Сафіін свет
раман пра гісторыю філасофіі
Юстэйн Гордэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 560с.
Мінск 2014
I тады яны з Гермесам рушылі праз горад. Гэты раз Сафія не забылася прыхапіць грошы і спачатку нават хацела была сесці з Гермесам на аўтобус, але перадумала, бо дзеля паездак у транспарце лепш было наперад спытаць дазвол у Альбэрта.
Крочачы ўслед за Гермесам, яна разважала над тым, што ўяўляюць сабой жывёлы.
У чым розніца паміж сабакам і чалавекам? Яна ўспомніла, што казаў наконт гэтага Арыстоцель. Ён адзначаў, што і жывёла, і чалавек жывыя істоты, якія маюць шмат у чым падабенства. Але ёсць паміж чалавекам і жывёлай і адна істотная розніца, якая заключаецца ў чалавечым розуме.
Толькі чаму Арыстоцель быў упэўнены ў такой розніцы?
Дэмакрыт, у сваю чаргу, лічыў, што людзі і жывёлы паміж сабою падобныя таму, што і адны, і другія складаюцца з атамаў. Акрамя таго, ён меркаваў, што і ў чалавека, і ў жывёлы душа смяротная. На яго думку, душа складаецца з маленечкіх атамаў, якія адразу пасля смерці разлятаюцца ва ўсе бакі. Ён увогуле верыў, што чалавечая душа неразрыўна звязаная з мозгам.
Але як душа можа складацца з атамаў? Яе ж нельга памацаць або адчуць, як іншыя часткі цела. Яна ўяўляе сабой нешта «духоўнае».
Яны мінулі плошчу Стурторге і наблізіліся да старой часткі горада. Калі дайшлі датуль, дзе Сафія знайшла дзесяць крон, яна інстынктыўна апусціла вочы на ходнік. I там акурат на тым месцы, дзе некалькі дзён назад яна падабрала манетку, цяпер карцінкаю ўверх ляжала паштоўка. На карцінцы быў сад з пальмамі і памяранцавымі дрэвамі.
Сафія нагнулася па паштоўку. I тут Гермес забурчаў, быццам яму не спадабалася, што дзяўчынка падабрала яе.
Па другім баку паштоўкі было напісана:
Дарагая Хільда, жыццё гэта доўгі ланцуг выпадковых здарэнняў. I няма нічога звышнатуральнага, што згубленая табою дзесяцікронавая манетка апынулася на гэтым самым месцы. Яе магла знайсці на плошчы ў Лілесандзе якаянебудзь бабуля, што чакала аўтобуса на Крысціянсан. Ад Крысціянсана яна выправілася далей цягніком, наведаць унукаў, а яшчэ шмат гадзін пазней магла згубіць гэтыя дзесяць крон тут, на Нюторге. Цалкам магчыма, што пасля тую самую манетку падабрала дзяўчынка, якой былі вельмі патрэбныя якраз дзесяць крон, каб дабрацца дадому на аўтобусе. Хто ведае, Хільда, але ж калі ўсё напраўду было так, то варта задумацца, ці не стаіць за ўсім гэтым Божы промысел.
Твой mama, які ў думках ужо сядзіць на кладцы каля нашай хаты ў Лілесандзе.
P.S. Яж табе пісаў, што дапамагу знайсці манетку.
Замест адрасу было пазначана: «Выпадковаму прахожаму для Хільды Мёлер Кнаг...» На штэмпелі стаяла 15 чэрвеня.
Сафія подбегам узляцела за Гермесам на апошні паверх. I ледзьве Альбэрта адчыніў дзверы, выпаліла:
Дарогу, стары! Прапускай паштальёна!
Яна меркавала, што мае ўсе падставы праявіць няўступлівасць.
Альбэрта саступіў убок, прапускаючы яе ў кватэру. А Гермес, як і мінулы раз, лёг пад вешалкай.
Няўжо ў цябе ад маёра новая візітоўка, дзіця маё?
Сафія зірнула на Альбэрта і толькі цяпер заўважыла, што на ім зусім новае ўбранне. Перадусім ёй кінуўся ў вочы доўгі завіты парык. На настаўніку былі раскошныя панталоны і кашуля са шматлікімі карункавымі брыжамі. Шыю аздабляў фарсісты шаўковы бант, а паверх курткі быў накінуты лёгкі чырвоны плашч. Ногі абцягвалі белыя панчохі, а ў якасці абутку служылі лакаваныя чаравікі з бантамі. Усё гэтае ўбранне нагадала Сафіі прыдворных Людовіка XIV, якіх яна бачыла на малюнках.
Ну і блазан, сказала яна і працягнула Альбэрта паштоўку.
Гм... і ты напраўду знайшла дзесяць крон акурат там, куды ён падкінуў паштоўку?
Дакладна.
Ён робіцца ўсё болей нахабным. Зрэшты, мабыць, гэта і лепей.
Чаму?
Таму што так нам будзе прасцей яго выкрыць. Хоць падобныя выкрутасы проста чыстая фанабэрыя і паскудства. Ад усяго гэтага патыхае таннай парфумай.
Парфумай?
Безумоўна, фокус з супадзеннем арганізаваны ім вельмі элегантна, але ж напраўду гэта не болей чым ашуканства. Ён самым нахабным чынам сочыць за намі, я пасля яшчэ, бачыш ты, асмельваецца параўноўваць сваё падгляданне з Божым промыслам! абураўся Альбэрта, тыкаючы пальцам у паштоўку.
Пасля, як і мінулы раз, ён парваў яе на дробныя кавалачкі. Каб не псаваць Альбэрта настрой яшчэ больш, Сафія вырашыла нічога не казаць пра паштоўку, якую знайшла ў сшытку для сачыненняў.
Сядзьма ў гасцёўні, мілая вучаніца. Каторая цяпер гадзіна?
Чацвёртая.
Сёння мы павядзем гаворку пра XVII стагоддзе.
Яны прайшлі ў гасцёўню з пахіленай столлю і зробленым у ёй акном. Сафія заўважыла, што пасля першага яе візіту Альбэрта прыбраў некаторыя прылады, замяніўшы іх новымі.
На стале стаяў старажытны куфэрак з цэлай калекцыяй розных лінз. Ля куфэрка ляжала разгорнутая кніга, яўна вельмі старая.
Што гэта? пацікавілася Сафія.
Гэта першае выданне знакамітых Дэкартавых «Развагаў пра метад». Яна выйшла ў 1637 годзе і ўяўляе сабой адну з маіх самых вялікіх каштоўнасцяў.
А куфэрак...
У куфэрку я захоўваю унікальны збор лінз, або аптычных шкельцаў. Прыкладна ў сярэдзіне XVII стагоддзя іх выпаліраваў галандскі філосаф Спіноза. Я заплаціў за іх немалыя грошы, але яны таксама належаць да маіх найкаштоўнейшых скарбаў.
Думаю, я лепш зразумела б неацэннасць гэтай кнігі і гэтага збору лінз, калі б ведала, хто такія гэтыя твае Дэкарт і Спіноза.
Безумоўна. Але спярша давай паспрабуем ужыцца ў той час, у які яны жылі. Прысядзем.
I, як і мінулы раз, яны селі: Сафія у глыбокі фатэль, а Альбэрта Кнокс на канапу. Паміж імі стаяў стол з кнігаю і куфэркам. Альбэрта, сеўшы, адразу зняў парык і кінуў яго на секрэтэр.
Дык вось, сёння гаворка пойдзе пра XVII стагоддзе, або пра эпоху барока.
Барока? Нейкая дзіўная назва.
Слова «барока» азначае, на самой справе, «перліна няправільнай формы». У адрозненне ад больш простага і гарманічнага мастацтва эпохі Адраджэння для барочнага мастацтва было характэрным выкарыстанне кантрастных формаў. Барока ўвогуле вызначаецца неаслабным напружаннем у спалучэнні неспалучальнага. 3 аднаго боку, усё яшчэ адчуваецца жыццесцвярджальны настрой Рэнесансу, а з другога пачынаецца адыход да іншай крайнасці: да адчужэння ад свету і рэлігійнай замкнёнасці. У мастацтве і паўсядзённым жыцці расце цяга да пампезнасці і раскошы. I ў той жа час узнікаюць кляштары, што імкнуцца закрыцца ад свету.
Велічныя палацы ў суседстве з замкнёнымі кляштарамі?
Можна сказаць і так. Адным з заклікаў эпохі барока быў лацінскі выраз «сагре diem», што значыць «лаві дзень». А разам з ім
была пашыраная другая лацінская прыказка: «memento тогі», або «памятай аб смерці». У жывапісе на адным і тым самым палатне выявы раскошнага жыцця маглі суседнічаць з падмаляваным недзе ў кутку шкілетам. Для эпохі барока ўвогуле ўласцівыя манернасць і фанабэрыстасць. Хоць адначасова многіх займаў і адваротны бок медаля: тленнасць усяго існага, то бок думка, што ўсё прыгожае вакол нас некалі памрэ і знікне.
Але ж так і ёсць. I мне сумна думаць, што нішто не вечнае.
У такім разе ты разважаеш так сама, як людзі ў XVII стагоддзі. Гэты час быў перыядам вялікага супрацьстаяння і ў палітычным плане. Па-першае, Еўропу раздзіралі войны, самай страшнай з якіх стала Трыццацігадовая вайна, што доўжылася з 1618 па 1648 год і закранула амаль усе еўрапейскія краіны. Насамрэч янаўяўляла сабой безупынную чараду ўзброеных канфліктаў, якія асабліва цяжка адбіліся на Германіі. Па вялікім рахунку, менавіта Трыццацігадовая вайна садзейнічала таму, што дамінуючую ролю на еўрапейскім кантыненце паступова пачала адыгрываць Францыя.
А з чаго яны біліся?
Спачатку вайна разгарэлася ў выніку сутыкнення паміж пратэстантамі і каталікамі. Але потым на першы план выйшла барацьба за палітычную ўладу.
Амаль як у Ліване.
Акрамя ўсяго іншага, эпоха барока вызначалася павелічэннем розніцы паміж класамі. Ты напэўна ж чула пра французскую арыстакратыю і Версальскі каралеўскі двор. Але наўрад ці вам расказвалі ў школе, у якой неверагоднай галечы жыў просты люд. А тым часам рост раскошы ва ўладных колах мае на ўвазе і рост самога самадзяржаўя. Палітычную сітуацыю ў эпоху барока можна параўнаць з тагачаснымі мастацтвам і архітэктурай. Барочныя будынкі стракацелі мноствам вычварных выгінаў і завілін. I гэтак сама палітычнае жыццё поўнілася таемнымі забойствамі, змовамі і падкопамі.
Ці не тады аднаго шведскага караля забілі ў тэатры?
Ты маеш на ўвазе Густава III, і гэта добры прыклад таму, пра
што я кажу. Праўда, яго забілі пазней, у 1792 годзе, але абставіны былі вельмі ў духу барока: яго застрэлілі падчас грандыёзнага балю-маскараду.
Я думала, у тэатры.
Той баль адбываўся ў оперы. Эпоха шведскага барока якраз забойствам караля Густава III і закончылася. Пры ім, як амаль стагоддзем раней пры Людовіку XIV, панавала «асветніцкае самаўладдзе». Густаў III таксама вызначаўся вялікаю фанабэрыяй і любіў усякія французскія цырымоніі і мудрагелістыя фразы этыкету. Акрамя таго, як ты ўжо заўважыла, ён любіў тэатр...
Ад чаго I памёр.
Але ж тэатр у эпоху барока лічыўся не толькі формай мастацтва. Ён быў неадрыўным сімвалам таго часу.
-1 што ён сімвалізаваў?
Само жыццё, Сафія. He скажу дакладна, колькі разоў за XVII стагоддзе паўтаралася выслоўе, што «жыццё тэатр». Ва ўсякім разе, часта. I акурат у эпоху барока ўзнік тэатр у тым выглядзе, у якім мы яго ведаем, з кулісамі і тэатральнымі механізмамі. На сцэне стваралася ілюзія дзеля таго каб пасля развянчаць яе перад гледачамі. Так тэатр зрабіўся адлюстраваннем чалавечага жыцця ва ўсіх яго праявах. Тут можна было паказаць, што «няма дабра ў напышлівасці й славе». Узнікалі творы, якія бязлітасна выкрывалі чалавечага ўбоства.
Шэкспір таксама жыў у эпоху барока?
Свае самыя знакамітыя п’есы ён напісаў на мяжы XVI і XVII стагоддзяў, так што адной нагой ён стаіць у Адраджэнні, а другой у Барока. Але ўжо ў Шэкспіра ёсць нямала выказванняў пра тое, што жыццё гэта тэатр. Хочаш паслухаць некалькі ўзораў?
Было б вельмі добра.
У п’есе «Як вам спадабаецца» ён піша:
Жыццё тэатр,
Жанчыны і мужчыны ў ім акторы:
У кожнага свой выхад і сыход;
I кожны за свой час нямала роляў грае...
А ў п’есе «Макбэт» адзін з галоўных персанажаў кажа так:
Жыццё блукаючая здань, фігляр, Што пакрыўляецца крыху на сцэне I знікне назаўсёды; гэта казка, Расказаная дурнем: многа трэску, Ды сэнсу мала1.