Сапраўднае аблічча  Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Зянон Пазьняк
Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гт. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.
Выдавец:
Памер: 240с.
Мінск 1992
50.29 МБ
ЗМЕСТ
Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава3
Вобраз роднай зямлі (верш)6
Чакаю бацьку з вайны (верш)7
Курапаты — дарога сьмерці8
Шумяць над магілай сосны21
«Сябры» (верш)37
Гучаньне анёльскага голасу (верш)38
*Двуязычие и бюрократизм39
*Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»53
*Рэвалюцыя зьнізу60
Дзяды (верш)62
Сьляпянскі лес (верш)63
В последние предвыборные дни64
*Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма66
Репрессии в Минске72
Путь к независимости75
*Чарнобыль — трагедыя нацыі77
Вершы з цыклу «Радыяцыя»83
Rec Publica85
Глёрыя Патрыя89
*«Веру ў нашых людзей...»96
Выступление на II сьезде «Саюдиса»100
*Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання103
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч115
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 122
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990г127
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход (верш) 129
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля130
Шлях да свабоды 134
*Якая пазіцыя ў апазіцыі 147
Старая паштоўка (верш) 154
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку155
*«Альтернатива всегда существует...» 163
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску169
*Интервью еженедельнику «Сын Отечества» 173
*Пра У.І.Леніна і камуністаў177
*Интервью газете «Мегаполис Экспресс186
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г192
Пра імперыю і ўласнасьць 195
Багаславеньне рыцару (верш) 201
*Інтэрв’ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г202
Хроніка чалітычных падзей 1991 году206

Публікацыі. пазначаныя «зорачкай», падаюцца ў скарачэнні.



Масава-палітычнае выданне
ПАЗЬНЯК ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ
САПРАЎДНАЕ АБЛІЧЧА
Рэдактар К. Тарасаў
Адказны за выпуск Я. Вяснін
Мастак А. Ружо
Мастацкі рэдактар Л. Бятанаў
Тэхнічны рэдактар Л. Масцерава
Карэктары Я. Лукашка, Л. Сцяпанава
Фотаздымкі, якімі аздоблена кніга, далі Ю. Белякоў, С. Брушко, В.
Дубінка, В. Жук, Ю. Іваноў, Ул. Кармілкін, Ä. Кляшчук, Я. Коктыш,
Ул. Крук, Л. Ліпень, Г. Ліхтаровіч, 3. Пазьняк, Ул. Панада,
В. Рудэнка.
Фстаілюстрацйі падабраў і падрйхтаваў Я. Кулік.
Падпісана да друку 3.02.92 г. Фармат 84x108 1/32. Ум. друк. арк.
10,92 +1,68 укл. Ул.-выд. арк. 11,57. Тыраж 25000 асобнікаў.
Заказ №2734
Творча-вытворчы цэнтр «Паліфакт»
220092, Мінск, вул. Дуніна-Марцынкевіча, 6
Фабрыка каляровага друку
220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20

Курапаты: Рэшткі ахвяраў сталінскага генацыду на Беларусі.

19 чэрвеня 1988 года: Выступае жалобны мітынг вязень ГУЛАГу у Курапатах. паэт Павел Пруднікаў.

19 кастрычніка 1988 года. Утварэнне таварыства
памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» Насуперак прошукам наменклатуры
ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды» Уверсе:народ.
Унізе: супроць народа.

Арышты актывістаў «Мартыралогу Беларусі». Арышты сяброў Аргкамітэта БНФ.

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».
Мітынг у полі. Упершыню зноў падняты нацыянальны сцяг.
Аточаныя міліцыяй і афіцэрамі унутраных войскаў. Праз хвіліну
прагучыць каманда палкоўніка «Рассекай!».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды».

30 кастрычніка 1988 года. «Дзяды». Зянон Пазьняк

19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама».
Першы масавы мітынг на Беларусі.

25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.
Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.

26 красавіка
1989 года.
Трэцяя гадавіна
Чарнобыля.
Чарнобыльскі
звон смуткуе
па ахвярах.

Мітынг і дэманстрацыя
прыхільнікаў БНФ
на 1 Мая 1989 года.

1 Мая у Курапатах. I каля помніка Максіму Багдановічу

25 чэрвеня 1989 года.
Устаноўчы з’езд БНФ
у Вільні.

Устаноўчы з'езд БНФ

Прыняцце
Праграмы БНФ.

30 верасня 1989 года,
Чарнобыльскі шлях,

Чарнобыльскі
шлях.
На мітынгу

25 лістапада 1989 года. Мінск. Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»

«Дзяды» — 1989. Шлях да Курапатаў
Крыж пакуты.
Імша па забітых.

Усталяванне
крыжа пакуты.
Выступае Янка Брыль.
Хвіліна маўчання.

25 лютага 1990 года.
Масавы перадвыбарчы
мітынг БНФ.

Сто тысячаў чалавек
на плошчы Леніна.
Дзманстранты каля тэлецэнтра.

26 красавіка 1990 года.
Мітынг на плошчы Свабоды
ў Мінску.
Асвячэнне абраза
Маці Божай
ахвяраў Чарнобыля.

25 сакавіка 1990 года. Святкаванне Дня Незалежнасці у Мінску.
Зянон Пазьняк на перадвыбарчым сходзе

Мітынг пратэсту
супроць прошукаў
наменклатуры
ў Вярхоўным
Савеце БССР.

Спаленне членскіх білетаў КПСС
Дэпутаты-прыхільнікі БНФ
на сесіі.

Плошча Леніна
пад час першай сесіі
Вярхоўнага Савета
БССР

«Дзяды — 1990». Алтар і памятная дошка каля будынка МУС — КДБ.
Мітынг у парку Чалюскінцаў каля местца растрэлаў энкавэдзістамі
савецкіх грамадзян.

7-е лістапада
1990 года ў Мінску.
Палаткі на плошчы Леніна.
Шэсьце калоны БНФ

МІЛІЦЭЙСКІ ШЧЫТ.
Сімвалы камуністычнага ладу.
OMOH «грэецца»

Зянон Пазьняк

Для мінчан гэты няўдалы фарс, разыграны 22-га кастрычніка гарадской партыйна-ідэалагічнай службай, цяпер добра вядомы. I нават яго арганізатары не надта ахвочыя тое ўспамінаць. Тым не менш у 1-м нумары «Полнтнческого собеседннка» за гэты год зьявілася публікацыя, вытрыманая ў класічных традыцыях сталінісцкай публіцыстыкі ЗО-х гадоў (стар.34-36). Там, між іншым, напісана: «Уже через трн дня «нннцнатнвная группа народного фронта», нзбранная в Доме кнно, прнготовнлась провозгласнть «народный Фронт в Белорусснн» (с.34). Далей яшчэ цікавей: «...собравшнеся в Доме полнтпроса почтн еднногласно осуднлн не только программы «фронта», но н самую вдею его органнзацнн»(с.35); тут жа пішацца, што прысутнымі быў зроблены «взвешенный» «детальный аналнз представленных программ». Разглядаюцца нават недахопы гэтых «программ»: «полнтнческая» — «напнчканная непрнкрытымн полнтнческнмн устремленнямн», а «экономнческая» патрабуе свабоднай куплі, прадаваньня і перапрадаваньня зямельных участкаў, вяртаньня памешчыкаў і кулакоў і г.д.
У сапраўднасьці ніякай праграмы Беларускага народнага фронту тады не існавала. Няма яе і на сёньняшні дзень. Толькі ў канцы сьнежня 1988 года падрыхтаваны матэрыялы да праекта гэтай праграмы, Перад самым Новым годам у «Навінах БНФ» надрукавалі частку гэтых матэрыялаў — разьдзел «эканоміка» — для абмеркаваньня ў групах падтрымкі. Hi пра якую куплю-прадажу зямлі, памешчыкаў і кулакоў там няма гаворкі. Тое ж, што напісана ў «Полнтнческом собеседннке» — звычайнае ашуканства. Зрэшты, каб пералічыць гэтае ашуканства, спатрэбіўся б аб’ём тэксту не меншы, чым у часопісе. Ды не гонар нам весьці размову з такім рэакцыйным і несумленным выданьнем, як «Полнтнческнй собеседннк».
5-га лістапада 1988 г. Грамадская рада Мартыралогу падала ўсе дакументы на рэгістрацыю таварыства ў Мінгарвыканкам (згодна існуючых правілаў). Роўна праз месяц, 5 сьнежня з Мінгарвыканкама паведамілі, што паводле заканадаўчай пасгановы 1932 года Мінгарвыканкам не павінен зацьвярджаць рэспубліканскую грамадскую арганізацыю. Дакументы вярнулі. Прытым юрыдычная камісія Мінгарвыканкама выказала
некалькі дробных неістотных заўваг па Статуце на паўстаронкі тэксту.
Праз некалькі дзён дакументы былі пасланы ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета рэспублікі. У Прэзідыуме вырашылі не мець справы з Таварыствам; выклікалі туды прадстаўнікоў творчых саюзаў (спонсараў) і паспрабавалі на іх націснуць, схіліць да фактычнай ліквідацыі Мартыралога. Пра «Мартыралог Беларусі» і яго Статут, назваўшы яго «лухтой», у зьняважлівай форме выказаўся старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Г.С.Таразевіч.
4-га студзеня гэтага года на імя старшыні Таварыства з Прэзідыума ВС БССР прыйшла адмова ў рэгістрацыі Статута на той падставе, што быццам бы устаноўчыя арганізацыі не знаёміліся са Статутам і сьпецыяльна яго не разглядалі. (У сапраўднасьці знаёміліся і разглядалі.) Адначасна ў творчыя саюзы і «ЛіМ» быў накіраваны велізарны ліст (7 машынапісных старонак у 1,5 інтэрвала) з Міністэрства юстыцыі БССР за подпісам міністра В.Сукалы.
Гэта ўнікальны дакумент бюракратычнай казуістыкі і жанру. Ліст В.Сукалы перасланы сябрамі таварыства «Мартыралог» у рэдакцыю адной з газет. У наступных нумарах «Мартыралога» чытачы пазнаёмяцца з палажэньнямі гэтага ліста. Ім, пэўна, будзе цікава даведацца, што з тэксту Статута: «Кожны сябра Таварыства «Мартыралог», змагаючыся са сталіншчынай, павінен прытрымлівацца гуманістычных прынцыпаў...» нам прапанавалі «нсключнть слова «борюіцнйся co сталнніцнной», што «определяя пернод репресснй как «геноцвд», в уставе допуіцено нскаженне нсторнческой действнтельностн, так как создает превратную картнну о направленностн репресснй...» і г.д., што ў сваім Статуце Таварыства памяці ахвяраў сталінізму мы не прытрымліваемся сталінскіх заканадаўчых установак 1932 і 1935 гг., у прыватнасьці «постановлення ЦЙК н СНК СССР от 1 нюля 1935г. «0 порядке проведення добровольных сборов, разрешаюіцнх обіцественным органнзацням проведенне всякого рода сборов только в внде нсключення с разрешення Совета Мнннстров СССР» (і гэта ў той час, калі паўсюдна зьбіраюць сродкі ў дапамогу Арменіі); што прадугледжваем ужываньне «хоругвн, являю-
шейся предметом релнгнозного культа» і сімвалам «воннскнх формнрованнй» і г.д. і т.п. Як казалі чэхаўскія героі — «боты ўсьмятку»...
Паколькі стала зразумелым, што цяперашняе сталінісцкае партыйнае кіраўніцтва рэспублікі і бюракратычнае цемрашальства нізашто не дапусьцяць юрыдычнай рэгістрацыі «Мартыралога Беларусі», Таварыства распачынае працу ў абмежаваных варунках, чакаючы перамен, змагаючыся з бюракратычным самадзяржаўем і набліжаючы перамогу перабудовы на Беларусі.
Зянон Пазьняк, старшыня Грамадскай рады Таварыства
«Мартыралог», 1989, №1
РЭВАЛЮЦЫЯ ЗЬНІЗУ
Фрагменты выступу на Дзядах — 30 кастрычніка 1988 года — у полі пад Курапатамі за некалькі хвілін перад нападам міліцэйскіх падраздзяленьняў
Нашая прэса друкуе толькі аднабаковую інфармацыю. I тое, што мы вымушаны сабрацца тут, за горадам, у полі, сьведчыць аб пазіцыі ўладаў. Яны нам нават месца каля нашых продкаў, каля магільніку не далі. Але нічога — мы на сваёй зямлі, і яна нас зразумее!
Вядома, у нас адна магчымасьць: гаварыць вось так, як і трыста, і чатырыста, і тысячу гадоў назад. Нічога, ■ выкарыстаем і гэтую магчымасьць, бо праз прэсу мы нават ня можам надрукаваць Дэклярацыю Таварыства «Мартыралог Беларусі». (...)
Каб перабудова ня рухалася, бюракратыя хоча стварыць канфрантацыю ў нашым народзе. Таму я яшчэ раз зьвяртаюся да вас: будзем пільнымі і будзем адказнымі! Будзем мудрымі, калі ім не хапае мудрасьці! (...) Паглядзіце, што творыцца. Яны нават тут нас баяцца, на гэтым полі. Гэта агонія! Гэта палітычныя банкруты, якія давялі рэспубліку да роспачы. Трымайцеся парадку, і будзьце мудрымі! Перамога за перабудовай! (...)
Гэты мітынг забаранілі таму, што, маўляў, «традыцыі правядзеньня Дзядоў на Беларусі няма». Было напісана таксама, маўляў, «вввду того», што ў гэты час у Мінску пройдуць «гуляння», прысвечаныя юбілею ВЛКСМ. Хіба можна праводзіць «гуляння» у дні жалобы? Гэта ж дзень задушны, гэта ж Дзяды! Гэта ж вытокі нашай гісторыі! Мы ж памінаем продкаў, мільёны замучаных жыцьцяў. Вось недалёка Курапаты. Там загінулі сотні тысячаў чалавек. Дый і не адныя Курапаты... Як можна выганяць моладзь за горад, каб тут на сьнезе мы гаварылі пра пашану да нашых продкаў!? (...)
Я зьвяртаюся да міліцыі: мы такія ж самыя людзі, як і вы. Мы жывём у адной краіне, мы скончылі адну школу, мы адзін народ! He паддавайцеся на правакацыю, вас піхаюць на дрэнную справу. I хоць вы мусіце
выконваць указаньні, але кожны з вас чалавек, кожны — маральная істота, і вы павінны ўсьведамляць гэта. (...)
Мы за тое, каб паважаўся наш народ, каб паважалася нашая гісторыя, нашыя нацыянальныя сімвалы. Хопіць нас абуваць у лапці! Мы вялікі народ, і ў нас ёсць вялікая культура.
Беларусы ніколі не перасьледавалі народы, якія жылі на нашай зямлі, і ня будуць нікога перасьледаваць. Толькі ў перабудове, толькі ў дэмакратычнай Беларусі будзе існаваць свабода і роўныя правы для ўсіх нацыянальнасьцяў. Таму трэба змагацца разам за перабудову, за нашу будучыню. (...) Усе мы — Нацыя, ня будзем забывацца пра гэта. I рускія, і яўрэі, і палякі, і татары — усе. He забывайцеся ніколі пра гэта!
Жыве Беларусь!
«Навіны Беларускага Народнага Фроніу», 1988, №1

ДЗЯДЫ
Прырода поўная маіх пачуцьцяў.
Толькі нікому няма справы да маёй прыроды.
Спакойна ж і я
параскідваю ваша жалезьзе.
Але калі я прыйшоў^ каб раскідаць, To ўбачыў пад попелам душ Магілы маіх дзядоў.
1988 г.
■
СЬЛЯПЯНСКІ ЛЕС
Асеньні сьнег хавае лес заслонай А думаю не аб зіме.
Хутчэй хай лета настае.
Ды толькі цяжка будзе мне Пад шэлест цвыркуноў У цішы начной Варфаламея Глядзець, як сохнуць хвоі на касьцях Людзей пад лесам расстраляных, Дзе атлусьцелы, як пітон, Крыві напіўшыся навек Чырвоны зьвер гуляе.
1988 г.
В ПОСЛЕДННЕ ПРЕДВЫБОРНЫЕ ДНН
Бюрократнческне властн в Белорусснн прнступнлн к фнзнческой расправе над актнвнстамн Белорусского народного фронта. 23 марта с.г. во время предвыборного пнкетнровання в городе Барановнчн был зверскн нзбнт мнлнцней член оргкоммтета Белорусского народного фронта, нзвестный белорусскнй художннк, член Союза художннков СССР Сымон Свнстуновнч. Он стоял в пнкете, прнзывавшем голосовать протнв председателя Агропрома БССР Хусаннова. Обманным путем Свнстуновнч был отозван мнлнцней нз пнкета н схвачен. Шестеро мнлнцнонеров во главе с начальннком мнлнцнн н прокурором города окружнлн 43-летнего художннка, затаіцнлн в соседнее зданне — кннотеатр «Октябрь» н по-саднстскн нзбнлн его сапогамн, кулакамн, прнменялн спецнальные болевые прнемы н нстязання, сорвалн с него одежду, прнговарнвая: «Мы тебе покажем свободу, мы тебе покажем перестройку». Руководнл нзбненнем прокурор города. Прн этом на плоіцадн около кннотеатра находнлось все партнйное руководство Барановнчей. Художннка вырвалн нз рук нстязателей рабочнепнкетчнкн, которых собралось перед кннотеатром около тысячн. Онн же вызвалн скорую меднцннскую помоіць н отвезлн его в больннцу. Мнлйцня й прокуратура города, совершйвшйе это преступленйе, отказалйсь выдать потерпевіпему направленне для прохождення судебно-меднцннской экспертнзы. Мнлнцейско-бюрократнческая мафня в Белорусснн открыто возвраіцается к методам сталннского наснлня над лнчностью н людьмн.
В ночь с 24 на 25 марта с.г. органы пожарной охраны н мнлнцнн под предлогом понска взрывчатого веіцества ворвалнсь в зданне Мннского Дома лнтератора н перепровернлн все комнаты. Потом была взломана дверь в однн нз кабннетов н пронзведен тотальный обыск без санкцнн прокурора, без прнсутствня владельца кабннета. Прн этом пожарннкн н мнлнцня забралн, точнее укралл, 10 000 экземпляров газеты «Навіны» Белорусского народного фронта с проектом про-
19 лютага 1989 года. Мінскі стадыён «Дынама». Першы масавы мітынг на Беларусі.
25 сакавіка 1989 года. Пярэдадзень выбараўу Вярхоўны Савет СССР. Агульнагарадскі мітынг, арганізаваны БНФ.
26 красавіка 1989 года. Трэцяя гадавіна Чарнобыля. Чарнобыльскі звон смуткуе па ахвярах.
ЧАМЮбЫЛЬ