатна» і па кантрольнай па грамадазнаўстве, і па дамашнім сачыненні. Толькі з матэматыкай было горш.
На апошнім уроку ім зноў далі сачыненне. Сафія выбрала тэму «Чалавек і тэхнічны прагрэс». Праца спорылася: яна напісала пра Адраджэнне і развіццё навукі, пра новы погляд на прыроду, пра
Фрэнсіса Бэкана, які сказаў, што «веды сіла», і пра новы навуковы метад. Яна ўдакладніла, што тэхнічным вынаходніцтвам папярэднічаў эмпірычны метад. Потым ад сябе дадала, якія могуць быць негатыўныя наступствы тэхнічнага прагрэсу. I напрыканцы адзначыла, што ўсякая чалавечая дзейнасць нясе ў сабе як дабро, так і зло. Дабро і зло гэта як чорная і белая ніткі, што вечна пераплятаюцца між сабою. Часам яны сплятаюцца так шчыльна, што іх цяжка адрозніць.
Вяртаючы сшыткі з сачыненнямі, настаўнік зірнуў на Сафію з хітраватай усмешкаю і кіўнуў. Пад сачыненнем стаяла «выдатна з плюсам» і быў дадзены каментар: «Адкуль ты ўсё гэта ўзяла?»
Сафія дастала фламастэр і напісала ўнізе вялікімі літарамі: «Я вывучаю філасофію». Яна хацела ўжо загарнуць сшытак, як раптам з сярэдзіны нешта выпала. Гэта была чарговая паштоўка з Лівана.
Схіліўшыся над партай, Сафія прачытала:
Дарагая Хільда! Калі ты атрымаеш гэтую паштоўку, мы ўжо, напэўна, паспеем абмеркаваць па тэлефоне тую трагічную смерць, якая ў нас тут адбылася. Часам я думаю, ці не нельга было 6 пазбегчы вайны і гвалту, каліблюдзі крыху болый разважалі? Можа, самы дзейсны сродак супраць гвалту й вайны гэта кароткі курс філасофіі? Што, калі б ААН выдала «Малую кніжыцу па філасофіі», якую кожны грамадзянін Зямлі атрымліваў бы на сваёй роднай мове? А падкіну-тка я гэтую ідэю генеральнаму сакратару ААН!
Па тэлефоне ты сказала, што пачала лепш глядзець за сваімі рэчамі. Гэта добра, бо я большай чупурушкі, чым ты, не ведаю. Ты згадвала, што з часу нашай апошняй размовы згубіла ўсяго толькі адну манетку на дзесяць крон. Што ж, паспрабую дапамагчы табе іх знайсці. Хоць я і далёка ад дому, алеўмянеёсць памочнік. (Калі знайсці манетку ўдасца, яўкладу яеў твой падарунак на дзень нараджэння).
Твой mama, з пачуццем, што я ўжо распачаў свой доўгі шлях дадому.
Сафія якраз паспела дачытаць паштоўку, калі зазвінеў званок з апошняга ўрока. У галаве ў яе зноў панаваў тлум самых розных думак.
На школьным двары яе, як заўсёды, чакала Ёрунь. Па дарозе дадому Сафія адчыніла ранец і паказала сяброўцы паштоўку.
Калі яна праштампаваная? спытала Ёрунь.
Напэўна ж таксама 15 чэрвеня...
He, пачакай... тут стаіць 30.5.1990.
Гэта ўчора... гэта значыць, за дзень да няшчаснага выпадку ў Ліване.
He думаю, каб паштоўка з Лівана дайшла да Нарвегіі за адзін дзень, засумнявалася Ёрунь.
А паглядзі, які дзіўны адрас: «Хільдзе Мёлер Кнаг, атрымальнік Сафія Амундсэн, Фурулійская сярэдняя школа»...
Думаеш, яна прыйшла па пошце? I настаўнік проста паклаў яе ў твой сшытак?
He ведаю. He пайду ж я яго распытваць.
На гэтым размова пра паштоўку скончылася.
Я ладжу на Купалле вялікую вечарыну.
3 хлопцамі?
Сафія паціснула плячыма.
Самых дурных запрашаць не абавязкова.
А Ёргена?
Калі хочаш. Адна вавёрка ў садзе не зашкодзіць. Дарэчы, я думаю запрасіць Альбэрта Кнокса.
Ты зусім з глузду з’ехала.
Сама ведаю.
На тым яны і развіталіся ля гандлёвага цэнтра.
Прыйшоўшы дадому, Сафія адразу пабегла ў сад паглядзець, ці няма там Гермеса. I сёння ён-такі соўгаўся паміж яблынямі.
Гермес!
Сабака імгненна знерухомеў. Сафія цудоўна разумела, што адбываецца ў гэтую секунду ў яго ў галаве: пачуўшы кліч, Гермес
пазнаў Сафіін голас і вырашыў пераканацца, ці сапраўды яна там, адкуль даносіцца гук. I толькі згледзеўшы Сафію, панёсся да яе так, што толькі замільгалі лапы.
Для адной секунды ў сабачай галаве адбылося ўсяго дастаткова шмат. Падбегшы да дзяўчынкі, ён шалёна заматляў хвастом і заскакаў вакол.
Малайчынка, Гермес, малайчынка! Ну, годзе... не трэба мне лізаць твар... Сядзець! Вось так!
Сафія адчыніла дзверы ў хату, і ў гэты момант з кустоў выскачыў Шархан. Ён з недаверам агледзеў незнаёмага звера. Сафія падсунула кату місу з ежай, насыпала птушкам у сподак зерня, занесла чарапасе ў ванную ліст салаты і напісала цыдулку маці, у якой папярэдзіла, што ідзе правесці Гермеса і патэлефануе, калі не будзе паспяваць вярнуцца да сёмай.